• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Літ.: Матерналы по страпіграфмн Белорусснн. Мн., 1981; Стратнграфня СССР: Четвертнч. снстема. Полутома 1—2. М., 1982— 84; Zagwijn W.H. The Netherlands during the Tertiary and the Quaternary: A case history of Coastal Lowland evolution // Geologic en Mijnbouw. 1989. Vol. 68, Nr. 1.
    Э.А.Ляўкоў, М.Я.Зусь.
    АНТРАПАГЕНЕЗ (ад антрапа... + ...генез), 1) станаўленне чалавека як біял. віду ў працэсе фарміравання супольнасці — сацыягенезу. 2) Раздзел антрапалогіі, які вывучае гэту з’яву. Тэорыя А. дае адказы на пытанні, дзе і пры якіх абсгавінах з’явіўся чалавек на Зямлі. Тэорыя эвалюцыі грунтуецца на
    выніках біял. і грамадскіх навук. Іх узаемадзеянне па пытанні ўзнікнення чалавека і яго развіцця склала паняцце «сінтэтычная тэорыя эвалюцыі». Факты, якія пацвярджаюць роднасныя сувязі чалавека і жывёл, падзяляюцца на прамыя (касцявыя рэшткі выкапнёвага чалавека, яго бліжэйшых продкаў і блізкія да іх формаў) і ўскосныя (параўнальнаанатамічныя, фізіялагічныя, біяхімічныя, генетычныя і інш.).
    Асн. прьшцыпы навук. тэорыі А. (роднаснасць продкаў чалавека з чалавекападобнымі малпамі шымпанзэ, гарылай, арангутангам) абгрунтавалі ў канцы 19 ст. Ч.Дарвін і Т.Гекслі. Вывучэнне выкапнёвых рэшткаў паказала, што ў чалавека і ў сучасных малпаў былі агульныя продкі, якія засялялі Афрыку, Азію, часткова Еўропу болыіі за 20 млн. г. назад. У біял. эвалюцыі чалавека вылучаюць паслядоўныя стадыі: пераходных істот, або аўстрампітэкаў, якія з’явіліся каля 5 млн. г. назад; архантрапаў (жылі каля 1,5 млн. — 200—150 тыс. г. назад); палеаантрапаў (жылі больш за 100—35 тыс. г. назад); сучаснага чалавека (Homo sapiens; з’явіўся больш за 50 тыс. г. назад). Найб. важныя фактары А. — прыстасаванне (адаптацыя) да зменлівых умоў навакольнага асяроддзя праз працоўную дзейнасць і пераход ад расліннай ежы да мясной. Гэтыя змены ў паводзінах былі выкліканы пагаршэннем умоў існавання ў ледавіковую эпоху.
    Вылучаецца біял. адаптацыя, у ходзе якой мяняюцца марфалагічныя асаблівасці (прамахаджэнне і звязаная з ім зменлівасць верхніх і ніжніх канечнасцяў, будова таза і інш.), і адаптацыя паводзін, звязаных са зменай спосабаў жыцця (гл. Адаптацыя сацыяльная). Развіццё грамадства (сацыягенез) адбывалася разам з біял. эвалюцыяй чалавека. Першыя прылады працы з’явіліся больш за 2 млн. г. назад. Мова як сродак зносін людзей сфарміравалася на стадыі архантрапаў. На стадыі палеаантрапаў пачалі фарміравацца ідэалагічныя ўяўленні, якія працягваюць развівацца ў людзей больш позніх відаў, a таксама выявіліся культ. адрозненні — аснова сучасных этнічных асаблівасцяў.
    Літ:. Алексеев В.П. Становленне че
    390 АНТРАПАГЕНЕТЫКА
    ловечества. М., 1984; Тегако Л.Й., Caan в о н Й.Н. Основы современной антропологнн, Мн., 1989; Фоулн Р. Еше одан неповгорнмый ввд: Пер. с англ. М. 1990.
    Л.І.Цягака.
    АНТРАПАГЕНЁТЫКА (ад антрапа... + генетыка), раздзел генетыкі і антрапалогіі, які вывучае спадчыннасць і зменлівасць нармальных прыкмет чалавека, а таксама пэўных груп людзей (ад папуляцый да рас у працэсе іх індывідуальнага эвалюц. і сац. развіцця). Паталагічныя прыкметы і спадчынныя ненармальнасці вывучае генетыка медыцынская. А. мае 2 асн. кірункі: даследаванне зменлівасці і генетычнага складу папуляцый з аналізам прычын фарміравання генафонду чалавека і даследаванне спадчыннай змеллівасці пад уплывам змен навакольнага асяроддзя, а таксама ў працэсе біял. эвалюцыі з абгрунтаваннем яе тэвдэнцыі. Сучасныя метады вывучэння прыкмет людзей з розным тыпам спадчыннасці (у першую чаргу храмасомнага апарату, факіараў крыві, асаблівасцяў скурнага рэльефу далоняў, колеру вачэй, формы носа і інш.) грунтуюцца на дасягненнях і метадах біяхіміі. імуналогіі, папуляцыйнага аналізу і інш. раздзелаў біял. навукі.
    Літ:. Алексеев В.П. Очеркн экологнн человека. М., 1993; Фогель Ф., Мотульскн А. Генетнка человека: Пробл. н подаоды; Пер. с англ. Т. 1—3. М., 1989—90.
    Л.І.Цягака.
    АНГРАПАГЁННАЕ ЎЗДЗЕЯННЕ на п р ы р о д у , прамы або апасродкаваны ўплыў чалавецтва на прыроду, што прыводзіць да кропкавых, лакальных, рэгіянальных ці генералізаваных (амаль да глабальных) яе змен. Пастаянна павялічваецца з развіццём нрадукц. сіл і інтэнсіфікацыяй прыродакарыстання, з’яўляецца аб’ектыўмай рэаліяй, якая складае аснову пераўтварэння прыроды і
    
    абумовіла зараджэнне і развіццё тэорыі і практыкі аховы прыроды, а таксама сістэм рацыянальнага прыродакарыстання.
    Літ:. Мйтрюшкнн К.П., Шапошннков Л.К. Прогресс м прнрода. М., 1978; Рмклефс Р. Основы обіцей экологнн: Пер. с англ. М., 1979.
    АНТРАПАГЁННАЯ НАГРЎЗКА, прамое або апасродкаванае антрапагеннае ўздзеянне на прыроднае асяродцзе ў цэлым або на асобныя прыродныя экасістэмы ці іх кампаненты. Дыферэнцыруецца па аб’ектах і відах уздзеяння (напр., А.н. на лясныя, водныя экасістэмы, паветра, флору, фауну і інш.; фізічнае, мех., хімічнае ўздзеянне і г.д.). Ацэньваецца па якасных і колькасных паказчыках, праз сетку станцый і ўстаноў глабальнага, рэгіянальнага і інш. відаў маніторынгу, экалагічнага назірання і кантролю. На сучасным этапе развіцця прадукцыйных сіл А.н. на асяроддзе ў цэлым падвойваецца кожныя 10—15 гадоў.
    АНТРАПАГЁННАЯ РЭДУКЦЫЯ БІЯ
    СФЕРЫ. неабарачальны працэс памяншэння відавой разнастайнасці біясферы, абумоўлены пераўгваральнай дзейнасцю чалавека. Адбываецца пры урбанізацыі, забруджванні асяроддзя, знішчэнні лясоў, узорванні стэпаў, залішняй здабычы прамысл. жывёл, некантраляваным збіранні ядомых і лек. раслін, пры зарэгуляванні рэк, неарганізаваным турызме і г.д. Па падліках Міжнар. саюза аховы прыроды і прыродных рэсурсаў кожны год на Зямлі знікае па аднаму віду раслін або жывёл. У сувязі з гэтым распрацаваны і прыняты між нар. канвенцыі і дагаворы на ахове генетычнага фонду жывёльнага і расліннага свету, пашыраюцца сеткі біясферных запаведнікаў, нац. паркаў і інш.
    АНТРАПАГЁННЫ ЛАНДШАФТ. ландшафт, які ўзнік у працэсе пераўтваральнай дзейнасці чалавека, у т.л. яго ненаўмыснага ўздзеяння на прыроду. Зай
    Антрапагенны рэльеф у зоне здабычы калійных солей каля г. Салігорск.
    мае каля палавіны тэрыторыі сушы. Вылучаюць А.л. па ступені змененасці (слабазменены, зменены, моцназменены), па сацыяльнаэканам. функцыях (с.г., індустрыяльны, урбанізаваны, рэкрэацыйны, запаведны, прыродаахоўны і інш.). па выніках антрапагенных уздзеянняў (акультураны, пераўтвораны, дэградзіраваны). На Беларусі Ал. займае больш палавіны тэрыторыі. Распрацавана класіфікацыя А.л., вылучаны тыпы, падгыпы, віды.
    АНТРАПАГЁННЫ РЭЛЬЕФ. рэльеф, створаны ці зменены дзейнасцю чалавека; частка антрапагеннага ландйіафту. Формы Ар. ўзніклі з пачаткам гасп. дзейнасці (паляўнічыя ямы, пячоры. эрозія глебаў на пашах і інш.). Свядомае пераўтварэнне рэльефу адбываецца пры меліярацыі зямель, будве, рэкультывацыі парушаных ландшафтаў. Стыхійна ўзнікаюць формы А.р. ў выніку нерацыянальнага вядзення сельскай і лясной гаспадаркі, будва. горных вырабатак. пракладкі дарог, выпрабаванняў ядз. зброі: ямы, прасяданні глебы, конусы вынасу, водмелі, рухомыя пяскі, камяністыя россыпы, кар’еры, адвалы, тэрыконы і інш.
    АНТРАПАГЁННЫЯ ЗМЁНЫ КЛІМАТУ, змены кліматычных умоў пад уплывам гасп. дзейнасці чалавека, адзін з відаў і вынікаў антрапагеннага ўздзеяння на прыроду. Памяншэнне лясістасці і павелічэнне разаранасці, меліярацыя, гідратэхн. збудаванні, рост гарадоў і дарожнай сеткі адбіваюцца на мікраклімаце і мезаклімаце (мясц. клімаце). Глабальныя змены клімату звязваюць з праяўленнем парніковага эфекту ў атмасферы, які вядзе да пацяплення. Павелічэнне прамысл. выкідаў у атмасферу выклікае зніжэнне прытоку сонечнай радыяцыі да зямной паверхні і пахаладанне клімату, што ў значнай ступені зніжае магчымасць парніковага эфекту. Тра паветра Зямлі за апошняе стагоддзе павялічылася на 0,5—0,6 °C. Мяркуюць, што змены клімату найб. значныя ў зімовы перыяд; пацяпленне клімату да 2015 складзе 1 °C. На Беларусі А.з.к. выяўляюцца пераважна ў мясц. клімаце (за апошнія 30 гадоў сярэдняя тра зімовых месяцаў павялічылася на 0.4 °C) і мікраклімаце меліяраваных зямель і ў гарадах. На асушаных балотах мінім. тра паветра на 3—5 °C ніжэй, чым на сухадолах, што павялічвае інтэнсіўнасць замаразкаў, скарачае вегетац. перыяд. У Мінску сярэднямесячная тра паветра на працягу большай часткі года павышаецца зза гасп. дзейнасці на 0,2—0,6 °C, утварэнне ўстойлівага снегавога покрыва затрымліваецца на 3—4 дні і на некалькі дзён раней яно сыходзіць, памяншаецца абсалютная вільготнасць і павялічваецца колькасць сухіх дзён і ападкаў і інш. У сувязі з ростам уздзеяння чалавека на прыроду А.з.к. набываюць глабальны характар. У.Ф.Логінаў.
    АНТРАПАЛОПЯ 391
    АНТРАПАГЕННЫЯ РЭЧЫВЫ хімічныя злучэнні, якія трапляюць у навакольнае асяродцзе ў выніку гасп. дзейнасці чалавека. Бываюць аналагамі прыродных злучэнняў, лёгка ўключаюцца ў натуральны кругаварот і угылізуюцца ў экасістэмах або чужароднымі для прыроднага асяроддзя і з цяжкасцю разбураюцца пад уплывам біятычных фактараў. Да чужародных належаць многія т.зв. ўстойлівыя забруджвальнікі навакольнага асяроддзя, якія нярэдка аказваюцца небяспечнымі для існавання жывых арганізмаў (напр., радыеакдыўныя ізатопы з працяглым перыядам паўраспаду). Усяго вядома каля 100 тыс. відаў А.р.. сярод іх шмат сінтэтычных, якія ніколі не існавалі ў прыродным асяроддзі.
    АНТРАПАГЁННЫЯ ФАКТАРЫ ,рухальныя сілы, якія ўплываюць на прыродныя працэсы і паходжаннем звязаны з існаваннем і дзейнасцю чалавека. Сукупны ўплыў А.ф. фарміруе антрапагеннае ўздзеянне на прыроду, што адбываецца ў комплексе з абіягычнымі і біятычнымі факгарамі і харакгарызуецца цеснай сувяззю і ўзаемазалежнасцю паміж імі. Адмоўнае і станоўчае значэнне А.ф. для існавання жывых арганізмаў і чалавека выяўляецца на ўзроўні асобных экасістэм (найб. яскрава) і біясферы ў цэлым, улічваецца пры планаванні і распрацоўцы мерапрыемстваў па ахове прыроды.
    АНТРАІІАГЁЯ (ад антрапа... + грэч. ge Зямля), сукупнасць экасістэм, якія сгвараюцца ў выніку творчай або разбуральнай дзейнасці чалавека. Гл. таксама Наасфера.
    АНТРАПАЗААНОЗЫ [ад антрапа... + заа... + ...оз(ы)], зоаантрапан о з ы , інфекцыйныя і інвазійныя хваробы, агульныя для жывёл і чалавека. Крыніца інфекцыі хворыя жывёлы, з якімі чалавек кантакгуе. Многія А. — трансмісіўныя хваробы, характарызуюцца прыроднай ачаговасцю. У мед. лры А. наз. заанозамі.