Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АНТАШЭЎСКІ Антон, бел. жывапісец 18 ст. Лічыцца аўтарам фрэсак у Мінскім кафедральным касцёле (канец 18 ст.; пазней адноўлены Валасевічам, у сярэдзіне 19 ст. — Таргонскім).
АНТВЕРПЕН, Анвер (флам. Antwerpen, франц. Anvers), горад у Бельгіі. Адм. ц. аднайменнай правінцыі. Другі па велічыні пасля Бруселя горад краіны; 467,8 тыс. ж. (з прыгарадамі больш за 700 тыс. ж., 1992). Размяшчаецца за 88 км ад Паўночнага м. на р. Шэльда, даступнай для марскіх суднаў,
Антверпен.
13521616.
Від на сабор ОнзелівеВраўэкерк.
рад. 3 1315 у Ганзейскім саюзе гарадоў. 3 16 гандл' 1 *“■ ЦЖГР Зах Еўропы. У 1579 далучыўся да Упірмцкай уніі. У 1585 за
Антверпен. «Вялікі рынак» з будынкамі гілвдьш (16 ст.).
і Альбертаканале. Тунэлі пад ракой злучаюць часткі горада. Буйнейшы ў Еўропе гандл.фінансавы цэнтр. Гал. кірункі эканомікі — знешнегандл. і фін. аперацыі, міжнар. транзітныя перавозкі. А. — трэці пасля Ротэрдама і Марселя марскі порт Еўропы (грузаабарот за год больш за 90 млн. т). Вузел перасячэння чыгунак, аўтадарог, нафтаі прадуктаправодаў. Гал. прамысл. горад краіны. Прамсць звязана з абслугоўваннем партовай гаспадаркі і апрацоўкай прывазной сыравіны, асабліва нафты (магутнасць нафтаперапр. здаў да 36 млн. т за год). Развіты машынабудаванне, трактара і аўтазборка, радыёэлектроніка і ішп., каляровая металургія, хім., тэкст., вытвсць алмазнага інструменту. АЭС. А. — найбуйнейшы ў свеце цэнтр агранкі алмазаў і гандаю брыльянтамі. Антверпенская алмазная біржа мае ў абароце каля 70% апрацаваных алмазаў свету,
Уперіііыню ўпамінаецца ў 7 ст. 3 1291 го
хоплены іспанцамі, у 1794 — французамі. Паступова страціў эканам. значэнне. 3 1814 у складзе Нідэрландаў, з 1830 — гандл. порт Бельгіі.
Гіст. ядро А на правым беразе р. Шэльда: познагатычныя збудаванні з багатым дэкорам (сабор ОнзелівеВраўэкерк, 1352—1616; замак Стэн, перабудаваны ў 1520—21, шматлікія дамы і цэрквы ў стьілях готыкі і барока). На пл. Гротэмаркт помнікі фламандскага рэнесансу. ратуша (1561—65, арх. К.Флорыс), дамы гільдый, Дом П.П.Рубенса (1611—18), каралеўскі палац (1743—45) — усе ў стылі барока. На месцы rap. сцен 16 ст. паўкальцо бульвараў. за іх мяжой — нрвыя жылыя раёны з эклекгьргнымі забудовамі ў стылях мадэрн і функцыяналізму.
Літ.: Г е р м а н М. Антверпен. Гент. Брюгге: Города старой Фландрнн. Л., 1974.
Ф. С. Фешчанка (гаспадарка).
АНТВОЗЕРА, возера ў Беларуеі, у Гродзенскім рне, у бас. р. Пыранка. За 23 км на ПдУ ад г. Гродна. Пл. 0,55 км . Даўж. 1,7 км, найб. шыр. 0,4 км. Даўж. берагавой лініі 3,9 км. Схілы выш. 5— 12 м, парослыя лесам. Берагі зліваюцца са схіламі. Праз А. цячэ р. Сламянка і злучае яго з воз. Зацкава.
АНТОНАВА, вёска ў Беларусі, у Валынецкім с/с Верхнядзвінскага рна Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 25 км на У ад Верхнядзвінска, 156 км ад Віцебска, 1,5 км ад чыг. раз’езда Беніслаўскага. 458 ж., 167 двароў (1995). Дапаможная школа, бка, Дом культуры, аддз. сувязі.
АНТОНАВА Валянціна Васілеўна (н. 2.10.1932, Мінск), бел. спявачка. Засл. арт. Беларусі (1966). 3 1952 салістка Дзярж. нар. хору БССР (падгалосачнае сапрана), створаных пры хоры акгэта і квартэта «Купалінка». У 1975—80 у фальклорнахарэагр. ансамблі «Харошкі».
АНІОНАВА ПАЎСТАННЕ, узброенае выступленне сялян Тамбоўскай і часткова Варонежскай губ. у Расіі ў 1920—21. Асн. прычына — незадаволенасць палітыкай «ваеннага камунізму», прымусовай працай, харчразвёрсткай. Кіраўпік паўстання — эсэр А.С.Антонаў, б. нач. міліцыі Кірсанаўскага пав. Гамбоўскай губ. Пасля прыходу да ўлады бальшавікоў стаў на шлях тэрору, хаваўся ў лясах, завочна прыгавораны да расстрэлу. 19.8.1920 у с. Каменка Кірсанаўскага пав. пачалося стыхійнае сял. выступленне, якое хутка пашырылася на тэр. суседніх паветаў. За некалькі месяцаў Антонаў сабраў рассеяныя сял. групы (каля 500 чал.) і сфарміраваў аірад. У 2й пал. 1920 сфарміраваны кіруючыя органы руху — гал. аператыўны штаб партыз. арміі Тамбоўскага краю, складзены праграма і статуг тамбоўскага «Саюза працоўкага сялянства» (СПС), арганізаваны кты СПС у паветах, валасцях і вёсках. СПС выступаў за «звяржэнне ўлады камуністаўбальшавікоў», за ліквідацыю падзелу ўладамі грамадзян на класы, спыненне грамадз. вайны, скліканне Устаноўчага сходу, грамадз. свабоды,
АНТОНАЎ
387
правядзенне ў жыццё закону аб сацыялізацыі зямлі, частковую дэнацыяналізацыю фабрык і здаў, развіццё кааперацыі, свабодны гандаль, устанаўленне рабочага кантролю над вытвсцю і размеркаваннем прадукцыі і інш. Да канца 1921 2 арміі Антонава аб’ядноўвалі 14 тэр. палкоў, 5 асобных кав. палкоў, атрады самаабароны ў сёлах агульнай колькасцю некалькі дзесяткаў тысяч чалавек, з іх каля 8—10 тыс. узброеных. У студз. 1921 для ліквідацыі паўстання была створана спец. камісія на чале з У.А.АнтонавымАўсеенкам. У лют. 1921 пасля няўдалых спробаў задушыць паўстанне сілай улады пайшлі на частковыя ўступкі, гал. з якіх была датэрміновая адмена харчразвёрсткі ў Тамбоўскай губ. Аднак кты СПС скіроўвалі паўстанцаў на працяг барацьбы са сваім паліт. праціўнікам. Больш як 50тысячная армія пад камандаваннем М.М.Тухачэўскага, узмоцненая атрадамі спец, войскаў ВЧК, з артыл. гарматамі, браневікамі, самалётамі, да восені 1921 задушыла паўстанне. Антонаў загінуў у перастрэлцы летам 1922. Нягледзячы на паражэнне, А.п. стала адным з факіараў, што прымусілі ўлады адмовіцца ад ваеннакамуніст. метадаў пабудовы сацыялізму і перайсці да новай эканамічнай палітыкі.
Літ.: Фельдман Д. Крестьянская война // Родана. 1989. № 10. ВЛ.Мянькоўскі.
АНТОНАЎ Алег Канстанцінавіч (7.2.1906, с. Троіцкае Падольскага рна Маскоўскай вобл. — 4.4.1984), савецкі авіяканструктар і вучоны ў галіне самалётабудавання. Акад. AH СССР (1981), АН Украіны (1968). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Ленінградскі політэхн. інт (1930). Працаваў на Маскоўскім планёрным здзе, з 1938 у КБ А.С.Якаўлева, у 1946 узначаліў самалётабуд. КБ. Сгварыў каля 40 канструкцый планёраў і самалётаў, у т.л. Ан2 (1947), Ан8 (1955), самалёты з турбавінтавымі рухавікамі: пасажырскія Ан10, Ан24. трансп. Ан12, Ан14 і інш. У 1964 створаны шырокафюзеляжны Ан22 («Антэй»), у 1980я г. — пасажырскі Ан28, трансп. скарочанага ўзлёту і пасадкі Ан72, трансп. Ан124 («Руслан»). Дзярж. прэмія СССР 1952, Ленінская прэмія 1962.
Тв:. На крыльях мз дерева н полотна. М., 1962; Десять раз сначала: Рассказы. Кмев, 1981.
Літ.: Казаков В. Сотворн себя. Сара. тов, 1986; Пономарев АН. Советскме авнацнонные конструкгоры. 3 нзд. М., 1990. АНТОНАЎ Аляксей Інакенцьевіч (27.9.1896, г. Гродна — 18.6.1962), ваенны дзеяч. Ген. арміі (1943). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1931) і Генцггаба (1937). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік ій сусв. і грамадз. войнаў. 3 1938 на выкладчыцкай рабоце. У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 нач. штаба Паўд., Паўн.Каўказскага і Закаўказскага франтоў, Чарнаморскай групы войскаў. 3 1942 1ы нам. нач. Генштаба і нач. Аператыўнага ўпраўлення, удзельнік распрацоўкі плана Бе
ларускай аперацыі 1944, інш. важных аперацый. 3 лют. 1945 нач. Генштаба, удзельнік Крымскай і Берлінскай (Патсдамскай) канферэнцый. У 1946—48 і з 1954 1ы нам. нач. Генштаба, з 1955 адначасова нач. Штаба Аб’яднаных узбр. сіл дзяржаў — удзельніц Варшаўскага Дагавора. Дэп. ВС СССР з 1946.
АНТОНАЎ Ігнат Пятровіч (н. 28.12.1922, в. Будніца Віцебскага рна), бел. неўрапатолаг. Акад. АН Беларусі (1984), чл.кар. АМН СССР (1974). Др мед. н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1972). Нар. ўрач Беларусі (1992). Скончыў Мінскі мед. інт (1950). 3 1962 дырэктар Бел. НДІ неўралогіі і фізіятэрапіі. Працы па вывучэнні інфекц., сасудзістых і паразітарных хвароб нерв. сістэмы, фізіятэрапіі і курарталогіі.
Тв:. Ангнографяческая днагностмка сосуднстых пораженнй н опухолей головного мозга. Мн.. 1973 (у сааўг.); Гшіеркннезы у детей. Мн,, 1975 (разам з Г.Г.Шанько); Верте
Антонаўка звычабная.
бральнобазнлярные ннсульты. Мн., 1977 (разам з Л.С.Гггкінай).
АНТОНАЎ (Антонов) Нікалай Іарданаў (н. 23.5.1926, в. Эмен Велікатырнаўскай акр., Балгарыя), балгарскі пісьменнік, перакладчык. Скончыў Сафійскі вышэйшы мед. інт (1950). Всршы. паэмы, апавяданні, аповесці ў збках «Былыя людзі» (1951), «Батальён» (1957), «У адкрытым моры» (1965), «Айчына» (1975) прысвечаны антыфаш. барацьбе і сучаснасці. У анталогіі «Паэзія перамогі» (1955), складзенай А., змешчаны яго пераклады твораў Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, П.Глебкі, М.Танка, А.Куляшова, П.Панчанкі, П.Пестрака, М.Засіма.
Те;. Бел. пер. — Размова з чужаземцам наконт пуцевадзіцеля // Сто гадоў, сто паэтаў, сто песень, 1878—1978. Мн., 1978.
АНТОНАЎ Міхаіл Майсеевіч (11.3.1923, г.п. Краснаполле Магілёўскай вобл. — 4.8.1943), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў танк. вучылішча (1941). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на фронце. Камандзір танк. ўзвода ст. лейтэнант А. вызначыўся ў ліп.—жн. 1943 пры вызваленні г. Арла: танкісты яго ўзвода 7 разоў атакавалі ворага на падыходзе да
АІАятонаУ. І.ПАнтона?.
горада, першыя ўварваліся ў яго. Загінуў у баі.
АНТОНАЎ Сяргей Пятровіч (н.
3.5.1915, С.Пецярбург), рускі
пісьменнік. Скончыў Ленінградскі аўтадарожны інт (1938). Аўтар збкаў апавяданняў і нарысаў «Па дарогах ідуць машыны» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951), «Мірныя людзі» (1950), аповесцяў «Зялёны дол» (1953—54), «Парожні рэйс» (1960), «Разарваны рубель» (1966), «Царская саракоўка» (1969), кніг «Лісты пра апазяданне» (1964), «Ад першай асобы. Апавяданні пра пісьменнікаў, кнігі і словы» (1973) і інш., прысвечаных сціплым людзямпрацаўнікам, адметныя маральнай праблематыкай, лірызмам. Па аповесцях А. «Паддубенскія прыпеўкі» (1950), «Справа была ў Пянькове» (1956), «Алёнка» (1960) пастаўлены маст. фільмы.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1983—84.
С.Н. Чубакоў.
АНТОНАЎ Юрый Міхайлавіч (н. 19 2.1945, г. Ташкент), спявак і кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1994). Скончыў Маладзечанскае муз. вучылішча (1963, клас акардэона). Працаваў у калектывах эстраднага жанру, у тл. ў ансамблі пад кіраўніцтвам В.Вуячыча, аркестры «Сучаснік», вак.інстр. ансамблях «Пявучыя гітары», «Магістраль» (арганізатар), «Аракс» і інш. Аўтар і выканаўца папулярных песень (у т.л. «Залатая лесвіца», «Макі», «Снегіры», «Ля бяроз і сосен» і інш.).