• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    А выклікаюцца бактэрыямі (бруцэлёз, злаякасны ацёк, can, слупняк, сібірская язва, туберкулёз, тулярэмія, чума вярблюдаў, меліяідоз, харч. таксікаінфекцыі і інш.), вірусамі (арнітоз, шаленства, яшчур, кляшчовы энцэфаліт, інфекцыйны эішэфаламіэліт коней і інш), грыбкамі (актынаяікоз, парша, стрыіучы лішай), спірахетамі і лептаспірамі (лептаспіроз, клешчавы зваротны тыф), рыкетсіямі (Куліхаманка, пацуковы рыкетсіёз, паўночнаазіяцкі клешчавы сыпны тыф), прасцейшымі (таксаплазмоз, трыпаназамоз, лейшманіёз і інш.), членістаногімі (акароз), гельмінтамі (дыфілабатрыёзы. апістархоз, тэніідоз, трыхінелёз, эхінакакоз, тэніярьшхоз).
    АНТРАПАЛАГІЗМ, метадалагічная канцэпцыя тлумачэння сусвету, прыроды, грамадства і мыслення праз паняцце «чалавек» як асн. светапоглядную катэгорыю. Пры гэтым чалавек уяўляецца пераважна як з’ява прыроды, г.зн. натуралістычна.
    Mae псіхічныя і гнасеалагічныя высновы. У старажытнасці пры адсугнасці дастагковых ведаў у чалавека была псіхічная патрэба пера
    адолець сваю адчужанасць і залежнасць ад рэальнасці ачалавечваннем гэтай рэальнасці, «насяляючы» яе чалавекападобнумі фантомамі (багамі, духамі і інш.). 3 пашырэннем ведаў усталявалася сцвярджэнне, што чалавек як вышэйшая істота на лесвіцы эвалюцыі — «мера ўсіх рэчаў». Адсюль і навакольны свет, адлюстраваны ў думках чалавека, можа ўспрымацца як уласнае тварэнне (суб'ектыўны ідэалізм). Вытлумачэнне суб’екгам аб’екга па аналогіі з самім сабой — самы просты і даступны спосаб у пазнанні. Старажытным мадэльным вытокам А быў антрапамарфізм.
    Сутнасць антрапаморфных фантомаў думкі адным з першых асэнсаваў стараж.грэч. філосаф Ксенафан (вобразы багоў людзі лепяць з сябе). Найб. вядомыя прадстаўнікі матэрыяліст. А. — К.І’ельвецый, Л.Феербах, М.Г.Чарнышэўскі. ідэалістычнага — Ф.Ніцшэ, В.Дзільтэй, Г.Зімель, М.Шэлер. Як метадалаг. прынцып А. пашыраны ў філасофіі, сацыялогіі (гл. Антрапасацыягенезў этыцы, эстэтыцы і інш. Марксізм адмаўляў навуковасць А., ажыццяўляў сацыяліст. канструяванне грамадства без усебаковага ўліку асаблівасцяў чалавека, што прывяло да краху яге сац,паліт. дактрыны.
    Літ.: Чернышевскнй Н.Г. Антропологнческнй прннцлп в фнлософнн // Чернышевскнй Н.Г. Нзбр. фнлос. соч. М., 1951. Т. 3; Н н ц ш е Ф. По ту сторону добра н зла; К генеалогня моралн: Пер. с нем. Мн., 1992.
    А.В.Ягораў.
    АНТРАПАЛАГІЧНАЯ РЭКАНСТРУКЦЫЯ. гл. Ржанструкцыя антрапалагічная.
    АНТРАПАЛАГІЧНЫЯ ТЫПЫ у pacaBaft класіфікацыі — групы людзей з комплексам пэўных марфал. прыкмет (будова цела, шкілета, чэрапа, колер скуры, вачэй, валасоў і інш.); дробныя адзінкі адной расы. А.т. фарміруюцца як спадчынныя асаблівасці, што склаліся пад уздзеяннем прыродных і сац. фактараў за многія пакаленні. Арэалы пашырэння А.т. звычайна не супадаюць з этнічнымі ці дзярж. межамі, бо не супадаюць час і заканамернасці фарміравання гэтых супольнасцяў. Да аднаго А.т. могуць належаць некалькі розных народаў (гэта сведчыць пра іх фарміраванне на генетычна роднаснай аснове) або адзін народ можа складацца з некалькіх А.т. з прычыны неаднароднасці яго паходжання. Адносная стабільнасць А.т. у часе і прасторы ўлічваецца пры вызначэнні генетычнай роднасці пэўных этнатэрытарыяльных груп або выяўленні напрамку і ступені іншароднай прымесі ў выніку гіст. перамяшчэнняў і скрыжаванняў розных плямёнаў і народаў. На тэр. Беларусі вылучаюць верхнедняпроўскі (паўн.) і палескі (паўд.) А.т. Сярод першага тыііу часцей сустракаюцца людзі са светлымі адценнямі вачэй і валасоў, увагнутай спінкай носа, з больш высокім ростам. Акрамя таго. з ПдЗ на ПнУ Беларусі ў насельнііггва назіраецца невялікае паслабленне еўрапеоідных рыс: болып нізкая і шырокая пераносіца. змешаныя адценні колеру вачэй, менш густая барада. Асаблівасці будовы твару, цела, звязаныя з тэр. раз
    меркаваннем. і інш. прыкметы дазваляюць аднесці беларусаў да ўсходнееўрап. варыянта (балтыйскага тыпу) еўрапеоіднай расы. І.І.Салівон.
    АНТРАПАЛОПЯ (ад антрапа... + ...логіяў галіна прыродазнаўства, якая вывучае паходжанне, эвалюцыю і заканамернасці біял. асаблівасцяў чалавека і яго рас. Цесна звязана з прыродазнаўчагіст. навукамі. Mae 3 асн. раздзелы: расазнаўства (вывучае ўмовы і прычыны ўтварэння, заканамернасці фарміравання і ўзаемадзеяння рас; часткай раздзела з’яўляецца і этнічная А., якая даследуе праблемы этнагенезу), антрапагенез і марфалогія (вывучае заканамернасці зменлівасці будовы цела і органаў чалавека ў залежнасці ад спадчыннасці, умоў жыцця і працы). Апоіпні раздзел уключае таксама саматалогію (узроставыя варыяцыі будовы цела сучаснага чалавека), мералогію (варыяцыі яго асобных органаў), дэрматагліфіку, аданталогію, палеаантрапалогію. 3 1960х г. вылучаюць раздзелы; фізіялагічная А. (вывучае варыяцыі функцыянальных асаблівасцяў арганізма чалавека і працэсы яго адагггацыі), антрапагенетыка, генагеаграфія.
    Першыя звесткі пра А ёсць у працах Герадота (5 ст. да н.э.), Арыстоцеля (4 ст. да н.э., увёў тэрмін «А.» як вучэнне пра духоўную прыроду чалавека) і інш. Вял. геагр. адкрыцці 15—16 ст. далі магчымасць пазнаёміцца з народамі Амерьгкі. Афрыкі, Акеаніі, Усх. Азіі і распачаць сістэматызацыю рас чалавека. Як навука А сфарміравалася ў 19 ст., калі пачалі збірацца і сістэматызавацца звесткі пра розныя тыпы стараж. і сучаснага насельніцтва, распрацоўвацца методыкі даследаванняў Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж метраполіямі і калоніямі ў канцы 19 ст. спрыяла ўзнікненню антынавук. расісцкіх «тэорый» (гл. Расізм). Ідэі біял. роўнасці ўсіх рас закладзены ў 2й пал. 19 — пач. 20 ст. ў працах рус. вучоных К.М.Бэра, АП.Багданава, Дз.М.Анучына, М.М.МіклухіМаклая і развіты В.В.Бунаком, Ф.Боасам, Г.Ф.Дэбецам, Ф.Лушанам, Л.Нідэрле, Я.Я.Рагінскім, Г.АБончАсмалоўскім, М.Р.Левіным, М. М.Чабаксаравым, В. П. Аляксеевым, ААЗубавым і інш.
    Даследаванні антрапал. складу беларусаў пачаліся ў канцы 19 — пач. 20 ст. (Анучын, М.А.Янчук, К.М.Ікаў, A. Н. Раждзественскі, А.Л. Здраеўскі, А.А.Піянткоўскі, Я.Мыдлярскі, Ю.Д.ТалькаГрынцэвіч). Вынікі іх даследаванняў абагульнялі А.А.Іваноўскі (1905), Я.М.Чапуркоўскі (1918). У 1920—30я г. Бунак вывучаў фізічны тып і размеркаванне груп крыві ў беларусаў, даследаваў краніялагічныя калекцыі сярэдневяковага насельніцгва Беларусі. Па ініцыятыве А.К.Ленца ў 1926 пры Інбелкульце створана антрапал. камісія, пазней рэарганізаваная ў кафедру антрапалогіі БелАН. Ю.М.Вераме
    цкая, А.Я.Вішнеўская, А.А.Смірноў, Д.Н.Эйнгорн пачалі планамерныя даследаванні насельніцгва Слуцкага, Мазырскага, Магілёўскага, Аршанскага
    392 АНТРАПАМАРФІЗМ
    рнаў. Рэарганізацыя кафедры А. ў НДІ псіханеўралогіі перапыніла антрапал. даследаванні на Беларусі. У 1930— 40я г. антрапал. склад насельнінтва пач. 2га тыс. н.э. вывучалі супрацоўнікі Інта этнаграфіі AH СССР Дэбец, Т.А.Трафімава, потым В.В.Сядоў, Т.ЕАляксеева, М.С.Веліканава. Антрапалагічныя асаблівасці сучасных жыхароў Беларусі ў 1950я г. вывучалі В.У.Вітоў, Р.Я.Дзянісава, Бунак, У.Дз.Дзячэнка. У 1965 пры Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР створана група А. (у 1990 пераўтворана ў аддзел А. і экалогіі). Пачаліся планамерныя комплексныя антрапал. даследаванні фізічнага тыпу старажытнага (І.І.Салівон, А.І.Кушнір) і сучаснага (Салівон) насельніптва Беларусі, заканамернасцяў росту і развіцця вучняў у розных экалагічных рэгіёнах рэспублікі (Салівон, Н.І.Поліна), дэрматагліфічных і аданталагічных асаблівасцяў (Л.І.Цягака), размеркавання іруп крыві і інш. фенатыпаў, генетычна абумоўленых прыкмет у сельскага насельніцтва (А.І.Мікуліч), генадэмаграфічных — у гарадах рэспублікі (В.У.Марфіна). Пасля Чарнобыльскай катастрофы 1986 даследаванні накіраваны на вывучэнне заканамернасцяў адаптыўных працэсаў у экстрэмальных умовах.
    Літ.\ Тегако Л.й. Антропологнческме нсследованмя в Белорусснн. Мн., 1979; Т е гако Л.Й., Салнвон Н.Н. Основы современной антропологнн. Мн., 1989.
    1.1. Салівон.
    АНТРАПАМАРФІЗМ (ад антрапа... + грэч. morphs форма, від), прыпадабненне да чалавека, надзяленне чалавечымі ўласцівасцямі прадметаў і з’яў нежывой прыроды, нябесных целаў, жывёлін, міфічных істот. Узнік як першапачатковая форма светапогляду чалавека на ранніх ступенях развіцця грамадства (гл. Анімізм). А. уласцівы большасці рэліг. уяўленняў пра багоў і інш. звышнатуральных істот (багі т.зв. вышэйшых рэлігій, язычніцкія багі і інш.). Антрапаморфныя панянці выкарыстоўваюць і ў сучаснай навук.тэхн. лры (камп’ютэр «запамінае», «рашае задачу» і г.д.), для эмацыянальнай выразнасці ў выяўл.
    мастацгве, паэзіі, прозе («зямля спіць», «мора хвалюецца»).
    АНТРАПАМЁТРЫЯ (ад антрапа... + ...метрыя), адзін з прыёмаў антрапал. даследавання, які заключаецца ў вымярэнні чалавечага цела і яго частак для ўстанаўлення палавых, узроставых, расавых і інш. струкгурных асаблівасцяў. Вылучаюць вымярэнні: цела — саматаметрыю, касцей шкілета — астэаметрыю, чэрапа — краніяметрыю. Для дакладнага вымярэння і фіксацыі прыкмет існуюць спец. інструменты (цыркулі, антрапаметры, ганіёметры, стужкі і інш.). Для якаснай характарыстыкі
    прыкмет, якія нельга вымяраць (рысы твару, колер скуры, валасоў, вачэй і інш.), складзены спец. шкалы.
    АНТРАПАНІМІКА (ад антрапа... + грэч. onyma імя), раздзел анамастыкі, які вывучае ўласныя імёны людзей.
    АНТРАПАСАЦЫЯГЕНЁЗ, інтэгральнае паняцце, выпрацаванае тэарэтычным навук. мысленнем для цэласнага разумення чалавека ў яго гіст. і індывід. развіцці. Дае магчымасць: пазбегнуць аднабаковых тлумачэнняў паходжання чалавека (з пазіцый антрапа і сацыягенезу, біялагізатарства, расізму, нацыяналізму); разглядаць пачатак чалавечай гісторыі ў дынаміцы эвалюцыйнабіял. перадумоў і матэрыяльнадзейнасных фактараў гамінізацыі; зразумець прыроду як «неарганічнае цела» чалавека, што фарміруецца ў гіст. працэсе грамадства.
    Выкарыстанне прынцыпу гістарызму да антрапалагічных праблем дае магчымасць раскрыць сац. сутнасць матэрыяльнага (фізічнага, біялагічнага) цела чалавека на ўзроўні яго філа і антагенезу. Вял. мозг, рукі, здольнасць прама хадзіць, мысліць, гаварыць і інш. ўласцівыя чалавеку рысы — усё гэта жывая матэрыя, прырода. У той жа час гэта прырода чалавека фарміруецца самім соцыумам у працэсе яго гіст. развіцця. Дзіця пры нараджэнні атрымлівае ў спадчыну матэрыяльныя формы і задаткі чалавека, але самі па сабе яны яшчэ не робяць яго чалавекам. Ці стане мысліць і гаварыць дзіця, аб чым яно будзе мысліць і на якой мове размаўляць — усё залежыць ад сац. умоў жыцця. А. мае на мэце і даследаванне перспекгыў змены матэрыяльных формаў і патэнцый чалавека ў працэсе натуральнагіст. развіцця соцыуму, яго дэфармацыі і дэградацыі.