• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    антыцелаў. Уласцівасцямі А. валодаюць чужародныя для дадзенага арганізма бялкі і поліцукрыды, асабліва высокамалекулярныя. Як А. яны могуць быць агульныя для ўсіх асобін пэўнага віду арганізмаў (відавыя А.) або толькі для іх часткі (групавыя А.). Ступень імунагеннасці А., форма і вынік імуннага адказу, які яны выклікаюць (утварэнне антыцелаў, клетачны імунітэт, алергія, талерантнасць), залежаць ад ступені іх чужароднасці (філагенетычнай аддаленасці), хім. прыроды і малекулярнай будовы, дозы і формы ўвядзення ў арганізм і інш. фактараў. Імунная сістэма млекакормячых здольная распазнаваць да 106 А. Вызначэнне відавой і групавой прыналежнасці А. выкарыстоўваецца пры ўстанаўленні ступені роднасці арганізмаў, распрацоўцы вакцын і сываратак, пераліванні крыві, перасадках тканак, дыягностыцы хвароб, у суд. медыцыне і інш.
    АНТЫГІТЛЕРАЎСКАЯ КААЛІЦЫЯ, саюз дзяржаў і народаў, якія змагаліся ў другой сусветнай вайне 1939—45 супраць агрэсіўнага блока гітлераўскай Германіі, Італіі, Японіі і іх сатэлітаў. Аснову кааліцыі складалі вял. дзяржавы — Савецкі Саюз (адыграў вырашальную ролю ў дасягненні перамогі), ЗША, Англія, Францыя, Кітай. У ваен. дзеяннях на баку А.к. прымалі ўдзел Польшча, Чэхаславакія, Югаславія, Аўстралія, Бельгія, Бразілія, Індыя, Канада, Філіпіны, Эфіопія і інш. Асобныя дзяржавы дапамагалі А.к. пастаўкамі ваен. сыравіны (напр., Мексіка). Былі і такія краіны, пгго аб’явілі вайну Гёрманіі толькі напярэдадні яе разгрому і не зрабілі якоганебудзь укладу ў перамогу. На момант сканчэння 2й сусв. вайны А.к. аб’ядноўвала больш за 50 дзяржаў, прычым вайну Германіі аб’явілі і яе былыя саюзнікі Балгарыя, Венгрыя, Італія і Румынія. Дапамогу А.к. аказаў народны Рух Супраціўлення, які разгарнуўся ў многіх акупіраваных краінах. У ліку паўнапраўных дзяржаў А.к. былі Беларусь і Украіна (будучыя члены — заснавальнікі ААН), а таксама іншыя былыя саюзныя рэспублікі СССР.
    Пачатак утварэнню А.к. пакладзены заявамі аб узаемнай падтрымцы ўрадаў СССР, ЗША і Англіі пасля нападу фаш. Гёрманіі на СССР англасав. і сав.амер. перагаворамі летам 1941, падпісаннем 12.7.1941 сав.англ. пагаднення аб сумесных дзеяннях у вайне супраць Германіі, Маскоўскай нарадай 1941 трох дзяржаў (гл. Маскоўскія нарады 1941, 1943, 1945), а таксама шэрагам інш. пагадненняў паміж саюзнікамі. 1.1.1942 у Вашынгтоне падпісана Дэкларацыя 26 дзяржаў (Дэкларацыя Аб’яднаных Нацый), якія знаходзіліся на той час у стане вайны з Германіяй, Італіяй, Японіяй і іх саюзнікамі. У Дэкларацыі гаварылася, што дзяржавы А.к. абавязаны выкарыстоўваць свае ваен. і эканам. рэсурсы для барацьбы супраць фаш. дзяржаў і не заключаць з імі сепаратных дагавораў. Пазней дзяржавы А.к. падпісалі шэраг дакументаў, сярод якіх найбольшае значэнне маюць пастановы Тэгеранскай (1943), Крымскай і Патсдамскай (абедзве 1945) канферэнцый (пра ўсе гл. асобныя арт.) кіраўнікоў урадаў СССР, ЗША і Вялікабрытанй. А.к. ў цэлым вырашыла задачы, што стаялі перад ёю ў 2й сусв. вайне, і стала асновай для ўтварэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
    АНТЫГОНА, у грэчаскай міфалогіі дачка фіванскага цара Эдыпа. He пакінула сляпога бацьку і ў выгнанні. Пасля яго смерці вярнулася ў Фівы і насуперак забароне дзядзькі — цара Крэонта, пахавала брата Палініка, які загінуў у барацьбе за ўладу ў Фівах. За гэта была жывая замуравана ў каменную пя
    396 АНТЫГУА
    чору, дзе скончыла самаіубствам. Міф пра А. выкарысталі ў лры Сафокл, Ж.Расін, Б.Брэхт, у музыцы К.В.Глюк, Ф.Мендэльсон, К.СенСанс і інш.
    АНТЬІГУА (Antigua), каралавы востраў у ВестІндыі, у групе Наветраных авоў (архіпелаг М.Антыльскія авы). Тэр. дзяржавы Антыгуа і Барбуда. Пл. 280 км . Выш. да 402 м. Клімат трапічны, пасатны, гарачы. Ападкаў каля 1300 мм за год. Адкрыты Х.Калумбам (1493).
    АНТЫГУА I БАРБЎДА (Antigua and Barbuda), дзяржава ў ВестІндыі, на авах Антыгуа, Барбуда і Рэдонда ў ірупе М.Антыльскы авоў у Карыбскім моры. Пл. 442,6 км . Нас. 65 тыс. чал. (1993), у асн. негры. Афіц. мова — англійская. Большасць вернікаў — пратэстанты (англіканская царква). Сталіца — горад і порт СентДжонс (на вве Антыгуа).
    Герб і сцяг Антыгуа і Барбуда.
    Падзяляецца на 7 раёнаў. Кіраўнік дзяржавы фармальна — брыт. манарх, прадстаўлены ген.губернатарам. Двухпалатны парламент (палата прадстаўнікоў і сенат) ажыццяўляе заканад. ўладу. Урад уз.чальвае прэм’ерміністр, якога прызначае ген.губернатар.
    Прырода. Астравы складзены пераважна з каралавых вапнякоў. Паверхім ўзгорыстая, выш. да 402 м (ваў Антыгуа). Клімат трапічны пасатны, гарачы. Сярэднямесячная тра ад 15 да 33 °C. Ападкаў каля 1300 мм за год. Восенню характэрны ўраганы. Адносная раўніннасць, адсутнасць рачной сеткі і недастатковасць ападкаў выклікаюць перыяд. засухі. Вострай з’яўляецца пра
    блема прэснай вады (атрымліваюць з артэзіянскіх калодзежаў).
    Гісторыя Старажытяыя насельнікі А. і Б. — індзейцы. Пасля адкрыцця астравоў Х.Калумбам (1493) тут з’явіліся ісп. каланізатары. Потым Барбуда (у 1628) і Антыгуа (у 1632) каланізаваны англ. пасяленцамі. На кароткі час астравы трапілі пад уладу Францыі, з 1667 сталі брьгг. калоніяй. Пасля выпішчэння карэннага насельніцтва на іх пасялілі нявольнікаўнеграў з Афрыкі, якіх прымушалі лрацаваць на плантацыях цукр. трыснягу. У 1834 рабства адменена. У 1871—1956 тэр. А. і Б. — частка брыт. калопіі «Федэрацыя Падветраных астравоў»; у 1958—62 уваходзіла ў ВестІндскую федэрацыю. У 1967 А і Б. атрымалі аўтаномію як «асацыіраваная з Вялікабрытаніяй дзяржава»; 1.11.1981 абвешчана іх незалежнасць. У 1981 краіна ўступіла ў AAFI, Aprцыю Амер. Дзяржаў, у 1982 — у Карыбскае супольніцгва, з 1983 мае статус наглядальніка ў Руху недалучэння. Дзейнічаюць Лейбарысцкая партыя Аптыгуа (створана пасля 1940), Аб'ядпаная прагрэсіўная партыя (з 1992).
    Гаспадарка арыентавана на турызм, які забяспечвае 60% валавога ўнутр.
    прадукгу (ВУП; 424 млн. дол., 1991), 70% занятасці насельніцтва і валютных паступленняў (1990). Сельская гаспадарка (вырошчванне цукр. трыснягу, бананаў, какосавых арэхаў, манга, цытрусавых і інш.) дае 4% ВУП, прамсць (вытвсць цукру, какосавага і бавоўнавага алею, зборка быт. электратэхнікі, нафтаперапрацоўка) — 5%, транспарт і сфера паслуг — 8%. Даўж. аўгадарог 548 км, вузкакалейнай чыгункі каля 80 км. Экспарт: нафтапрадукты, трансп. абсталяванне, цукарсырэц, патакамелес, бавоўнасырэц, цьггрусавыя. Імпарт: паліва, прадукты харчавання, тэкст. тавары, піламатэрыялы і інш. Гал. знешнеганда. партнёры — Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Японія, КНР, карыбскія 1 зах.еўрап. краіны. Грашовая адзінка — усх.карыбскі долар. Ф. С.Фешчанка (гаспадарка). АНТЫДАРВІНІЗМ, тэорыі, накіраваныя супраць дарвінізліу. А. або наогул
    адмаўляе развіццё ў прыродзе (крэацыянізм), або яго гал. фактары. у першую чаргу натуральны адбор як вядучы ў арган. эвалюцыі. Асн. цячэнні А. склаліся ў 2й пал. 19 — пач. 20 ст. Да іх належаць розныя формы неаламаркізму, батмагенез, номагенез, трансфармізм і інш. Сучасныя антыдарвінісцкія канцэпцыі звьгчайна прэтэндуюць на вырашэнне праблемы макраэвалюцыі, недаступнай для прамой эксперым. праверкі. Шэраг канцэпцый А. ўключае ўяўленні аб наследаванні набытых прыкмет і інш.
    АНТЫДОТЫ (грэч. antidoton літар. які даецца супраць), проціяддзе, лекавыя сродкі пры атручэнні ядамі, таксінамі, атругнымі рэчывамі (АР); спецыфічныя прафілактычныя сродкі. А. дзейнічаюць парознаму: прадухіляюць паступленне АР, таксінаў, ядаў у кроў; абумоўліваюць дэтаксікацыю ядаў у арганізме; забяспечваюць папаўненне біягенных рэчываў, якія страчаны пры хранічных інтаксікацыях; спрыяюць вывядзенню ядаў ці таксінаў з арганізма. Раслінныя А. надаюць устойлівасідь раслінам да гербіцыдаў і павялічваюць выбіральнасць і эфектыўнасць апошніх.
    АНТЫДЫУРЭТЬІЧНЫ ГАРМОН. гл. Вазапрэсін.
    АНТЫДЭПРЭСАНТЫ (ад анты... + лац. depressio прыгнечанасць), лекавыя псіхатропныя сродкі для папярэджання або нейтралізацыі псіхічных і фіз. расстройстваў, якія суправаджаюць стан дэпрэсіі. Паляпшаюць настрой, здымаюць трывогу і напружанасць, павышаюць псіхічную акгыўнасць, нармалізуюць агульны тонус, сон, страваванне, рухомасць арганізма. Многія з іх несумяшчальныя з асобнымі відамі ежы, асабліва з ужываннем у час лячэння спіртных напіткаў (магчыма развіццё калапсу). Асобныя А. на пач. этапе выкарыстання запавольваюць скорасць рэакцыі і ўспрымання сітуацый, таму пры назначэнні выключаюць магчымасць кіравання трансп. сродкамі або выканання складаных тэхн. аперацый.
    АНТЫДЭТАНАТАР. хімічнае злучэнне, якое дабаўляюць у маторнае паліва ®ія прадухілення яго дэтанацыі ў цыліндрах рухавікоў. Найб. пашыраны тэтраэтылсвінец (ТЭС — «этылавая вадкасць»), яго канцэнтрацыя ў паліве менш за 1%." Маторнае паліва з ТЭС (этыліраванае) таксічнае, пры рабоце з ім патрэбны меры перасцярогі.
    АНТЫЁХ III В я л і к і (грэч. Antiochus Megas; 242—187 да н.э.), цар дзяржавы Селеўкідаў [223^187], праўнук Селеўка 1. У 212—205 падпарадкаваў парфян і Бактрыю, у 203 адваяваў у Егіпта ІІалесціну. Пацярпеўшы паражэнне ад Рыма ў Сірыйскай вайне 192—188, заключыў мір, т.зв. Апамейскі дагавор 188, пасля якога Селеўкідскае царства стала другараднай дзяржавай. Забіты ў Элімаідзе ў час рабавання яго войскамі храма бога Бэла.
    АНТЫЛЬСКАЕ	397
    АНТЫІДЭАЛ, уяўленні аб чалавеку і яго дзейнасці, аб адносінах паміж людзьмі і арганізацыі грамадства, якія суіірацьлеглыя поглядам на дасканалае; процілеглы ідэалу. А. мае элемент адноснасці. Тое, што разглядаецца як А. аднымі людзьмі і сац. групамі, членамі пэўнага грамадства або людзьмі пэўнай эпохі, можа ўспрымацца як ідэал іншымі, і наадварот. Так, сталінізм і фашызм — А. для людзей з дэмакр. мысленнем і ідэалы — для людзей з таталітарнымі ўстаноўкамі. Ёсць А. рэалістычныя (паддаюцца ажыццяўленню) і абсалютныя (не могуць быць дасягнугы ў рзчаіснасці — антыутопія). А. — неабходная форма мыслення. Разам з ідэалам А. выконвае рэгулятыўную функцыю ў дзейнасці людзей, у т.л. і ў кіраванні грамадскімі працэсамі.
    Г.А.Антанюк.
    АНТЫКААГУЛЯНТЫ [ад анты... + лац. coagulans (coagulantis) які вядзе да згусання] у м е д ы ц ы н е , лекавыя сродкі, якія памяншаюць скорасць згусання крыві і перашкаджаюць утварэнню тромбаў. Уплыў А. прамога дзеяння (гепарын, гірудзін і інш.) адбываецца праз зніжэнне акгыўнасці трамбіну ў крыві, А. ўскоснага дзеяння (дыкумарын, пелентан, фенілін і інш.) — праз парушэнне працэсаў утварэння трамбіну ў печані. Выкарыстоўваюцца пры інфарктах. тромбафлебітах, трамбатычных і эмбалічных інсультах, пасля хірург. ўмяшання і інш. Проціпаказаны пры цяжарнасці, язвавай і нырачнакамянёвай хваробах, схільнасці да крывацёкаў.