• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АНТЫКАДОН (ад анты... + кадон), участак малекулы транспартнай рыбануклеінавай кіслаты (тРНК). Складаецца з трох нуклеатыдаў, якія маюць незамешчаныя вадародныя сувязі. А. камплементарны адпаведнаму кадону матрычнай рыбануклеінавай кіслаты (мРНК) і таму спецыфічна звязваецца з ім. Узаемадзеянне кадон — А., што адбываецца на рыбасомах у працэсе трансляцыі, забяспечвае правільнае размяшчэнне кожнай амінакіслаты ў поліпептыдным ланцугу пры біясінтэзе бялку.
    «АНТЫКАМІНТЭРНАЎСКІ ПАКТ», дагавор паміж Германіяй і Японіяй, заключаны 25.11.1936 у Берліне на 5 га
    доў. Пад знакам барацьбы з Камінтэрнам аформіў блок 2 дзяржаў, якія імкнуліся да гегемоніі ў свеце. Сакрэтнае пагадненне да «А.п.» прадугледжвала сумесную барацьбу супраць СССР. Да «А.п.» далучыліся Італія (6.11.1937), Венгрыя і марыянетачная «дзяржава» МаньчжоўГо (24.2.1939),
    Іспанія (27.3.1939). Пакт садзейнічаў развязванню 2й сусв. вайны і ў 1939— 40 ператварыўся ў адкрыты ваен. саюз Германіі, Італіі і Японіі (гл. Берлінскі пакт 1940). Пасля пралангацыі пакта 25.11.1941 на 5 гадоў да яго далучыліся яшчэ некалькі краін. Перамога краін
    Антыгіпілераўскай кааліцыі ў 2й сусв. вайне спыніла існаванне «А.П.».
    АНТЫКАРАЗІЙНЫЯ ПАКРЫЦЦІ, пакрыцці для аховы паверхні металічных вырабаў ад карозіі. Найб. пашыраныя А.п.: з металаў (хрому, цынку, нікелю, высакародных металаў і інш.) і іх сплаваў; з хім. злучэнняў металаў (аксіды. карбіды, нітрыды, фтарыды і інш.); з палімерных (фторпласіавыя, поліэтыленавыя, поліізабутыленавыя, полівінілхларыдныя) і лакафарбавых пакрыццяў, а таксама кансервацыйныя замазкі (напр., бітум). Эфекгыўнасць А.п. вызначаецца хі.м. і фазавым саставам, дасканаласцю будовы, трываласцю счаплення пакрыцця з асновай матэрыялу.
    Ап. бываюць анодныя ці катодныя адносна матэрыялу, які ахоўваюць. Анодаыя змяншаюць, прадухіляюць карозію, катодныя могуць павялічваць яе, але пры гэтым паляпшаюць фіз.мех. якасці матэрыялаў. Ап. наносяць фарбаваннем, гальванічным, плазмавым, вакуумным, іоннаплазмавым і электрафа
    Антыкліналь (а) і сінкліналь (5); 1 — крыло складкі; 2 — ядро складкі.
    рэтычнымі метадамі, хім. асаджэннем з газавай фазы і раствораў, плакіраваннем. Выбар метаду залежыць ад патрэбнага спалучэння матэрыялаў пакрыцця і асновы, неабходнай таўшчыні пакрыцця, магчымасці і неабходнасці яго аднаўлення ў эксплуатацыі. На Беларусі стварэннем А.п. займаюцца Бел. навуковавытв. аб’яднанне парашковай металургіі, Бел. політэхн. акадэмія, Інт механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі.
    А.У.Белы.
    АНТЫКВАР (ад лац. antiquarius аматар, знаўца старажытнасцяў), збіральнік і прадавец стараж. прадметаў, твораў мастацтва, рэдкіх кніг і інш. рэчаў.
    АНТЫКЛІНАЛЬ (ад анты... + грэч. klino нахіляю), антыкліяальная с к л а д к a , складка пластоў горных парод, павернутая пукатасцю ўгару, з больш стараж. пародамі ў ядры. Найб. уласцівыя складкавым горным сістэмам Зямлі. Бывае прамая, нахіленая, ляжачая, перакуленая. Месца перагіну пластоў наз. замком А. (скляпеннем), бакі — крыламі. А., у якіх адносіны шырыні да даўжыні складаюць 1/3, наз. брахіантыклініыямі, круглаватыя ў плане А. — купаламі. На Беларусі пашыраны ў пародах крышт. фундамента (Ваўкавыская, ІвацэвшкаВілейская, ПружанаАшмянская) і платформавага чахла, пераважна ў дэвонскіх саляносных, подсцільных і перакрываючых іх адкладах Прыпяцкага прагіну (Васілевіцкая, Мышанская, Старобінская і інш.), дзе ўзніклі Ў выніку разломных і
    галакінетычных рухаў у познім палеазоі і мезазоі. М.А.Нагорны. АНТЫКЛІНОРЫЙ (ад антыкліналь + грэч. oros гара), буйны комплекс складкавых структур зямной кары, які ўзнік у геасінкліналях. Харакгэрны агульны ўздым і заляганне найб. стараж. парод у цэнтр. частцы, форма выцягнутага скляпення. Восевыя плоскасці складак А. часта размешчаны веерападобна і нахілены ад цэнтра да перыферыі. Mae сотні кіламетраў у даўжыню і дзесяткі ў шырыню (В.Каўказ, Уралтау і ініа.).
    М.А.Нагорны.
    АНТЫКОСТЫ (Anticosti), востраў у заліве Св. Лаўрэнція, тэр. Канады. Пл. 7,9 тыс. км". Раўнінны (выш. да 192 м), укрыты цемнахвойнай тайгой, балотамі. Порт — ПорМенье.
    АНТЫЛАПЗМ (ад анты... + грэч. logos розум), формула логікі, якая адлюстроўвае несумяшчальнасць пасылак катэгарычнага сілагізму з адмаўленнем яго заключэння. У аснове А. ляжаць законы лагічнага вываду, паводле якіх вынік не можа быць памылковым, калі пасылкі праўдзівыя. Тэорыя А. — адзін з варыянтаў сілагістыкі.
    АНТЫЛІВАН, ДжэбельэшШаркі, платопадобны горны масіў у Сірыі і Ліване. Даўж. каля 100 км. Выш. да 2814 м (г. ЭшШэйх). Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў. На стромкіх зах. схілах, павернутых да ўпадзіны Бекаа, пашыраны міжземнаморскія лясы і вечназялёныя хмызнякі, на ўсходніх — паўпустыні. Праз А. праходзіць аўтамаб. шаша і чыгунка Дамаск—Бейрут.
    АНТЫЛОПЫ, групы жывёл атр. парнакапытных сям. пустарогіх за выключэннем быкоў, буйвалаў, казлоў і бараноў. Пашыраны ў Афрыцы, Еўразіі, Паўн. Амерыцы. 30 родаў, каля 80 відаў. Да роду A. (Antilope) належыць толькі індыйская А. гарна. У стэпах і саваннах Афрыкі жывуць буйныя каровіны А. — гну і бубалы, горная A. (Hippotragus niger). Паўпустыні і пустыні Афрыкі насяляюць конскія A. (Hippotragus), орыксы, адакс (Addax nasomaculatus). У пустынях, стэпах і лесастэпах Афрыкі і Азіі жывуць газелі, да якіх належаць джэйран і дзерэн. Спосаб жыцця стадны. Многія занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
    Вьші. ў карку ад 25 см (к а р л і к а в ы я А. — Neotraginae) да 180 см (А. Кана — Taurotragus oryx), маса ад 8 кг да 1000 кг. Pori лрамыя і кароткія (ад 1,5 см) або доўгія (да 150 см) і выгнутыя ў выглядзе дугі або штопара. Афарбоўка ад светлай жоўтапясчанай да шэраблакітнай або амаль чорнай. Нараджаюць 1—3 цялят. Кормяцца травяністай расліннасцю, радзей лісцем дрэў. Аб'екты палявання; выкарыстоўваюцца мяса, скура, рогі.
    АНТЬІЛЬСКАЕ ЦЯЧЭННЕ, цёплае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак., на
    398	АНТЫЛЬСКІЯ
    ПнУ ад В. Антыльскіх авоў. Тра вады ў лютым 25, у жн. 28 °C. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Абмывае Антыльскія і Багамскія авы, ад вва ПуэртаРыка з’яўляецца працягам ГІаўночнсіга Пасшпнага цячэння, на ГІн злучаецца з цячэннем Гальфстрым.
    АНТЫЛЬСЫЯ АСТРАВЫ (ісп. Апtillas), архіпелаг у Атлантычным ак. паміж Паўн. і Паўд. Амерыкай (ВестІндыя). Падзяляецца на Вялікія Ашпыльскія астравы і Малыя Антыльскія астравы. Пл. 220 тыс. км . А.а. мацерыковага і вулканічнага паходжання, паверхня б.ч. гарыстая (найвыш. г. Дуартэ, 3175 м, на вве Гаіці), характэрна моцпая сейсмічнасць (акрамя раўніпнай ч. Кубы). Клімат трапічны вільгот
    Антылопы: 1 — шаблярогі орыкс; 2 — адакс; 3 — орыкс; 4 — чсрная; 5  конская.
    ны. Расліннасць — саванна, захаваліся ўчасткі лістападных і вечназялёных лясоў і хмызнякоў. Жывёльны свет: грызуны, лятучыя мышы, з паўзуноў кракадзілы. яшчаркі, змеі. На А.а. дзяржавы Антыгуа і Барбуда, Барбадос, Гаіці, І’рэнада, Дамініка, Дамініканская Рэспубліка, Куба, СентВінсент і Грэнадзіны, СентКітс і Невіс, СентЛюсія, Трынідат і Табага, Ямайка, а таксама ўладанні ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Нідэрландаў, ч. тэр. Венесуэлы.
    АНТЫМАНІТ (ад позналац. antimonium сурма), сурмяны б л і ш ч а к , с т ы б н і т , мінерал класа сульфідаў Sb2Sj. Mae 71,4—71,8% сурмы. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Утварае прызматычныя, ігольчастыя крышталі, суцэльныя, зярністыя, радыяльнапрамяністыя агрэгаты. Колер свінцовашэры да чорнага. Бляск
    металічньі. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 4.5— 4,6 г/см . Паходжанне гідратэрмальнае, радзей у свінцовацынкавых радовішчах і інш. Галоўная руда сурмы.
    АНТЫМЕТАБАЛІТЫ, прыродныя або сінтэтычныя біялагічна актыўныя рэчывы, па хім. прыродзе блізкія да звычайных прадуктаў абмену рэчываў (метабалітаў) арганізма і здольныя ўступаць з імі ў канкурэнтныя, антаганістычныя адносіны. Да важнейшых А. належаць антывітаміны, антыгармоны, антыферменты. Структурныя аналагі адпаведных вітамінаў, гармонаў, ферментаў, медыятараў і інш., якія ў біяхім. рэакцыях займаюць іх месца або блакіруюць пэўныя рэцэіпары і тым змяняюць цячэнне важных фізіял. працэсаў. Пры пэўных умовах А. могуць не толькі парушаць, але і нармалізаваць біяхім. працэсы, таму выкарыстоўваюцца для лячэння некаторых хвароб (у першую чаргу выкліканых парушэннямі абмену рэчываў).
    АНТЫМУГАГЁНЫ (ад анты... + мутагены), хімічныя і фізічныя фактары, здольныя паніжаць або прадухіляць дзеянне мугагенаў, у выніку чаго змяншаецца частата мутацый.
    Адкрыты ў 1950я г. Натуральныя А. забяспечваюць захаванне пэўнага ўзроўню спантанных мутацый. Сярод іх важнейшымі з'яўляюцца некаторыя ферментныя сістэмы і мегабаліты, якія «вьшраўляюць» папсавапыя мугагенам участкі храмасом або перашкаджаюць іх узнікненню. Пры штучным мутагенезе мугацыйны эфект можа быць паніжаны або знягы радыепратэктарамі (сульфгідрыльныя злучэнні, моцныя аднаўляльнікі тыпу №г8гОз, некаторыя спірты і вутлякіслыя солі) або ўздзеяннем некаторых фіз. фактараў (святло, тра, ультрафіялетавыя прамяні) рОзнай інтэнсіўнасці.
    АНТЫНЕЙТРОН (п або п), антычасціца нейтрона, якая адрозніваецца ад яго знакамі барыённага зараду і магнітнага моманту. Зарэгістраваны ў 1956 амер. вучонымі пры рассейванні пучка антыпратонаў у рэчыве.
    АНТЫНЕЙТРЫНА (Ў або v), ашычасціца нейтрына, якая адрозніваецца ад яго знакам леігтоннага зараду і спіральнасцю. Mae спін 1/2 і масу такуіо ж, як і маса нейтрына. Існуюць 3 тьшы А.: элекгроннае, мюоннае і таўоннае, якія ўдзельнічаюць у працэсах слабага ўзаемадзеяння разам з электронам, мюонам і цяжкім лептонам адпаведна.
    АНТЫНОЙ (лац. Antinous; каля 110, Віфінія — 130), грэчаскі юнак, любімец рым. імператара Адрыяна. Патануў у Ніле (магчыма, прынёс сябе ў ахвяру), пасля чаго быў абагатвораны. На месцы гібелі А. засн. г. Антынопаль, пабудаваны храм, у яго гонар створаны шматлікія статуі і гемы, выпушчаны манеты.
    АНТЫНОМІЯ (ад грэч. antinomia супярэчнасць у законе), супярэчнасць паміж двума суджэннямі, кожнае з якіх аднолькава лагічна даказальнае. Паняцце «А.» ўзнікла ў антычнасці (Платон,
    АНТЫСЕМІТЫЗМ	399
    Арыстоцель). Стараж.грэч. філосафы ў сэнсе А. часцей выкарыстоўвалі тэрмін «апарыя». Шмат увагі фармулёўцы і аналізу А. аддавалі схаластычныя логікі. Кант выкарыстоўваў паняцце «А.», спрабуючы апраўдаць асн. тэзіс сваёй філасофіі, паводле якога розум не можа выйсці за межы пачуццёвага вопыту і пазнаць «рэч у сабе», Вучэнне Канта пра А. развіта ням. класічным ідэалізмам як фундаментальная перадумова дыялект. логікі. Гегель крьггычна прааналізаваў кантаўскае вырашэнне пыгання А. і паказаў,. што супярэчнасць — неад’емная аб’ектыўная характарыстыка духу, які знаходзіцца ў развіцці, гіст. быцця і мыслення. У дыялекг. матэрыялізме А. разглядаецца ў рамках вучэння пра дыялект. супярэчнасці (адрознівае супярэчнасці ад парадоксаў). Пастаноўка навук. праблем у форме А. і іх вырашэнне — важнае звяно ў тэарэт. адлюстраванні дыялект. супярэчнасці аб’ектыўнай рэальнасці.