• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АНТЫФРАЗІС (грэч. antiphrasis) у л і таратуры, стылістычная фігура, ужыванне слова ў процілеглым, звычайна іранічным, значэнні. Часцей сустракаецца ў сатыр. творах, напр. у байцы К.Крапівы «Мандат» пра асла гаворыцца: «Ну й розум. Вось дык галава!».
    АНТЫФРЫЗ (ад анты... + лац. freeze замярзаць), вадкасць з нізкай тэмпературай замярзання, прызначаная для ахаладжэння рухавікоў унутр. згарання, радыёэлекгроннай апаратуры, прамысл. цеплаабменнікаў, якія працуюць пры нізкіх трах. Як А. выкарыстоўваюць водныя растворы этыленгліколю, гліцэрыны, спіртоў (метылавага, этылавага і ізапрапілавага), неарган. соляў (пера
    важна хлорыстага кальцыю); тра замярзання залежыць ад прыроды і канцэнграцыі рэчываў і можа быць ад 10 да 75 °C. У тэхніцы выкарыстоўваюць 52,6 і 66%ныя растворы этыленгліколю з трай замярзання 40 і 65 °C адпаведна.
    АНТЫФРЫКЦЫЙНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ (ад анты... + лац. frictio трэнне), матэрыялы для дэталяў машын, якія працуюць ва ўмовах трэння слізгання (падшыпнікі, укладышы, утулкі і інш.). А.м. маюць высокую ўстойлівасць да зносу і карозіі, добрую прыработку, мінім. каэфіцыент трэння, вытрымліваюць мех. нагрузкі без змены ўласцівасцяў. Антыфрыкцыйныя ўласцівасці А.м. залежаць ад структурнага стану паверхневых слаёў, мікратапаграфіі кантакгуючых паверхняў і ўмоў фрыкцыйнага ўзаемадзеяння.
    Найб. пашыраныя Ам.: сплавы на аснове каляровых металаў (бабіты, бронза, латунь і інпі.), чыгун, пластычныя масы, драўніна (у
    Антыцыклон. Ізабары і прыземныя лініі плыні паветра: a — Паўночнае паўшар'е; б — Паўднёвае паўшар'е.
    т.л. мадыфікаваная), кампазіты на аснове металаў, металакерамікі і палімераў. Асобная група Ам. — самазмазвальныя матэрыялы; яны змяшчаюць кампаненты (налр., графіт), якія выконваюць пры трэнні ролю змазвальнага асяроддзя. Для надання матэрыялам антыфрыкцыйных уласцівасцяў іх паверхню мадыфікуюць хімікатэрмічнай, лазернай, іоннапрамянёвай апрацоўкай, нанясеннем зносаўстойлівых пакрыццяў, паверхневапластычным дэфармаваннем. Ам. выкарыстоўваюць ва ўмовах сухога трэння (у газах, паветры, вакууме); для работы з малавязкімі вадкасцямі без змазвальнага дзеяння (вада, арган. растваральнікі), з вадкімі ці пластычнымі змазкамі. На Беларусі вывучэннем і стварэннем Ам. займаюцца інты механікі металапалімерных сістэм і фізікатэхнічны All Беларусі, Беларускае НВА парашковай металургіі. А.УБелы. АНТЬІХРЫСТ, у хрысціянскай міфалогіі і тэалогіі праціўнік Ісуса Хрыста, які павінен з’явіцца ў канцы гісторыі (гл. Эсхаталогія) і ўзначаліць скрытую татальную вайну супраць хрысціянства, але будзе пераможаны ў час 2га прышэсця Хрыста на Зямлю. Прароцтвы А. ёсць у старазапаветных кнігах Бібліі, яго прыход сімвалічна апісаны і ў Новым Запавеце. Увасабляе даўнюю варожасць «анёлаў цемры» да хрысціянства, поўнае адмаўленне хрысц. веры і маралі. А. уяўляецца магутным чалавекам, надзеленым дэманічнай сілай Д’ябла,
    які прыходзіць у зманлівым абліччы Хрыста. Паводле апостала Паўла, у цар
    стве А. людзі будуць самалюбівыя, зламоўныя, абыякавыя да любові і дабра, нахабныя, больш палюбяць раскошу, чым Бога. А. — увасабленне дэманічнага пачатку ў чалавеку і грамадстве, спроба ўсталяваць бязбожную ўладу над зямлёй і космасам. Міфу пра А. прысвечаны фрэскі Л.Сіньярэлі, гравюры Л.Кранаха Старэйшага; аблічча А. апісаў Сімяон Полацкі ў творы «Жаало праўлення» (1667) і інш. У.М.Конан. АНТЫЦЕЛЫ, складаныя бялкі — імунаглабуліны, якія сінтэзуюцца клеткамі лімфатычнай тканкі чалавека і цеплакроўных жывёл пад уллывам антыгенаў. Здольныя спецыфічна звязвацца з імі ў імунныя комплексы, што забяспечваецца прасторавай узаемадапаўняльнасцю (камплементарнасцю) паверхняў малекул А. і антыгена. Дзякуючы рэакцыям звязвання А. з ангыгенамі адбываецца нейтралізацыя мікробных таксінаў, імабілізацыя і ўстараненне мікраарганізмаў, чужародных арганізму бялкоў і поліцукрыдаў, а таксама ўласных клетак са змёненай паверхневай мембранай. Адначасова яна ляжыць у аснове патагенетычнага механізма анафілаксіі, сываратачнай хваробы і аўтаімунных захворванняў. У лабараторнай пракгыцы рэакцыя выкарыстоўваецца для дыягностыкі хвароб, ідэнтыфікацыі мікраарганізмаў і асобных рэчываў.
    АНТЫЦЫКЛОН (ад анты... + цыклон), вобласць павышанага ціску ў атмасферы. Ціск з максімумам у цэнтры дасягае 1025—1070 мб на ўзр. м. У папярочніку ад соцень да 2—3 тыс. км; ахоплівае трапасферу. Вятры накіраваны ад цэнтра да перыферыі А., пад уплывам вярчэння Зямлі адхіляюцца ў Паўн. паўшар’і па гадзіннікавай стрэлцы, у Паўд. паўшар’і — сулраць. Перамяшчаюцца са скорасцю 30—40 км/гадз з 3 на У, адхіляючыся да нізкіх шырот; некаторыя А. маларухомыя.
    У А пераважаюць сыходныя токі паветра, пры якіх адбываецца адыябатычнае наіраванне, таму тра на некалькі градусаў вышэй, чым у цыклонах. Аднак у зімовых маларухомых А. над кантынентамі ўмераных шырот адбываецца моцнае выстуджванне паветра. Для тэрыторый, занятых А, характэрны яснае і сухое надаор'е, тэмпературныя інверсіі, слабыя вятры. Узнікаюць А штодзённа, найб. у субгропіках (Азорскі антыцыклон) і над кантынентамі (Антарктычны антыцыклон, Азіяцкі антыцыклон і інш.). Па тэр. Беларусі за год праходзіць 15—16 А, якія вызначаюць надвор’е каля 150 дзён.
    І.Ю.Куляшова.
    АНТЫЦЫПАЦЫЯ (лац. anticipatio ад anticipo прадугадваю), 1) у п с і х а л о гіі і філасофіі здольнасцьутой ці іншай форме прадбачыць развіццё падзей, з’яў, выніку дзейнасці; прадуга
    дванне, загадзя складзенае ўяўленне пра штонебудзь. Упсіхалогіі мае 2 значэнні: чаканне арганізмам пэўнай сітуацыі, што выяўляецца ў нейкай позе
    404 АНТЫЧАСЦІЦА
    ці руху; уяўленне чалавекам выніку сваёй дзейнасці да яе ажыццяўлення. У ф і л а с о ф і і ідэя А. сустракаецца ўжо ў вучэнні стоікаў і эпікурэйцаў аб пралепсісе — агульным паняцці, якое ўзнікае ў свядомасці яшчэ да ўспрымання канкрэтных адзінкавых рэчаў непасрэдна з логасу. Кант разумеў пад А. апрыёрнае (незалежнае ад вопыту) пазнанне прадметаў успрымання яшчэ да самога ўспрымання. 2) У л о г і ц ы — часовае прыняцце ў якасці даказанай пасылкі, якую мяркуецца абгрунтаваць пазней. 3) У эканоміцы — выплата грошай па даўгавым абавязацельстве раней за агавораны тэрмін.
    АНТЫЧАСЦІЦА, адна з аднолькавых па масе, часе жыцця, значэннях спіна і цотнасці элементарных часціц, якія маюць роўныя па модулі, але процілеглыя
    Да арт. Антычнае мастацтва. Арка Ціта ў Рыме, 81 н. э.
    Да арт. Антычнае мастацтва. Барацьба Зеўса з гігантамі. Фрагмент фрыза Пергамскага алтара. Каля 180 да нл.
    па знаку квантавыя лікі (зарады). Напр., электрон (е') і пазітрон (е+) адрозніваюцца знакам эл. і лептоннага зарадаў і спіральнасці (палярызацыі); нейтрон (п) і антынейтрон (п) — барыённага зараду і магн. моманту. У адпаведнасці з квантаварэлятывісцкай прыродай элементарных часціц кожнай з іх адпавядае свая А., акрамя сапраўды нейтральных (не маюць ніякіх зарадаў) фатона, п° мезона, р° мезона, л° мезона і j/фчасціцы. Харакгэрная асаблівасць пары часціца — А. — здольнасць да анігіляцыі. Кожнаму працэсу эл.магн. і моцнага ўзаемадзеянняў адпавядае аналагічны працэс, у якім усе часціцы заменены А., і наадварот. Эксперыментальна даказана існаванне А. для ўсіх вядомых часціц. Зарэгістраваны найпрасцейшыя пасля антыпратона ангыядры (антыдэйтрон, антытытрытый, антргелій). Прынцыпова магчыма існаванне антыатамаў, антымалекул і наогул антырэчыва з антыпратонамі,
    антынейтронамі і пазітронамі. АА.Богуш.
    АНТЫЧНАЕ ВЕРШАСКЛАДАННЕ, від метрычнага вершаскладання, заснаваны на раўнамерным чаргаванні доўгіх і кароткіх складоў у радках. Узнікла ў 8 ст. да н.э. ў Стараж. Грэцыі, у 3 ст. да н.э. перайшло ў Рым. Асн. рытмічная адзі
    нка антычнага верша — стапа з пэўным чаргаваннем доўгіх () і кароткіх (^) складоў. Адзінка часу, неабходная для вымаўлення аднаго кароткага склада, наз. морай (у доўгім складзе былі 2 моры). Раўнамернае. чаргаванне пэўных стоп стварала выразны метрычны малюнак, або метр; паўтарэнне той ці іншай колькасці аднолькавых стоп угварала памер вершаваны. Часам у вершаваных радках у строгай паслядоўнасці чаргаваліся розныя стопы (такія вершы наз. лагаэдамі).
    Найб. важныя стопы: 3морныя — ямб (u ), харэй ( u), трыбрахій (<аа>); 4морныя — дактыль ( ^j), амфібрахій (мu), анапест (uu ), спандэй ( ); 5морныя — бакхій (u  ), амфімакр ( u ), антыбакхій (  u ) і 4 пеоны ( u  u, <лл> ), 6морныя —: молас (), харыямб
    ( uu ў, антыспаст, або ямбахарэй (u   u), і 2 іонікі (u<>   і — кл_/); 7морныя — 4 эпітрыгы (u ,  U  ,   U , u).
    Найб. пашыраныя вершаваныя памеры А.в. — гекзаметр і пентаметр. Антычныя аўтары не ведалі рыфмы, аднак строга вытрымлівалі ў радках чаргаванне аднатыпных клаўзул. Асобныя радкі ядналіся ў строфы (алкеева страфа, сапфічная страфа, элегічны двуверш). А.в. зрабіла вял. ўплыў на ўсю еўрап. паэзію. У сілабатанічным вершаскладанні захаваліся асн. прынцыпы метрычнай арганізацыі стапы, радка і страфы (толькі замест доўгіх складоў — націскныя, а замест кароткіх — ненаціскныя). У бел. сярэдневяковай паэзіі на лац. мове сістэмай А.в. карысталіся Я.Вісліцкі, І.Іяўлевіч, антычным вершам напісана паэма М.Гусоўскага «Песня пра зубра».	В.П.Рагойша.
    АНТЫЧНАЕ МАСіАЦТВА старажыт нагрэчаскае і старажытнарымскае мастацтва (1е тыс. да н.э. — 1я пал. 1га тыс. н.э.). Зарадзілася на Пд Балканскага пва, на астравах Эгейскага архіпелага і зах. узбярэжжы М.Азіі. Найвышэйшы росквіт перажыло ў Грэцыі Старажытнай. Падзяляецца на архаіку (7—6 ст. да н.э.), класіку (5—4 ст. да н.э.), элінізм (канец 4—1 ст. да н.э.), рымскае мастацтва (3 ст. да н.э. — 5 ст. н.э.). У эпоху элінізму яго ўплыў пашырыўся на тэрьггорыі, што прылягалі да Міжземнага і Чорнага мораў, на Б. і Сярэдні Усход (амаль да Індыі), дзе скпаліся мясц. школы эліністычнага мастацтва. Традыцыі стараж.грэч. і эліністычнага мастантва атрымалі новае развіццё ў мастацтве Рыма Старажытнага. Лепшыя творы А.м., якія ў класічна ясных, узнёслых формах увасобілі высокія гуманіст. ідэалы, да нашага часу звязаны з уяўленнем аб маст. дасканаласці і недасягальным узоры, гарманічным харастве па законах прастаты, раўнавагі, меры. Я.Ф.Шунейка.
    АНТЬІЧНАСЦЬ (ад лац. antiquus старажытны), тэрмін, які абазначае старажытнасць, даўніну; пераважна ўжываецца ў дачыненні да грэкарымскай даўніны і ўсёй сукупнасці яе праяў. Ахоплівае перыяд з 9 ст. да н.э. да 476