Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АНЦІПАЎ Васіль Рыгоравіч (н. 15.2.1924, в. Бокачы Палкінскага рна Пскоўскай вобл., Расія), дэндролаг. Др біял. н. (1981), праф. (1983). Скончыў Леніградскую лесатэхн. акадэмію (1952). Працаваў у бат. садах Латвійскай і Беларускай АН, у Чарнавіцкім унце.
АНШЛЮС 409
3 1977 праф. Бел. тэхнал. унта. Навук. працы па садовапаркавым і ландшафтным мастацтве, праблемах экалогіі.
Тв:. Паркн Белорусснн. Мн., 1974; Устойчнвость древесных растеннй к промышленным газам. Мн., 1979; Определнгель древесных растеннй. Мн., 1994 (разам з І.В.Гуняжэнкам).
АНЦІП’ЕЎ Яфімка (А н ц і п і н Яфрэмка), разьбяр па дрэве 2й пал. 17 ст. Родам з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. Вучань Іпаліта, пад кіраўніцтвам якога ўпрыгожваў (разам з Л.Юр’евым і Д.Грыгор’евым) царскую карэту «разнымі вуглавымі слупкамі» і гербамі; рабіў іканастасы, куфры, рызніцы, цацкі для царэвічаў і інш.
«АНЦУЕЛЯ», бел. нар. танец, разнавіднасць кадрылі. Назва паходзіць, верагодна, ад адной з размоўных формаў жаночага імя Ганна — Анця, Анцінея. Бытаваў на Навагрудчыне (зафіксаваны на пач. 19 ст.). Танцавалі ў 2 або 4 пары па чарзе, потым усе разам. Асн. элемент руху — галоп. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Л.К.Алексютовіч.
АНЦЬІЛУС, чашачка, ш а р о ў к a (Ancylus), род прэснаводных лёгачных малюскаў класа бруханогіх з сям. катушак. 3—4 віды. Найб. вядомы А. рачны (A. fluviatilis). Пашыраны ў рэках Еўропы, Паўн. Афрыкі, Эфіопіі і Пярэдняй Азіі. На Беларусі трапляецца рэдка ў прыбярэжнай зоне рэк і некаторых азёраў (Нарач, Дрывяты) сярод зараснікаў водных раслін.
Цела ўкрыта шапачкападобнай з невысокай верхавінкай ракавінай (даўж. 5, выш. 4 мм). Мантыйная поласць рэдукаваная, ніжні край мангыі мае лопасцепадобны выраст, які функцыянуе як другасная шчэлепа (для A характэрна вяртанне ад лёгачнага паветр. дыхання да воднага). Орган зроку каля асновы шчупальцаў. Корміцца водарасцямі, зялёнымі часткамі водных раслін. Удзельнічае ў біял. ачышчэнні вадаёмаў. Да роду А адносілі і A азёрнага (A lacustris), які зараз вылучаны ў асобны род Acroloxus.
АНЦЫО (Апсіо), кліматычны курорт у Італіі. Каля 55 км на Пд ад Рыма, на беразе Тырэнскага м. Вядомы з часоў Стараж. Рыма. Мяккі міжземнаморскі клімат, шырокі пляж, працяглы перыяд марёкіх купанняў. Музей тэрмаў, рэшткі рымскіх пабудоў.
АНЦЫПА (АнцыпаЧыкунскі) Ільдафонс Дзяменцьевіч (1815 ?, в. Мілавань каля Гродна — 6.6.1863), удзельнік рэв. руху на Беларусі і ў Польшчы. Вучыўся ў Слонімскім павятовым вучылішчы. Удзельнік паўстання 1830—31. У эміграцыі (Фравдыя) чл. Польскага дэмакр. тва, выступаў у друку па пытаннях арганізацыі ўзбр. паўстання. У час паўстання 1848 камандаваў сял. атрадам на Пазнаншчыне. У 1859 вярнуўся ў Расію, жыў пад наглядам паліцыі ў маёнтку брата на Быхаўшчыне. У час паўстання 1863—64 узначаліў паўстанцкі атрад у Быхаўскім пав. 28.4.1863 яго атрад разбіты. А. расстраляны ў Магілёве. Г.В.Кісялёў.
АНЦЫРАБЕ (Antsirabe), горад у цэнтральнай ч. Мадагаскара. 91 тыс. ж. (1982). Шашэйная і чыг. сувязь з г. Антананарыву. Тэкст., харчасмакавая прамсць. Цэментны зд. Ювелірная вытвсць. Цэнтр с.г. раёна (рыс, агародніна, малочная жывёлагадоўля). Рэгіянальны універсітэцкі цэнтр. Бал'ьнеалагічны курорт.
АНЧАР (Antiaris), род кветкавых раслін сям. тутавых. 6 відаў. Растуць у тропіках Азіі, Афрыкі і на трапічных авах. Найб. вядомы А. ядавіты (A. toxicaria), або упасдрэва з вва Ява.
Адаадомныя шматгадовазялёныя дрэвы або кусты. Лісце чаргаванае простае. Кветкі непрыкметныя, аднаполыя, мужчынскія ў невялікіх плоскіх галоўчатых суквеццях. жаночыя — адзіночныя беспялёсткавыя, з маленькай чашачкай. Плод складаны або зборны (суплоддзе) з мноствам дробных плодзікаў, якія шчыльна сядзяць і абгорнуты сакавітым калякветнікам. Усе віды А ядавітыя. У млечным соку А. ядавітага, які абарыгены выкарыстоўваюць для атручвання наканечнікаў
Анчар ядавіты.
стрэл, знаходзяцца ядавітыя гліказіды антыярын і антыязідзін. А Бенета (A bennettii) з вва ВітыЛеву мае ў пладах кармінавую фарбу, у кары — лубяныя валокны; з валокнаў А мяшочнага (A saccodora) і А цэйлонскага (A сеуіопіса) вырабляюць мешкавіну. Сок і насенне розных відаў А ўжываюць як ірвотны і слабіцельны сродак.
АНЧОУС, еўрапейскі анчоус (Engraulis eucrasicholus), х а м с a , рыба атр. селядцападобных. Жыве ў водах Атлантычнага ак. ад Паўночнага м. да Біскайскага заліва.
Даўж. да 20 см, маса да 19 г. Цела цыгарападобнае, спінны плаўнік невялікі. Трымаецца чародамі. Робіць сезонныя і вертыкальныя
сутачныя міграцыі. Корміцца планктона.м. Палавой спеласці дасягае на 2м годзе жыцця. Жыве да 4 гадоў. Mae прамысл. значэнне. АНЧЫКАЎ Рыгор Аляксандравіч (н. 27.1.1914, с. Верхнія Цімярсяны Цыльнінскага рна Ўльянаўскай вобл.), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1955). 3 1939 у Сав. Арміі, з 1956 інструкгар ЦК КПБ. У 1966—72
М.ВАнцаў.
маст. кіраўнік Бел. філармоніі. Працуе пераважна ў галіне камернай і хар. музыкі. Аўтар санаты для скрыпкі і фп., прэлюдый і варыяцый для фп., хароў на словы бел. паэтаў (А.Русака, М.Алтухова), рамансаў. апрацовак чуваш. нар. песень. Дз.М.Жураўлёў. АНШЛАГ (ням. Anschlag), спецыяльная аб’ява, што ўсе білеты на спектакль (паказ, канцэрт) прададзены. Паняцце А. тоеснае паняццю «поўны збор».
АНШЛІФ (ням. Anschliff), непразрысты кавалак мінералу, горнай пароды, руды, акамянеласці, вугалю або металу з адшліфаванай і адпаліраванай адной або некалькімі паверхнямі. Выкарыстоўваецца для вызначэння мінералаў, вывучэння структуры рудаў і інш. у адлюстраваным святле палярызацыйнага мікраскопа.
АНШЛЮС (ням. AnschluB літар. далучэнне), патрабаванне аб’яднаць Аўстрыю з Германіяй у адзіную дзяржаву ў праграмах часткі аўстр. і герм. паліт. сіл пасля 1й сусв. вайны. Рэалізаваны ў 1938—45. Спробы А. былі ў 1918, 1931 і 1934. 12.11.1918 Часовы нац. сход Аўстрыі па ініцыятыве дэпутатаў ад сацыялдэмакратаў О.Баўэра, В.Адлера, К.Рэнера і інш. самавольна абвясціў краіну састаўной часткай Герм. рэспублікі. Распачатая Баўэрам і яго паплечнікамі прапаганда А. не была падтрымана большасцю насельнінтва Аўстрыі. Баючыся ўзмацнення Германіі за кошт Аўстрыі, дзяржавыпераможцы ў 1й сусв. вайне забаранілі А. У сак. 1931 Германія і Аўстрыя падпісалі пагадненне аб мытным саюзе («халодны А»), Пратэсты ўрадаў Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Чэхаславакіі і Міжнар. суд у Гаазе прымусілі Германію і Аўстрыю адмовіцца ад пагаднення. Пасля прыходу да ўлады ў Германіі нац.сацыялістаў (1933) і акгывізацыі з іх боку
410 АНШУЦ
руху за А. аўстр. Хрысціянскасацыяльная і Сацыялдэмакр. партыі выключылі патрабаванні А. са сваіх праграм. У ліп. 1934 супраць намагання Гітлера прывесці да ўлады ў Вене мясц. нацыстаў і здзейсніць А. выступіў фаш. дыктатар Італіі Мусаліні. У канцы 1937 — пач. 1938 Гітлер, дамогшыся згоды Мусаліні і не сустрэўшы пярэчанняў з боку Вялікабрытаніі і ЗША, забяспечыў знешнепаліт. падгрымку А. У лют. 1938 ён прымусіў пайсці ў адстаўку аўстр. ўрад К.Шушніга. Прызначаны яшчэ гэтым урадам на 13 сак. плебісцыт праходзіў пад кантролем уведзеных у Аўстрыю 12.3.1938 герм. войскаў, што адбілася на яго выніках — 99% насельніцтва прагаласавалі за А. На пач. крас. 1938 Вялікабрытанія, Францыя, ЗША ліквідавалі свае дыпламат. місіі ў Вене, факгычна прызнаўшы А. У канцы
Да арт. Аншлюс. Войскі Германіі ўступаюць у Вену. 1938.
2й сусв. вайны, пасля таго як тэр. Аўстрыі была занята войскамі краін антыгітлераўскай кааліцыі, прымусовы А. ануляваны і адноўлена незалежная аўстр. дзяржава (1945).
АНШУЦ (Anschutz) Генрых (8.2.1785— 29.12.1865), аўстрыйскі акцёр. Адзін з заснавальнікаў сцэнічнага рэалізму ў аўстр. тры. Працаваў у трах Германіі (Нюрнберг, Лейпцыг і інш.), з 1821 у «Бургтэатры» (Вена). Акцёр моцнага тэмпераменту, высокай культуры сцэнічнага слова. 3 аднолькавым поспехам выконваў камедыйныя і трагедыйныя ролі: Лір, Фальстаф («Кароль Лір», «Генрых IV» У.Шэкспіра), Антон («Марыя Магдаліна» К.Ф.Гебеля) і інш.
АНЬХОЙ, Аньхуэй, правінцыя на У Кітая, у нізоўях рэк Янцзы і Хуанхэ. Пл. каля 140 тыс. км2 Нас. 56 млн. чал. (1990). Адм. ц. — Хэфэй. Гал. парты: Уху, Юйцыкоў, Банбу. На Пн — нізінная тэр. Вял. Кітайскай раўніны. Зах. і паўд. часткі — сярэдневышынныя горы (макс. выш. больш за 1800 м). Клімат субтрапічны мусонны. Сярэднія тры студз. ад 0 да +4 °C, ліп. 24— 28 °C, ападкаў 600—1500 мм за год з летнім максімумам. Лясы хваёвыя і шыракалістыя. Бязлесная раўніна з урадлівымі карбанатнымі алювіяльнымі глебамі амаль цалкам распрацавана. Густая гідраграфічная сетка, аснову якой складае р. Хуанхэ з прытокамі, мноства дробных азёраў. Разбуральныя паводкі р. Хуанхэ ліквідаваны пры дапамозе пабудаваных вадасховішчаў. А. — адзін з асноўных с.г. раёнаў краіны (рыс, чай, проса, тытунь, пшаніца, соя, батат, кукуруза, бавоўнік). Развіты свінагадоўля, развядзенне рыбы. Здабыча каменнага
вугалю (Хуайнанскі бас.), жал. руды (у Дангу), медзі (у Тунгуаньшані), серы, фасфарытаў. Прадпрыемствы па перапрацоўцы с.г. сыравіны. Металургічная, маш.буд., хім., папяровая прамысловасць.
АНЫПАНЬ, горад на ПнУ Кітая, у даліне р.Ляахэ, у правінцыі Ляанін. Каля 1,4 млн. ж. (1990). Трансп. вузел. Цэнтр здабычы жал. руды і чорнай металургіі (найбольшЬі ў краіне металургічны камбінат). Цяжкае машынабудаванне, нафтаперапр., хім., цэментны зды.
АНЬЯЛЬСКІ САЮЗ, палітычная групоўка афіцэраў шведскай арміі (113 афіцэраўдваран), якая выступіла ў 1788 супраць абсалютызму караля Густава
III. 12.8.1788 у мяст. Аньяла (Паўд. Фінляндыя) яны склалі «Дэкларацыю аньяльскіх канфедэратаў», або «Умову фінскай арміі», дзе патрабавалі ад караля спыніць распачатую ім без згоды парламента вайну з Расіяй, уступіць з ёю ў перагаворы аб міры, вярнуцца да канстытуцыйнага праўлення; ч. афіцэраў дамаглася дзярж. аддзялення Фінляндыі ад Швецыі. Удзельнікі саюза ўступілі ў кантакг з рас. урадам. He атрымаўшы падтрымкі ў Швецыі і Пецярбургу, А.с. распаўся восенню 1788, яго ўдзельнікі арыштаваны і асуджаны.
АНЬЯН, стараж. горад, рэшткі якога захаваліся недалёка ад сучаснага г. Аньян (правінцыя Хэнань, Кітай); апошняя сталіца дынастыі ШанІнь. Заснаваны Пань Гэнам у 14 ст. да н.э., разбураны ў 1027 да н.э. плямёнамі чжоў. Памеры горада каля 292 х 143 м, вонкавых умацаванняў, верагодна, не было. Раскопкамі выяўлены рэшткі палацаў, храмаў, магільныя скляпы іньскіх правіцеляў і знаці, шматлікія жытлы. Найб. цікавыя знаходкі ў царскіх пахаваннях, куды разам з царом хавалі яго світу з конямі, клалі пахавальныя прынашэнні.