• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Міжнародныя апазнавальныя знакі на аўтамабілях
    Аргенціна	RA	ЗША
    Аўстрыя	A	Ізраіль
    Балгарыя	BG	Індыя
    Беларусь	BY	Іспанія
    Бельпя	В	Італія
    Бразілія	BR	Канада
    Венгрыя	Н	Кітай
    Вялікабрытанія	GB	Латвія
    Германія	D	Нарвегія
    Данія	DK	Партугалія
    Егіпет	ЕТ	Польшча
    макр. партыя Беларусі, Бел. сац.дэмакр. ірамада і інш. Прадстаўнікі А. прымаюць удзел у заканатворчым працэсе, прапануюць шляхі ўмацавання суверэнітэту, незалежнасці дзяржавы, паглыблення рыначных адносін, духоўнага адраджэння і кансалідацыі нацыі і інш. ВЛ.Семянкоу. АІІАЗІЦЫЯ ў мовазнаўстве, фармальнае адрозненне моўных адзінак. якому адпавядае адрозненне ў семантыцы. Так, бел. словы «лес» і «лёс» адрозніваюцца гукамі [э] і [о], што сігналізуе пра розніцу ў значэнні. У граматыцы семантычнае адрозненне рэалізуецца ў супрацьпастаўленні формаў (напр.: ’цяперашні час’ і ’прошлы час’ — «будуе» і «будаваў»); наяўнасць А. — абавязковая ўмова існавання граматычнага значэння. У лексіцы А. семантычных кампанентаў рэалізуецца ў лексемах (напр.: «прыйсці» — ’пачаць знаходзіцца’ і «пайсці» — ’перастаць знаходзіцца’ ў пэўным месцы). Упершыню паняцце А. распрацавана М.С.Трубяцкім. А.А.Кожынава.
    АІІАЗНАВАЛЬНЫЯ ЗНАКІ, адзнакі на транспартных сродках, ваен. тэхніцы і ўзбраенні. Вызначаюць іх дзярж. прыналежнасць, прызначэнне, дачыненне да аб’яднанняў, відаў і родаў войскаў і інш. Складаюцца з сімвалаў, літар, лічбаў, спец. знакаў і іх камбінацый.
    Аз. лягальных апаратаў (ЛА) вызначаюцца Міжнар. aprцыяй грамадз. авіяцыі (ІКАО). Звычайна складаюцца з пач. літар назвы дзяржавы і лічбавага знака, які прысвойваецца ЛА пры занясенні ў рэестр грамадз. паветр. суднаў дзяржавы. Наносяцца на крылы, бакавыя паверхні фюзеляжа, кіль. Ваен. самалёты і верталёты маюць Аз. ў выглядзе геам. фігур (крутоў, квадратаў, палос, зорак, крыжоў і інш.). Напр.. А.з. ЛА Германіі — чорны крыж і выява дзярж. сцяга; Японіі — чырвоны круг; ЗША — белая пяціканцовая зорка. Аз. караблёў і суднаў (у т.л. ваен.) — выява дзярж. сцяга і бартавы нумар (вялікія караблі маюць таксама ўласную назву). Аз. ўзбраення і ваеннай тэхнікі, іх прыналежнасці да віду ўзбр. сіл, роду войскаў (службы) маюць большасць дзяржаў. Аз. прыналежнасці да аб’яднання, злучэння і інш. ўключаюць іх эмблемы і групу лічбаў, іншыя А.з. — спец. каляровыя знакі ў выглядзе палос, рысункаў, геам. фігур і г.д. На грамадз. трансп. сродках наносяцца міжнар. Аз. (гл. табл.).
    Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь А.з. — круг, падзелены гарызантальнай лініяй. У верхняй палове круга літары
    USA	Расія	ROS
    IL	Румынія	RO
    IND	Турцыя	TR
    Е	Украіна	UA
    I	Фінляндыя	SF
    CON	Францыя	F
    TJ	Чэхія	CZ
    LR	Швейцарыя	СН
    N	Швецыя	S
    P	Югаславія	YU
    PL	Японія	J
    АПАКРЫННЫЯ 413
    МА, знізу — выява дзярж. сцяга. На аўтамабілі, матацыклы, прычэпы таксама наносяцца: чырвоны крыж — на са
    нітарныя машыны; Т — на машыны трансп. групы; ВАІ — на аўтамабілі і матацыклы ваен. аўтаінспекцыі і інш.
    3
    Апазнавальныя знакі на ваенных самалётах: 1 5 _ Фінляндыі; 6 — Францыі; 7 — ФРГ; 8 —
    — Італіі; 4 — Кітая;
    — Вялікабрытаніі; 2 — ЗША; Японіі.
    4
    Апазнавальныя знакі (эмблемы) на трубах гандлёвых суднаў: 1  Вялікабрытаніі (кампанія «Рабінзон энд Сан»); 2  Галандыі («Конінклійке»); 3  ЗША («Мобіл Ойл»); 4  Італй («Адрыятыка Сасьетэ»); 5 — Канады («Уэстэрн Канада Стымшып’>); 6 — Турцыі («Дэнезчылык Банкасы*); 7 — ФРГ («Ханза»); 8  Японіі («Таё Каюн Сангуо»).
    Апазнавальныя знакі авіяэскадрылляў. Тактычных знішчальных: 1 2 ЗША; знішчальных: 34  Вялікабрытаніі; 58  Францыі («Эльзас»,
    Вялікабрытаніі; 9 — 12 — «Іль дэ Франс», «Нарман
    дыя —Нёман», «Ларэн»).
    АПАКАЛШСІС (грэч. apokalypsis літар. адкрыццё), 1) адна з кніг Новага Запавета (Адкрыццё святога Іаана Багаслова). Напісана ў 68 — пач. 69 н.э. Іаанам Багасловам. У ёй у форме бачанняў, пасланых Богам, апісаны будучы лёс свету і чалавецгва. Гал. ідэя А. — чаканне страшнага Божага суда, калі на грэшнае чалавецтва абрынуцца сусв. катастрофы. Рэлігійна арыентаваныя тлумачальнікі разглядаюць А. як прарочую кнігу пра апошнія часы свету і здарэнні, што павінны адбыцца напярэдадні 2га прышэсця Хрыста на зямлю. Праз увесь яго тэкст праходзіць сакральная лічба 7 (7 цэркваў, 7 зорак у руцэ Брга, 7 анёлаў, што выліваюць на грэшнікаў 7 чашаў Божага гневу, і г.д.). Сямікратнае памнажэнне бедстваў і катастрофаў прызначана выклікаць у чытача свяшчэнны жах перад непазбежным сканчэннем свету. Пасля Чарнобыльскай катастрофы шматлікія тлумачальнікі апакаліптычных прароцтваў, у т.л. на Беларусі, пачалі звязваць трубныя гукі трэцяга анёла, што апавяшчае аб падзенні на зямлю вялікай зоркі пад назвай «палын» (паўкраінску «чарнобыль»), з біблейскім прадказаннем гэтай самай згубнай у гісторыі чалавецтва катастрофы — нац. трагедыі бел. народа. Акрамя інтэрпрэтацыі А. як страшнага суда і канца свету яго яшчэ тлумачаць як абяцанне тысячагадовага шчасця пасля такога суда. 2) У шырокім сэнсе А. — буйнамаштабнае бедства, пагроза пагібелі чалавецгва, культуры, навакольнага асяроддзя. А. часта асацыіруецца з крызісам або канцом цывілізацыі, эканам. катастрофамі, ядз. вайной.
    Літ.: Бабосов Е.М. Катастрофы: соцнол. аналнз. Мн., 1995. Я.М.Бабосаў.
    АПАКРЫННЫЯ ЗАЛОЗЫ (ад грэч. apokruio аддзяляю), залозы, у якіх пры ўтварэнні і выдзяленні сакрэту адрываюцца верхавінкавыя часткі залозістых клетак. Утвараюцца з эпітэліяльных зачаткаў, з якіх узнікаюць тлушчавыя залозы і валасы. У большасці млекакормячых размешчаны ў абваласелай скуры і некаторых інш. месцах. У чалавека і вышэйшых лакалізаваны ў падпахавых упадзінах, вонкавым слыхавым канале, каля грудных саскоў, лабка, ануса, палавых органаў; разам з узбуйненымі тлушчавымі залозамі ўтвараюць пахучыя залозы. Спецыялізаваныя д з — малочныя залозы. Канчатковае развіццё і пачатак сакраторнай дзейнасці А.з. у чалавека супадаюць з палавым выспяваннем. Існуе цесная сувязь паміж А.з. і перыядамі палавога развіцця (менструацыя, цяжарнасць, клімактэрый); фізіялагічная дзейнасць згасае ў старэчы перыяд. Сакрэт А.з. мае рэчывы, што абумоўліваюць пах, спецыфічны роду, віду, індывідууму. У жывёл з’яўляецца сродкам абароны, пошуку, пазначэння тэрыторыі, прываблівання
    414	«АГІАКРЫСІС»
    асобін процілеглага полу, а таксама ідэнтыфікацыі асобін. А.С.Леанцюк.
    «АПАКРЫСІС», Апокрысіс, «Апокрнснс, албо о т п о ведь на кннжкы о сьборе Б е р е с т е й с к о м ...», помнік стараж, бел. пісьменства; твор царкоўнапалемічнай літаратуры. Апубл. ў 1597 у Вільні на польск. мове, перавыд. у 1598 у Астрозе ў перакладзе на старабел. мову. Аўтар (мяркуюць — валынскі пратэстант Марцін Бранеўскі) па даручэнні кн. Канстанціна Астрожскага выступіў у абарону нац.рэліг. незалежнасці праваслаўных Украіны і Беларусі пасля Брэсцкай уніі 1596 і ў адказ на кнігі яе апалагетаў П.Скаргі і І.Пацея, схаваўшыся пад псеўданімам Хрыстафор Філалет. Аўтар паказаў, што царк. саюз уніяцкіх і каталіцкіх епіскапаў абумоўлены не праблемамі багаслоўскай ісціны і маралі, а шкненнем да гарантаваных матэрыяльных выгод, высокіх дзярж. пасад, рэліг. прывілеяў і паліт. правоў. У «А.» выкарыстаны шырокі арсенал літ. і фалькл. мастацкіх сродкаў: анекдатычныя гісторыі, байкі, сатыр. бытавыя замалёўкі, трапныя прыказкі і прымаўкі, каларьггныя эпітэты і параўнанні. «А.» — яркая старонка антыуніяцкай публіцыстыкі. Ён адыграў значную ролю ў кансалідацыі ўкр. і бел. народаў у іх барацьбе за нац,культ. самабытнасць. Раскрыўшы вострую супярэчнасць паміж феад. вярхамі двух асн. веравызнанняў Рэчы Паспалітай, аўтар змагаўся за традыцыі і веру народа з пазіцый мясц. знаці, якая баялася, каб палітыка уніяцкака
    Апал.
    талшкага духавенства не прывяла дзяржаву да ўнутр. сац. і нац.вызв. вайны. Таму ён заклікаў знаць да салідарнасці і сумесных дзеянняў.
    Літ.. Яременко П.К. Украінськлй пнсьменннкполемнст Хрнстофор Філалет і його «Апокрнснс». Львів, 1964. А.Ф.Коршунаў. АПАЛ (лац. opalus), мінерал падкласа гідраксідаў, SiChnHiO. Mae 1—34% вады, 65—92% S1O2. Нрымесі аксідаў Al, Fe, Mn, Mg і інш. Разнавіднасці: каштоўны А., паўапал, гейзерыт, гідрафан і інш. Аморфны. Утварае нацечныя агрэгаты — ааліты, скарынкі, ныркападобныя масы. Бясколерны, белы, жоўты, буры, чырвоны, зялёны. Для паўпразрыстых рознасцяў харакгэрна апалесцэнцыя. Бляск шкляны, радзей перламутравы, васковы. Цв. 5—6,5: вельмі крохкі. Шчылыі. 1,9—2,3 г/см3. Асадкавы, гідратэрмальны. На Беларусі трапляецца ў выглядзе цэменту, шкарлупін дыятамей, у мелавых адкладах (сцяжэнні) і інш. Каляровыя (з ірызацыяй)
    А. — вырабныя камяні. Высакародны А. (вогненны) — капгтоўны камень. 3 А. складаюцца дыятаміт, трэпел і anoKa — сыравіна для цэменту, напаўняльнікі і інш.
    АПАЛАГЕТЫКА (ад грэч. apologetikos абараняльны), 1) раздзел хрысц. багаслоўя, які пры дапамозе аргументаў, звернутых да розуму і свядомасці чалавека, адстойвае веравучэнне; у вузкім сэнсе — гал. багаслоўе, грунтоўная тэалогія. Асновы А. закладзены ў 2—3 ст. Юсцінам, Тацыянам, Арыгенам, Тэртуліянам і інш. для абароны хрысціянства ад іудзейства, «язычніцтва» (пад ім разумелася ант. філасофія), дзярж. улад, ерасяў. Пашырана гал. чынам у праваслаўі і каталіцызме. Змест А. — інтэрпрэтацыя сутнасці рэлігіі, абвяржэнне накіраваных супраць яе абвінавачванняў, абірунтаванне перавагі той ці інш. канфесіі. Апелюючы да розуму, А. ўсё ж лічыць, што нават лагічна абгрунтаваная сістэма догматаў павінна прымацца на веру, бо апошняя ў тэалогіі вышэйшая за розум. 2) У пераносным сэнсе А. — прадузятая абарона, тэндэнцыйнае ўсхваленне чагонебудзь, кагонебудзь. А.А.Цітавец. АГІАЛАДОР (Apollodoros) з Д а м а с к a , старажытнарымскі архітэктар і інжынер пач. 2 ст. Пабудаваў грандыёзны ансамбль форума Траяна ў Рыме (111—114), будынкі бібліятэк і знакамітую калону Траяна, абвітую стужкай рэльефаў на тэму паходу Траяна ў Дакію. А. прыпісваюць аркі Траяна ў гарадах Анкона (пасля 115) і Беневента. Сярод работ, якія не захаваліся, — мост цераз Дунай каля г. Дробета (цяпер у Румыніі), адэон, цырк і тэрмы Траяна ў Рыме.
    АПАЛАЧСКАЕ ПЛАТО, заходняе перадгорнае плато ў сістэме Паўд. Апалачаў, у ЗША (на Пд наз. плато Камберленд). Даўж. каля 1500 км. Выш. ад 500 м на 3 да 1500 м на ПнУ, дзе А.п. набывае харакіар гор (Алеганы). Складзена пераважна з вапнякоў. Глыбока расчлянёнае рэкамі сістэмы Аіайо. Пашыраны карставыя формы рэльефу (славугая Мамантава пячора). Буйныя радовішчы каменнага вугалю. Шыракалістыя лясы.