• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АПАЛАЧСКАЯ СКЛАДКАВАЯ ВОБЛАСЦЬ, зона палеазойскай складкавасці ўздоўж паўд.ўсх. ускраіны ПаўночнаАмерыканскай платформы. Сфарміравалася ў выніку праяўлення таконскай (сярэдні ардовік — сілур), акадскай (ранні — сярэдні дэвон) і алеганскай (карбон — ранняя перм) фазаў складкавасці. 3 канца палеазою і ў мезазоі падвяргалася моцнай эрозіі, у позняй юры перакрывалася морам, на працягу мелавога перыяду і кайназойскай эры паўторна спадзіста прыўзнята. Складзена з магугных тоўшчаў вапнякоў, кварцавых пяскоў, гліністых сланцаў, граўвакаў, з вулканічных і вывергнутых парод. Болыпая частка А.с.в. прымеркавана да Апалачаў, другая
    АПАЛОГ 415
    апушчана пад прыбярэжныя раўніны і шэльф Аглантычнага ак., трэцяя выходзіць на паверхню ў гарах Уошыта на тэр. Арканзаса і Аклахомы і на невял. участках у Тэхасе (Маратон) і ў Мексіцы. 3 ПнУ на ПдЗ падзяляецца на 3 сегменты з рознай арагенічнай гісторыяй: НьюфаўндлендКвебекскі, ПенсільванскаТэнесійскі і УошытаМаратонскі. У межах сегментаў вылучаны правінцыі: Алалачскае плато, правінцыя Далін і Хрыбтоў, правінцыя Блакітнага хрыбта, Підмант і інш. Амаль усе структурныя элементы А.с.в. паралельна выцягнуты па дузе, павернутай выпукласцю да цэнтра мацерыка.
    Г.У.Зінавенка.
    АПАЛАЧСКІ ВУГАЛЬНЫ БАСЕЙН, на У ЗША, уздоўж паўд. схілаў Апалачаў, у Перадапалачскім перадавым прагіне; адзін з буйнейшых у свеце. Працяглаць больш за 1200 км. Пл. каля 180 тыс. км . Вугляносныя адклады пермі і карбону. Аіульныя запасы да глыб. 900 м _ 1600 млрд. т. Каля 300 вуглездабыўных раёнаў.
    Прамысл. распрацоўка з 1800. Вугалі ў асноўным бітумінозныя. Цеплыня згарання 28,9—35,4 МДж/кг. Здабыча адкрытым і падземным спосабамі. Каля 65% вугалю выкарыстоўваецца эл. станцыямі, значная ч. каксавальнага вугалю экспартуецца ў Канаду, Японію, Зах. Еўропу.
    АПАЛАЧЫ (Appalachian Mountains), горы на У Паўн. Амерыкі, у ЗША і Канадзе. Працягнуліся з ПдЗ на ПнУ на 2600 км; асн. хрыбты: БлуРыдж, УайгМаўнтынс, масіў Адырондак, I рынМаўнтынс. Сярэдневышынныя. Пераважаюць выш. 1300—1600 м, найб. 2037 м, г. Мітчэл (БлуРыдж). Падзяляюцца А. на Паўночныя і Паўднёвыя (мяжа па рэках Мохак і Гудзон). Паўночныя А. — хвалістае пласкагор’е выш. 400— 600 м, над якім узвышаюцца асобныя масівы і хрыбты, вяршыні згладжаны. ператвораны ледавіком у трогі. Паўднёвыя А. складаюцца з восевай зоны хр. БлуРыдж, з У да якога прымыкае шіато Підмант, з 3 — Апалачскае плато. Утварыліся А. ў перыяд каледонскай складкавасці і герцынскага арагенезу, амалоджаны неатэкганічнымі падняццямі. Паўночная і паўд.ўсх. ч. А. складзена з крыіпт. парод, зах. і паўд.зах. — пераважна з асадкавых (пясчанікі, даламіты, вапнякі). Карысныя выкапні: каменны вугаль (гл. Апалачскі вугальны басейн), нафта, прыродны газ, жал. руда, тытан, азбест. Клімат на Пн умераны, на Пд субтрапічны, фарміруецца пад уплывам Атлантычнага ак. і асабліва Мексіканскага заліва. Сярэднія тры студз. вагаюцца ад 12 на Пн да 8 °C на Пд, ліп. адпаведна ад 18 да 26 °C. Ападкаў 1000—1300 мм за год. Рэкі цякуць у глыбокіх далінах, найбольшыя — Канектыкут, Гудзон, Саскуэхана і Тэнесі. Расліннасць паўн. ч. — хвойныя і мяшаныя лясы (елка, піхта, туя, гемлока, клён, вяз, гікоры), на Пд ад 41° паўд. ш. ў ніжнім поясе горныя шыракалістыя лясы (каштан, дуб, клён і эндэмікі — цюльпаннае
    дрэва, платан, магноліі), вышэй за 1000 м — мяшаныя і хвойныя лясы, затым субальпійскія луті. Жывёльны свет — пераважна эндэмікі: віргінскі алень і віргінскі апосум, дрэвавы дзікабраз, мядзведзь барыбал, рысь, янот, скунс, выдра. А. — раён турызму. лыжнага і воднага спорту, лалявання. У А. нац. паркі ГрэйтСмокіМаўнтынс (Тэнесі), Шэнандоа (Віргінія), Апалачская дарога ўздоўж хрыбта БлуРыдж. М.В.Лаўрыновіч. АІІАЛЕСЦЭНЦЫЯ 1) рассеянне святла калоіднай сістэмай. Інтэнсіўнасць рассеяння залежыць ад суадносін паміж памерамі часцінак і даўжынёй светлавой хвалі. А. назіраецца ў выглядзе конуса, які свеціцца на цёмным фоне, пры праходжанні святла праз калоідную сістэму, напр. табачны дым; крытычная А. — у аптычна аднародных асяродцзях ва ўмовах фазавых пераходаў (памутненне раствораў палімераў каля крытычных тр змешвання). 2) У мінералогіі аггтычны эфект, найб, выразны ў паўпразрыс
    Апалачы. Хрыбет БлуРыдж.
    тай разнавіднасці мінералу апал. Выяўляецца як малочнабелае ці перламутравае святло, якое адлюстроўваецца ад апалу, месяцовага каменю і некаторых інш. мінералаў.
    АПАЛІНАБАСІНА, вёска ў Беларусі, у Вензавецкім с/с Дзятлаўскага рна Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 3 км на 3 ад Дзятлава, 168 км ад Гродна, 16 км ад чыг. ст. Наваельня. 240 ж., 82 двары (1995). Аддз. сувязі.
    АПАЛІНЫ (Opalinatea), клас паразітычных прасцейшых жывёл атр. эўглена
    вых. Жывуць у кішэчніку земнаводных, радзей рыб і паўзуноў. Больш за 100 відаў. Найб. вядома A. ranarum.
    Даўж. да 1 мм. Цела лістападобнае, плоскае, несіметрычнае, укрытае тысячамі кароткіх жгуцікаў. Стрававальнай сістэмы няма, жывяцца ўсёй паверхняй цела. Ядзер ад 2 да некалькіх соцень. Размнажаюцца бясполым спосабам (дзяленнем) і палавым — парным зліццём аднаядравых мікра і макрагамет з
    ГАпалінэр.
    утварэннем цысты, што трапляе ў ваду і праглынаецца апалонікамі. 3 шясты выходзіць маленькая А, якая вырастае ў шмат'ядзерную.
    АПАЛІНЭР (Apollinaire) Гіём (сапр. Вільгельм Апалінарый Кастравіцкі; 26.8.1880. Рым —9.11.1918), французскі паэт. Кастравіцкія паходзілі з Беларусі (з гэтага роду К.Каганец). Іх маёнтак Дарашковічы (каля Навагрудка) канфіскаваны пасля паўстання 1863— 64. Дзед А. эмігрыраваў у Італію, там прайшло дзяцінства і юнантва паэта. 3 1899 А. у Парыжы. Удзельнік 1й сусв. вайны. Літ. дзейнасць пачаў у 1901. У многіх творах адчуваецца духоўная сувязь з Расіяй, Польшчай, інш. слав. краінамі (верш «Адказ запарожскіх казакоў канстанцінопальскаму султану», раман «Жанчына ў крэсле», апавяданне «Сустрэча ў Празе»). Большасць твораў апублікавана пасмяротна. ГІры жыцці выйшлі цыкл афарыстычных чатырохрадкоўяў «Бестыярый, ці Картэж Арфея» (1911), збкі «Алкаголь. Вершы 1898—1913» (1913), «Каліграмы. Вершы Вайны і Міру» (1918). Творчасць А. не пазбаўлена фармаліст. эксперыменгаў (паасобныя вершы; буфонная п’еса «Грудзі Тырэзія», 1918; раман «Жанчына», 1920), ііадхопленых дадаістамі і сюррэалістамі. На бел. мову творы А. перакладала Э.Агняцвет (зб. «Зямны акіян», 1973).
    Тв.: Рус. пер. — Нзбранная лнрнка. М., 1985.
    АПАЛОГ (грэч. apologos літар. апавяданне), у старажытнагрэчаскай і ўсх. лры кароткі павучальны апавядальны твор, пабудаваны на алегарычным паказе жывёл і раслін. Блізкі да байкі, але вобразы ў А. менш канкрэтныя, большае месца займае дыдактычны элемент. Найб. вядомы збор А. — у стараж.інд. кпізе на санскрыце «Панчатантра» (3— 4 ст.; у араб. і перс. перапрацоўках «Kanina і Дзімна», каля 750). А. ўключаліся
    416 АПАЛОН
    ў рэліг. і дыдакгычныя аповесці («Гісторыя пра Варлаама і Іасафа»), Традыцыі гэтага жанру выкарыстаў Я.Колас у паэме «Сымонмузыка».
    АПАЛОН, Ф е б , у грэчаскай міфалогіі бог сонца, святла, мудрасці, апякун мастацтваў. Сын Зеўса і Леты, братблізня Артэміды. У выяўл. мастацтве А. паказваўся прыгожым юнаком з лукам і стрэламі ці з кіфарай у руках. Валодаў дарам прадбачання і надзяляў ім людзей. У гонар перамогі А. над драконампачварай Піфонам каля Дэльфаў пабудаваны Дэльфійскі храм, дзе адбываліся святкаванні ў гонар А. (Піфійскія гульні). Былі шматлікія свяцілішчы А., найб. вядомыя ў Дэльфах і на вве Дэлас. Міф аб А. натхняў ант. скульптараў, жывапісцаў А.Мантэнья, Рафаэля,
    Да арт. Апалон. Апалон Бельведэрскі. Скулытг. Леахар. 350 — 330 да н.э. Рымская копія.
    Джарджоне, кампазітараў І.С.Баха, В.А.Моцарта, І.Стравінскага і інш.
    АПАЛОН, малая планета. Дыяметр каля 1 км. Абарачаецца вакол Сонца па элілтычнай арбіце з перыядам 1,81 г. Адлегласць ад Сонца ў перыгеліі 0,645, у афеліі 2,327 а.а. Найменшая адлегласць ад Зямлі 15 млн. км. Адкрыта К.Рэйнмугам (Германія, 1932).
    «АПАЛОН», амерыканская праграма падрыхтоўкі і ажыццяўлення пілатуемых палётаў на Месяц, а таксама серыя касм. караблёў для яе выканання. Асн. прызначэнне — дастаўка касманаўтаў на Месяц; здзейснены таксама беспілотныя палёты і палёты касманаўтаў вакол Зямлі. У 1968—75 запушчана 15 «А.» з экіпажамі, усяго 38 касманаўтаў. На «А.П» здзейснена першая ў свеце пасадка на Месяц (Н.Армстранг, Э.Олдрын, 1969). Па праграме «А.» даследавалі Месяц і калямесяцавую прастору, на Зямлю дастаўлены ўзоры месяцавага грунту.
    Карабель «А» мае асн. блок (для дастаўкі 3 касманаўтаў на селенацэнтрычную арбіту і вяртання іх на Зямлю) і месяцавую кабіну (для дастаўкі 2 касманаўгаў напаверхню Месяца, забеспячэння іх знаходжання на ім і вяртання на селенацэнтрычную арбіту). Маса «А» да 47 т. Асн. блок уключае адсек экіпажа (спускальны апарат для пасадкі на ваду і на сушу) і рухальны адсек. Месяцавая кабіна
    Касмічны карабель «Апалон»: 1 — рухавіковы адсек; 2 — адсек экіпажа; 3 — пасадачная ступень месяцавай кабіны; 4 — узлётная ступень месяцавай кабіны.
    мае пасадачную (застаецца на Месяцы) і ўзлётную ступені. «А» забяспечаны стыковачным прыстасаваннем для пераходу касманаўтаў з адсека экіпажа ў месяцавую кабіну. Запуск і вывядзенне «А» на арбіту ШСЗ ажыццяўляліся ракетаміносьбітамі тыпу «Сатурн». Мадыфікацыі «А.» выкарыстоўваліся для дастаўкі экіпажаў на арбітальную станцыю «Скайлэб» і стыкоўкі з караблём «Саюз19» па праграме ЭПАС.
    АПАЛОНІЙ (Apollonios) з А ф і н , старажытнагрэчаскі скульптар 1 ст. да н.э.
    Паслядоўнік Лісіпа. Прадстаўнік натуралістычнага кірунку ў элінскім мастацтве. Аўтар скульптур «Бельведэрскі торс» і «Кулачны баец».
    АПАЛОШКІ, лічынкі бясхвостых земнаводных. Развіваюцца з яйца. Жывуць у вадзе. У адрозненне ад дарослых асобін маюць прыкметы, уласцівыя рыбам (2—3 пары шчэлепаў, двухкамернае сэрца, доўгі хвост для перамяшчэння, органы прымацавання і бакавую лінію). Корм пераважна раслінны. Пасля 3—4 месяцаў развіцця гэтыя прыкметы знікаюць пры метамарфозе: сэрца робіцца трохкамерным, дыханне лёгачным, хвост знікае, вырастаюць заднія ногі і на сушу выходзіць маладое земнаводнае (напр., жабяня). Пажыва для рыб, птушак.
    «АПАЛОН» — «САЮЗ», эксперыментальны касм. палёт «Апалон» — «Саюз», гл. ЭПАС.
    АПАЛОНЫ (Parnassius), род дзённых матылёў сям. паруснікаў, або кавалераў, атр. лускакрылых. Сустракаюцца пераважна ў горных раёнах Еўразіі, лакальна на раўнінах. На Беларусі трапляюцца А. чорны (Р. mnemosyne) і A. (Р. ароЛо) — рэдкія віды, занесеныя ў Чырв. кнігу.