• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АНТЭСТЭРЫІ, вясновае свята абуджэння прыроды ў Стараж. Афінах. Першы дзень наз. «днём адкрыцця бочак», другі дзень — «куфля», прысвячалі богу вінаробства Дыянісу. Трэці дзень свята («гаршкі») прысвячалі ду
    АНФІЛАДА	407
    шам памерлых і выстаўлялі ім пачастункі.
    АНТЭФІКС (лац. antefixum), від архітэктурнага аздаблення з мармуру ці тэракоты ў форме пальметы або шчыта з рэльефным арнаментам, з выявай фантаст. жывёліны. Звычайна размяшчаліся па краях дахавага накрыцця ўздоўж падоўжнай сцяны ант. храма.
    АНЎБІС, у егіпецкай міфалогіі першапачаткова бог смерці, пазней апякун памерлых, некропаля, пахавальных абрадаў і бальзаміравання. Уяўляўся ў вобразе ляжачага шакала чорнай масці або чалавека з галавой шакала. Стараж. грэкі атаясамлівалі А. з Гермесам.
    АНЎЙ. А н у й л ь (Anouilh) Жан (23.6.1910, г. Бардо, Францыя — 3.10.1987), французскі драматург. У цэнтры яго камерных п’ес «Гарнастай» (1934), «Падарожнік без багажу» (1937), «Дзікунка» (паст. 1938) трагічны канфлікт героя з жорсткасцю навакольнага свету. Аўтар лірыкаіранічных камедый «Вячэра ў Санлісе», «Леакадзія» (абедзве 1942), «мудрагелістых п’ес» «Падвал» (1961), «Арышт» (1975) і інш., паліт. фарса «Дзівак, ці Закаханы рэакцыянер» (паст. 1959). У антыфаш. трагедыі «Антыгона» (паст. 1943), гіст. драмах «Жаваранак» (1953), «Бекет, ці Гонар Божы» (1959) паказана гібель маральна бескампраміснага героя, які адстойвае сваю чалавечую годнасць. ГГесы А. вызначаюцца разнастайнасцю і навізной сюжэтаў, натуральнасцю дыялога, эмацыянальнасцю і гумарам.
    Тв:. Le rendezvous de Senilis; Leocadia. Paris, 1973; Pyc. nep. — Пьесы. T. 1—2. M., 1969.
    АНУЛЯЦЫЯ, ануляванне (ад лац. annullo знішчаю), адмена, абвяшчэнне несапраўдным якоган. акта, дагавора або правоў ці паўнамоцтваў. Гл. таксама Дэнансацыя.
    АНУІІРЫЕНКА Сяргей Пятровіч (н. 20.4.1954, г. Мінск), бел. філосаф. Канд. філас. н. (1985). Скончыў БДУ (1979). Працуе ў Інце філасофіі і права АН Беларусі. Распрацаваў цэласную тэарэтыкаметадалагічную канцэпцыю фарміравання эколагакаштоўнасных поглядаў чалавека ў сучасных умовах, праграму практычных мер па псіхарэабілітацыі насельніцтва, якое жыве на тэр. Беларусі, забруджанай радыенуклідамі. Даследуе праблемы экалагічнай адукацыі, нетрадыцыйных падыходаў у галіне псіхасац. развіцця чалавека.
    Тв.: Экологня в снстеме образовання н просвеіцення Белорусснн: проблемы н перспектнвы. Мн., 1990; Соцнальнокультурные аспекгы экологнческнх проблем в Беларусм. Мн., 1994.
    АНУРЫС, Анхур, Інхар, у егіпецкай міфалогіі бог палявання, вайны. Цэнтр культу А. — г. Тыніс, дзе ён лічыўся тварцом сусвету. У міфах найчасцей выступаў як сонечны змеяборац.
    АНУРЬІЯ (ад ан... + грэч. uron мача), поўнае спыненне выдалення мачы.
    Узнікае пры цяжкіх захворваннях нырак, закупорцы камянямі абодвух мачаточнікаў, сцісканні іх суседнімі пухлінамі, шоку і падзенні сардэчнай дзейнасці. Вядзе да урэміі. Патрабуе неадкладнага лячэння.
    АНЎФРЫЕЎСКІ МАНАСТЬІР. Існаваў у канцы 14—19 ст. каля в. Сялец Мсціслаўскага рна Магілёўскай вобл. Заснаваны як праваслаўны мсціслаўскім князем ЛугвенамСімяонам, сынам вял. кн. ВКЛ Альгерда (паводае некат. звестак Юрыем, сынам Лутвена). У 1635 кароль Уладзіслаў IV перадаў манастыр грэкакаталіцкай царкве, яго настаяцелем быў архіепіскап смаленскі і северскі. Да 1809 манастыру належаў і фальварак. Усе манастырскія будынкі былі драўляныя, у апошняй трэці 18 ст. пабудаваны мураваныя царква св. Ануфрыя і жылы корпус. Бка А.м. мела 302 кнігі, у т.л. рукапісныя. Манастыр зачынены пасля скасавання Брэсцкай уніі (1839). Захавалася царква —
    Антэфікс.
    Царква Ануфрыеўскага манастыра.
    помнік архітэктуры барока. Мураваны 1нефавы храм з паўцыркульнай апсідай і высокай 5яруснай чацверыковай вежайзваніцай. Цяпер прыходскі праваслаўны храм. А.А.Ярашэвіч. АНЎФРЫЙ. полацкі князь у ВКЛ. У грамаце, выдадзенай ім каля 1399 манастыру Іаана Прадцечы на валоданне
    бортнымі землямі на азёрах Сомніца, Лісна і рэках Ула і Нача, назваў сябе вял. князем — адзіны выпадак, калі полацкі князь так тьгтулаваў сябе. Мяркуецца, што А. быў апошнш полацкім князем.	М.І.Ермаловіч.
    АНЎЧЫН Дзмітрый Мікалаевіч (27.8.1843, С.Пецярбург — 4.6.1923), рускі антраполаг, географ, этнограф, археолаг. Акад. (1896), ганаровы чл. Расійскай АН (1898). ІІраф. (1884). У 1867 скончыў Маскоўскі унт і з 1885 узначальваў у ім кафедру геаграфіі. Па яго ініцыятыве ў 1879 пры унце створаны Музей антрапалогіі (з 1919 кафедра антрапалогіі, з 1922 НДІ антрапалогіі). Асн. кірунак даследаванняў А. — этнічная антрапалогія і антрапагенез, значная ч. прац прысвечана этнаграфіі, археалогіі, геамарфалогіі, гідралогіі і краязнаўству. Аўтар універсітэцкіх геагр. курсаў: «Гісторыя геаграфіі», «Агульная геаграфія» і інш. У 1890я г. праводзіў геагр. экспедыцыі, вывучаў вытокі Зах. Дзвілы, Дняпра і інш. рэк. Удзельнічаў у рабоце Дзяржплана. Рэдагаваў часопісы «Этнографмческое обозренне» (з 1889), «Землеведенпе» (засн. А. у 1894), «Русскмй антропологмческнй журнал» (з 1900). У гонар А. названы; ледавік на вве Новая Зямля, гара на Паўн. Урале, ваў і праліў у Ма лой Курыльскай градзе.
    Тв:. Рельеф поверхностн Европейской Росснн в последовательном развмтнн о нем представленнй. М., 1895; Труды экспелшшм для нсследовання мсточннков главнейшпх рек Европейской Росснм. Вьпі. 61. М.. 1897; К вопросу о белорусской террнторлн // Курс белорусоведення. М., 1918—20.
    АНФАС (франц. en face літар. у твар), тварам да таго, хто глядзіць: від твару, прадмета прама, спераду.
    АНФІЛАДА (франц. enfilade) у архіт э к т у р ы , шэраг паслядоўна прылеглых адно да аднаго памяшканняў, дзвярныя праёмы якіх размешчаны на
    408	АНФІНСЕН
    адной восі, што пры адчыненых дзвярах стварае скразную перспектыву ўсіх інтэр’ераў, звязаных у адзіную арх.пластычную сістэму.
    Анфіладная планіроўка ўзнікла ў Сгараж. Егіпце. Пашырана ў архітэктуры стыляў рэнесансу, барока і класіцызму. У яе аснове — прынцып стварэння пышна аздобленых інтэр’ераў з эфектам бясконцасці, глыбокай перспектывы арх. прасторы (Галыйанскі палац, Нясвіжскі палацавапаркавы комплекс, Жыліцкі палац і інш.). У сучаснай архітэкгуры выкарыстоўваецца ў буйных грамадзянскіх збудаваннях, пераважна музейных і выставачных (Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Палац мастацгваў у Мінску і інш.). А. называюць таксама шэраг прасторава раскрыгых адна да адной плошчаў, якія ўтвараюць сістэму арх. ансамбляў (праспект Ф.Скарыны ў Мінску). А.М.Кулагін. АНФІНСЕН (Anfmsen) Крысціян Бемер (н. 26.3.1916, г. Манесен, шт. Пен
    Да арт. Анхацэркозы: 1 — фрагмент цела анхацэркі; 2 — інвазійная лічынка.
    сільванія, ЗША), амерыканскі біяхімік. Чл. Нац. АН ЗІІІА (1963), Дацкага каралеўскага тва навук (1964). Скончыў Пенсільванскі унт (1939). У 1948—50 і 1962—63 выкладаў у Гарвардскім унце, у 1950—62 і з 1963 у Нац. інце здароўя ў Бетэсдзе (каля Вашынгтона). Навук. працы па біяхіміі бялкоў і ферментаў. Прапанаваў новую трактоўку працэсу біял. эвалюцыі (1959). Нобелеўская прэмія 1972 (з С.Мурам і У.Х.Стайнам).
    Тв.\ Молекулярные основы эволюцнн: Пер. с англ. М., 1962.
    АНХАЦЭРКА (Onchocerca), род чарвей класа нематод. Выклікаюць анхацэркозы. Пашыраны ўсюды.
    Цела нітка ці воласападобнае, даўж. ў самцоў да 30 см, у самак да 1 м. Палаваспе
    лыя паразітуюць у злучальных тканках, лічынкі (мікраанхацэркі) — у скуры. Для далейшага развіцця лічынкі павінны трапіць у мошак ці макрацоў. Праз 8—18 сутак мікраанхацэркі дасягаюць стадыі інвазійных лічынак. Развіццё паразіта адбываецца 7—8 мес. Жывёлы заражаюцца паблізу месцаў размнажэння.
    АНХАЦЭРКОЗЫ, гельмінтозныя хваробы буйн. par. жывёлы, коней, вярблюдаў, козаў, зрэдку чалавека, якія выклікаюцца нематодамі з роду анхацэрка. Пры А. назіраюцца пухліны з гноем, намулы, дэрматыты, кульгавасць і інш. Заражэнне адбываецца на забалочанай пашы і каля вады. Лячэнне растворам Люголя, хірургічнае.
    АНХЕЛЬ (Angel), ЧурунМерун (ChurunMenin), вадаспад у Венесуэле, у вярхоўях р. Чурун (сістэма р. Карані), на Гвіянскім пласкагор’і. Са.мы высокі ў свеце: выш. падзення вады 1054 м (свабоднае падзенне 979 м). Адкрьгты ў
    Анфілада ў Жыліцкім палацы. Кіраўскі раён Магілёўскай вобл.
    Вадаспад Анхель.
    1935 венесуэльскім лётчыкам Д.Анхелем.
    АНХІМЮК Вячаслаў Лявонцьевіч (н. 9.3.1915, г. Самарканд), вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання. Др тэхн. н. (1975), праф. (1977). Скончыў Сярэднеазіяцкі індустр. інт (1939), з 1946 выкладаў у гэтым інце. 3 1960 у БПІ. Навук. працы па аптымізаваных сістэмах электрамеханікі, электрапрыводах робатаў на мікрапрацэсарнай аснове. Распрацаваў матэм. апарат (функцыі кіравання) для дыскрэтных электрамех. сістэм.
    Тв.: Теорня автоматнческого управлення. М„ 1979.
    АНХУЗА, род кветкавых раслін, гл. Пакрывец.
    АНЦАЎ Міхаіл Васілевіч (12.10.1865, Смаленск — 21.7.1945), бел. кампазітар, харавы дырыжор і педагог. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1894, клас кампазіцыі М.РымскагаКорсакава). 3 1896 жыў у Віцебску, выкладаў хар. спевы ў розных навуч. установах, рэдагаваў газ. «Внтебскне губернскме ведомостм» (1905—12). Адзін з арганізатараў нар. кансерваторыі (1918, чытаў у ёй лекцыі па гісторыі музыкі), кіраўнік Дзярж. хору. Майстар харавога пісьма, аўтар апрацовак бел. нар. песень («А ў полі вярба», «Кума мая, кумачка» і інш.), прасякнутых тонкім лірызмам рамансаў на вершы рус. паэтаў. 3 інш. твораў: кантата «Да стогадовага юбілею Пушкіна», гімн «У памяць стагоддзя Айчыннай вайны 1812 года», харавы «Рэквіем» («Не плачце над прахам забітых байцоў»), Напісаў шэраг вучэбных дапаможнікаў, метадычных работ, у т.л. «Нотная тэрміналогія. Даведачны слоўнік» (Віцебск, 1904). С.Г.Нісневіч. АНЦІМОНАЎ Леанід Сяргеевіч (н. 16.12.1934, в. Куляшы Сенненскага рна Віцебскай вобл.), бел. графік, педагог. Скончыў Рыжскае вучылішча прыкладнога мастацгва (1955), мастацкаграфічны фт Віцебскага пед. інта (1963); з 1964 выкладчык гэтага інта. Працуе ў розных графічных тэхніках. перавагу аддае манатыпіі, экслібрысу, гравюры. Кампазіцыі вылучаюцца складанай філас. трактоўкай вобраза, паэт. узнёсласцю, лірызмам, падкрэслена эксперым. характарам выяўленчай формы. Сярод работ: «Акно» (1974), «Кветка папараці» і «Мефістофель» (1978). «Дрэва жыцця» (1980), трыпціх «Зямля, Месяц, Сонца» (1986), «Ахвярапрынашэнне» (1991); цыклы работ «Успаміны пра вайну» (1976), «На купальскую ноч» (1978), «Твары і маскі» (1979), «Джаз» (1981), «Катастрофа» і «Людзі і іггушкі» (1991).	М.Л.Цыбульскі.