• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АНТЫСФЁН (Antisthenes; каля 444 — каля 365 да н.э.), старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік школы кінікаў. Вучань сафіста Горгія, потым Сакрата, пасля смерці якога адкрыў уласную школу. Лічыў паняцці абстракцыямі рэчаў, якія адзіныя рэальна існуюць. Вышэйшым крытэрыем ісціннасці і мэтай жыцця лічыў дабрачыннасць. Аддаваў увагу праблемам этыкі, прапагандаваў вяртанне да «натуральнага стану», адмову ад багацця, раскошы, пачуццёвай асалоды, вёў аскетычны лад жыцця. У сферы палітыкі адмаўляў дзяржаву, паліт. дзейнасць, сац. роўнасць і інш. сац. «ўмоўнасці».
    АНТЫТАКСІНЫ (ад анты... + таксіны), спецыфічныя бялкі (антыцелы), якія ў адрозненне ад антыдотаў утвараюцца самім арганізмам чалавека і жывёл пад уплывам таксінаў і здольныя нейтралізаваць іх адмоўнае ўздзеянне. Па хім. прыродзе пераважна імунаглабуліны класа G. Нейгралізуюць таксіны, якія яшчэ не звязаны з клеткамі арганізма. З’яўляюцца адным з фактараў
    імунітэту і выконваюць гал. ахоўную ролю ў выпадках інтаксікацый арганізма. А. — дзеючы пачатак антытаксічных сываратак, якія атрымліваюць праз імунізацыю жывёл абясшкоджанымі таксінамі або малымі дозамі натыўных таксінаў. Прэпараты А. выкарыстоўваюць для прафілактыкі і лячэння дыфтэрыі, слупняку, батулізму, газавай гангрэны, стрэптакокавых і стафілакокавых захворванняў, укусаў ядавітых жывёл.
    АНТЫТАЎР (AntiTaurus), горы на Пд Турцыі. у цэнтр. ч. Таўра. Даўж. каля 200 км. Утвораны 2 паралельнымі хрыбтамі — Тахталы (выш. да 3054 м, г. Бей) і Бінбога (выш. да 2830 м, г. Бінбога). Складзены пераважна з асадкавых парод. На Пн — сухі стэп, на Пд — участкі хваёвых субтрапічных лясоў і хмызнякоў (фрыгана).
    АНТЫТРЫНПАРЫІ (ад анты... + лац. trinitas тройца), прыхільнікі хрысц. плыняў і абшчын, якія адмаўляюць догмат пра трыадзінства Бога (Тройцу). Рух і вучэнне А. бяруць пачатак у 2—3 ст., калі ўсталёўваліся асн. догматы хрысціянства. Вучэнне асуджана Усяленскімі саборамі, але ў сярэднія вякі яго прытрымліваліся прыхільнікі наміналізму, асобныя ерэтычныя рухі. Нярэдка ідэі антытрынітарызму былі своеасаблівай праявай ваіьнадумства. У сваіх поглядах А. абапіраліся на вучэнне неаплатанізму, пантэізм, зыходзілі з таго, што першапачатковае хрысціянства не прадпісвала ніякіх догматаў. Веру ў Тройцу яны лічылі лагічным непаразуменнем, народжаным недасканаласцю схаластычнага мыслення. 3 адмаўленнем Тройцы А. спалучалі пераасэнсаванне боскай прыроды Хрыста, што падрывала хрысц. версію замагільнага жыцця. Многія А. лічылі смерць натуральным працэсам, Святы дух трактавалі не як самастойную субстанцыю, а як атрыбуг Богаайца. Яны патрабавалі ўзгаднення палажэнняў рэлігіі з розумам, адстойвалі права кожнага чалавека свабодна чытаць і інтэрпрэтаваць Біблію.
    Распаўсюджанне ідэй антытрынітарызму на Беларусі ў 16 ст. звязана з рэфармацыйным рухам у Зах. Еўропе, прадстаўнікі якога (Г.Бляндрата, П.Альтыяці. В.Джэнтылі і інш.) наведвалі Беларусь. Умацаванню руху А. на Беларусі садзейнічалі таксама творы ісп. мысліцеля М.Сервета «Сем кніг памылковых поглядаў на Тройцу», «Аднаўленне хрысціянства» і інш. На аснове рэліг. рацыяналізму А. фарміравалася айч. атэістычная думка (К.Бекеш, С.Лован, Ф.Даманеўскі, Ян Ліцыній Намыслоўскі, К.Лышчынскі і інш.). У 16 ст. ў руху А. на Беларусі ўтварыліся 2 кірункі: памяркоўны і радыкальны. Прадстаўнікі першага (С.Будны, В.Цяпінскі і інш.) для абгрунтавання сваіх поглядаў выкарыстоўвалі ант. спадчыну і абвяргалі апалагетыку схаластыкі, якая пры дапамозе
    АНТЫФАШЫСЦКІ 401
    сафістыкі імкнулася абараніць хрысц. догматы. Яны адзначалі непазбежнасць сац. расслаення грамадства, выступалі ў абарону дзярж. ладу, былі прыхільнікамі яго паступовага эвалюц. ўдасканалення. Ідэолагі радыкальнай плыні (Якуб з Калінаўкі, Пётр з Ганёндза, Павел з Візны, М.Чаховіц), якія адстойвалі інтарэсы і грамадскія ідэалы нар. масаў, імкнуліся не да часовых рэформаў, а да радыкальных сац.паліт. пераўтварэнняў, выстутталі супраць прыватнай уласнасці, саслоўных прывілеяў, сац. і маёмаснай няроўнасці, патрабавалі скасавання дзярж. інтаў. Большасць з іх адмоўна ставілася да філас. і тэалагічнай спадчыны, прызнавала толькі аўтарытэт Свяшчэннага пісання і асабістай веры. Важную ролю ў рацыяналізацыі дактрыны А., ператварэнні яе з рэліг. у філас. адыграла распаўсюджанне на Беларусі сацыніянства. А. зазналі ганенне каталіцкай царквы і артадаксальнага пратэстантызму. У 1647 друкарні і школы А. зачынены, а ў 1658—60 іх паслядоўнікі выгнаны з Рэчы Паспалітай. Вучэнне А. працягвае існаваць, яго прьпрымліваюцца многія пратэстанцкія абшчыны.
    Літ:. Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990; Саверчанка І.В. Сымон Будны: Гуманіст і рэфарматар. Мн., 1993; Szczucki L. Antytrynitaryzm w Europie wschodniej // Odrodzenie i Reformacja w Polsce. 1979. T. 24. С.А.Яцкевіч.
    АНТЫТЭЗА (ад грэч. antithesis процістаўленне) у літаратуры, стылістычная фігура, супастаўленне кантрастных або процілеглых з’яў і паняццяў. якое ўтварае адзінае струкгурналагічнае цэлае. Семантычны кантраст звычайна перадаецца пры дапамозе антонімаў з выкарыстаннем рытмічнага і сіптаксічнага паралелізму (напр., «лепей з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці»), На аснове А. будуюцца і вял. эпічныя творы, што выяўляецца ў іх назвах — «Вайна і мір» Л.Талстога, «Агонь і снег» І.Шамякіна.
    АНТЫУТОПІЯ, плынь грамадскай думкі, прадстаўнікі якой адмаўляюць магчымасць стварэння дасканалага грамадства і лічаць, што любыя намаганні пабудаваць адвольна спраектаваны грамадскі лад прыводзяць да катастрафічных наступстваў. Гіст. А. паходзіць ад сатыр. традыцыі Дж.Свіфта, Вальтэра, У.Ірвінга, С.Батлера, М.Е.СалтыковаШчадрына, Г.К.Чэстэртана, Г.Уэлса і інш. У раманах і публіцыст. творах Я.Замяціна («Мы»), О.Хакслі («Гэты цудоўны новы свет», «Малпа і сутнасць»), Дж.Оруэла («Ферма жывёл», «1984 год»), АКёстлера («Цемра ў поўдзень»), Л.Мэмфарда («Міф аб машыне») і інш. утапічныя праекты ўяўляюцца як насілле над чалавечай прыродай, якое вядзе да таталітарызму. Да твораўА. можна далучыць і раманыпапярэджанні Дж.Лондана, К.Чапека, А.Франса, Р.Брэдберы, А.Азімава, І.Яфрэмава і інш. Асаблівае пашырэнне
    А. набыла пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 у Расіі, якая практычна пацвердзіла немагчымасць ажыццяўлення сац. ідэалаў. Як і утопія, А. гал. чынам канструюецца з дапамогай метаду ідэалізацыі, але з адваротным знакам. Пры гэтым у ёй могуць выкарыстоўвацца прадказанні, у т.л. і навук. прагнозы. А. заснавана на абсалютызацыі аб’ектыўных негатыўных тэндэнцый і ўяўляе сабой вобразатвор абсалютна недасканалага, дрэннага і суб’ектыўна непажаданага з пункту погляду безумоўных агульначалавечых каштоўнасцяў грамадскага ладу. А. ў пэўнай меры выконвае і функцыю рэгулятара дзейнасці і функцыю папярэджання. перасцярогі ад утопіі. Створаны ў ёй вобраз грамадскага будучага можа выкарыстоўвацца ў якасці ідэалізаванага аб'екга ў сац. пазнанні.
    Літ:. Бердяев Н. ...Смысл нсторнн. М., 1990; Утошія н утопнческое мышленне. Антол, зарубеж. лнт.: Пер. с англ., нем., фр. н др М.. 1991. Г.А.Антанюк.
    АНТЫФАШЫЗМ, ідэйнапаліт. плынь і грамадскі рух прадстаўнікоў грамадства, паліт. сіл розных светапоглядаў і ідэалогій. а таксама палітыка дэмакр. урадаў, накіраваная супраць фашызму. Узнік у Еўропе на пач. 1920х г., каб процідзейнічаць уплыву фаш. аргцый і партый на паліт. жыццё і дзярж. ўладу. Значнага размаху дасягнуў з устанаўленнем у 1930я г. адкрытых фашысцкіх дыкгатур у Германіі, Італіі, Іспаніі, актывізацыяй фаш. сіл у шэрагу інш. еўрап. краін. У 2ю сусв. вайну А. з’явіўся асновай антыгітлераўскай кааліцыі, вызв. барацьбы народаў свету супраць дзяржаў «восі» (Германія, Італія, Японія). Пасля вайны А. садзейнічаў пераадоленню рэшткаў фашызму ў грамадскім жыцці, нац. аднаўленню і адраджэнню. Захоўвае значэнне як сродак процідзеяння неафашызму. ВЛ.Боўш. АНТЫФАШЫСЦКАЕ ВЕЧА НАРОДНАГА ВЫЗВАЛЁННЯ ЮГАСЛАВІІ. Заснавана ў 1942 як вышэйшы палітычны прадстаўнічы орган, які аб’ядноўваў усе патрыят. сілы Югаславіі для барацьбы супраць фаш. акупантаў. У ліст. 1943 пераўтворана ў вярх. заканад. орган краіны; выбраны Прэзідыум веча і створаны Нац. кт вызвалення Югаславіі — часовы рэв. ўрад на чале з І.БрозЦіта. У жн. 1945 перайменавана ў Часовую нар. скупшчыну, якая дзейнічала да выбараў ва Устаноўчую скупшчыну ў ліст. 1945.
    АНТЫФАШЬІСЦКАЯ ЛІГА НАРОДНАН СВАБОДЫ палітычная аргцыя ў Бірме (цяпер М’янма) у 1944—64. Створана ў жн. 1944 як аргцыя нац. фронту супраць яп. акупацыі краіны. Заснавальнікі — Камуніст., Нац. рэв. (з 1945 Сацыяліст.) партыі, Нац. армія і інш. Ліга ўзначальвала антыяпонскае паўстанне 1945, барацьбу за дзярж. незалежнасць Бірмы пасля вяртання ў краіну англічан (1945—47). У 1948—62 была кіруючай. Праграма Лігі прадугле
    джвала пабудову марксісцкай мадэлі сацыялізму ў спалучэнні з будызмам. У канцы 2й сусв. вайны Ліга налічвала больш за 200 тыс. чал. Яе старшынямі былі Аун Сан (1944—47), У Ну (1947— 62). У 1958 Ліга падзялілася на 2 фракцыі, адна з якіх у 1960 стала Саюзнай партыяй, а другая захавала старую назву; абедзве распушчаны ў 1964. Пераемніцай Лігі стала створаная ў 1988 Нац. ліга за дэмакратыю на чале з Су Чжы, дачкой Аун Сана.
    АНТЫФАШЫСЦКІ КАНГРЭС ДЗЕЯЧАЎ КУЛЬТУРЫ 1936 у Л ь в о в е, кангрэс прадстаўнікоў інтэлігенцыі Полыпчы, Зах. Украіны і Зах. Беларусі. Скліканы 16—17.5.1936 з мэтай умацавання адзінага антыфаш. фронту. У ім удзельнічалі вядомыя дзеячы лры, мастацгва, навукі. У сваёй рэзалюцыі кангрэс выказаў пратэст супраць нац. прыгнёту, паліт. бяспраўя працоўных супраць праследаванняў дзеячаў культуры, ліквідацыі рабочасял. друку, распальвання міжнац. варожасці, заклікаў інтэлігенцыю змагацца за развіццё навукі і культуры народаў, прыгнечаных Польшчай, акгывізаваць барацьбу супраць наступлення фашызму, падрыхтоўкі новай сусв. вайны.
    АНТЫФАШЬІСЦКІ НАРОДНЫ ФРОНТ у Заходняй Б е л а р у с і, масавы дэмакр.вызв., антыфаш. народны рух. Развіўся на глебе барацьбы супраць наступлення сіл рэакцыі ў Польшчы і пагрозы вайны ў 2й пал. 1930х г. Ініцыятарам руху выступіла КПЗБ, якая зыходзіла з распрацаванай КІІП у вер. 1935 платформы дзеянняў, у аснове якой былі праграмныя ўстаноўкі VII Кангрэса Камінтэрна (1935). У канцы 1935—36 паміж партыямі і аргцыямі рознай паліт. арыентацыі (КПЗБ, Бунд, Паалей Цыён, Стронніцтво людовэ) створаны адзінафрантавыя кты і камісіі ў Беластоку, Вільні, Гродне, Баранавічах, Брэсце, Лідзе, Бельску і інш. У 1936 дасягнута дамоўленасць паміж прадстаўнікамі КПЗБ і Бел. хрысціянскай дэмакратыі пра сумесную барацьбу за школу на роднай мове. На працягу 1936—37 адбыўся шэраг выступленняў працоўных Зах. Беларусі (гл. Баранавіцкі адзінафрантавы мітынг працоўных 1936, Гродзенскія адзінафрантавыя выступленні працоўных 1936 і інш.) у абарону дэмакр. і сац. заваёў, супраць нац. прыгнёту, пачаўся масавы збор дэкларацый за адкрыццё школ на роднай мове. На развіццё А.н.ф. адмоўна паўплывалі ўзмоцненыя рэпрэсіі польскіх улад і паліт. рэпрэсіі ў СССР, непаслядоўнасць і ваганні розных паліт. сіл. Роспуск у жн. 1938 КПП і КПЗБ практычна спыніў працэс складвання А.н.ф. ў Зах. Беларусі.