Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
У. Ф.Ладысеў.
АНТЫФАШЫСЦКІ РУХ, зарадзіўся на пач. 1920х г. са з’яўленнем на паліт.
14. Бел. энц., т. 1.
402 АНТЫФАШЫСЦКІЯ
арэне фашызму, актывізаваўся з усталяваннем фаш. рэжымаў у Германіі, Іспанй і інш. краінах. Да пач. 2й сусв. вайны прайшоў у сваім развіцці некалькі этапаў, узбагаціўся практыкай барацьбы супраць спроб фаш. пераваротаў у Аўстрыі і Францыі (1934), Іспаніі (1936—39). Тэарэт. асновы А.р. распрацаваны прадстаўнікамі камуністычных, сацыялдэмакр., хрысц.дэмакр. партый. Гэта дало магчымасць ужо ў канцы 1920х г. прыпыніць пагрозу фашызму, арганізаваўшы адзіны пралет. фронт, які ў далейшым стаў апорай шырокага дэмакр. фроіггу з удзелам пэўных слаёў буржуазіі. VII кангрэс Камінтэрна (1935) выпрацаваў такгыку адзінага Народнага фронту. Аднак сектанцгва, дагматычны падыход да развіцця А.р. кіраўнііргва СССР і КПСС, якое абвінаваціла с.д. партыі ў т.зв. сацыялфашызме, і іх рэакцыя ў адказ, курс СССР на супрацоўніцгва з фаш. Германіяй у 1939—41, рэпрэсіі ў адносінах да шэрагу кампартый (асабліва Польшчы і Германіі) перашкодзілі рэалізацыі ідэй Нар. фронту. Найб. развіцця А.р. дасягнуў у час 2й сусв. вайны, калі асновай барацьбы супраць фашызму стала антыгітлераўская кааліцыя. Усюды разгарнуўся Рух Супраціўлення, які стаў працягам А.р. даваен. перыяду. Значны ўклад у А.р. зрабілі і патрыёты Беларусі, якія ва ўмовах жорсткага акупац. рэжыму стварылі разгалінаваную сетку патрыят. і антыфаш. падполля, прынялі акіыўны ўдзел у арганізацыі і развіцці партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну (гл. таксама Антыфашысцкія арганізацыі на Беларусі, Патрыятычнае падполле на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну). Гэта дало магчымасць Беларусі стаць адной з членаўзаснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Пасля ваен.паліт. разгрому асн. ачагоў фашызму (Германія, Італія, Японія) праблемы А.р. не былі зняты з парадку дня. У заканадаўстве шэрагу краін свету распрацаваны спец. законы, накіраваныя на забарону фашызму і ўмоў для яго дзейнасці, паколькі эканам., паліт., этн. і сац. ўмовы для адраджэння фаш. пагрозы захаваліся. АА.Чалядзінскі.
АНТЫФАШЬІСЦКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, падпольныя патрыятычныя аргцыі, якія дзейнічалі пераважна ў зах. абласцях акупіраванай Беларусі. Узнікалі найчасцей па ініцыятыве і пад кіраўніцівам б. членаў КПЗБ і КСМЗБ. Асновай Аа. на Беларусі была ячэйка (група) з 3—5 чал. на чале з сакратаром; 5—7 ячэек аб’ядноўваліся ў падраёны, 3—4 падраёны — у падп. раённую аргцыю, якой кіраваў камітэт. На тэр. Беларусі дзейнічалі 2 абласныя (Беластоцкая і Брэсцкая), 3 акруговыя (Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая),
4 гарадскія (Беластоцкая, Брэсцкая, Гродзенская, Слонімская), 27 раённых А.а., якія аб’ядноўвалі сотні груп, больш за 12 тыс. чал. Вакол іх групаваліся «сімпатыкі» (спачувальнікі), якія дапамагалі арганізоўваць барацьбу насельніцтва з акупантамі. А.а. ўзаемадзейнічалі з партызанамі, дастаўлялі ім зброю, боепрыпасы, адзенне, медыкаменты, прадукгы, здабывалі для іх разведінфармацыю, накіроўвалі да партызанаў мясц. жыхароў, вызваленых ваеннапалонных. Пасля стварэння падп. парт. органаў дзейнасць А.а. на Беларусі ўскладнілася, парт. кты часам вымушалі аргцыі да самароспуску. Кіраўнікамі антыфаш. падполля былі І.П.Зфбановіч, А.САзончык. М.Е.Крыштафовіч, Л.К.Сукачоў, Я.М.Афанасьеў, Б.І.Гардзейчык, А.М.Дурэйка, І.І.Жышко, АФ.Манкевіч, Ф.З.Місько, М.АНесцярук, М.І.Паўлоўскі, М.М.Уладыка, М.Ф.Трында, В.В.Янушка і інш.
АН ГЫФЕАДАЛЬНАЯ ВАЙНА 1648— 51 на Беларусі. Народны антыфеад. рух на Беларусі супраць пануючага класа феадалаў у сярэдзіне 17 ст. пад уплывам паўстання на Украіне пад кіраўніцтвам Е.Хмяльніцкага перарос у А.в. У падтрымку гэтага руху Хмяльніцкі паслаў на Беларусь казацкія атрады (загоны, у іх было шмат беларусаў) на чале з Галавацкім, Гладкім, І.Галотай, АНябабай і інш. Найб. актыўныя ваен. дзеянні адбыліся на Пд і ПдУ Беларусі. Летам і восенню 1648 казакі і сялянепаўстанцы авалодалі Бабруйскам, Брагінам, Гомелем, Кобрынам, Мазыром, Пінскам і інш. Восенню 1648 сфарміраваны шляхецкія апалчэнні, якімі камандаваў польны гетман ВКЛ Януш Радзівіл, павялічана колькасць наёмнікаў. Каб ізаляваць бел. землі ад пранікнення казакоў, Радзівіл, сабраўшы 12—14 тыс. войска, накіраваў яго часткамі на чале з Мірскім, Валовічам і Я.Пацам да Пінска, Чачэрска і інш. гарадоў, захопленых паўстанцамі. У баі за Пінск загінула больш за 3 тыс. жыхароў, горад быў спалены, больш за 1500 паўстанцаў загінула ў баі за Чэрыкаў. На пач. 1649 урадавыя войскі вызвалілі ад казакоў і паўстанцаў ДавыдГарадок, Тураў, Петрыкаў, Бабруйск і жорстка расправіліся з імі. У 1й пал. 1649 войскі ВКЛ задушылі паўстанне. Летам 1649 на Беларусь зноў прыйшлі казацкія атрады Р.Гархушы, С.Падабайлы, М.Крычэўскага і інш., да якіх далучаліся мясц. сяляне і гараджане. У баях загінулі казацкія атаманы Галота, М.Нябаба, Крычэўскі, Міхненка і інш. У ліп. адбылася Лоеўская бітва 1649. Ваен. дзеянні працягваліся да восені 1651. Пасля паражэння Б.Хмяльніцкага пад Берасцечкам і заключэння Белацар коўскага дагавора 1651 казацкія атрады выведзены з Беларусі і вайна скончылася.
Літ.: Похнлевнч Д.Л. Кресгьяне Белорусснм н Лнтвы в XVI—XVIII вв. Львов, 1957; Шуляковскнй Е.Г. Учасіме белорусского народа в освободаггельной войне 1648.—1654 іт. // Вопр. нсторнн. 1954. № 5.
АНТЫФЕДЭРАЛІСТЫ (англ. Antifederalists), палітычная партыя ў ЗША ў 1787—91. Створана пад кіраўніцтвам Т.Джэферсана ў перыяд распрацоўкі і прыняцця канстытуцыі 1787 у проціваіу федэралістам. Сац. база — фермеры, сельскія прадпрымальнікі, гар. дробная буржуазія, плантатары. А. кіравалі барацьбой за прыняцце «Біля аб правах», выступалі супраць, моцнай улады федэральнага ўрада — за прыярытэт правоў асобных штатаў і грамадзян, дэмакратызацыю канстытуцыі; у знешняй палітыцы падтрымлівалі рэв. Францыю. Пасля 1791 на базе А. створана Дэмакр.рэсп. партыя.
АНТЫФЕРАМАГНЕТЬІЗМ (ад анты... + ферамагнетызм'), магнітаўпарадкаваны стан рэчыва, якому ў адсутнасць знешняга магн. поля адпавядае антыпаралельная арыентацыя магн. момантаў суседніх атамаў (іонаў) і нулявая намагнічанасць рэчыва ў цзлым. Выяў лены ў канцы 1920х г., тэарэтычна абгрунтаваны Л.Неелем (1932. Францыя) і Л.Д.Ландау (1933).
Антыферамагн. структура — сістэма ўстаўленых адна ў адну магн. падрашотак. у вузлах якіх знаходзяцца іоны аднаго віду з аднолькавымі па значэнні і напрамку магнітнымі момантамі. У знешнім магн. полі антыферамагнетыкі слаба намаіпічваюцца. Пры трах вышэй за Нееля пункт (Tn) антыферамагн. парадак разбураецца за кошт цеплавога руху атамаў (іонаў) і антыферамагнетык пера ходзіць у парамагн. стан (фазавы пераход 2га роду), таму пры T=Tn тэмпературныя залежнасці магн. успрымальнасці, цеплаёмістасді і інш. маюць анамаліі. На частотах, блізкіх да ўласнай частаты прэцэсіі магн. момантаў падрашотак, назіраецца антыферамагнітны рэзананс.
Літ.: Преображенскнй A А.. Б н ш а р д Е.Г. Магннтные матерналы н элементы. 3 нзд. М., 1986. Р.М.Шахлевіч. АНТЫФЕРАМАГНЁТЫК рэчыва, у якім усталяваўся антыферамаг'нітны парадак магнітных момантаў атамаў ці іонаў. Рэчыва становіцца А. ніжэй за пэўную тру (Tn; гл. Нееля пункт) і застаецца ім звычайна да Т=0 К. Да А. адносяцца: цвёрды кісларод (амадыфікацыя пры Tn<24 К),хром (Tn=310 К), шэраг рэдказямельных металаў, многія злучэнні, у састаў якіх уваходзяць пераходныя металы (аксіды, фтарыды, сульфіды, галагеніды, карбанаты і інш.). А. перспекгыўныя для выкарыстання ў прыладах запісу і апрацоўкі інфармацыі, стварэння акустычных ліній затрымкі, як магн. элементы ў магнітааптычных запамінальных прыладах.
АН ГЫФЕРАМАГНІТНЫ ПУНКТ НЕЕЛЯ. тое, што Нееля пункт.
АНТЫФЕРАМАГНІТНЫ РЭЗАНАНС, рэзкае павелічэнне паглынання энергіі электрамагнітных хваляў, што праходзяць праз антыферамагнетык, пры пэўных (рэзанансных) значэннях частаты і напружанасці прыкладзенага магн, поля; разнавіднасць элекгроннага магнітнага рэзанансу.
Пры Ар. ўзбуджаюцца рэзанансныя ўзаемна звязаныя ваганні вектараў намагніча
АНТЫЦЫПАЦЫЯ 403
насці магн. падрашотак антыферамагнетыка адносна ўзаемпага размяшчэння і адносна напрамку прыкладзенага поля. Частата гэтых ваганняў вызначаецца значэннем эфектыўных магн. палёў, што ўздзейнічаюць на магн. моманты падрашотак (поле абменнага ўзаемадзеяння падрашотак, поле магн. анізатрапіі, вонкавае статычнае магн. поле). А.р. дае магчымасць выявіць значэнні эфектыўных магн. палёў у антыферамапіетыках. іх структуру і інш. ўласцівасці.
АНТЫФЕРМЕНТЫ (ад анты... + ферментыў спецыфічныя бялкі з групы антыметабалітаў, якія затрымліваюць або блакіруюць дзеянне ферментаў праз утварэнне з імі неактыўных комплексаў. Наяўнасць А. у органах і тканках ахоўвае іх ад разбуральнага ўздзеяння пэўных ферментаў (напр., сценкі страўніка і кішэчніка ад уздзеяння стрававальных ферментаў). Штучна сінтэзаваны лек. прэпараты, якія маюць уласцівасці А., напр. эзерын, празерын, факурыт (дыякарб), трасілол і інш.
АНТЫФІДАНТЫ, гл. ў арт. Рэпеленты. АНТЫФОННАЕ СПЯВАННЕ (ад грэч. antiphonos які гучыць у адказ), папераменнае выкананне песнапення 2 харамі ці салістам і хорам.
Вытокі А.с. ў найстаражытнейшых нар.песенных формах выканання, у стараж.грэч. трагедыі, дае хор часта падзялялі на 2 паўхары, у кульце народаў Усходу. У хрысц. богаслужэнне А.с. ўведзена ў 1 ст. н.э., у зах. хрысц. царкве — у 4 ст. У праваслаўнай царкве, як правіла, чаргаваліся спевы 2 жаночых або мужчынскага і дзіцячага хароў, у каталіцкай царкве — спевы свяшчэнніка, цэлага хору і яго часткі.
Карані ўсходнеслав. А.с. ў карагодных песнях, якія суправаджаліся сыходным і разыходным рухам процілеглых радоў (напр., у песні «Проса» з формай руху «сцяна на сцяну», пашыранай у розных меладычных варыянтах у беларусаў, рускіх і ўкраінцаў). На Беларусі падобныя формы да нашага часу сустракаюцца ў Паазер’і і зах. раёнах (напр., у абрадзе «бараны», зафіксаваным у 1981 у Докшыцкім рне, 3 групы спявачак па чарзе выконваюць строфы песень розных каляндарных жанраў у тым парадку, як яны размешчаны ў гадавым крузе). Яны ўласцівыя вясельным і жніўным песням. Своеасаблівую трактоўку набывае А.с. ў купальскай абраднасці. Л.П.Касцюкавец.