• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Літ:. Манеев А.К. Фнлософскнй аналмз антнномнм наукн. Мн., 1974.
    АНТЫІІАСАТЫ (ад анты... + пасаты), заходні перанос лаветра ў трапасферы трапічных шырот над слоем усх. вятроў — пасатаў. Развіты на выш. 2—3 км каля тропікаў, да 10 км і больш (бліжэй да экватара). З’яўляюцца перыферыйнай часткай зах. пераносу паветра, які пануе ў верхняй трапасферы і ніжняй стратасферы Паўн. і Паўд. паўшар’яў зямнога шара.
    АНТЫПАТЫЯ (грэч. antipatheia), пачуццё непрыязнасці, непрыхільнасці да кагон. або чагон.; процілеглае — сімпатыя.
    АНТЫПЕДАГОГІКА, плынь у педагогіцы. якая грунтуецца на адмаўленні выхавання як мэтанакіраванага працэсу фарміравання асобы. Узнікла ў 1970я г. ў ЗША і краінах Зах. Еўропы. Яе тэарэтыкі [К.Берэйтэр (ЗША), М.Манані (Францыя), А.Мілер (Швейцарыя), Р.Шэрэр, Э. фон Браўпмюль, К.Рутчкі (ФРГ) і інш.] зыходзяць з культ.антрапал. уяўленняў пра глыбокую раз’яднанасць пакаленняў як непазбежны вынік развіцця сучаснай цывілізацыі, паколькі дарослыя з прычыны хугкіх сац.культ. змен не могуць перадаць дзецям той тып культуры, які стаў для моладзі рэальнай апорай у жыцці. Прадстаўнікі А. лічаць выхаванне сістэмай траўміруючага кантролю (а то і прамога гвалтавання) над асобай, яно выклікае патагенныя для самасвядомасці асобы працэсы, разбурае псіхічнае здароўе маладога пакалення, якому патрабаванні цывілізацыі не пад сілу. На іх думку, толькі спантаннае фарміраванне чалавека вядзе да гуманізацыі грамадства.
    АНТЫПЕРЫСТАЛЬТЫКА (ад анты... + перысталыпыкаў хвалепадобнае скарачэнне сценак полых трубчастых органаў (стрававальнага' тракгу, страўніка, мачаточнікаў і інш.) чалавека і жывёл, пры якім іх змесціва перамяшчаецца ў напрамку, адваротным звычайнаму.
    Фізіял. ўласцівасць тоўстых кішак. У тонкіх кішках, страўніку ў норме адсутнічае, узнікас пры рвоце і некаторых паталаг. з’явах.
    АНТЫПІРАГЁНЫ (ад анты... + грэч. руг агонь + genos нараджэнне), рэчывы, якія прадухіляюць самазагаранне вугалю, рудаў, торфу і інш. Як А. выкарыстоўваюць ваду, сілікаты натрыю. плёнкаўтваральныя растворы, інгібітары акіслення і інш. Прызначаны для прадухілення пажараў у рудніках.
    АНТЫПІРЭНЫ (ад анты... + грэч. руг агонь), рэчывы або сумесі, якія зніжаюць гаручасць матэрыялаў арган. паходжання (драўніны, пластмасаў, тканін і інш.). Падзяляюцца на інертныя і актыўныя (уступаюць у хім. рэакцыю з матэрыяламі). Найб. пашыраны гідраксід алюмінію, злучэнні бору, фосфару (фасфаты), хлор і бромвытворныя аліфатычных і араматычных вуглевадародаў. Выкарыстоўваюць як растворы для
    Антыманіт.
    прамочвання матэрыялаў, у саставе фарбаў.
    АНТЫПОДАЎ АСТРАВЫ (англ. Antipodes Islands), група скалістых астравоў у паўн. ч. Ціхага ак, Належаць Новай Зеландыі. Пл. 61 км2. Выш. да 400 м. Назва абумоўлена іх месцазнаходжаннем амаль процілеглым Грынвічу (49°4’ паўд. ш. і 178°43’ усх. д.), ад якога вядзецца адлік мерыдыянаў.
    АНТЫПОДЫ [ад анты... + грэч. pus (podos) нага], I) жыхары дыяметральна процілеглых пунктаў на паверхні зямнога шара. У пераносным сэнсе — людзі з процілеглымі поглядамі, густамі або рысамі характару. 2) А. ў біялогіі — клеткі, размешчаныя ў процілеглым яйцаваму апарату (яйцаклеткі і сінергіды) краі зародкавага мяшка пакрытанасенных раслін. Колькасць іх ад 1 да 300 (часцей 3). Нярэдка А. моцна разрастаюцца і садзейнічаюць перадачы пажыўных рэчываў з тканак семязавязі зародку.
    АНТЫПРАТОН (р або р), антычасціца, якая мае спін і масу, роўную спіну і масе пратона і адрозніваецца ад яго знакамі эл. зараду, барыённага зараду і магнітнага моманту. Адкрыты ў 1955 амер. вучонымі. Паводле закону заха
    вання ліку барыёнаў, А. можа нарадзідца толькі ў пары з пратонамі (ці нейгронам, калі дазваляе закон захавання эл. зараду) і пры яго сутыкненні з пратонамі і нейтронамі (нуклонамі) ядраў рэчыва адбываецца анігіляцыя і ўтвараюцца 4—5 пімезонаў.
    АНТЫРАДЫ. від стабілізатараў палімераў, якія павышаюць стойкасць палімераў да дзеяння іанізавальных выпрамяненняў. Найб. эфектыўныя А.: нафталін, антрацэн, фенантрэн, тыяфенолы, тыянафтолы і інш. Прымаюць паглынутую палімерам энергію і рассейваюць яе ў выглядзе одпла ці флуарэсцэнцыі. А. ўводзяць у палімер пры яго перапрацоўцы да 10% ад масы палімеру.
    «АНТЫРАМАН», гл. «Новы раман».
    АНТЫРЬІНУМ, род кветкавых раслін, гл. Ільвіны зеў.
    АНТЫРЭЧЫВА. рэчыва, якое складаецца з антычасціц. Ядры атамаў А. складаюцца з антыпратонаў і антынейтронаў, абалонкі атамаў — з пазітронаў. Сутыкненне аб’ектаў з рэчыва і А. павінна прыводзіць да анігіляцыі, у выніку якой утвараецца жорсткае увыпрамяненне з энергіяй > 70 МэВ. У 1965 амер. вучоныя пад кіраўніцгвам Л.Ледэрмана зарэгістравалі ўтварэнне ядраў антыдэйтэрыю, у 1970 сав. вучоныя пад кіраўніцтвам Ю.Д.ІІракошкіна — ядры антыгелію3. Значных назапашванняў А. ў Сусвеце пакуль не выяўлена, але касмалагічныя мадэлі Сусвету і яго ўтварэпня не здымаюць пытання аб існаванні антырэчыва.
    АНТЫСЕЙСМІЧНАЕ БУДАЎНІЦТВА. гл. Сейсмаўстойлівае будаўніцтва.
    АНТЫСЕМІТЫЗМ. праяўленне варожых адносін да яўрэяў (семітаў); адна з формаў нац. нецярпімасці, расізму і шавінізму. Гіст. карані А. ідуць ад часоў вымушанага масавага перасялення яўрэяў з Палесціны ў інш. краіны Рымскай імперыі (1 ст. н.э.), іх шматвяковых блуканняў па краінах Еўропы, дзе яны ўспрымаліся мясц. насельніцтвам як «іншародпае цела». У эпоху феадалізму ў Германіі, АўстраВенгрыі, Рас. імперыі яўрэі былі непаўнапраўнымі, падвяргаліся рэліг. і нац. ганенням, часта іх сялілі ў асобных, ізаляваных кварталах (гета). У выніку бурж. рэвалюцый гэтыя прававыя абмежаванні ў большасці краін зняты, але міфы пра «сусветную змову яўрэяў», іх вінаватасць у розных супярэчнасцях і няўстойлівасці жыцця перыядычна адраджаліся. Напр., у Расіі для яўрэяў у канцы 18 ст. была ўведзена мяжа аселасці, дзейнічалі законы, якія забаранялі ім кулляць зямлю, паступаць на дзярж. службу, займаць афіцэрскія пасады ў арміі, служыць у паліцыі, працаваць на чыгунцы, у паштовых установах і інш. У 1880я г. і ў перыяд рэвалюцыі
    400	АНТЫСЕПТЫКА
    1905—07 па Расіі пракаціліся хвалі пагромаў, арганізатарамі якіх найчасцей выступалі паліт. паліцыя, шавіністычныя аргцыі, аддз. чарнасоценнага «Саюза рускага народа» і інш. Асабліва жахлівыя формы набыў А. у фаш. Германіі і акупіраваных ёю краінах, калі гітлераўцы знііпчылі каля 6 млн. яўрэяў, у тл. 3 млн. грамадзян б. СССР. Палітыка дзярж. А. праводзілася пасля вайны і кіраўніцтвам СССР, сведчаннем чаго сталі кампаніі супраць т.зв. касмапалітаў (1949). «справа ўрачоў» (1953) і інш. У сучасных умовах праяўленні А. ёсць у ЗША (т.зв. «негрыцянскі А.»), Францыі (Ле Пен і яго аднадумцы), у асяроддзі арабскіх экстрэмістаў, у дзейнасці праварадыкальных нацыяналістычных аргцый Расіі і інш. краін.
    На Беларусі, дзе яўрэі пражывалі з 14—16 ст., антыяўрэйскія акцыі напачатку мелі эпізадычны характар, пазней праяўляліся ў выступленнях на соймах, у магістратах і цэхах з патрабаваннямі абмежавання яўрэяў у правах. Найбольш А. праявіўся напярэдадні і ў час рэвалюцыі 1905—07. У вер. 1903 яўр. пагром адбыўся ў Гомелі, у якім удзельнічала і частка паліт. несвядомых рабочых чыг. майстэрняў. У кастр. 1905 чарнасоценцам удалося арганізаваць яўр. пагромы ў Полацку, Оршы, Рэчыцы і інш. У 1920я г. яўр. пагромы на тэр. Беларусі ўчынялі польскія акупац. ўлады, атрады С.БулакБалаховіча, бандыцкія фарміраванні. У гады сталінскага тэрору былі ліквідаваны створаныя ў 1920я г. яўр. культ.асв. аргцыі і школы, распачаты рэпрэсіі супраць дзеячаў яўр. культуры. На тэр. Беларусі ў час яе акупацыі ням. фашыстамі створана 70 лагераў смерці (гета) і знішчана больш за 300 тыс. яўрэяў. Пасля вайны ўлады Беларусі (як і інш. рэспублік б. СССР) праводзілі палітыку скрытага А., а сёння ён пакладзены ў аснову дзейнасці розных груповак і аб’яднанняў, якія стаяць на пазіцыях вялікадзяржаўнага шавінізму.
    Літ.: Б е б е л ь А. Соцналдемократня н антнсемнтнзм. Спб., 1907; Ларнн Ю. Еврен н антнсемнтнзм в СССР. М.; Л., 1929; Б н ч М.О. Рабочее двнженне в Белорусснн в 1861—1904 гг. Мн., 1983. УЛСемянюк. АНТЫСЁПТЫКА (ад анты... + грэч. septikos гніласны), комплекс лячэбнапрафілакгычных мерапрыемстваў, накіраваных на знішчэнне патагенных мікробаў у пашкоджаных тканках або арганізме ў цэлым, на папярэджанне або ліквідацыю інфекц. запаленчага працэсу. Пры мясцовай А. антысептычныя сродкі ўплываюць непасрэдна на інфекцыю ў ране, пры агульнай лек. рэчывы дзейнічаюць праз кроў.
    У практыцы выкарыстоўваюць мех. (хірург. апрацоўка раны), фіз. (гіграскапічная павязка, ультрагук, ультрафіялетавыя прамяні), хім. (хлорзамяшчальныя злучэнні, кты, шчо
    лачы, спірты і інш. рэчывы, якія шішчаюць ці стрымліваюць развіццё мікробаў, актывізуюць ахоўныя сілы арганізма і фагацытоз), біял. (антыбіётыкі, бактэрыяфагі) і спалучаныя метады А. У хірург. пракгыку А. ўпершыню ўвёў англ. хірург Дж. Лістэр (1867).
    АНТЫСЕПТЫЧНЫЯ СРОДКІ антысептыкі, хімічныя рэчывы з процімікробным дзеяннем. Адрозніваюць А.с. з бакгэрыястатычным (затрымліваюць рост і развіццё мікраарганізмаў) і бактэрыцыдным (знішчаюць мікраарганізмы) дзеяннем. Як А.с. ў медыцыне выкарыстоўваюцца для абеззаражвання ран, скуры, пры гнойназапаленчых працэсах, для дэзінфекцыі ёд, хлор, пераксід вадароду, марганцавакіслы калій, сулема, спірты, карболавая кіслата і інш.; для кансервавання прадуктаў — воцатная, бензойная, саліцылавая кіслоты; для захавання драўніны, скуры, пластмасы, тэкст. вырабаў — фторысты натрый, медны купарвас. антрацэнавае, сланцавае масла і інш.
    АНТЫСТАТЫКІ, хімічныя злучэнні. якія зніжаюць статычную электрызацыю палімерных рэчываў. Дзеянне А. павышае элекграправоднасць сінт. матэрыялаў і абумоўлівае ўцечку зараду з іх. Як А. выкарыстоўваюцца высокадысперсныя элекграправодныя рэчывы (напр., сажа, графіт, аксіды мета лаў), паверхневаактыўныя рэчывы. плёнкаўтваральныя палімеры (напр., поліакрылавая кіслата, полістыролсульфакіслата). А. наносяць на паверхню сінт. валокнаў, пластмасаў, тэкст. вырабаў ці ўводзяць у састаў матэрыялу (да 50% ад масы). Статычная (наведзеная) электрычнасць дрэнна ўплывае на чалавека (выклікае стомленасць і дыскамфорт), на паказанні высокаадчувальнай элекгроннай апаратуры. Для бытавых патрэб пажаданы выпуск А. у выглядзе аэразоляў.