• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Літ:. Ефнмов Ю.Н. Фнлософскне лроблемы теорнн антропосоцногенеза. Л.. 1981; Проблемы современной антрополоінн. Мн., 1983; П о р ш н е в Б.Ф. О начале человечеI кой нсторан М., 1974. А.І.Пятрушчык.
    АНГРАПАСАЦЫЯЛОГІЯ 1) вучэнне, паводле якога развіццё грамадства зводзіцца да канкурэнцыі расавых тыпаў; адна з антыгуманных біялагізатарскіх канцэпцый у антрапалогіі. Створана ў канцы 19 ст. франц. вучоным Ж.В. дэ Лапужам і ням. О.Аманам, якія спрабавалі даказаць, што псіхічныя асаблівасці брахікефалаў (кароткагаловых) больш нізкія ў параўнанні з доліхакефаламі (доўгагаловымі). Прадстаўнікі А. лічаць, што вышэйшыя псіхічныя якасці ўласцівыя толькі т.зв. арыйскаму — доўгагаловаму светлавалосаму тыпу, пашыранаму ў Паўн. і Цэнтр. Еўропе. Адкрыты Ч.Дарвінам прынцып барацьбы за існаванне паміж біял. відамі яны пераносілі на гісторыю чалавецтва, якую разглядалі як барацьбу асобных рас. Сцвярджэнне, што гісторыя чалавецтва падпарадкоўваецца не сацыяльным, а біял. законам, паўтарае і амер. вучоны, стваральнік сацыябіялогіі
    Э.Уілсан, які лічыць, што гуманітарныя і сац. навукі можна разглядаць як спецыялізаваныя раздзелы біялогіі. 2) Адзін з кірункаў у сацыялогіі. Узнікла ў канцы 19 — пач. 20 ст. на аснове тэорыі аб арыйцах як вышэйшай pace. Найб. развіццё атрымала ў Германіі. Новыя сацыялагічныя факты разглядае з пункту погляду анірапал. вучэння пра чалавека, яго цялесную арганізацыю і абумоўленыя антрапаметрыяй псіхічны стан, пачуцці, мысленне, волю, памяць. іх змены пад уздзеяннем ‘культуры, індустр. тэхналогіі і ўласнай культуратворнай дзейнасці чалавека. Агульнатэарэт. пачатак А. — гэта фіксацыя адрознення чалавека ад жывёл. Неразвітасць у чалавека прыродных сродкаў самазабеспячэння стала ў прадстаўнікоў А. вядучым метадалаг. прынцыпам аналізу грамадскага жыцця. Сваю «недастатковасць» чалавек кампенсуе культурай, а адсутнасць прыроджаных генет. праграм паводзін папаўняе праграмамі сац. наследавання. Кулыура, паводле А., гэта біялагічна неабходны працэс ператварэння знешняй прыроды ў жыццёвае асяроддзе. «Акультураная» прырода ўключае прылады працы, тэхніку, тэхналогію, сродкі камунікацыі і «сац. парадкі» (грамадскія інты). Праблемамі А. з’яўляюцца таксама антрапал. змены сучаснага чалавека, што прынеслі з са ■ бой тэхнізацыя. індустр. грамадства, навук.тэхн. прагрэс. Л.ІЦягака, С.А.Шавель.
    АНТРАПАСІСТЭМА (ад антрапа... + сістэма), чалавецтва, якое развіваецца як адзінае цэлае і складаецца з чалавека як біял. віду, яго матэрыяльнай і духоў ■ най культуры, прадукц. сіл і вытв. адносін грамадства. Існуе ў непарыўным адзінстве з антрапасферай.
    АНТРАІІАСОФІЯ (ад антрапа... + грэч. Sophia мудрасць), акультнамістычнае вучэнне пра чалавека як носьбіта таямнічых духоўных сіл; разнавіднасць тэасофіі. Заснавальнік А. ням. філосафмістык Р.Штайнер стварыў у 1913 антрапасофскую школу з мэтай выхаваць у юнаптва ўменне «духоўнага сузірання», якое ў стане самыя таямнічыя з’явы рабіць даступнымі для ўспрымання. Паводле гэтага вучэння, чалавек — трыадзінства цела, душы і духу, духам кіруе закон пераўвасаблення (рэінкарнацыя). У асобным жыцці чалавечы дух паўтарае сам сябе з улікам ранейшых уражанняў і перажыванняў. Чалавечае цела кіруецца законам наследавання, душа — створаным ёю самой лёсам (карма). Пасля смерці сувязь духу і душы захоўваецца, пакуль душа не вызваліцца ад цела. У сац.паліт. жыцці А. зыходзіць з раздраблення сац. арганізма на самастойныя сферы: дзяржаву, правасуддзе, эканоміку. У 1й трэці 20 ст. вучэнне А. стала пашыраным у шэрагу краін Еўропы. Пэўны ўплыў яно зрабіла на дзеячаў культуры і мастацтва (А.Белы, В.Кандзінскі, М.Валошын, Б.Вальтэр і інш.). Цікавасць да А. ажывілася і ў апошняй трэці 20 ст., асабліва
    АНТРЭМОН	393
    ў ЗША, еўрап. краінах. У апошнія гады распаўсюдзілася на Беларусі, гал. чынам гэтаму садзейнічалі аднаўленне цікавасці да тэасофскіх ідэй А. Блавацкай і ўзнікненне суполак крышнаітаў.
    Літ:. Б е л ы й А Рудольф Штейнер н Гете в мнровоззреннн современностн. М., 1917; Abendroth W. R. Steiner und die heutige Welt. Miinchen, 1969. Я.М.Бабосаў.
    АНТРАПАФАГІЯ, людаедства: гл. Канібалізм.
    АНТРАПАФІТЫ [ад антрапа... + ...фіт(ы)], расліны, якія не звязаны з прыродным развіццём мясц. флоры (у адрозненне ад апафітаў) і ўвайшлі ў яе ў выніку гасп. дзейнасці чалавека. Падзяляюцца на археафіты (віды, якія трапілі ў флору да канца 15 ст.) і кенафіты (ад пач. 16 ст. і да цяперашняга часу). Да археафітаў належыць большасць пустазелля, да кенафітаў — адвентыўныя расліны і інтрад іваныя расліны. У флоры Беларусі А. больш за 400 відаў.
    АНТРАПАФОБЫ [ад антрапа... + ...фоб(ы)], расліны і жывёлы, якія не пераносяць змены ўмоў існавання пад уплывам дзейнасці чалавека, напр. адоніс, кавыль не церпяць узмоцненай пасьбы, касьбы.
    АНТРАПАЦЭНАЛОГІЯ (ад антрапа... + цэна... + ...логія), раздзел экалогіі чалавека, які вывучае ўзаемаадносіны згуртавання людзей з навакольным асяроддзем (як правіла, у вузкарэгіянальных межах).
    АНТРАПАЦЭНТРЬІЗМ (ад антрапа... + цэнтр), погляд, паводле якога чалавек ёсць цэнтр і вышэйшая мэта светабудовы. Цесна звязаны з тэлеалогіяй. У ант. філасофіі прынцып А. сфармуляваны Пратагорам («Мера ўсіх рэчаў — чалавек»), развіты ў этычным рацыяналізме Сакрата. Рысы А. назіраюцца ў прадстаўнікоў сярэдневяковай філасофіі (патрыстыка, Аўгусцін, Бернар Клервоскі і інш.). Прынцыпова новы характар А. набыў у культуры Адраджэння, калі ўвага мысліцеля акцэнтавалася на прыгажосці і велічы чалавека, яго высокім прызначэнні. Элементы А. захоўваліся ў класічнай зах. філасофіі (К.Гельвецый, Л.Феербах), былі ўласцівы філосафам рэліг. і ірацыяналісцкаэкзістэнцыяналісцкай арыентацыі (Г.Марсель, А.Камю і інш.). На Беларусі ідэі А. вядомы з 11 ст. — з пашырэннем твораў патрыстычнай лры. У грамадскай думцы і культуры Беларусі 15—17 ст. зацвярджаецца гуманістычны А. Адраджэння. Бел. мысліцелііуманісты (М.Гусоўскі, Ф.Скарына, Сімяон Полацкі) адстойвалі высокую годнасць чалавека, грамадскае прызначэнне яго дзейнасці, самакаштоўнасць зямнога жыцця. Г.У.Грушавы.
    АНТРАХІНОН, арганічнае рэчыва, CmHsOj. Мал. м. 208,2. Светлажоўтыя крышталі, іпл 286 °C, растваральны ў нітрабензоле, аніліне, гарачым талуоле, практычна не растваральны ў вадзе і
    спірце. Праяўляе ўласцівасці хінонаў. Атрымліваюць каталітычным акісленнем антрацэну ці з фталевага ангідрыду і бензолу. Выкарыстоўваюць у вытвсці антрахінонавых фарбавальнікаў. Выклікае экзэмы і бранхіяльную астму (ГДК 5 мгДг).
    АНТРАХІНОНАВЫЯ ФАРБАВАЛЬНІКІ. клас арганічных фарбавальнікаў, вытворных антрахінону. Адметпыя хім. устойлівасцю, яркасцю колеру, устойлівасцю да святла і мокрай апрацоўкі. Неабходны колер і адценне А.ф. атрымліваюць дзякуючы ўвядзенню ў будову антрахінону розных замяшчальнікаў. Падзяляюцца на пратраўныя фарбавальнікі (напр., алііарын). якія ўтвараюць на валакне ўстойлівыя нерастваральныя комплексы з іонамі алюмінію, хрому, жалеза; водарастваральныя кіслотныя фарбавальнікі (напр., антрацэн сіні) для воўны і шоўку; асноўныя фарбавальнікі, растваральныя ў вадзе для капрону, нейлону і нераства
    ААнтропаў. Партрэт А.Ізмайлавай. 1759.
    ральныя для ацэтатнага шоўку і поліэфірных валокнаў; кубавыя фарбавальнікі (напр., 1,5дыамінаантрахінон). Выкарыстоўваюцца таксама для фарбавання каўчуку, гумы, мінер. масла, у паліграф. і лакафарбавай вытвсці.
    АНТРАЦЫТ (ад грэч. anthrakitis від вугалю), выкапнёвы вугаль найвышэйшай ступені вуглефікавді. Колер шараватачорны і чорнашэры. Бляск металічньі. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 1500—1700 кг/м . He спякаецца. Mae вугляроду 94—97%, вадароду 1—3%. Удзельная цеплыня згарання 33,8—35,2 МДж/кг. У гаручай масе да 9% лятучых рэчываў. Найб. колькасць А. ўтварылася ў выніку рэгіянальнага метамарфізму пры апусканні вугляносных тоўшчаў у вобласць павышаных тэмператур (350—550 °C) і ціскаў. Высакаякаснае бяздымнае энергет. паліва, тэхнал. сыравіна ў горнай і каляровай металургіі, хім., электратэхн.
    прамсці (вытвсць карбідаў, элеклродаў і інш.). Гал. радовішчы А. ў Расіі, на Украіне, у ЗША, Кітаі.
    АНТРАЦЭН, араматычны вуглевадарод СідНю. Мал. м. 178,24. Жоўтыя крышталі з блакітнай флуарэсцэнцыяй, tM 216 °C; растваральны ў спірце, эфіры, ацэтоне, нерастваральны ў вадзе. У высакачыстым стане — паўправаднік. Уступае ў рэакцыі далучэння з дыенафіламі, галагенамі, кіслародам, шчолачнымі металамі і інш. Атрымліваюць з каменнавугальнай смалы. Выкарыстоўваюць для вытвсці антрахінонавых фарбавальнікаў, монакрышталі — для сцынтыляцыйных лічыльнікаў. А. раздражняе скуру і слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў і вачэй.
    АНТРОПАЎ Аляксей Пятровіч (25.3.1716, С.Пецярбург — 23.6.1795), рускі жывапісецпартрэтыст. Вучыўся ў «Канцылярыі ад будаўніцтва» ў Пецярбургу (з 1732) у \М.Мацвеева, з 1739 працаваў там у «жывапіснай камандзе» ў І.Я.Вішнякова. Удзельнічаў у размалёўцы палацаў у Пецярбургу (1744— 50), яго прыгарадах і ў Маскве, Андрэеўскага сабора ў Кіеве (1752—55). Партрэты А. часткова звязаны з традыцыямі парсуны, жывапіснымі прыёмамі барока, ад.метныя праўдзівасцю характарыстык (А.Ізмайлавай, 1759, атамана Ф.І.Краснашчокава, 1761, Пятра 111, 1762, і інш.).
    АНТРЬІТ (ад лац. antrum пячора, поласць + ...іт), запаленне слізістай абалонкі і касцявых сценак поласці соскападобнага адростка скроневай косці — антрума. Назіраецца ў дзяцей першых месяцаў жыцця. Узнікае як уекладненне вострага сярэдняга атыту, іншы раз ад агульнага знясілення арганізма (пры таксічнай дыспепсіі, пнеўманіі). Падстава на падазрэнне А. — цяжкі, зацяжны, востры атыт і завушны абсцэс пасля прарыву гною з аіггрума. Лячэнне хірургічнае.
    АНТРЭ [ад франц. entree уваход, выхад (на сцэну)], 1) у цырку — першапачаткова з’яўленне клоуна на манежы. У сучасным цырку сюжэтная, размоўная ці пантамімічная сцэнка, якую выконвае клоун. Складаецца з рэпрызаў, эксцэнтрычных і буфанадных трукаў, элементаў пародыі і пантамімы. 2) У балеце — уступная частка разгорнутага падэдэ (падэтруа), выхад аднаго ці некалькіх выканаўцаў.
    АНТРЭМОН (Entremont), стараж. кельталігурыйскі абарончы і культавы цэнтр каля г. ЭксанПраванс (Францыя), сталіца плямёнаў соліяў. Пабудаваны ў 3 ст. да н.э., разбураны рымлянамі ў 124 да н.э. Гар. сцены з вежамі, складзеныя з каменных блокаў, захаваліся на выш. да 4 м. Раскопкамі выяўлены рэшткі чатырохвугольных каменных дамоў, каналізацыі. У найб. вы