• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    ДзЛ.Падбярэзскі.
    АНТОНАЎАЎСЁЕНКА Уладзімір Аляксандравіч (21.3.1883, г. Чарнігаў — 1938), савецкі ваенкы, парт. і дзярж. дзеяч, дыпламат. Скончыў Пецярбургскае ваеннаінжынернае вучылішча (1904). За рэв. дзейнасць асуджаны на
    388	АНТОНАЎКА
    20 гадоў катаргі. У 1910—17 у эміграцыі (Францыя). У кастр. 1917 сакратар Петраградскага ВРК, адзін з кіраўнікоў saxony Зімняга палаца і арышту Часовага ўрада. У грамадз. вайну галоўнакамапдуючы Укр. фронтам. У 1922—24 нач. Палітупраўлення РВС рэспублікі. У 1924—33 паўпрэд СССР у Чэхаславакіі, Літве і Польшчы, з 1934 пракурор
    РСФСР, у 1936—37 ген. консул СССР у Барселоне (Іспанія), з 1937 нарком юстыныі РСФСР. Рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна.
    АНТОНАЎКА звычайная, старадаўпі рускі зімовы сорт яблыні нар. селекцыі. Пашыраны ў многіх абласцях Расіі, на Украіне, у Прыбалтыцы, Казахстане, Кыргызстане, а таксама ў Польшчы. На Беларусі раянаваны ва ўсіх зонах.
    Дрэвы выш. 6—8 м, крона паўіпарападобная. Плады масаю 80—140 г, розныя па форме, жаўтаватазялёныя. Мякаць белая, сакаўная, віннасалодкая з характэрным моцным пахам. Дрэвы зімаўстойлівыя, жывуць да 60—70 гадоў, непатрабавальныя да глебы. Пладаносяць на 6—7ы год пасля пасадкі. Плады выспяваюць у канцы верасня. A ўстойлівая да хвароб, у дажджлівыя гады паівкоджваецца паршой. У культуры вядомы таксама А камянічка, А. шасцісотграмовая і ііші. (адрозніваюцца асобнымі марфалагічнымі прыкметамі, лёжкасцю пладоў і смакам).
    АНТОНАЎКА, вёска ў Беларусі, у Чавускім рне Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «1 Мая». За 9 км на ПдЗ ад г. Чавусы, 50 км ад Магілёва, 5 км ад чыг. станцыі Чавусы. 520 ж., 152 двары (1995). Сярэдняя школа, бка, Дом культуры. камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    АНТОНЕНКА Аляксей Касьянавіч (10.2.1911, в. Васькавічы Віцебскага рна — 25.7.1941, пахаваны ў в. Хатка, Фшляндыя), Герой Сав. Саюза (1941). У Чырв. Арміі з 1929. Скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў (1932). Удзельнік баёў на р. ХалхінГол у 1939, сав.фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Ленінградскім фронце. Лётчыкзнішчальнік капітан А. збіў 11 самалётаў ворага. Загінуў у баі.
    АНТОНІЙ Марк (Marcus Antonius; каля 82—30 да н.э.), рымскі паліт. дзеяч і палкаводзец, прыхільнік Цэзара. Нар. трыбун у 49, консул у 44. Пасля забойства Цэзара і паражэння ў грамадз. вайне ў 43 заключыў саюз з Актавіянам і Лепідам, т.зв. 2і трьгумвірат, для барацьбы супраць Брута і Касія — забойцаў Цэзара. У 42 кіраваў усх. правінцыямі. Шлюб з Клеапатрай і сварка з Актавіянам прывялі да аднаўлення грамадз. вайны. У баі каля Акцыя 2.9.31 аб’яднаны флот А. і Клеапатры разбіты. А. адступіў у Егіпет і скончыў самагубствам.
    АНТОНІМЫ (ад анты... + грэч. ...опута імя), словы адной і той жа часціны мовы з процілеглым значэннем. Гл. ў арт. Антанімія.
    АНТОНІЧ БагданІгар (5.10.1909, с. Навіца на Лемкаўшчыне, Польшча — 6.7.1937), украінскі паэт. Скончыў Львоўскі унт (1933). Лірыка А. (збкі «Вітанне жыцця», 1931; «Тры пярсцёнкі», 1934; «Кніга Льва», 1936; «Зялёнае Еванге.пле» і «Ратацыі», 1938) адметная філасафічнасцю. своеасаблівым касмічнапланетарным светаўспрыманнем. манументальнай вобразнасцю, арыгінальнай метрыкай і метафарычнасцю. Узаемаадносіны чалавека і прыроды, сугнасць жыцця — лейтматыў яго паэзіі. Аўтар лібрэта оперы «Доўбуш», незакончанага рамана «На тым беразе», артыкулаў па эстэтыцы.
    Тв.: Пісня про незнншенність матерні. Клів, 1967.
    Літ.: БогданІгор Антонмч // Історія украінськоі літературп XX століття. Кл'ів, 1994. Кн. 1. В.А.Чабаненка.
    АНТОПАЛЬ, гарадскі пасёлак на Беларусі, цэнтр Антопальскага пасялковага Савета Драгічынскага рна Брэсцкай вобл. За 28 км на 3 ад Драгічына. На аўтадарозе Кобрын—Драгічын, чыг. ст. Антопаль на лініі Брэст—Пінск. 2,4 тыс. ж. (1995).
    Вядомы з 16 ст. ў складзе Берасцейскага ваяв. ВКЛ. 2.3.1731 кароль Аўгуст 111 надаў A прывілей на 3 штогадовыя кірмашы. 3 1795 мястэчка Кобрынскага пав. Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губ. У 1897 было 3867 жыхароў, 1262 дамы, нар. вучылішча. Напярэдадні 1й сусв. вайны працавалі сукнавальня, смалакурня, 2 маслабойні. 6 мукамольняў. У 1915 акупіраваны кайзераўскімі, у 1919 — польскімі войскамі. 3 1921 у складзе Польшчы. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 гар. пасёлак. У 1940—59 цэнтр Антопальскага рна. 3 25.6.1941 да 16.7.1944 акупіраваны ням. фаціыстамі. 3 1959 у Драгічынскім рне.
    Ватнапрадзільная фка, камбінат быт. абслугоўвання, сярэдняя і муз. школы, школаінтэрнат, вучэбнавытв. камбінат, Дом культуры, кінатэатр, 2 бкі, бальніца, паліклініка, агггэка, аддз. сувязі, Васкрасенская царква і касцёл (помнікі архітэктуры 19 ст.).
    АНТОПАЛЬСКІ РАЁН. Існаваў у 1940—59 у Брэсцкай вобл. Утвораны 15.1.1940. Цэнтр — г.п. Антопаль. Пл.
    900 км", 85 нас. пунктаў. Падзяляўся на 13 сельсаветаў. Скасаваны 8.8.1959.
    АНТРАКНОЗЫ [ад грэч. anthrax (anthrakos) вугаль, карбункул + ...оз(ы)], хваробы раслін, якія выклікаюцца паразітнымі грыбамі з родаў глеяспорый, калетотрых і кабатыела. Найб. пашыраны ў зоне ўмеранага клімату, асабліва значна зніжаюць ураджай у вільготныя і цёплыя гады. Хварэюць на А. гарбузовыя, бабовыя, цытрусавыя, вінаград, грэцкі арэх, жэныпэнь і інш. На Беларусі А. найбольш шкодзіць лёну, бабовым культурам, агуркам, памідорам, чорным парэчкам і агрэсту.
    На карэньчыках праросткаў і надземных ч. расліны ўтвараюцца язвачкі або плямы рознага колеру з цёмнымі, рэзка абмежаванымі краямі. Інфекцыя перадаецца з насеннем, праз глебу (з расліннымі рэшткамі), можа разносіцца вадой, насякомымі, ветрам. Меры барацьбы: дэзінфекцыя, апырскванне фунгіцыдамі, зяблевае ворыва. унясенне ўгнаенняў.
    АНТРАКОЗ л ё г к і х . хранічная прафесійная хвароба пераважна шахцёраў, якая выклікаецца паступовым назапашваннем у лёгкіх каменнавугальнага пылу і суправаджаецца развіццём фібрознага працэсу; від пнеўмаканіёзу.
    АНТРАКТ (франц. entracte), 1) перапынак паміж актамі (дзеямі) спектакля ці аддзяленнямі канцэрта, цыркавога паказу. 2) Музычная п’еса, якая з’яўляецца ўступам да акта (акрамя 1га) ці карціны опернага, балетнага або драм. спектакля. Выконваецца пасля перапынку, перад тым як падняць заслону. АНТРАПА... (ад грэч. anthropos чалавек), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: «які адносіцца да чалавека», напр. антрапалогія, антрапагенетыка.
    АНТРАПАБІЯЦЭНОЗ (ад антрапа... + біяцэнозў біяцэноз, які знаходзіцца пад пастаянным уплывам гасп. дзейнасці чалавека.
    АНТРАГІАГЕНАВАЯ СІСТЭМА (ПЕ
    РЫЯД), антрапаген (ад антрапа... + ірэч. genos нараджэнне), чацвярцічная сістэма (перыяд), апошняя сістэма кайназойскай эратэмы (групы) і апошні перыяд геал. гісторыі Зямлі, які доўжыцца і цяпер. Назву даў у 1922 рускі геолаг АП.Паўлаў па найважнейшай падзеі — станаўленні чалавека. Ніжняя ўзроставая мяжа 1,65 млн. гадоў (некаторыя даследчыкі лічаць 2,4—3 млн. гадоў). Традыцыйна падзяляецца на галацэн (0—10 тыс. гадоў назад), плейстацэн (10 800 тыс. гадоў назад) і эаплейстацэн (800—1650 тыс. гадоў назад). Антрапаген вывучае чацвярцічная геалогія, адзін з цэнтраў развіцця якой на БелаРУСІ.
    Агульная характарыстыка. Адклады антрапагену ўтварыліся ў выніку дзеяння спецыфічных для канца кайназою прыродных працэсаў, сярод якіх найважнейшыя — глабальнае пахаладанне
    АНТРАПАГЕНЕЗ 389
    клімату, інтэнсіўныя тэктанічныя рухі і вулканізм, мацерыковыя зледзяненні і звязаныя з імі ваганні ўзроўню акіяна. Тэктанічныя рухі зямной кары ў поясе альпійскай складкавасці і пахаладанне клімату прывялі да павелічэння крыясферы і ўзнікнення зледзянення на мацерыках Паўн. паўшар’я. Ледавіковыя покрывы ахапілі да 45 млн. км” сушы, што ў 3 разы перавышала сучаснае зледзяненне. ГІаўд. мяжа макс. пашырэння лёду дасягала ў Еўропе 48°30’ паўн. ш., у Паўн. Амерыцы — 37°30' паўн. ш. Даследчыкі вылучаюць ад 3 да 9 зледзяненняў, якія чаргаваліся з міжледавікоўямі. На тэр. Беларусі праходзяць межы большасці вял. ледавіковых покрываў. У час зледзяненняў вял. масы вады акумуляваліся ў ледавіковых шчытах, што выклікала зніжэнне ўзроўню акіяна на 100 м і больш і злучэнне мацерыкоў Паўн. паўшар’я па Берынгавым мосце. Узровень акіяна і клімат міжледавіковых часоў наіадваў сучасны. У субтрапічных шыротах зледзяненням адпавядалі вільготныя перыяды (плювіялы), міжледавікоўям — больш сухія.
    Адклады антрапагену пераважна кангынентальныя, сярод іх найб. пашыраны ледавіковыя (марэнныя, канцовамарэнныя, водналедавіковыя і лёсавыя) і такія генетычныя тыпы, як алювій, перлювій, калювій, азёрныя, балотныя. эолавыя. На прыморскіх раўнінах і шэльфе намнажаліся ледавіковамарскія і марскія адклады. У тоўшчы антрапагену на Беларусі на ледавіковыя адклады прыпадае да 88%. Пяскі складаюць 39%, гліны — 4, буйнаабломкавыя пароды — 4, марэны — 8, лёсападобныя — 0,5, карбанатныя — 1, інш. — 3,5%. Магутнасць кантынентальных адкладаў да 300 м, сярэдняя на Беларусі — 80 м, макс. — 324,5 м (у Лагойскай астраблеме). На адкладах антрапагену ўтварыўся сучасны рэльеф раўнін і нізін Зямлі, яны з’яўляюцца субстратам для глебаў, аб’ектам горных, інж.геал. работ і антрапагеннага ўздзеяння на прыроду.
    Станаўленне чалавека супадае з антрапагенавым перыядам: пітэкантрап з’явіўся ва Усх. Афрыцы каля 1,6 млн. гадоў назад. У канцы плейстацэну людзі рассяляліся паблізу ледавіка, дзе жылі буйныя жывёлы (у прыватнасці. маманты), паляванне на якіх было асновай існавання познапалеалітычнага чалавека. Мяркуюць, што на тэр. Беларусі чалавек з’явіўся каля 100 тыс. гадоў назад (вядомыя стаянкі першабытных людзей Бердыж і Юравічы маюць узрост 26—24 тыс. гадоў).
    Карысныя выкапні. У адкладах антрапагену вядомы радовішчы золата, алмазаў, баксітаў, нікелю, буд. матэрыялаў (гліна, суглінак, пясок, жвір, галечнік, валуны, вапняк), торфу, сапрапеляў, прыроднага газу, дыятамітаў, солі, лячэбных гразяў, серы, марганцу, прэснай пітной вады. На Беларусі з гэтых адкладаў здабываюць буд. матэрыялы, торф,
    сапрапелі, лячэбныя гразі, пітную ваду, россыпнае золата.
    Стратыграфічны падзел. У пач. 20 ст. аўстрыйскія вучоныя А.Пенк і Э.Брыкнер распрацавалі ледавіковую стратыграфію для Альпаў, у якіх вылучылі 4 зледзяненні — гюнцкае, міндэльскае, рыскае і вюрмскае, пазней дунайскае (самае старажытнае). Найчасцей А.с.(п.) падзяляюць на 4 звяны (адпавядаюць пададдзелу) — ніжняе, сярэдняе, верхняе і сучаснае. У рэгіянальных стратыграфічных шкалах асн. адзінка расчлянення — гарызонт, які адпавядае палавіне кліматычнага рытму — пахаладанню (зледзяненню) або пацяпленню (міжледавікоўю). У схеме чацвярцічных (антрапагенавых) адкладаў Беларусі вылучаны (1981) брэсцкі перадледавіковы, нараўскі, бярэзінскі, дняпроўскі, сожскі, паазерскі ледавіковыя і белавежскі, александрыйскі, шклоўскі, муравінскі і галацэнавы міжледавіковыя гарызонты. Многія бел. даследчыкі з белавежскага гарызонта вылучаюць карчоўскі міжледавіковы, атаясамліваюць белавежскі і шклоўскі міжледавіковыя гарызонты, аб’ядноўваюць дняпроўскі і сожскі ледавіковыя гарызонты і вылучаюць эаплейстацэн і інш. падраздзяленні. У Зах. Еўропе найб. пашырана школа, распрацаваная В.Загвійнам (1989) для Нідэрландаў, у Расіі — І.І.Красновым і А.ГІ.Зарынай (1987), С.М.Шыкам (1992), на Беларусі — схемы Б.М.Гурскага з сааўтарамі (1981) і Л.М.Вазнечука (1981).