• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    394	АНТРЭПРЫЗА
    сокім месцы знаходзілася свяцілішча, дзе захаваліся каменныя слупы з выявамі мужчынскіх, жаночых і дзіцячых галоў, рэшткі шматлікіх скулытгур — фігур воінаў і, верагодна, багоў.
    АНТРЭПРЬІЗА (франц. entreprise), прыватнае відовішчнае прадпрыемства (тэатр, цырк і інш.), якое створана і ўзначальваецца антрэпрэнёрам.
    АНТРЭПРЭНЁР (ад франц. entrepreneur прадпрымальнік), уладальнік, арандатар, гаспадар прыватнага відовішчнага прадпрыемства (тра, цырка і інш.) — антрэпрызы або арганізатар гастрольных турнэ труп і асобных акцёраў. У Зах. Еўропе вядомыя з сярэдзіны 16 ст.. на Беларусі — з 1770х г. Апрача камерцыйных існавалі А., звязаныя з трам творчымі адносінамі: А.акцёр (Р.Бёрбедж, Англія), А.рэжысёр (М.Райнгарт, Германія), А.драматург (Ж.Б.Мальер, Францыя) і інш. Першым бел. А. быў \.Буйніцкі. Функцыі А. выконвалі Ф.Ждановіч і У .Галубок.
    АНТРЭСОЛЬ (франц. entresol), 1) верхні паўпаверх, убудаваны ў аб’ём асн. паверха; характарны для асабнякоў і сядзібных дамоў 18—19 ст. Выкарыстоўваюцца і ў інтэр’ерах сучасных грамадскіх збудаванняў, музеяў, выставачных залаў, тэатральных, клубных і інш. будынкаў. 2) Верхняя частка пакоя, падзеленая на 2 паўпаверхі. 3) У сучасным жылым доме — паліца пад столлю кватэры.
    АНТУАН (Antoine) Андрэ (31.1.1858, г. Лімож — 19.10.1943), французскі рэжысёр і акцёр, тэарэтык тра. Арганізатар і дырэктар свабоднага тра (1887—95) і Тра Антуана (1897—1906), дырэктар тра «Адэон» (1906—14). 3 1914 працаваў у кіно, займаўся тэатр. крытыкай. Прыхільнік і прапагандыст эстэт. прынцыпаў Э.Заля, адстойваў рэалізм у тэатр. мастаігтве. Выступаў супраць рамесніцкай «касавай» драматургіі, за ўключэнне ў рэпертуар парыжскіх траў прагрэс. франц. і замежнай драмы. Паставіў інсцэніроўкі паводле рамана бр. Ганкур, п’есы Ж.Рэнара, Л.Талстога («Улада цемры», 1888), Г.Ібсена («Здані», 1890), Г.Гаўптмана («Ткачы», 1893) і інш. Выступаў супраць штампаў у акцёрскім і рэжысёрскім мастацтве. Харакгарны акцёр, майстар мізансцэны. 3 лепшых роляў: Освальд («Здані»), Акім («Улада цемры») і інш.
    Літ.: А н т у а н А Дневннкн дарекгора театра, 1887—1906: Пер. с фр. М.; Л., 1939. АНТЫ... (грэч. anti...), прыстаўка, якая абазначае процілегласць, варожасць у адносінах да чагон., накіраванасць супраць чагон., тое, што і «проці...», напр., антыбіётыкі, антыгены.
    АНТЫ (грэч. Antai), назва аб’яднання ўсх.слав. плямёнаў у творах візант. і гоцкіх пісьменнікаў 6 — пач. 7 ст. Засялялі стэп і лесастэп паміж Днястром і
    Дняпром. Асн. занятак — земляробства; пераважала сельская абшчына. ІІрацэс складвання дзяржавы, які пачаўся ў 3—4 ст., не быў завершаны. Вядомы правадыры («рэксы») А. — Бож, Ардагаст, Пірагаст, Межамір і інш. Мелі моцную ваен. аргцыю. У 4 ст. ваявалі з готамі, у 6 ст. — з Візантыяй і аварамі. На пач. 7 ст. аб’яднанне распалася.
    АНТЫ (лац. antae) у архітэктур ы , выступы падоўжных сцен будынка, якія агароджваюць уваход. Найбольш часта сустракаюцца ў стараж.грэч. храмах, тып якіх атры.чаў назву «храм у антах».
    АНТЫАЗАНАНТЫ. хімічныя рэчывы, якія павышаюць устойлівасць гумы да разбурэння (растрэсквання) пад уздзеяннем атм. азону. Падзяляюцца на хімічнаактыўныя (рэагуюйь з азонам з большай скорасцю, чым макрамалекулы каўчуку) і інертныя (утвараюць на паверхні вырабу эластычную ахоўную
    Анты ў архітактуры.
    плёнку, напр., парафін, воск і інш.). Уваходзяць у іумавую сумесь пры яе вытвсці (1—3% ад масы каўчуку) ці іх наносяць на паверхню вырабу.
    АНТЫАКСІДАНТЫ а н т ы а к і с л я л ь н і к і, прыродныя ці сінтэтычныя рэчывы, якія затрымліваюць акісляльныя працэсы ў арган. рэчывах. Механізм дзеяння найб. пашыраных А. (амінаў араматычных, фенолаў, нафтолаў, сульфідаў, фасфітаў) заснаваны на іх уласцівасці абрываць ланцуговую хімічную рэакцыю акіслення ў выніку ўзаемадзеяння з актыўнымі радыкаламі і прамежкавымі прадуктамі. Прадухіляюць, напр., старэнне палімераў, асма
    Антыарха.
    ленне паліва. прагарканне тлушчаў і інш. Некаторым А. уласцівы сінергізм. Прыродныя А. — вітаміны Е, выкарыстоўваюцца ў харч. прамсці.
    АНТЫАРХІ (Antiarchi), падклас вымерлых панцырных рыб кл. пласцінаскурых. Вядомы з сярэдняга і позняга дэвону ўсіх мацерыкоў. 2 атрады. Жылі ў прэсных і саленаватых вадаёмах. Тыповыя прадстаўнікі А. — батрыялепісы (Bothriolepis). На Беларусі рэшткі А. выяўлены ў Аршанскай і Прыпяцкай упадзінах у пясчанагліністых і гліністакарбанатных пародах сярэдняга дэвону.
    Даўж. да 1 м. Адрозніваюцца ад прадстаўнікоў падкл. артрадыраў размяшчэннем пласцінак панцыра. Частка тулава, галавы і грудных плаўнікоў укрыга касцявым панцырам, хваставая — луской. Збліжаныя вочы размяшчаліся ў агульнай арбіце на спінным баку галаўнога панцыра. Сківіцы слабыя, у выглядзе 2 nap тонкіх пласцінак, 1—2 спінныя плаўнікі, хваставы — гетэрацэркальны. Прыродныя бентафагі.
    АНТЫБ (Antibes), кліматычны курорт у Францыі. На У ад Канаў, на ўзбярэжжы Міжземнага мора, каля падножжа Прыморскіх Альпаў. Развіваецца з пач. 20 ст. Субтрапічны клімат з гарачым сухім летам і мяккай вільготнай зімой, хваёвыя лясы, пясчаны пляж спрыяльныя для адпачынку і лячэння агульнасаматычных хвароб. Буйны цэнтр маст. керамікі, кветкаводства і міжнар. турызму. Музеі, бат. сад, цэнтр зімовага спорту.
    АНТЫБАКХІЙ (грэч. antibakcheios), у антычным вершаскладанні стапа з 3 складоў — 2 доўгіх і 1 кароткага.
    АНТЫБІЁТЫКІ (ад анты... 4 грэч. bios жыццё), арганічныя рэчывы, што ўтвараюцца ў мікраарганізмах і ў невял. доза.х прыгнечваюць жыццядзейнасць інш. мікраарганізмаў, вірусаў і клетак. Да А. адносяць таксама раслінныя (фітанцыды) і жывёльнага паходжання рэчывы з антымікробным дзеяннем. Вядома каля 4 тыс. А., у мед. практыцы выкарыстоўваецца каля 60 (першы клінічна эфектыўны А. пеніцылін адкрьгты англ. мікрабіёлагам А.Флемінгам у 1929).
    Паводле хім. прыроды А. належаць да розных груп злучэнняў: вутляродзмяшчальныя (неаміцьш, канаміцын, стрэптаміцын, амінагліказіды і інш., А. групы рыстаміцыну — ванкаміцын), макрацыклічныя лактоны (эрытраміцын, алеандаміцын, паліены), хіноны і блізкія да іх рэчывы (тэтрацыкліны, антрацыкліны), пептыды і пепталіды (пеніцыліны, інтэрферон, іраміцыдзін С, актынамшыны) і інш. Паводле механізма дзеянпя адрозніваюць А, якія парушаюць сінтэз клетачных абалонак бакгэрый (пеніцыліны і інш.), бялкоў (тэтрацыкліны, хлорамфенікол і інш.), нуклеінавых кіслот (проціпухлінныя A — аліваміцын, рубаміцын, кармінаміцын і інш.), разбураюць цэласнасць цытаплазматычных мембран (паліены) і біяэнергет. лрацэсаў (граміпыдзін С). А. могуць мець шырокі спектр дзеяння (уплываюць на грамдадатныя і грамадмоўныя бакгэрыі, напр. тэтрацыкліны) і вузкі (актыўныя пераважна да грамдадатных мікробаў. напр. пенідылін, рыфампіцын).
    На лек. і гасп. мэты А. атрымліваюць
    АНТЫГОНА	395
    гал. чынам мікрабіял. сінтэзам на аснове бактэрый і мікраскапічных грыбкоў (пераважна актынаміцэтаў), частку — хім. сінтэзам або хім. мадыфікацыяй прыродных А. Выкарыстоўваюць на лячэнне інфекц. хвароб чалавека, жывёл і раслін, для паскарэння росту і развіцця маладняку, як кансерванты, пры вывучэнні тонкіх механізмаў біяхім. пераўтварэнняў, праблем анкалогіі і функцыянавання жывых клетак.
    Літ:. Молекулярные основы действмя антнбнотнков: Пер. с англ. М., 1975; Handbook of Antibiotic Compounds. Vol. 1—7. Boca— Batorn, 1980—81.
    АНТЫВАЕННЫ РУХ, гл. ў арт. Пацыфізм.
    АНТЫВІТАМІНЫ (ад анты... + вітаміны), рэчывы з ліку антыметабаліпгаў. якім уласціва біял. дзеянне, процілеглае дзеянню вітамінаў. Хім. будовай звычайна блізк'ія да вітамінаў або з’яўляюцца іх вытворнымі (напр., А. вітаміну Ві — пірытыямін), таму канкурэнтна лёгка замяшчаюць вітаміны ў біяхім. рэакцыях і парушаюць працэсы абмену рэчываў. Да А. належаць таксама інш. рэчывы, што ў жывых клетках звязваюць вітаміны, пераводзяць у неактыўную форму або разбураюць іх (напр., тыяміназа, авідзін, некаторыя лекавыя сродкі — антыбіётыкі, сульфаніламіды). Вынікам насычэння арганізма А. можа быць вітамінная недастатковасць, якая развіваецца нават пры дастатковым паступленні вітамінаў з ежай або ўтварэнні іх у арганізме.
    АНТЫГАНІДЫ, дынастыя цароў Македоніі ў 306—168 да н.э. Заснавальнік Антыгон I Аднавокі [306—301] — палкаводзец Аляксандра Македонскага; абвясціў царом сябе і свайго сына Дэметрыя 1 Паліяркета [306—286], Найб. вядомыя прадстаўнікі: Антыгон II Гонат [283—239], Дэметрый II 1239—229], Антыгон III Досан [229—221], Філіп V [221—179|. Апошні з А. Персей скінуты рымлянамі і ўзяты ў палон у 168 да н.э.
    АНТЫГАРМОНЫ (ад анты... + гармоны), нрыродныя ці штучна сінтэзаваныя рэчывы, здольныя замяшчаць і блакіраваць акгыўнасць сапраўдных гармонаў у іх рэакцыях з рэцэптарамі жывых клетак. Струкгурка блізкія да адпаведных ім гармонаў і належаць да розных груп злучэнняў (пептыды, бялкі, стэроіды і інш.), але ў дачыненні да кожнага канкрэтнага гармону пераважае пэўны іх клас (напр., большасць А. для антыандрагенаў з’яўляюцца стэроідамі, для бялковых гармонаў — бялкамі). Валодаюць высокай спецыфічнасцю: напр., антыэстрагены блакіруюць у матцы дзяленне толькі эстрагенаў і не змяняюць уплыў андрагенаў. Пры гэтым уласная гарманальная актыўнасць у А. адсутнічае або нязначная. Выкарыстоўваюцца ў эксперым. і клінічнай эндакрыналогіі для вывучэння функцый эндакрынных залоз у эмбрыягенезе, выключэння іх дзейнасці без хірург. вы
    далення адпаведнай залозы, блакіравання гарманальных эфекгаў пры развіцці гарманальназалежных пухлін, паталагічных зменах палавых паводзін і інш.
    АНТЫГЕЛЬМІНТЫКІ, антыгельмінтныя сродкі, п р о ц і глісныя сродкі, лекавыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца для лячэння гельмінтозаў. Бываюць прыроднага паходжання (цытвора, экстракг мужчынскай папараці) і сінтэтычныя (хлаксіл, дытразін і інш.). Вынішчаюць гельмінтаў, разбураючы покрывы іх цела (фенасал, геігтылрэзарцын), або ўздзейнічаюць на нерв.мышачную сістэму, прыгнечваюць рухальную актыўнасць паразітаў і забяспечваюць выдаленне іх з арганізма (сантанін, дытразін, піперазін, нафтамон і інш.).
    АНТЫГЕНЫ [ад анты... + ген(ы)], складаныя арган. рэчывы, якія пры паступленні ў арганізм чалавека і цешіакроўных жывёл выклікаюць спецыфічную імунную рэакцыю — утварэнне
    Антыгона. Фрагмент размалёўкі апулійскай амфары. 4 ст. да нэ.