Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АНТАНІНАЎ ВАЛ (знгл. Antonine Wall), старажытнарымскае абарончае збудаванне паміж нізоўямі р. Клайд і залівам ФертофФорт у Шатландыі. Пабудавапы ў 145 н.э. Лоліем Урбікам у час праўлення імператара Анганіна Пія для абароны паўн. межаў Рымскай імперыі ад варвараў. Mae 19 асн. і mopar дадатковых фортаў паза межамі вала для абароны флангаў. Выш. 3 м, шыр. каля 4,5 м, з паўн. боку ўмацаваны ровам. У 155 А.в. часова пакінуты, у канцы 2 ст. закінуты канчаткова.
АНТАНІНЫ (Antonini), дынастыя рымскіх імператараў, якая правіла ў 96—192. Назва ад імя імператара Антаніна Пія. Заснавальнік дынастыі — Нерва [96—98],
Да А належалі: Траян [98—117], Адрыян [117—138], Антанін Пій [138—161], Марк Аўрэлій [161—180] і яго суправіцель Луцый Вер [161—169], Камод [180—192], Часы праўлення А лічацца «залатым векам» імперыі. Для іх характэрны спалучэнне манархіі і свабоды, эканам. і кулы. развіццё правінцый, будва новых гарадоў, пераможныя войны, раздача рым. грамадзянства і інш.
АНТАНІШЫН Мікалай Васілевіч (н. 29.5.1931, Мінск), бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Др тэхн. н. (1975), праф. (1983). Скончыў БПІ (1956). 3 1958 у Інце цепла і масаабмену АН Беларусі, у 1968—71 нам. дырэктара гэтага інта. Навук. даследаванні па працэсах цеплаабмену ў дысперсных асяроддзях. Распрацаваў тэорыю цепла і масапераносу на мяжы з дысперсным слоем, прапанаваў метады вымярэння
АНТАНТА 381
ные фнлософскне сочнненмя. М., 1945; Лнтературнокрятнческне статьн. М.; Л., 1961.
АНТАНОВІЧ Уладзімір Баніфатавіч (30.1.1834, с. Камсамольскае Вінніцкай вобл., Украіна — 21.3.1908), украінскі гісторык, археолаг, этнограф, археоіраф; адзін з заснавальнікаў укр. нац. гістарыяграфіі. Праф. Кіеўскага унта (з 1878). У 1863—80 гал. рэд. Часовай камісіі для разбору стараж. актаў у Кіеве, з 1881 старшыня гіст. тва Нестаралетапісца. Апублікаваў шэраг мемуарных і эпісталярных крыніц, у тл. «Дыярыуш» Ф.Еўлашоўскага, «Гістарычныя песні маларускага народа» (т. 1 — 2, 1874—75, з М.П.Драгаманавым). Працы па гісторыі Украіны, Беларусі і Літвы склалі зб. «Манаграфіі па гісторыі Заходняй і ПаўднёваЗаходняй Расіі» (т. 1, 1885). Аўтар прац па археалогіі Украіны. Падкрэсліваў бяскласавасць і дэмакратызм укр. народа, ідэалізаваў казацтва. Дз.У.Караў.
АНТАНТА (франц. Entente літар. згода), ваеннапаліт. блок Вялікабрытаніі, Францыі, Расіі (Траістая згода), аформлены ў 1904—07; у 1ю сусв. вайну аб’яднаў супраць герм. кааліцыі 25 дзяржаў. 3 узнікненнем А. фактычна закончыўся падзел дзяржаў Еўропы на 2 варожыя лагеры. Германія, значэнне якой у Еўропе вырасла пасля перамогі ў франкапрускай вайне 1870—71,
падпісала ў 1879 саюз з АўстраВенгрыяй. У 1882 да яго далучылася Італія. Гэтым завяршылася стварэнне Траістага саюза 1879—82. У адказ Францыя і Расія заключылі франкарускі саюз 1891—93. Англія спрабавала застацца ў баку ад блокаў і быць міжнар. арбітрам, але ўзмацненне англагер.м. супярэчнасцяў прымусіла яе падпісаць англафранц. (1904) і англарус. (1907) пагадненні, якія фактычна аформілі стварэнне А. Расія і Францыя мелі ў гэтай групоўцы пэўныя ваен. абавязацельствы (Англія ад іх адмовілася). Рознагалоссі паміж удзельнікамі А. часткова былі згладжаны, але канчаткова не ліквідаваны. Іх спрабавала выкарыстаць Германія, каб вывесці з ірупоўкі Расію. Але гэтаму перашкаджала залежнасць Расіі ад франц. капіталу і ваен. пагроза з боку Германіі. У той жа час А. імкнулася ізаляваць ад Траістага саюза Італію (у маі 1915 апошняя перайшла на бок А.) і АўстраВенгрыю. На пач. 1й сусв. вайны ўдзельнікі А. выступілі разам і ў вер. 1914 падпісалі пагадненне аб незаключэнні сепаратнага міру з Германіяй. У кастр. 1915 да пагаднення далучылася Японія і абвясціла вайну Германіі. У ходзе вайны да А. далучылася яшчэ 20 дзяржаў. Асноўны цяжар вайны неслі Расія і Францыя, на тэрыторыі якіх вяліся ваен. дзеянні’ Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917, калі Расія выйшла з А., Англія і Францыя падпісалі пагадненне (23.12.1917) пра сумесную інтэрвенцыю ў Сав. Расію і падзел яе тэрыторыі. А. была ініцыятарам паходаў супраць Сав. дзяржавы (гл. Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвен
цеплааддачы ад паверхні да псеўдазвадкаванага слоя.
Тв:. Heat transfer in dispersed media (разам з У.В.Лушчыкавым) // Transport in fluidized particle systems. Amsterdam etc., 1989.
Літ.: Профессор Н.В.Антонншнн: (к 60летню co дня рожденпя) // Энергетнка. 1991. № 10.
АНТАНОВІЧ Антон Канстанцінавіч (6.6.1910, в. Казлы Нясвіжскага рна Мінскай вобл. — 27.12.1980), бел. мовазнавец. Др філал. н. (1969). Скончыў Віленскі унт (1950), выкладаў у ім (1950—71). Даследаваў помнікі татарамусульманскага пісьменства на бел. мове («Беларускія тэксты, пісаныя арабскім пісьмом, і іх графікаарфаграфічная сістэма», 1968), фанетыку, графіку і арфаграфію судовай (актавай) кнігі Ковенскага земскага суда 1566— 67. Выявіў 24 рукапісныя кнігі 17 — пач. 20 ст. на бел. мове араб. пісьмом. Працы А. паказваюць суадносіны бел. літ. і жывой іутарковай мовы розных часоў, фанетычныя, граматычныя і лексічныя асаблівасці нар. бел. гаворак.
І.У. Саламевіч.
АНТАНОВІЧ Іван Іванавіч (н. 3.4.1937, в. Дамашы Ляхавіцкага рна Брэсцкай вобл.), бел. філосаф. Др філас. н. (1973), праф. (1977). Скончыў Мінскі пед. інт замежных моў (1960). У 1959— 60 у Інце філасофіі і права АН Беларусі, Бел. Энцыклапедыі. Быў супрацоўнікам Сакратарыята ААН, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЕСКА. У 1977—87 на парт. рабоце, з 1987 прарэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, у 1990—91 сакратар ЦК Кампартыі РСФСР. У 1993—95 дырэкгар Бел. інта навук.тэхн. інфармацыі і прагнозу. 3 1995 нам. міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы гісторыі сац. філасофіі, сацыялогіі, тэорыі палітыкі. Аўтар прац «Сучасная «філасофская антрапалогія» (1970), «Сацыяльнае развіццё і праблема прагрэсу» (1977), «Буржуазная сацыялагічная тэорыя» (ч. 1—2, 1980—81), «Сучасны капіталізм: Сацыядынаміка ўлады» (1990), «Сацыядынаміка ідэалогій» (1995) і інш.
АНТАНОВІЧ Максім Аляксеевіч (9.5.1835, г. Белаполле Сумскай вобл., Украіна — 14.11.1918), расійскі філосаф, публіцыст, літ. крытык. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1859). 3 1861 літ. крытык час. «Современнмк». Крытыкаваў агнастыцызм Канта і Шапенгаўэра, пазітывізм і гегельянства рус. філосафаўідэалістаў, славянафільскія ідэі нац. выключнасці, тэорыю «чыстаіа мастацтва». Яго светапогляд будаваўся на антрапал. прынцыпе, паводле якога чалавек — цэнтр сусвету, вянец прыроды, зыходны пункт вывучэння аб’ектыўнай рэальнасці; адсюль неабходнасць пашырэння ведаў, паляпшэння ўмоў жыцця людзей, правядзення сац. пераўтварэнняў.
Тв.: Йзбранные статьн. Л., 1938; йзбран
цыя ў Pad! 1918—20). Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж дзяржавамі А. пасля заканчэння 1й сусв. вайны прывяло да распаду гэтага блока.
АНТАНТА БАЛКАНСКАЯ, саюз Грэцыі, Румыніі, Турцыі і Югаславіі. Заключаны 9.2.1934 у Афінах пад эіідай Францыі з мэтай захавання суадносін сіл на Балканах, што склаліся пасля 1й сусв. вайны. Першапачаткова адпавядаў інтарэсам Францыі як сродак узмацнення яе пазіцый у краінах Паўд.Усх. Еўропы. Дагавор аб стварэнні А.Б. прадугледжваў узаемную гарантыю бяспекі балканскіх граніц краінудзельніц, a таксама ўзаемную дапамогу ў выпадку наг іду на адну з іх. Дзеянні Германіі і Ггаліі, якія абапіраліся на фаш. групоўкі ў Грэцыі, Румыніі, Турцыі і Югаславіі, падарвалі франц. ўплыў на краіны А.Б., у 2ю сусв. вайну яна распалася.
АНТАНТА МАЛАЯ, палітычны блок Румыніі, Чэхаславакіі і Югаславіі ў 1920—38. Створана ў 1920—21 на аснове двухбаковых пагадненняў для захавання суадносін сіл, што склаліся ў Цэнтр. і Паўд.Усх. Еўропе пасля 1й сусв. вайны. Дзейнічала ў рэчышчы знешняй палітыкі Францыі, займала важнае месца ў яе сістэме ваеннапаліт. саюзаў. Даўэса план 1924, Лакарнскія перагаворы 1925, пазнейшае збліжэнне Румыніі з Англіяй, Венгрыяй і асабліва 3 І1.3™? прывялі да аслаблення А.М. і ролі ў ёй Францыі. Пагроза з боку фаш. Германіі прыпыніла распад А.М. У 1933 саюзнікі падпісалі Арганізац. пакт пра неабмежаваны тэрмін дзеяння ўсіх пакладзеных у аснову А.М. дагавораў, стварылі савет А.М. і эканам. савет. У 1934 Румынія і Югаславія са згоды Чэхаславакіі ўвайшлі ў Антанту Балканскую. Дагаворы 1937 Югаславіі з Балгарыяй і Італіяй сталі прычынай новага крызісу ў сістэме А.М. Мюнхенскае пагадненне 1938, якое прывяло да акупацыі Чэхаславакіі Германіяй, спыніла існаванне блока.
АНТАНТА МІЖЗЕМНАМОРСКАЯ. палітычная групоўка Вялікабрытаніі, АўстраВенгрыі і Італіі супраць Расіі і Францыі. Аформлена ў 1887 двума сакрэтнымі пагадненнямі: 1м — паміж Вялікабрытаніяй і Італіяй (12 лют.), АўстраВенгрыяй і Вялікабрьгганіяй (24 сак.); 2м — паміж АўстраВенгрыяй і Вялікабрьгтаніяй (12 снеж.), Вялікабрытаніяй і Італіяй (16 снеж.). 1е пагадненне фармальна захоўвала статускво ў басейнах Міжземнага, Адрыятычнага, Чорнага, Эгейскага мораў і на ўзбярэжжы Паўн. Афрыкі, 2е мела на мэце захаваць становішча, якое існавала на той час у М.Азіі, чарнаморскіх пралівах і ў Балгарыі (Вялікабрытанія імкнулася ўмацаваць свае пазіцыі ў Егіпце, Італія — у Трыпалітаніі і Кірэнашы, АўстраВенгрыя — на Балка
382 АНТАНЮК
нах). Стварэнню А.М. садзейнічаў канцлер Германіі Бісмарк, які разлічваў умацаваць становіінча АўстраВенгрыі адносна Расіі, далучыць да Траістага саюза 1S82 Вялікабрытанію і перашкодзіць збліжэнню Францыі і Ггаліі. У выніку ўзмацнення ў канцы 19 ст. англагерм. саперніцтва і аўстраітальян. супярэчнасцяў А.М. сзраціла сваю сілу.
В.САнтанюк.
АНТАНЮК Віталь Сцяпанавіч (н. 10.10.1939, г. Крамянчуг, Украіна), ву чоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акад. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992), Акадэміі агр. навук Украіны (1992). Чл.кар. УАСГНІЛ (1991). Др біял. н. (1985), праф. (1989). Скончыў Віцебскі вет. інт (1962). 3 1974 дырэктар Бел. НДІ жывёлагадоўлі, ген. дырэктар НВА «Племэліта», з 1987 у Бел. інце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. 3 1991 старшыня Бел. аддзялення УАСГНІЛ, адначасова нам. міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. 3 1992 ттрэзідэнт Акадэміі агр. навук Беларусі. Даследаванні па размнажэнні, развядзенні і біятэхналогіі с.г. жывёл, тэхналогіях вытвсці прадукцыі жывёлагадоўлі.