Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АНСАМБЛЬ ТАНЦА, вялікі выканальніцкі калекгьгў, які складаецца з харэагр. і аркестравай груп і мае на мэце прапаганду харэагр. фальклору, развіццё нар.сцэнічнага танца. У рэпертуары танцы, тэматычныя харэагр. кампазіцыі, сюжэтныя пастаноўкі з элементамі тэатралізацыі. Першы прафес. Ат. — Ансамбль народнага танца Расіі (1937). На Беларусі найб. вядомыя калекгывы падобнага тыпу: Ансамбль танца Мінскага клуба КІМ пад кіраўнііргвам К.Алексютовіча (1926— 30), танц. калектыў пад кіраўніцтвам /УРыбальчанкі (з 1936), Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь (з 1959), харэагр. ансамблі «Харошкі», «Чараўніцы» і інш., шматлікія самадз. калеюывы.
АНСАМБЛЬ ТАНЦА М і н с к a г a к л у б a KIM, першы на Беларусі самадзейны маладзёжны харэаграфічны калектыў. Існаваў у 1926—30. Маст. кіраўнік У.Алексютовіч. У рэпертуары пастаўленыя ім нар. і сцэнічныя танцы (сцэн. варыянты традыц. бел. танцаў «Мікіта», «Лянок», «Казачок», «Лявоніха», «Крыжачок», «Мяцеліца», «Юрачка»), харэагр. карцінкі і сюжэт
ныя танцы сучаснай тэматыкі. Адыіраў важную ролю ў справе далучэння прац. моладзі да маст. культуры.
Л. К.Алексютовіч.
АНСЕРМЭ (Ansermet) Эрнест (11.11.1883, г. Веве, Швейцарыя — 20.2.1969), швейцарскі дырыжор, кампазітар. У 1915—23 муз. кіраўнік трупы «Рускі балет С.Дзягілева». Арганізатар і кіраўнік (з 1918) аркестра Раманскай Швейцарыі. Адзін з лепшых інтэрпрэтатараў музыкі франц. імпрэсіяністаў, a таксама І.Стравінскага (кіраваў першай паст. «Гісторыі салдата», 1918, Лазана, і інш.). Аўтар муз. твораў, кніг «Гутаркі аб музыцы» (1963, рус. пер. 1976); «Артыкулы аб музыцы і ўспаміны» (1971, рус. пер. 1986).
АНСІМАЎ Георгій Паўлавіч (н. 3.6.1922, ст. Ладажская Краснадарскага краю), рускі рэжысёр, педагог. Нар. арт. СССР (1986). У 1953—64, 1980—90 і з 1995 рэжысёр Вял. тра Расіі. У 1964—75 маст. кіраўнік і гал. рэж. Маскоўскага тра аперэты. 3 1972 праф. Рас. акадэміі тэатр. мастацтва. Сярод пастановак: «Утаймаванне свавольніцы» В.Шабаліна (1957), «Аповесць пра сапраўднага чалавека» С.Пракоф’ева (1960). Паставіў «Вайну і мір» Нракоф ева ў Празе (1970). Дзярж. прэмія СССР 1971.
АНСОМЕДАЎ (L’Anse au Meadow), паселішча нарвежскіх вікінгаў на вве Ньюфаўндлепд, адзінае вядомае ў Паўн. Амерыцы. Верагодна, пабудавана ў канцы 10 ст., калі, паводле скандынаўскіх сагаў, нарвежцы на чале з Лейвам Эрыксанам абследавалі ўзбярэжжа Амерыкі на 3 ад Грэнландыі. Раскопкамі выяўлены рэшткі дамоў, сцены якіх выкладзены з торфу, кузня з кавалкамі балотнай руды, жал. цвікі, прасліца.
АНСЭЙСКІЯ ДАГАВОРЫ, заключаны Ў ’^—$8 ЗША, Вялікабрытаніяй, Ра^?’ Францыяй, Нідэрландамі з Японіяй у гады Ансэй [афіц. назва гадоў
«Траецкая кадрыля» Ў выкананні Ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі БелаРУсь.
царавання (1854—^0) імператара Камэй]. А.д. паклалі канец больш як двухвяковай ізаляцыі Японіі ад знешняга свету; устанавілі свабоду гандлю замежных купцоў з Японіяй і ўключылі яе ў міжнар. рынак, далі іншаземцам права экстэрьгтарыяльнасці і консульскай юрьісдыкцыі, пазбавілі Японію мытнай аўтаноміі, навязалі нізкія ўвазныя пошліны. Спробы ўрада Японіі скасаваць нераўнапраўныя дая яе А.д. не мелі поспеху да 1894, калі былі заключаны новыя дагаворы з Вялікабрытаніяй і інш. дзяржавамі. У гандл. пагадненнях 1911 адменены апошнія абмежаванні мытнай аўтаноміі Японіі.
АНТАБА (ад ням. Handhabe ручка, рукаятка), металічнае кольца, якое прымацоўвалася да варот сядзібаў, дзвярэй дамоў, дзверцаў шафаў, куфраў і слу
Антаба.
378 АНТАБЛЕМЕНТ
жыла ручкай. На Беларусі шырока бытавала ў 16—18 ст. Некаторыя памастацку аздобленыя А. (з металу, дрэва, каменю і тынку) маюць выгляд галавы льва з абручом у пашчы.
АНТАБЛЕМЕНТ (франц. entablement), верхняя частка збудавання, якая падгрымліваецца калонамі, пілястрамі або завяршае сцяну; элемент арх. ордэра. Падзяляецца на архітраў, фрыз, карніз. Узнік на аснове драўлянага бэлечнага перакрыцця, у сваіх формах адюстроўвае яго структуру. Сфарміраваўся ў класічных ордэрах манум. мураванай архітэктуры Стараж. Грэцыі і Рыма, дзе выпрацаваны яго прапорцыі. А. — адзін з важнейшых элементаў паяруснага члянення алтароў і іканастасаў.
АНТАГАНІЗМ (ад грэч. antagonisma спрэчка, барацьба), ідэйнае, паліт., маральнае і інш. процістаянне супрацьлеглых варожых сіл; адна з формаў супярэчнасцяў, што назіраюцца ў прыродзе і грамадстве. Адметная рыса А. — непрымірымы канфлікг процістаячых сіл, з’яў, тэндэнцый развіцця. Катэгорыя «А.» ужываецца ў біялогіі і матэматыцы, у грамадскіх навуках, у тл. ў сац. філасофіі (творы класікаў і класавай барацьбы, грамадскаэканам. фармацый, нывілізацый, культур), паліталогіі (канфлікг паміж дэмакратыяй і таталітарызмам), гуманіст. і рэліг.маральных філас. вучэннях (барацьба ліній дабра і зла, плоці і духу). У развіцці сучаснай цывілізацыі, калі супярэчнасці паміж ёю і прыродай усё большыя, адзначаецца А. двух падыходаў да прыроды: спажывецкага (прымат непадзельпага панавання чалавека над наваколлем) і рэгенерацыйнага (прымат гарманічнага ўзаемадзеяння грамадства з прыродай). В.І.Боўш.
А у б і я л о г і і выяўляецца перш за ўсё ў барацьбе за існаванне. Найб. выразныя антаганіст. адносіны паміж драпежнікам і яго здабычай, гаспадаром і паразітам, а таксама канкурэнтныя ўзаемаадносіны (напр., за святло і мінер. жыўленне ў раслін, за кармы і месца пражывання ў жывёл). У ф і з і я л о г і і падобныя адносіны выяўляюцца ў разнастайнасці ўмоўна процілеглых функцый органаў або сістэм арганізма, якія ўдзельнічаюць у адначасовай спалучанай дзейпасці (актывацыя — інгібіраванне, узбуджэнне — тармажэнне, узмацненне — аслаоленне, асіміляцыя — дысіміляцыя). А р э ч ы в а ў — від узаемадзеяння амінакіслот, вітамінаў, гармонаў, метабамтаў і антыметабаііітаў у арганізме, які характарызуецца палярным дзеяннем: узмацненнем ці аслабленмем пэўных рэакцый. А м і к р a арганізмаў выяўляецца ў тармажэнні або прыгнечанні жыццядзейнасці адпых відаў мікраарганізмаў іншымі. Упершыню адзначыў франц. вучоны Л.Пастэр (1877). Найб. рэзкі А сярод актынаміцэтаў, плесневых грыбоў, бактэрый; назіраецца таксама сярод дражджэй, водарасцяў і прасцейшых. Дзейнасць мікробаўантаганісгаў спрыяе ачьшічэнню глебы ад патагенных мікраарганізмаў.
АНТАГАНІСТЫ, 1)уанатоміі і ф і з і я л о г і 1 — органы з процілеглымі функцыямі і дзеяннем. Прыклады А.: мышцы 1 іх групы, uno дзейнічаюць адначасова (або па чарзе) у двух процілеглых напрамках (напр., згінальнікі і разгінальнікі канечнасцяў — біцэпс і трыцэпс рукі чалавека), пара нерваў, якія пры ўзбуджэнні аказваюць процілеглы ўплыў на орган, што інервуецца. А. наз. таксама зубы верхняй і ніжняй сківіц, якія процістаяць адзш аднаму пры змыканні. 2) У мікрабіялогіі — мікраарганізмы, якія прыгнечваюць рост, развіццё і інш. праяўленні жыццядзейнасці інш. мікробаў і арганізмаў (гл. ў арт. Антаганізм).
АНТАГЕНЕЗ [ад грэч. on (ontos) існае + ...генез], індывідуальнае развіццё арганізма ад яго зараджэння да смерці (у аднаклетачных арганізмах да дзялення клеткі і ўтварэння новых асобін).
Антаблемент.
Уключае паслядоўныя марфал., біяхім., функцыян. пераўтварэнні, што ўзнікаюць на працягу існавання арганізма. З'яўляецца сціслым, кароткім паўторам (рэкапітуляцыяй) філагенезу (паводле Э.Гекеля, ням. заолага, які ўвёў тэрмін у 1866). Паводле сучасных уяўленняў, А. рэалізуецца па пэўнай праграме, закладзенай у кодзе спадчыннай інфармацыі. Усе новыя ў эвалюц. адносінах прыкметы ўзнікаюць у раннім А. і могуць перадавацца наступным пакаленням. Найболып распаўсюджаны 3 тыпы А. жывёл: лічынкавы (развіццё з метамарфозай, непрамое), нелічынкавы (прамое развіццё, калі фарміраванне арганізма з зіготы адбываецца ў яйцы), унугрывантробнае развіццё (пры жыванараджэнні, калі фарміраванне дзіця
няці да нараджэння адбываецца ў яйцаводах і матцы мацярынскага арганізма). У кожным з тыпаў А. вылучаюць перыяды, якія адрозніваюцца формамі жыццёвай дзейнасці. Пераход з аднаго перыяду ў другі — пераломны момант у жыцці асобін. У жывёл. што размнажаюцца палавым шляхам, і ў чалавека адрозніваюць асн. перыяды: перадзародкавы (утварэнне палавых клетак у працэсе гаметагенезў), эмбрыянальнае развіццё (драбленне, гаструляцыя. аргана і гістагенез) і пасляэмбрыянальнае развіццё. У рэгуляцыі А. ў шматклетачных жывёл і чалавека вял. роля належыць нерв. і эндакрыннай сістэмам. У раслін, якія размнажаюцца палавым шляхам, А. пачынаецца з развійця аплодненай яйцаклеткі; характэрная яго асаблівасць — чаргаванне бясполага (спарафіт) 1 палавога (гаметафіт) пакаленняў. Пры вегетатыўным размнажэнні А. пачынаецца з дзялення саматычных клетак, у тл. клетак спецыялізаваных органаў (клубняў, цыбулін, карэнішча і інш.). Цэласнасць расліп у А забяспечваюць фітагармоны і абмен метабалітамі паміж рознымі іх органамі. Залежна ад умоў навакольнага асяроддзя ў А. раслін магчымы перыяды спакою, інтэнсіўнага росту і інш.
АНТАКОЛЬСКІ Марк Мацвеевіч (2.11.1843, Вільня — 9.7.1902), рускі скулытгар. Вучыўся ў Пецярбургскай AM (1862—68). Зблізіўся з перасоўнікамі. Аўтар твораў на гіст. тэмы, у якіх выявіліся яго грамадз. погляды, імкненне да псіхалагізацыі вобраза, праўдзівасці дэталяў («Іван Грозны», 1871, «Пётр I», 1872, «Ярмак», 1891). У шэрагу работ філас.этычную праблематыку тракгаваў у духу пошукаў ідэалаў праўды і справядаівасці («Хрыстос перад судом народа», 1876), іншы раз з рысамі сентыментальнасці («Не гэтага свету», 1887).
АНТАКОЛЬСКІ Павел Рыгоравіч (1.7.1896, С.Пецярбург — 9.10.1978), рускі паэт. Вучыўся ў Маскоўскім унце. Быў рэжысёрам у тэатры імя Я.Вахтапгава. Першая кніга вершаў выйшла ў 1922. Імкненне да гіст. абагульненняў вызначаюць збкі «Захад» (1926), «Трэццяя кніга» (1927), паэмы «Рабесп’ер і Гаргона» (1928), «Камуна 1871 года» (1933), «Франсуа Віён» (1934). Сав. рэчаіснасці прысвечаны паэмы «Чкалаў» (1942), «Сын» (1943, Дзярж. прэмія СССР, 1946), «У завулку за Арбатам» (1954). Аўтар збкаў вершаў «Дзесяць гадоў» (1953), «Пра Пушкіна» (1960; вершы, пераклады, артыкулы), «Чацвёртае вымярэнне» (1964), «Аповесць мінулых гадоў» (1969). Пісаў літ.крытычныя артыкулы, нарысы.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—4. М., 1971—73. Бел. пер. — у кп.: Анталогія рускай савецкай паэзіі. Мн., 1936; Руская савецкая паэзія. Мн., 1953.