• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    развіваў ідэі матэрыялістычнага сенсуалізму.
    Тв.: У кн.: йзбранные пронзведенмя руссш мыслятелей второй половмны XVIII века. М., 1952. Т. 1. С. 112—184.
    АНІЧКАЎ Мікалай Мікалаевіч (3.11.1885, С.Пецярбург — 7.12.1964), савецкі патамарфолаг. Акад. AH СССР (1939), АМН СССР (1944). Скончыў Ваеннамед. акадэмію ў Пецярбургу (1909). У 1920—46 праф. гэтай акадэміі, адначасова з 1920 у Інце эксперым. медыцыны АМН СССР. У 1946—53 прэзідэнт АМН СССР. Навук. працы па эксперым. паталогіі і патафізіялогіі, якія стварылі аснову сучасных уяўленняў пра атэрасклероз, аўтаінфекцыю, рэтыкулаэндатэліяльнуто сістэму. Ганаровы чл. АН Румыніі (1948), чл. АН ГДР (1962). Дзярж. прэмія СССР 1942. Прэмія імя І.І.Мечнікава AH СССР 1952.
    Тв.\ Ученне о ретнкулоэндотелвальной снстеме. М.; Л., 1930: Морфологня зажмвленмя ран. М., 1951 (у сааўт.).
    АНІЧКІН Уладзімір Уладзіміравіч (н. 24.9.1949 станцыя Дабрынка Варонежскай вобл.), хірург. Др мед. н. (1988), нраф. (1989). Скончыў Віцебскі мед. інт (1972), працуе ў гэтым інце (з 1986 прарэктар). Навук. працы па дыягностыцы, лячэнні і прафілактыцы пасляаперацыйных ускладненняў і органазберагальных аперацыях пры язвавай хваробе дванаццаціперснай кішкі, пластычнай хірургіі. Прапанаваў спосабы пратэзавання трахеі. Ганаровы др мед. фта Масачусецкага тэхнал. інта (1990).
    Тв.: Нзолнрованная резекцня бнфуркаютн трахен. Мн., 1992 (разам з М.Р.Сачакам і У.П.Харчанкам); Протезнрованне трахен. Мн., 1995 (разам з М.Р.Сачакам і АС.Карпіцкім).
    АНІЧЭНКА Уладзімір Васілевіч (н. 20.7.1924, в. Янаўка Хоці.мскага рна Магілёўскай вобл.), бел. мовазнавец. Др філал. н. (1970), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1976). Скончыў БДУ (1952). У 1955—70 у Інце мовазнаўства АН Беларусі, з 1970 у Гомельскім унце (у 1970—91 заг. кафедры). Даследуе пытанні бел. і слав. мовазнаўства. Аўтар манаграфіі «Беларускаўкраінскія пісьмовамоўныя сувязі» (1969), «Гістарычнай лексікалогіі беларускай мовы». (1970; у сааўг.), вучэбных дапаможнікаў для ВНУ па марфалогіі, гіст. лексікалогіі і фанетыцы ўсх.слав. моў, «Слоўніка мовы Скарьшы» (т. 1—3, 1977—94), кніг «Беларускі казачны эпас» (1976) і «Голас з невычэрпнай і жыватворнай крыніцы» (1995). Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
    АНІШЧАНКА Сяргей Пятровіч (20.4.1923, в. Сцяпы Жлобінскага рна Гомельскай вобл. — 31.7.1944), Герой Сав. Саюза (1945). У Вял. Айч. вайну падпольшчык, партыз. сувязны, з восені 1943 у Чырв. Арміі. Вызначыўся 24—25.6.1944 пры вызваленні Рагачоўскага рна Гомельскай вобл.:
    пераправіўся цераз р. Друць, захапіў гілацдарм. Загінуў у баі на тэр. Польшчы.
    АНІШЧУК Аляксандр Рыгоравіч (н. 10.8.1934, г. Томск, Расія), бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Др тэхн. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча (1956), дзе працаваў. 3 1989 у Бел. дзярж. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Распрацаваў геам. тэорыю ўзгаднення, на падставе якой вырашаны шэраг задач праектавання радыётэхн. канструкцый і сістэм з аптымальнымі энергет. характарыстыкамі ў рознай паласе частот.
    Тв:. Радаопрмемные устройства РЭС. Мн., 1984 (разам з Р.П.Чугуновым); Раднопрнемные устройства радаоэлектронной зехннкн М., 1992 (у сааўг.).
    АНІШЧЫК Аркадзь Аркадзевіч (н. 25.4.1945, г. Навагрудак), бел. мастак дэкар.прыкладнога мастацтва. Скончыў Пражскую вышэйшую школу прыкладнога мастантва (1975). У 1975—90 мастак шклозавода «Нёман». Яго работы адметныя выразнасцю вобраза, прапорцый, высокай ступенню абагульнення (камплекг пітнога посуду, крышіаль, гладзь, 1976). 3 1990 жыве ў Фінляндыі.
    АНІШЧЫК Вікгар Міхайлавіч (н. 19.3.1945, г.п. Наваельня Дзятлаўскага рна Гродзенскай вобл.), бел. фізік. Др фізікаматэм. н. (1990), праф. (1991). Скончыў БДУ (1967). 3 1970 у БДУ Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, радыяцыйным матэрыялазнаўстве, электроннай струкгуры крышталёў. Распрацаваў методыкі і тэхнал. працэсы мадыфікацыі ўласцівасцяў металаў і сплаваў іоннымі пучкамі.
    Тв.: Сгруктурный аналмз. Мн., 1979 (разам з Г.АГуманскім).
    АНІШЧЫК Міхаіл Трафімавіч (16.10.1905, в. Була Івацэвіцкага рна Брэсцкай вобл. — 8.2.1973), дзеяч нац.вызв. і рэв. руху ў Зах. Беларусі. 3 1926 у Бел. сялянскаработніцкай грамадзе. 3 1929 сакратар Слонімскага акр. кта КСМЗБ, з 1934 — КПЗБ. Тройчы зняволены польск. ўладамі. 3 1939 старшыня Слонімскага гарвыканкома. У Вял. Айч. вайну ў Чырв. Арміі, з 1943 у тыле ворага, пам. упаўнаважанага ЦК КП(б)Б і БШПР па Баранавіцкай вобл., сакратар Слонімскага падп. РК КП(б)Б, рэдаісгар падп. газеты «Вольная праца». Пасля вайны на парт. і сав. рабоце. Дэп. ВС БССР у 1955—63.
    АНІЯНІТЫ, гл. ў арт. Іаніты.
    АНКАЛОПІ I МВДЫЦЬІНСКАЙ РА
    ДЫЯЛОГІІ НДІ Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1960 у Мінску на базе Рэсп. анкалагічнага дыспансера (з 1934) і анкалагічных аддзяленняў 1й клінічнай бальніцы Мінска. 3 1965 у пас. Лясны Мінскага рна. Галаўны навук., лячэбнакансультацыйны і арганізац.ме
    АНКЕРЫТ	373
    тадычны цэнтр па праблемах анкалогіі і мед. радыялогіі. Асн. кірункі даследаванняў: эпідэміял. і лабараторны кантроль злаякасных новаўтварэнняў, распрацоўка і ўдасканаленне метадаў дыягностыкі і лячэння рака з выкарыстаннем хіміягармонатэрапіі, прамянёвай тэрапіі, мадыфікавальных уздзеянняў; мед. рэабілітацыя анкалагічных хворых. Аспірантура з 1962. Выдае зб. «Актуальныя праблемы анкалогіі і медыцынскай радыялогіі».
    АНКАЛОГІЯ (ад грэч. onkos пухліна + ...логія'), галіна медыцыны, якая вывучае прычыны ўзнікнення, механізм развіцця і клінічныя праяўленні новаўтварэнняў, распрацоўвае метады іх дыягностыкі, лячэння і прафілакгыкі.
    Найб. ранняе ўпамінанне пра пухлінві знаходзяць у егіпецкіх папірусах (3—2,5 тыс, гадоў да н.э.), у працах Гіпакрата, Галена. Як асобная галіна медыцыпы А пачала фарміравацца ў 19 ст. (рус. вучоныя М.АНавінскі, М.М.Руднеў, ням. Р.Вірхаў, П.Эрліх і інш.). Хуткае развіццё А ў Расіі звязана з заснаваннем у пач. 20 ст. анкалагічнай школы (М.М.Пятроў, П.АГерцэн і інш.). У А склаліся 3 асн. кірункі: вірусны (фра . вучоны АБарэль, 1903), хім. (яп. вучоныя к.Ямагіва і К.Ітыкава, 1915) 1 радыяцыйны (франц. вучоны АЛакасань, 1932). У 1960я г. Л.АЗільбер прапанаваў віруснагенет. тэорыю пухлін.
    На Беларусі анкалагічныя даследаванні пачалі развівацца ў 1920я г., інтэнсіўна — пасля стварэння НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі ў 1960 пад кіраўніцтвам М.М.Аляксандрава. Распрацаваны метады камбінаванага і комплекснага лячэння злаякасных пухлін з выкарыстаннем вадкіх радыеактыўных ізатопаў (Аляксандраў, Л.С.Сукаватых), гарманальных уздзеянняў (ЦА.Панцюшэнка), гіпертэрміі (С.З.Фрадкін), прамянёвай тэрапіі (І.Р.Жакаў, Г.У.Мураўская), хіміятэрапіі (ЭАЖаўрыд). Праводзяцца даследаванні па лячэнні пухлін шчыгападобнай залозы (Я.П.Дзямідчык), арганізацыі анкалагічнай дапамогі насельніцтву (ЯА.Караткевіч), лабараторнай дыягностыцы (А.АМашэўскі), анкагінекалогіі (К.Я.Вішнеўская), анкауралогіі (А.С.Маўрычаў), анкаабдамінальнай хірургіі (У.М.Сукалінскі), анкатаракальнай хірургіі (У.В.Жаркоў), анкапатамарфалогіі і цыталогіі (Г.М.Мураўёў, Л.Б.Клюкіна), пластычнай анкахірургіі (І.В.Залуцкі). Сістэма анкалагічнай дапамогі насельніцтву ўключае НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі, кафедры анкалогіі Бел. інта ўдасканалення ўрачоў і мед. інтаў, 12 абл. і гар. (міжраённых) дыспансераў, шырокую сетку анкалагічных кабінетаў. Створана аўгаматызаваная сістэма ўліку інфармацыі пра анкалагічных хворых. Як вынік катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986) у рэспубліцы адзначаны пастаянны рост захворванняў на злаякасныя пухліны, у 1994 зарэгістравана амаль 30 тыс. новых выпадкаў, выяўлены значны рост рака шчытападобнай залозы сярод дзяцей, uno жывуць у забруджаных радыенуклідамі раёнах. На дыспансерным
    уліку больш за 125 тыс. чалавек, якія атрымалі спец. лячэнне ад рака (1994).
    Літ.: Клнннческая онколошя. 2 нзд. Т. 1—2. М., 1979; Шабад Л.М. Эволюймя концепцнй бластомогенгза. М., 1979; Актуальные проблемы онкологнн м меднцннской раднологмн. Мн., 1993. С. 3—9.
    Ц.А. Панцюшэнка.
    АНКАРА (Ankara), А н г о р a , горад, сталіца Турцыі і адм. ц. аднайменнага іля. 2,56 млн. ж. (з прыгарадамі каля 3,2 млн.; 1990). На выш. 848 м у катлавіне Анаталійскага пласкагор’я ў месцы зліцця рэк Чубук і Анкара. Адзін з важнейшых прамысл. і гандл. цэнтраў краіны. Блізкасць А. да металург. базы (зд у г. Карабюк), каменнавутальнага бас. Зангулдак і крыніц с.г. сыравіны спрыяе развіццю разнастайнай прамсці: металаапр., маш.буд. (авіяц., электратэхн., тракгаразборачны і інш. зды), хім., цэментнай, шыннай, харчасмакавай, паліірафічнай. Рамесная вытвсць — вырабы з воўны ан
    Анкара.
    Да арт. Анкер. Анкерны ход гадзінніка: 1  імпульсны камень; 2 — падвойны ролік; 3 — анкер, ці анкерная вілка; 4  палеты, ці штыфты, анкера; 5 — анкернае кола.
    Анкерыт.
    горскіх коз (тыфтык), ткацтва дываноў і інш. Чыгункі і аўтатрасы звязваюць А. з асн. пра.мысл. цэнтрамі і партамі краіны, праз міжнар. аэрапорт — з многімі краінамі свету.
    Засн. ў 7 ст. да н.э. фрьпійскім царом Мідасам. Уваходзіла ў Рымскую імперыю, Візантыю, з 14 ст. ў Асманскую імперыю. У стараж. і сярэднія вякі — важны цэнтр караваннага гандлю ў Анатоліі. Каля горада адбылася Анкарская бітва 1402. A — цэнтр нацвызв. руху 1918—22, рэзідэнцыя Прадстаўнічага кта, з 23.4.1920 — Вял. нац. сходу Турцыі і створанага ім урада. 3 1923 сталіца Турцыі.
    У Сгарым горадзе з вузкімі вулачкамі — храм Аўгуста і Ромы (засн. ў 2 ст. да н.э.), тэрмы (канец 2 ст. — пач. 3 ст.), калона Юліяна (4 ст.), сцены цьггадэлі (эпоха Аўгуста), мячэці Алааддзіна (1178), Арсланхана (1210, лерабудавана ў 1330), крыты рынак Махмудпашы (паміж 1464 і 1471). У Новым горадзе (развіваецца з 1920) рэгулярная планіроўка, шматпавярховыя дамы, катэджы, комплекс мінваў і новага меджліса, маўзалей Атацюрка (1953, арх, Э.Анат, ААрда, скулытг. З.Мюрыдаглу і інш). Помнік Агацюрку (1971, скульпт. Х.Гезер). 3 yuты, кансерваторыя, 6 дзярж. тэатраў. Археал. 1 Эгнагр. музеі.
    Ф.С.Фешчанка (гаспадарка).
    АНКАРСКАЯ БІТВА 1402, адбылася паміж войскамі сярэднеазіяцкага эміра Цімура і тур. султана Баязіда I пад Анкарой 28 (або 20) ліпеня. Цімуру ўдалося зайсці ў тыл тур. войскам, якія займалі абарону ў гарах, і акружыць Анкару. Атакі ўдрая меншага тур. войска, якое падышло да горада, былі адбіты. Пераход на бок Цімура анаталійскіх беяў паскорыў паражэнне Баязіда. Зыход бітвы іірывёў да часовага распаду Турцыі.