Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Те.: Obras completas Mexico, 1970; Рус. nep. — Короткая жпзнь. Верфь: Романы; Повестн п рассказы. М., 1983. Х.К.Папок. АНЁЛЫ (ад грэч. angelos вястун), у хрысціянстве, іудаізме, ісламе бесцялесныя звышнатуральныя істоты, створаныя Богам; пасрэднікі паміж Богам і людзьмі праз якіх ён абвяшчае людзям сваю волю. Паводле ггрынятай у хрысціянстве «нябеснай іерархіі», А. падзяляюцца на 9 чыноў, згрупаваных у 3 абліччах: серафімы, херувімы, прастолы; панавання, сілы і ўлады; пачаткі, анёлы і архангелы. Паводле ўяўленняў веруючых, да кожнаіа чалавека ад нараджэння Бог прыстаўляе асобнага А.ахоўніка.
АНЖУ (Anjou), гістарычная вобласць на ПнЗ Францыі^у бас. Ніжняй Луары. Пл. 7,6 тыс. км2. Нас. 680 тыс. чал. (1982). Уключае дэпартаменты Мен і Луара, часткова Эндр і Луара, Маен, Сарта. Гал. горад — Анжэ.
АНЖУ Пётр Фёдаравіч (15.2.1796, Вышні Валачок, Расія — 12.10.1869), даследчык Арктыкі, адмірал рус. флоту. У 1821—23 з памочнікамі апісаў паўн. берагі і авы паміж рэкамі Алянёк і Індыгірка, склаў карту Новасібірскіх авоў. У 1825—26 удзельнічаў у апісанні паўн.ўсх. берага Каспійскага м. і зах. берага Аральскага м. У 1827 вызначыўся ў Наварынскай бітве рускаанглафранц. флоту з тур.егіп. флотам на лінейным караблі «Гангут». Займаў камандныя пасады ў марскім ведамстве.
Імем А. названа паўн. група Новасібірскіх авоў.
Літ:. Пасецквй В.М. Петр Анжу. М., 1958.
АНЖУ АСТРАВЫ, цэнтральныя, самыя вял. астравы ў архіпелагу Новасібірскія авы ў м. Лапцевых і УсходнеСібірскім м. Уключаюць авы: Кацельны, Зямля Бунге, Фадзееўскі, Новая Сібір і Бяіькоўскі. Аіульная пл. каля 29 тыс. км . У рэльефе пераважаюць нізінныя акумулятыўныя раўніны, занятыя арктычнымі тундрамі. Названы імем рус. палярнага даследчыка П.Ф.Ляму.
АНЖЎЙСКАЯ ДЫНАСТЫЯ, каралеўская дынастыя ў шэрагу еўрапейскіх краін сярэднявечча. Паходзіла ад франц. графаў Анжу. Правіла ў Англіі ў 1154—1399 (гл. Плантагенеты), у Паўд. Італіі ў 1268—1442, Сіцыліі ў 1268—82 (намінальна ў 1266—1302). Заснавальнік дынастыі ў Сіцыліі і Паўд. Італіі Карл Анжуйскі (правіў да 1285)
Схема анізаметра магнітнага: 1 — крыніца святла; 2 — пругкія элементы; 3 — ліостэрка;
4 — шкала; 5 — узор; N, S — полюсы магніта.
Правіла таксама ў Венгрыі ў 1308—87 і ў Полыпчы ў 1370—82 і 1384—85.
АНЖЭРАСЎДЖАНСК, горад у Расіі, у Кемераўскай вобл. Засн. ў 1897. 104,8 тыс. ж. (1994). Чыг. станцыя (Анжэрская). Цэнтр вугальнай прамсці Кузбаса. Машынабудаванне і металаапрацоўка (буд. машыны, горназдабыўное абсталяванне, тракіарныя агрэгаты і інш.); хім.фармацэўтычная, лёгкая, харч. прамсць; вытвсць буд. матэрыялаў (жалезабетонныя вырабы, шкло).
АНЗЮС (ANZUS; Australia, New Zealand, United States), ваеннапалітычны блок Аўстраліі, Новай Зеландыі і ЗША. Назва ад першых літар краінудзельніц. Дагавор пра стварэнне блока падпісаны 1.9.1951 у СанФранцыска (ЗША) на неабмежаваны тэрмін, уступіў у сілу 29.4.1952. Інспіраваны ЗША, якія пасля пачатку Карэйскай вайны (1950) імкнуліся стварыць на ўзор НАТО калект. саюз бяспекі ў ціхаакіянскай прасторы. Прадугледжваў узаемную падтрымку ў выпадку нападу на аднаго з партнёраў. Аўстралія і Новая Зеландыя бачылі ў дагаворы гарантыю бяспекі ад Японіі. Пасля закрыцця новазеландскіх партоў для атамных ваен. караблёў ЗША (1985) амер. ўрад у
1986 абвясціў пра спыненне сваіх абавязкаў у адносінах да Новай Зеландыі, яе членства ў АНЗЮСе прыпынена.
АНІВА, заліў Ахоцкага м., каля паўд. берага в. Сахалін, паміж павамі Крыльёнскім і ТанінаАніўскім. Даўж. 90 км, шыр. 104 км, глыб. да 93 м. Шырока адкрыты ў паўд.зах. частку Ахоцкага м. Багаты рыбай (ласасёвыя, селядцы, траска, камбала). На беразе — гарады Аніва, Карсакаў.
АНІГІЛЯЦЫЯ (ад лац. annihilatio знішчэнне, знікненне), працэс узаемадзеяння элементарнай часціцы з яе антычасціцай, у выніку якога яны ператвараюцца ў ініп. элементарныя часціцы. Адбываецца ў адпаведнасці з захавання законамі. А. элекгроннапазітроннай пары (е — е+) у 2 або 3 фатоны і адваротны працэс нараджэння яе фатонамі былі прадказаны англ. фізікам П.Дзіракам (1931), выяўлены эксперыменлальна франц. фізікамі I. і Ф.ЖаліоКюры (1933) і дакладна апісаны ў квантавай электрадынаміцы. У фізіцы высокіх энергій А. — адзін з імаверных каналаў (прамежкавых стадый) працэсаў узаемадзеяння часціцы з антычасціцай, што ажыццяўляецца за кошт элекграмагн., слабага і моцнага ўзаемадзеянняў. Напр., пры сутыкненнях высокаэнергет. (е' — е+) пучкоў акрамя А. ў фатоны магчымы пругкае і няпругкае рассеянне, ператварэнне ў інш. пары (ц — й , v — v, л — х+ і г.д.), утварэнне звязаных недаўгавечных сістэм (пазітроній, кварконій і інш.) або абсалютна нейтральных часціц (у, р, q0 —» ), а ў канчатковым выніку — множнае нараджэнне часціц, пераважна адронаў. Сучасныя паскаральнікі на сустрэчных пучках даюць магчымасць атрымаць усе вядомыя элементарныя часціцы, у тл. самыя^масі^іыя, напр. слабыя базоны
Літ.: Ботуш А.А Очеркп по нсторнп фнзнкн ммкромнра. Мн., 1990. А.А.Богуш.
АНІД, гл. ў арт. Поліамідныя валокны.
АНІЁН, гл
АНІЗАГАМІЯ (ад грэч. anisos неаднолькавы + ...гамія), тып палавога працэсу, калі зліваюцца палавыя клеткі (гаметы), якія адрозніваюцца памерам, формай або паводзінамі пры зліцці. Напр., у некаторых водарасцяў А. заключаецца ў зліцці мужчынскіх і жаночых гамет, адна з якіх менш рухомая або большая за другую. Часам гэты працэс наз. гетэрагаміяй, а паняцце «А.» выкарыстоўваюць у адносінах да прасцейшых, якім у.палавым працэсе ўласцівы капуляцыя і кан'югацыя. Для выпіэйшых раслін і мнагаклетачных жывёл, а таксама для некаторых ірыбоў характэрна аагамія. Гл. таксама Ізагамія.
АНІЗАМЁТР МАГНІТНЫ (ад грэч. anisos неаднолькавы + ...метр), прылада
368 АНІЗАТРАПІЯ
для вызначэння магнітнай анізатрапіі монакрышталёў і тэкстураваных матэрыялаў. Прынцып дзеяння: доследны ўзор змяшчаюць у моцнае аднароднае магн. поле; папярочная кампанента вектара намагнічанасці, што ўзнікае, ўгварае момант вярчэння, які імкнецца павярнуць узор. Момант вярчэння кампенсуецца момантам, што ствараюць
пругкія мех. элементы прылады. Вугал павароту ўзору адлічваецца па шкале пры розных напрамках поля. Па выніках вымярэнняў разлічваюцца канстаніы анізатрапіі і ацэньваецца ступень дасканаласці тэкстуры. А.м. дае магчымасць даследаваць масіўныя ўзоры, ферамагн. плёнкі, матэрыялы ў вытв. умовах; інтэрвал тр ад 1300 К да геліевых (~1К); напружанасць магн. поля да 4000 кА/м.
АНІЗАТРАПІЯ (ад грэч. anisos неаднолькавы + tropos напрамак), 1) у ф і з і ц ы — залежнасць фіз. (мех., аптычных, магн. і інш.) уласцівасцяў рэчыва ад напрамку. Натуральная А. — характэрная асаблівасць крышталёў; абумоўлена іх сіметрыяй і выяўляецца тым больш, чым яна меншая. А. некаторых вадкасцяў (напр., вадкіх крышталёў) тлумачыцца асіметрыяй і пэўнай арыентацыяй малекул. У аморфных і полікрышталічных рэчывах А. бывае пры наяўнасці прыроднай (напр., драўніна) або штучнай тэкстуры (напр., пры пракатцы ліставой сталі зерні металу арыентуюцца ўздоўж напрамку пракаткі, у выніку чаго ствараецца А. мех. уласцівасцяў). А. многіх уласцівасцяў крышталёў, напр. лінейнага цеплавога расшырэння, электраправоднасці, пругкіх уласцівасцяў, характарызуецца значэннямі адпаведных пастаянных уздоўж гал. восі сіметрыі і ўпоперак да яе. Агпычная А. выяўляецца ў выглядзе падвойнага праменепераламлення, дыхраізму, змен харакгару палярызацыі і вярчэння плоскасці палярызацыі святла. Натуральная аптычная А. крьшпалёў абумоўлена неаднолькавасцю ў розных напрамках поля сіл, якія ўтрымліваюць атамы ці іоны рашоткі. Штучная А. ствараецца ў ізатропных асяроддзях пад уздзеяннем вонкавых сіл ці палёў, што вызначаюць у асяроддзях
пэўныя напрамкі, напр., у выніку ўздзеяння пругкіх дэфармацый, эл. поля, магн. поля (гл. Катона—Мутона эфект, Фарадэя эфект). 2) А. ў г е a л о г і і абумоўлена мікраслаістасцю, упарадкаванай арыентацыяй зерняў і крышталёў і мікратрэшчынаватасцю горных парод і мінералаў. Крышталі розных мінералаў выяўляюць А. розных уласцівасцяў: слюды — аптычных, мех. (спайнасці, пругкасці, трываласці); дыстэну — цвёрдасці; кварцу, турмаліну — аптычных, п’езаэлектрычнага эфекгу; магнетыту — ферамагнітных; кальцьггу — аптычных. А. некаторых мінералаў выкарыстоўваецца ў прыладабудаванні. А. масіваў горных парод вызначаецца ўпарадкаванымі лінейнымі ці плоскаснымі элементамі будовы (стратыфікаваныя асадкавыя і метамарфічныя тоўшчы горных народ з лінейна арыентаванымі струюгурамі, слаістасцю, макратрэшчынаватасцю і інш.). Пры горных работах найб. значэнне маюць дэфармацыйныя
ААнікейчык. Сны пра Радзіму. М.Багдановіч. 1981.
ўласцівасці парод. 3) У б а т a н і ц ы — здольнасць розных органаў адной і той жа расліны займаць рознае становішча пры аднолькавым ўздзеянні пэўнага фактара вонкавага асяроддзя. Напр., пры бакавым асвятленні расліны яе верхавінка выгінаецца ў бок крыніцы святла, а лісцевыя пласцінкі займаюць перпендыкулярнае напрамку прамянёў становішча.
Літ:. Шаскольская М.П. Очеркн о свойствах крнсталлов. 2 нзд. М., 1978; Смротмн Ю.Н., Шаскольская М.П. Основы крнсталлофнзнкм. 2 нзд. М., 1979.
АНІЗАТРОІІНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ, матэрыялы, уласцівасці якіх (мех., фіз. і інш.) неаднолькавыя па розных напрамках унутры гэтых матэрыялаў (гл. Анізатрапія). Да А.м. адносяцца монакры
нггалі, валакністыя і плёначныя матэрыялы, жалезабетон, пластмасы са слаістымі напаўняльнікамі (гетынакс, тэксталіты, шкло і вугляпластыкі і ініп.), кампазіцыйныя матэрыялы. Выкарыстанне А.м. скарачае расход матэрыялаў і паляпшае якасць канструкцый. Напр., трансфарматары са стрыжнямі з анізатропнай тэкстураванай сталі прыкладна на 20—40% лягчэйціыя за трансфарматары са стрыжнямі з гарачакачанай звычайнай сталі.
АНІЙСКАЕ ЦАРСТВА армянская феад. дзяржава (860—1045) са сталіцай у г. Аііі (зараз Турцыя). Узнікла ў выніку аб’яднання Арменіі Багратыдамі і выавалення ад улады Арабскага халіфата. Найбуйнейшае сярод феад. дзяржаў сярэдневяковай Арменіі, аб’ядноўвала яе большую частку. Высокага ўзроўню развіцця дасягнулі ў А.ц. рамёствы і гандаль, навука, архітэкгура, лра і мастацтва. Узмацненне феад. эксплуатацыі выклікала антыфеад. нар. рух тандракійцаў. У 10 ст. ў выніку феад. раздробленасці ў А.ц. ўтварылася некалькі царстваў — васалаў Багратыдаў. У 1045 заваявана Візантыяй.