• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АНДРЭЕЎ Мікалай Андрэевіч (26.10.1873, Масква — 24.12.1932), рускі скулытгар і графік. Засл. дз. маст.
    РСФСР (1931). Вучыўся ў Строганаўскім вучылішчы (1885—91) і Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1892—1901). Аўгар помнікаў М.В.Гогалю (1909), А.І.Герцэну і М.ПАгарову (1922), АМ.Астроўскаму (1929; усе ў Маскве); серыі скульптурных і графічных партрэтаў У.І.Леніна (1919—32), і'рафічных партрэтаў М.Горкага, К.Станіслаўскага, В.Качалава і інш.
    АНДРЭЕЎ Мікалай Мікалаевіч (28.7.1880, с. Курмане Палтаўскай губ. — 31.12.1970), рускі фізік; стваральнік сав. навук. іпколы акустыкі і гідраакустыкі. Акад. AH СССР (1953, чл.кар. 1933). Герой Сац. Працы (1970). Скончыў Базельскі унт (1909). 3 1912 працаваў у ВНУ і НДІ Масквы і Ленінграда, з 1940 у Фіз., з 1954 у Акустычным інтах AH СССР. Навук.
    працы па фіз. і тэхн. акустыцы і тэорыі ваганняў. Аўтар першай тэорыі распаўсюджвання гуку ў рухомых асяроддзях.
    Літ.: Г л е к н н Г.В. Н.Н.Андреев, 1880— 1970. М., 1980.
    АНДРЭЕЎ Мікалай Пятровіч (23.11.1892 — 15.1.1942), рускі літаратуразнавец і фалькларыст. Даследаваў рус. і ўкр. казкі. У аснову «Паказальніка казачных сюжэтаў» (1929) паклаў паказальнік казачных тыпаў фін. вучонага А..Аарнэ. Пазней адмовіўся ад фармаліст. метадаў даследавання фальклору і выступіў з крьпыкай канцэпцыі фін. школы. У працах «Фальклор і літаратура» (1936), «Фальклор у паэзіі Някрасава» (1936), «Творы Пушкіна ў фальклоры» (1937) і інш. разглядаў узаемадзеянне лры 1 фальклору. Яго паказальнік казачных сюжэтаў выкарыстаў Л.Бараг у паказальніку «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978).
    Літ.: Астахова AM. Н.П.Андреев в ясторнм советской фольклорнсгнкя 20—30х годов // Очеркн нсторнн русской эгнографнн, фольклорнстнкн н антропологня. М., 1971. Вып. 5. І.У.Саммевіч.
    АНДРЭЕЎ Павел Захаравіч (9.3.1874, с. Осьміна, Лужскі рн Ленінградскай вобл. — 14.9.1950), рускі спявак (басбарытон). Нар. арт. СССР (1939). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1903, з 1919 выкладаў у ёй, праф. з 1926). Удзельнічаў у «Рускіх сезонах» С.П.Дзягілева (у 1913—14). Сярод лепшых партый: Руслан («Руслан і Людміла» М.Глінкі), Князь Ігар і Барыс Гадуноў у аднайм. операх А.Барадзіна і М.Мусаргскага.
    Літ:. Лебедев Д. П.З.Андреев: Очерк жмзнм н творческой деягельностя. Л., 1971.
    АНДРЭЕЎ Уладзімір Аляксеевіч (н. 27.8.1930, Масква), рускі акцёр і рэжысёр. Нар. арт. СССР (1985). Скончыў Інт тэатр. мастацтва імя АЛуначарскага (1952). Акцёр, з 1970 гал. рэжысёр Маскоўскага тра імя М.Ярмолавай. 3 1985 гал. рэжысёр Малога тра Расіі. Выкладае ў Рас. акадэміі тэатр. мастацтва, праф. з 1978. Сярод роляў: Аляксей («У добры час» В.Розава), Васількоў («Шалёныя грошы» ААстроўскага), Галубкоў («Бег» М.Булгакава) і інш. Паставіў спекгаклі: «Мінулым летам у Чулімску» і «Паляванне на качак» А.Вампілава, «Грошы для Марыі» паводле В.Распуціна, «Бераг» паводле Ю.Бондарава і інш. Дзярж. прэмія Расіі імя К.Станіслаўскага 1980.
    АНДРЭЕЎ Фёдар Андрэевіч (1879, Вільня — 9.12.1952), патафізіёлаг і клініцыст. Засл. дз. нав. РСФСР. Скончыў Маскоўскі унт (1906). Вучань рус. патолага /уЗ.Фохта. Працаваў у мед. інтах Масквы, Свярдлоўска. У 1934— 38 заг. кафедры ў Мінскім мед. інце. У 1913 распрацаваў новы метад ажыўлення арганізма артэрыяльным нагнятаннем крыві. Навук. працы па вывучэнні ролі ЦНС у патагенезе захворванняў унутр. органаў, патафізіялогіі і фізіялогіі
    АНДРЭОЦІ 361
    сэрца, лёгкіх, аліментарнай дыстрафіі, пра ролю канстьпуцыі чалавека ў развіцці паталаг. працэсу.
    АНДРЭЕЎБУРЛАК (сапр. А н д р э е ў ) Васіль Мікалаевіч (1.1.1843, г. Ульянаўск — 10.5.1888), рускі акцёр. Вучыўся ў Казанскім унце. У тры з 1868. Ад камедыйнага акйёра, схільнага да імправізацыі і фарсавых прыёмаў ігры, эвалюцыяніраваў да рэалізму. У распрацоўцы тэмы «маленькага чалавека» спалучаў харакгарнасць з глыбокім псіхалагізмам. Сярод роляў: Шчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Расплюеў («Вяселле Крачынскага» А.СухавоКабыліна) і інш. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў першага прыватнага тра ў Маскве (т.зв. ГІушкінскі тр, 1880). Стварыў (разам з М.Пісаравым) «Першае таварыства рускіх акцёраў» (1883). Майстар маст. чытання.
    АНДРЭЕЎСКІ СЦЯГ, сцяг на карме судна ў расійскім ВМФ. Уведзены ў 1699 Пятром I. Палотнішча з блакітным крыжам па дыяганалі (крыж Андрэя Першазванага) спачатку было трохпалоснае — беласінечырвонае, потым (з 1709) аднаго з гэтых колераў, з 1865 — белае.
    АНДРЭЕЎШЧЫНА, вёска ў Беларусі, у Аршанскім рне Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 4 км на Пн ад г. Орша, 84 км ад Віцебска, 10 км ад чыг. ст. Орша, на шашы Орша—Віцебск. 3182 ж., 943 двары (1994). Камбінат буд. матэрыялаў, зд жалезабетонных вырабаў, райсельгасэнерга, аграрнапрамысл. аб’яднанне «Белая Русь». Сярэдняя школа, базавая спец. школаінтэрнат, клуб, 3 бкі, амбулаторыя, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання.
    АНДРЭЙ (Васіла, Вісіла,Андрэй Паляк;? — 1398), рэлігійны дзеяч, першы віленскі біскуті у ВКЛ (1388—98). Вучыўся ў Гнезне, служыў у Кракаве. 3 1374 сакратар і казначэй пры двары польскага караля. Садзейнічаў шлюбу каралевы Ядвігі з вял. кн. ВКЛ Ягайлам, пасля заключэння яго (1386) апошні даў згоду на ўтварэнне Віленскага біскупства і прызначэнне А. біскупам. У 1392 А. каранаваў Вітаўта на ВКЛ, заручыўшыся яго падтрымкай у правядзенні палітыкі пашырэння каталіцызму на тэр. ВКЛ. Быў вымушаны прызнаваць праваслаўе, бел. мову, паліт. незалежнасць ВКЛ ад Польшчы.
    АНДРЭЙ (свецкае К р ы т Аляксандр; ? — 21.5.1983), бел. рэлігійны дзеяч. Да 2й сусв. вайны жыў у Зах. Беларусі. Пасля вайны ў Германіі, Англіі: святар у прыходах, адміністратар Вікарыяльнай управы Беларускай аўтакефальнай правасл. царквы ў замежжы (БАПЦ). 3 1961 у ЗША: настаяцель прыхода св. Жыровіцкай Маці Божай у Кліўлендзе (ініцыятар рэліг. навучання дзяцейбеларусаў, у т.л. па гісторыі царквы на Беларусі). У 1969 епіскап, з 1970
    архіепіскап епархіі БАГІЦ у Паўн. Амерыцы. 3 1972 мітрапаліт БАПЦ.
    Л.У.Языковіч.
    АНДРЭЙ АЛЬГЕРДАВІЧ, Андрэй П о л а ц к і (1325—99), князь полацкі, пскоўскі і трубчэўскі. Сын Альгерда і віцебскай князёўны Марыі Яраслаўны. У 1342 жыхарамі Пскова абраны князем, за захаванне княжацкай пасады ў Пскове змагаўся і тады, калі стаў полацкім князем. Удзельнічаў у паходзе цвярскога кн. Міхаіла на Маскву (1372). Вёў актыўную барацьбу з крыжакамі, у 1373 і 1375 правёў паспяховыя паходы на Дынабург. Пасля 1377 распачаў барацьбу за велікакняжацкі пасад у ВКЛ. Пацярпеўшы паражэнне, вярнуўся княжыць у Пскоў. Уступіўшы ў саюз з вял. кн. маскоўскім Дзмітрыем Данскім, удзельнічаў у разгроме татараў на р. Вожа (1378), адваяваў у ВКЛ для Масквы северскія гарады Трубчэўск і Старадуб, удзельнічаў у Кулікоўскай бітве 1380. Пазней вярнуўся ў Полацк, вы
    МАндрэеў. Помнік М.В.Гогалю ў Маскве. 1909.
    ступіў супраць Ягайлы (1386), але трапіў у палон. Вызвалены ў 1390, стаў на бок Вітаўта ў яго барацьбе супраць Скіргайлы. Зноў княжыў у Пскове. Загінуў у бітве на Ворскле 1399.
    М.І.Ермаловіч.
    АНДРЭЙ БАБОЛЯ (1591—16.5.1657), бел. святы, езуіцкі манах, прапаведнік. Прапагандаваў ідэі Брэсцкай уніі 1596 у Вільні, Бабруйску, Полацку, Ломжы і Пінску, за што празваны пінскім апосталам. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 захоплены ў 1657 казакамі і пасля катаванняў забіты. Пахаваны ў Пінску. У 1827 яго мошчы перанесены ў Полацк. Кананізаваны ў 1938 папам Піем IX.
    АНДРЭЙ БАГАЛЮБСКІ (каля 1112 — 29.6.1174), князь уладзімірасуздальскі (1157—74). Сын Юрыя Далгарукага. Каля 1150—51 яму належалі Тураў і Пінск. У 1169 захапіў Кіеў; пад яго ўплыў трапілі Смаленскія і Дзвінскія
    землі. Змагаўся супраць феад. знаці, спрыяў развіццю ганддю і рамяства, перанёс сталіцу княства ва Уладзімір. У час яго праўлення УладзіміраСуздальскае княства стала найб. моцным на Русі. Забіты ў сваім замку ў Багалюбаве.
    АНДРЭЙ ПОЛАЦКІ, гл. Андрэй Альгердавіч.
    АНДРЭЙ УЛАДЗІМІРАВІЧ (каля 1390—1457?), князь, адзін з найбуйнейшых праваслаўных магнатаў ВКЛ. Сын кіеўскага кн. Уладзіміра з роду Альгердавічаў, брат Алелькі (Аляксандра, гл. ў арт. Алелькавічы) і Івана Бельскага (гл. ў арт. Бельскія). У адрозненне ад братоў удзельнага княства не атрымаў, але займаў высокае становішча ў ВКЛ, уваходзіў у велікакняжацкую раду. Уладальнік маёнткаў Лагойск, Гайна і Ка
    мянец (Менскі пав.), Славенск (Ашмянскі пав.), Палонна і Лемніца (Віцебская зямля) і інш. В.Л.Насевіч. АНДРЭЙКА (Andreiko) Андрыс Георгіевіч (17.10.1942, Рыга — 10.3.1976), латвійскі спартсмен (міжнар. шашкі). Міжнар. гросмайстар. Чэмпіён свету (1968—72), уладальнік Кубка свету (1966). Чэмпіён Еўропы (1974), чэмпіён СССР (1961, 1965—66, 1968, 1970—72, 1975). Пераможца міжнар. турніраў (1962—67, 1969, 1973).
    АНДРЭЙЧЫКІ, вёска ў Беларусі, у Раснянскім с/с Сенненскага рна Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 15 км на ПдУ ад Сянна, 80 км ад Віцебска, 2,5 км ад чыг. раз’езда. 295 ж., 135 двароў (1995). Базавая школа, бка, клуб, аддз. сувязі.
    АНДРЭОЦІ (Andreotti) Джуліо (н. 14.1.1919, Рым), італьянскі дзярж., паліт. і грамадскі дзеяч, пісьменнік і публіцыст. Доктар права. Уключыўся ў паліт. дзейнасць з 1942. У 1943—44 у антыфаш. апазіцыі. Адзін з заснавальнікаў і рэдактар цэнтр. органа хрысц.дэмакр. партыі (ХДП) газ. «II Ророіо» («Народ»), 3 1944 чл. Нац. савета ХДП, адзін з яе кіраўнікоў. 3 1948 дэпутат парламента, кіраўнік парламенцкай фракцыі ХДП (1968— 72), займаў міністэрскія пасады. У 1972—73, 1976—79, 1989—92 старшыня Савета Міністраў. Абвінавачаны ў карупцыі ў 1993, адышоў ад паліт. дзей
    362	АНДРЭЯ
    насці. Аўтар паліт. памфлетаў, прац па навейшай гісторыі Італіі і інш.
    АНДРЭЯ (Andreaea), род лістасцябловых імхоў сям. андрэевых. Каля 120 відаў. Растуць у высокіх шыротах і высакагор’ях па ўсім зямным шары. На Беларусі ў зах. раёнах трапляецца А. скальная (A. rupestris).
    Утварае невял. цвёрдыя дзернавінкі ад буразялёнага да чырвонабурага колеру. Сцяблы 1—2 см выш., прамыя або прыўзнятыя, густа ўкрытыя лісцем, Лісце прадаўгаватаяйцападобнае або яйцападобналанцэтнае, тупое, без жылак, вельмі гііраскапічнае. Каробачка на псеўданожцы, прадаўтаватаавальная, раскрываецца 4 прадаўтаватымі шчылінамі. Г.Ф.Рыкоўскі.
    АНДХРАНРАДЭШ. штат на ПдУ Індыі. Пл. 276,8 тыс. км , нас. 66,5 млн. чал. (1991), пераважна андхра (тэлугу);