• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    з бел. мовы выйшлі кн. паэзіі «Глыток вады» М.Танка (1975), «Так лёгка крочыш» П.Макаля (1982), аповесць «Лонва» І.Пташнікава (1980), збкі бел. паэзіі «Моваю сэрца» (1977, разам з Г.КрыжанавайБрынзавай) і бел. нар. казак «Чароўная дудка» (1982). Асобныя вершы бел. паэтаў у перакпадзе А. ўвайшлі ў анталогію «Жыццё супраць смерці» (1980), «Анталопю савецкай паэзіі XX стагоддзя» (Т. 1—2, 1981).
    А.К.Гардзіцкі.
    АНДРЫЯПАЎ Кузьма Андрыянавіч (28.12.1904, в. Кандакова Цвярской вобл., Расія — 13.3.1978), савецкі хімікарганік. Акад. AH СССР (1964; чл.кар. 1953). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі унт (1930). 3 1930 ва Усесаюзным электратэхн. інце, з 1954 у Інце элементааргам. злучэнняў АН СССР, адначасова з 1959 у Інце тонкай хім. тэхналогіі. Асн. навук. даследаванні па сінтэзе і распрацоўцы
    прамысл. тэхналогій новых высокамалекулярных злучэнняў, асабліва тэрмаўстойлівых крэмнійарган. палімераў, і матэрыялаў на іх аснове для электратэхн., лакафарбавай і буд. вытвсці. Ленінская прэмія 1963. Дзярж. прэмй СССР 1943, 1946, 1950, 1953.
    Тв.: Теплостойкве кремннйорганнческме даэлектрлкл. М.; Л., 1957; Методы элементоорганнческой хнмнн: Кремннй. М., 1968.
    АНДРЫЯНАЎ Мікалай Яфімавіч (н. 14.11.1952, г. Уладзімір), расійскі спартсмен (гімнастыка). Абсалютны чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1976, Манрэаль), алімпійскі чэмпіён у асобных відах мнагаборства (1972, Мюнхен, 1976). Абсалютны чэмпіён свету 1978, Еўропы 1975, СССР 1972—74. Чэмпіён свету 1974 і 1978, Еўропы і СССР у 1971—75 у асобных відах мнагаборства. Уладальнік Кубка свету 1975—77.
    АНДРЭЕЎ 359
    АНДРЫЯШАЎ Аляксандр Міхайлавіч (1.9.1863, Чарнігаў — 1939), украінскі гісторык. Скончыў Кіеўскі унт (1886). Працаваў у архівах Львова. Кіева, Рэвеля, Рыгі, Пецярбурга, супрацоўнічаў з Кіеўскай археагр. камісіяй. Даследаваў гісторыю ўкр. зямель феад. перыяду («Нарыс гісторыі Валынскай зямлі да канца XIV ст.», 1887; «Нарыс гісторыі каланізацыі Пераяслаўскай зямлі да пачатку XVI стагоддзя», 1931).
    АНДРЭ (Andre) Жак (25.2.1919, Парыж — 3.4.1988), французскі лётчык, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Засл. лётчык Францыі. Вучыўся ва унце, скончыў лётную школу. 3 1943 у СССР у складзе знішчальнага авіяпалка «Нармандыя—Нёман» 1й паветр. арміі. Удзельнік ВіцебскаАршанскай, Усх.Прускай, Кёнігсбергскай аперацый. Зрабіў 113 баявых вьшетаў, збіў 17 самалётаў праціўніка. Да 1969 у франц. арміі, палкоўнік.
    АНДРЭ (Andree) Саламон Аўгуст (18.10.1854, Грэна — кастр. 1897), шведскі інжынер, даследчык Арктыкі. У 1882—83 прымаў удзел у навук. экспедыцыі па Шпіцберген. 11.7.1897 (з Н.Стрынбергам і К.Фрэнкелем) спрабаваў дасягнутдь Паўн. полюса па паветр. шары «Арол» уласнай канструкцыі, аднак загінуў на вве Белы (на У ад Шпіцбергена). Рэшткі экспедыцыі знойдзены ў 1930. У гонар А. названа паўн. частка вва Зах. Шпіцберген (Зямля Андрэ).
    АНДРЭЕВА Ефрасіння Георгіеўна (н. 8.10.1931, в. Афонькіна Паўн.Казахстанскай вобл.), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Др пед. н. (1988), праф. (1991). Скончыла Башкірскі пед. інт (1955). 3 1958 у Мінску. Працавала ў Мінве адукацыі Беларусі і НДІ педагогікі, з 1974 у Бел. пед. унце. Даследуе гісторыю нар. асветы і пед. думкі Беларусі. Аўтар дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ.
    Тв.: Гісторыя педагогікі. Ч. 1. Гісторыя замежнай педагогікі са старажытных часоў да 1992 г. Мп., 1992; Гісторыя педагогікі. Ч, 2. Гісторыя педагогікі Беларусі са старажытных часоў да 1917 г. Мн., 1993.
    АНДРЭЕВА (сапр. Юркоўская) Марыя Фёдараўна (1868, С.Пецярбург — 8.12.1953), руская акгрыса. 3 1894 артыстка Тва мастацтва і лры, у 1898—1905 у МХТ. 3 тонкім лірызмам выконвала ролі ў п’есах Г.Гаўптмана (Раўтэндэляйн — «Патанулы звон», Кетэ — «Адзінокія»), А.Чэхава (Ірына — «Тры сястры», Аня — «Вішнёвы сад»), М.Горкага (Наташа — «На дне», Ліза — «Дзеці сонца», Мар’я Львоўна — «Дачнікі»). Адна са стваральнікаў і артыстка (1919—26) Вял. драм. тра ў Петраградзе. У 1931—48 дырэктар Маскоўскага Дома вучоных.
    АНДРЭЕВЫЯ ІМХІ, а н д р э і д ы (Andreaeidae), падклас лістасцябловых імхоў. Уключае 2 сям.: андрэевыя (120
    відаў) і андрэебрыевыя (1 від). На Беларусі адзін род — андрэя з сям. андрэевых.
    Сгаражытная група імхоў. якія, магчыма, існуюць з верхняга дэвонукарбону. Шэрагам прыкмет нагадваюць брыевыя імхі, адрозніваюцца тым, што каробачка раскрываецца прадаўгаватымі шчылінамі, як у пячоначнікаў. Прыстасаваны да скальнакамяністых субстратаў, вытрымліваюць нізкія тры і працяглае высыханне. Г.Ф.Рыкоўскі. АНДРЭЕСКУ (Andreescu) Іон (15.11.1850, Бухарэст — 22.10.1882), румынскі жывапісец. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Бухарэсце (1869—72), у акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1879—81). У канцы 1870х г. працаваў у Францыі разам з жывапісцамі барбізонскай школы жывапісу. Пейзажы і партрэты адметныя лірызмам, тонкасцю каларыту: «Чабан з авечкамі» (1873), «У лесе Бузэу» (1874), «Дарога па ўзгорках», «Сялянка ў зялёнай хустцы», аўтапартрэт, «Зіма ў Барбізоне» (усе 1881) і інш.
    ІАндрэеску. Аўтапартрэт.
    АНДРЭЕЎ (сапр. Пракоф’еў) Аляксандр Аляксандравіч (13.4.1923, С.Пецярбург — 10.1.1960), рускі паэт, перакладчык. Скончыў Ленінградскі унт (1948). Аўтар збкаў вершаў «Зорка пакаленняў» (1959) і «Сонца Ленінграда» (1961). Перакладаў на рус. мову творы ўкр., эст., чэшскіх і інш. паэтаў. Першыя пераклады з бел. паэзіі змешчаны ў «Анталогіі беларускай паэзіі» (Л., 1948). Пераклаў паэму «Безназоўнае» і шмат вершаў Я.Купалы, асобныя творы П.Броўкі, А.Куляшова, М.Танка, МЛужаніна, В.Віткі і інш.
    АНДРЭЕЎ Аляксей Леанідавіч (н. 24.2.1920, С.Пецярбург), рускі і бел. артыст балета і балетмайстар. Засл. арт.
    Расіі (1957), засл. дз. маст. Беларусі (1963). Скончыў Ленінградскае харэагр. вучылішча (1939). Да 1959 саліст і балетмайстар Ленінградскага тра оперы і балета імя Кірава. У 1960—64 і 1971—73 гал. балетмайстар Дзярж. тра оперы і балета БССР. Паставіў (разам з Н.Стукалкінай) першыя нац. балеты на сучасную тэму «Мара» Я.Глебава (1961)
    і «Святло і цені» Г.Вагнера (1963). 3 інш. пастановак на бел. сцэне: «Казка пра мёртвую царэўну і сем асілкаў» У.Дзешавова на тэмы А.Лядава (1961), «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1962), «Трыстан і Ізольда» на муз. Р.Вагнера і «Балеро» на муз. М.Равеля (1963), «Гарэзлівыя частушкі» на муз. Р.Шчадрына (1971; усе са Стукалкінай).
    Літ:. Грншенко М.М. Белорусскнй балет н современная тема. Мн., 1989.
    АНДРЭЕЎ Анатоль Яўгенавіч (н. 14.9.1916, г. Рагачоў Гомельскай вобл.), адзін з кіраўнікоў партыз. руху на тэр. Віцебскай і Беластоцкай абл. у Вял. Айч. вайну, дзярж. дэеяч БССР. Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Рэсп. партшколу пры ЦК КП(б)Б (1950), ВПШ пры ЦК КПСС (1959). 3 ліст. 1941 кіраваў падп. групай на чыг. ст. Орша. У 1942—44 камісар, камандзір партыз. атрадаў. 3 1961 нач. Гал. ўпраўлення, у 1963—64 мшістр аўтатранспарту БССР. Старшыня Бел. рэсп. савета ветэранаў вайны, працы і ўзбр. сіл (1987—94), Камісіі па справах б. партызан і падпольшчыкаў пры Прэзідыуме ВС БССР (1987—92). Чл. ЦК КПБ (1966—86). 3 1986 чл., у 1990—91 нам. старшыні Рэвіз. камісіі КГІБ. Дэп. ВС БССР у 1963—85, нар. дэп. СССР у 1989—91.
    АНДРЭЕЎ Андрэй, майстар разьбярскай і сталярнай справы 17 ст. Родам з Беларусі. У 2й пал. 17 ст. працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1684 «са таварышчы рабілі крэслы вялікай гасударыні, ларцы і паднасныя сталы».
    АНДРЭЕЎ Барыс Фёдаравіч (9.2.1915, Саратаў — 25.4.1982), рускі кінаакцёр. Нар. арт. СССР (1962). Скончыў Саратаўскі тэатр. тэхнікум (1937). Ствараў вобразы простых, знешне грубаватых хлопцаў, у якіх раскрываў душэўную
    360	АНДРЭЕЎ
    шчодрасць, шырыню рус. нар. характару (Назар Дума ў «Тракгарыстах», 1939; Бурмак у «Паданні аб зямлі Сібірскай», 1948); Саша Свінцоў у фільме «Два байцы», 1943). 3 1950 выконваў пераважна псіхалагічна глыбокія драм. ролі: Сава Зарудны («Паэма пра мора», 1958), Глазуноў («Аповесць палымяных гадоў», 1961), Расамаха
    Л.МАндрэеў.
    («Шлях да прычала», 1962), Важак («Аіггымістычная трагедыя», 1963) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1948, 1950.
    АНДРЭЕЎ Васіль Васілевіч (3.1.1861, г. Бежацк Цвярской вобл. — 26.12.1918), рускі музыкант, балалаечніквіртуоз. У 1838 заснаваў у Пецярбургу першы аркестр рус. нар. інструментаў (з 1923 імя А.), канцэртаваў з ім па Расіі, краінах Зах. Еўропы, ЗША. Пры яго ўдзеле ўдасканалена нар. балалайка, створаны яе аркестравыя разнавіднасці; арганізаваны многія аркестры рус. нар. інструментаў. Зацвердзіў балалайку як канцэртны інструмент. Аўтар каля 40 п’ес для балалайкі і аркестра, школы ігры на балалайцы (1894).
    Літ:. В.В.Андреев: Матерналы н документы. М., 1986.
    АНДРЭЕЎ Восіп, разьбяр па дрэве 17 ст. Выхадзец з Оршы. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1685 разам з інш. бел. разьбярамі рабіў іканастас «з флемаванымі дарожнікамі» і калонкамі для Новадзявочага манастыра ў Маскве.
    АНДРЭЕЎ Іван (?, Полацк — 1679), майстарчаканшчык па серабры. Са студз. 1660 майстар чаканнай справы Сярэбранай палаты Маскоўскага Крамля. Працаваў пераважна над рэльефнымі ўпрыгожаннямі. Сярод работ срэбраныя пазалочаныя рукамыйнікі царэвічаў Івана і Пятра (1676, зробленыя з Іванам Пракоф’евым, Васілём Іванавым і Ларыёнам Афанасьевым).
    АНДРЭЕЎ Леанід Мікалаевіч (21.8.1871, г. Арол — 12.9.1919), рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі унт (1897). Друкаваўся з 1892. Раннія творы вытрыманы ў традыцыях крытычнага рэалізму («Вялікі шлем», «Пецька на дачы», «Анёлачак», «Жылібылі»). Спачуваў рэвалюцыянерам, пратэставаў су
    праць вайны («Іншаземец», «Марсельеза», «Чырвоны смех»). У больш позніх творах («Сцяна», «Думка», «Бездань», «Жыццё Васіля Фівейскага») адчуваецца песімізм, падкрэсліваецца бяссілле чалавечага розуму. Рэвалюцыя 1905—07 абвастрыла цікавасць да сац. праблем (драмы «Да зор», 1905, выд. 1906; «Губернатар», 1906; «Апавяданне пра сем павешаных», 1908), а яе паражэнне выклікала расчараванне; матывы адчаю, вобразы смерці ідуць побач з паэтызацыяй анархічнага бунту: п’есы «Сава» (1906), «Жыццё чалавека» (1907), «Чорныя маскі», «Цар Голад» і «Анатэма» (усе 1908); апавяд. «Цемра», «Пракляцце звера» (абодва 1907); раман «Сашка Жыгулёў» (1911). Пасля Кастр. рэвалюцыі жыў у Фііаіяндыі.
    Тв.: Собр. соч. Т. 1—17. Спб., 1911—17; Красный смех. Мн., 1981.