• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АНДРОНІК I (Andronikos) Камнін (1118—12.8.1185), візантыйскі імператар з 1183, апошні з дынастыі Камнінаў. Захапіў прастол, скарыстаўшы нар. рух. Імкнучыся ўмацаваць бюракратычны апарат і знііпчыць карупцыю, праводзіў палітыку тэрору супраць арыстакратыі. Пакараны смерцю.
    АНДРОНІКАЎ (Андронікаш в і л і) Іраклій Луарсабавіч (28.9.1908, С.Пецярбург — 11.6.1990), рускі пісьменнік, літаратуразнавец. Засл. дз. маст. РСФСР (1959). Др філал. н. (1956). У літ.знаўчых працах даследаваў творчасць М.Ю.Лермантава. У напаўбелетрыстычных творах («Загадка Н.Ф.І.», 1938; «Тагільская знаходка», 1956, і інш.) расказваў пра архіўныя і тэксталагічныя пошукі. Выступаў з ула
    АНДРЫЁЛІ	357
    снымі вуснымі апавяданнямі, у якіх ствараў партрэты пісьменнікаў, артыстаў. Дзярж. прэмія СССР 1967.
    Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1980—81.
    АНДРОНІКАЎ МАНАСТЫР, Андронікаў Спаса Н е р у к a творнага мужчынскі манастыр. Засн. каля 1360 у Маскве на беразе р. Яўза. Названы ў гонар першага ігумена — Андроніка. Арх. ансамбль уключае белакаменны 4слуповы Спаскі сабор (1420—27) з фрагментамі фрэсак (1420я г.), выкананых пад кіраўніцтвам Д.Чорнага і А.Рублёва, аднаслуповую трапезную (1504) з царквою Міхаіла Архангела (1694), сцены і вежы (17 ст.). 3 1947 — музейзапаведнік стараж.рус. мастацтва імя А.Рублёва.
    АНДРОПАЎ Юрый Уладзіміравіч (15.6.1914, станіца Нагуцкая Стаўрапольскага краю — 9.2.1984), савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Ген. арміі (1976). Герой Сац. Працы (1974). 3 1944 на парт. рабоце ў Карэліі. 3 1953 пасол СССР у Венірыі, з 1957 заг. аддзела, у 1962—67 і з мая 1982 сакратар ЦК КПСС. У 1967—82 старшыня КДБ СССР. 3 ліст. 1982 Ген. сакратар ЦК КПСС, адначасова з чэрв. 1983 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР. Чл. Палітбюро ЦК КПСС з 1973. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1950—54 і з 1962.
    АНДРОСАЎСКАЕ ПЕРАМІР’Е 1667 Падпісана паміж Расіяй 1 Рэччу Паспалітай 9 лют. ў в. Андросава (Андрусава; на мяжы Мсціслаўскага і Смаленскага ваяв.) тэрмінам на 13,5 года; закончыла вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Паводле дагавора да Расіі перайшлі Смаленскае ваяв. з гарадамі Дарагабуж, Белая, Красны, Невель, Веліж і Себеж і Северская зямля з Чарнігавам і Старадубам. Рэч Паспалітая прызнала далучэнне Левабярэжнай Украіны да Расіі і згадзілася на перадачу Расіі Кіева да 1669 (не быў вернуты Рэчы Паспалітай). Запарожская Сеч апынулася пад агульным кіраўніцтвам абедзвюх дзяржаў. Беларусь і Правабярэжная Украіна засталіся ў межах Рэчы Паспалітай, іх насельніігтву гарантавалася свабода правасл. веравызнання і недатыкальнасць праваслаўных епархій. А.п. стала пачаткам саюзу Расіі і Рэчы Паспалігай супраць Турцыі і Крымскага ханства.
    АНДРОСІК Мікалай Мікалаевіч (н. 8.1.1945, в. Каменка Нясвіжскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне ветэрынарнай мікрабіялогіі. Чл.кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Др вет. н. (1989). Скончыў Віцебскі вет. інт (1970). 3 1972 у Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі імя С.Н.Вышалескага, з 1994 нач. Гал. ўпраўлення аграрнай адукацыі Мінсельгасхарча Беларусі. Навук. працы па дыягностыцы, спец. прафілактыцы і мерах барацьбы з інфекц. хваробамі жывёл.
    Тв.\ Профнлактмка пневмоннй свнней. Мн., 1989; Справочннк по болезням сельско
    хозяйственных жнвотных. 2 мзд. Мн., 1990 (у сааўт.); Справочннк по болезням молодняка жнвотных. Мн., 1995 (разам з М.В.Якубоўскім, Я.АПанкаўцом).
    АНДРОЎСКАЯ (сапр. Ш у л ь ц ) Вольга Мікалаеўна (21.7.1898, Масква — 31.3.1975), руская актрыса. Нар. арт. СССР (1948). 3 1924 у трупе МХАТа. Выконвала пераважна камедыйныя ролі, вызначалася ўменнем ствараць складаныя характары. Сярод лепшых роляў: Сюзанна («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), лэдзі Тызл («Школа зласлоўя» Р.Шэрыдана), пані Конці («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка). Здымалася на бел. кінастудыі ў фільмах «Мядзведзь» (1938) і «Чалавек у футарале» (1939). Дзярж. прэмія СССР 1952.
    АНДРЎСАЎ Мікалай Іванавіч (19.12.1861, Адэса — 27.4.1924), рускі геолаг і палеантолаг, адзін з засна
    Спаскі сабор Андронікава манастыра.
    САндруховіч. Партрэт Я.Купалы. 1979.
    вальнікаў палеаэкалогіі. Акад. Пецярбургскай АН, чл.кар. (1910). Праф. Юр’еўскага (1896) і Кіеўскага (1905) унтаў, Вышэйшых жаночых курсаў у Пецярбургу (1912). Працаваў у Геал. кце (Пецярбург). Навук. працы па стратыграфіі і палеанталогіі неагену Полтакаспійскага бас., тэктоніцы і палеагеаграфіі Альпійскай зоны Еўразіі, выкапнёвых рыфах, арганагенных вапняках. Даследаваў трацічныя адклады Паўн. Каўказа і Закаўказзя. Удзельнічаў у акіянаграфічных экспедыцыях на Чорным (1890) і Мармуровым (1894) морах, у заліве КараБагазГол (1897).
    АНДРУХОВІЧ Сцяпан Адамавіч (1.1.1909, в. Губіна Уздзенскага рна Мінскай вобл. — 5.4.1989), бел. жывапісец. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930). Працаваў у станковым жывапісе. Сярод твораў: «Веснавая сяўба» (1947), «Коні. На лузе» (1953), «Калгасны табун» (1958), лірычныя і індустр. пейзажы «Жыта» (1947), «Мінскае мора» (1954), «Новалукомль» (1966), «Пейзаж з лодкай» (1973), «Перад дажджом» (1975), партрэт Я.Купалы (1979) і інш.
    АНДРУШЭВІЧ Ян (пач. 16 ст. — 1567 ?), рэлігійны і дзярж. дзеяч ВКЛ, паэтлацініст. Канонік у Вільні, біскуп у Кіеве і Луцку. Аўгар дыдакгычнарэліг. паэмы «Lens Lituana оійп...» (каля 1543) пра легендарнае забойства ў Вільні 14 францысканскіх манахаў у перыяд княжання Альгерда (1345—77). Гал. змест і пафас паэмы ў апалагетычнахрысц. тэндэнцыйнасці, дыдактызме, асуджэнні братазабойстваў.
    Літ:. Дорошкевнч В. 11. Новолатннская поэзня Белорусснн м Лнтвы: Первая половмна XVI в. Мн., 1979.
    АНДРЫЕЎСКІ Дзмітрый Мікалаевіч (4.10.1904, г. ГІагара Бранскай вобл. — 18.12.1983), вучоны ў галіне арган. хіміі. Др хім. н., праф. (1965). Скончыў Інт тонкай хім. тэхналогіі ў Маскве (1930). 3 1943 у авіяцыйным, з 1959 у індустрыяльным інтах г. Куйбышаў. У 1966—74 у БДУ. Даследаваў састаў сланцаў, вугалю, распрацоўваў тэхналогіі пірагенных працэсаў паліва, атрымання араматычных злучэнняў, вывучаў ізамерызацыю алканаў і цыклаалканаў.
    Тв.: К вопросу термодннамнкн нзомернзацмн метнлалканов (разам з Г.Я. Кабо, Г.М.Ротанавым) // Нефтехнмня. 1975. № 1. АНДРЫЁЛІ Міхал Эльвіра (26.11.1837, Вільня — 23.8.1893), жывапісец, рысавалыпчык, ілюстратар. Бацька выхадзец з Італіі. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, у Маскоўскім вучылішчы жывапісу і ваяння (1855—57), Пецярбургскай AM (1857—59), у акадэміі Св. Лукі ў Рыме (1860). У 1861 на Рымскай выстаўцы адзначаны сярэбраным медалём. Працуючы ў Вільні, быў звязаны з рэв. коламі, прымыкаў да «чырвоных». У 1863 на Віленшчыне і ў Коўне ўдзельнічаў у
    358
    АНДРЫЖЫЕЎСКІ
    паўстанні JS63—64. У вер. 1863 арыштаваны, у студз. 1864 уцёк з ковенскай турмы за мяжу. Жыў у Лондане і Парыжы, стварыў шмат графічных работ пра падзеі 1863. Вярнуўся ў 1866 на радзіму, арыштаваны і сасланы ў Вятку, дзе стаў настаўнікам будучых рус. мастакоў В. і А.Васняцовых. 3 1871 у Варшаве, прадаўжаў маст. адукацыю ў
    ІАндрыч.
    школе Герсана. У 1883—86 працаваў у Парыжы. У жывапісных і графічных работах адлюстроўваў жыццё і побыт бел. і ліг. народаў, іх гіст. мінулае (графічныя творы «Смерць Кейстута», «Сутычка літвінаў з крыжаносцамі», «Хрышчэнне язычнікаў», «Смерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў», «Залёты шаўца»). Напісаў партрэт Ф.Багушэвіча. Ілюстрацыі да кніг А.Міцкевіча, Ю.Славацкага, А.Мальчэўскага, Ю.Крашэўскага, У.Сыракомлі, Э.Ажэпікі, У.Шэкспіра, Дж.Ф.Купера, зробленыя пад уплывам рамантызму, вызначаюцца тэхн. лёгкасцю, багаццем фантазіі.
    Літ.: Нсторкя русского нскусства. Т. 9, кн. 2. М., 1965; Andriolli — swiadek swoich czasow: Listy i wspomnienia. Wroclaw etc., 1976. АНДРЫЖЫЕЎСЮ Анатоль Альгертавіч (н. 31.5.1944, г. Ульянаўск, Расія), бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Др тэхн. н. ■ (1994). Скончыў Маскоўскі унт (1969). 3 1972 у Інце ядз. энергетыкі, з 1994 у Інце праблем энергетыкі АН Беларусі. Навук. працы па механіцы і цеплафізіцы дысперсных парагазавадкасных асяроддзяў, экалагічных аспектах узаемадзеяння энергет. і прыродных сістэм, міграцыі аэразольных выкідаў АЭС у аэра і гідрасферах.
    Твл Дннамнческая устойчнвость работы снстемы неэквнвалентных парогенернруюшнх каналов // Днссоцннруюіцне газы как теплоноснтелн н рабочне тела АЭС. Мн., 1981.
    АНДРЫЧ (Aadrih) Іва (9.10.1892, в. Долак, каля г. Траўнік, Боснія — 13.3.1975), югаслаўскі пісьменнік і дыпламат. Др філасофіі (1924). Чл. Сербскай АН (з 1926), Югаслаўскай (з 1951) і Славенскай (з 1953) акадэмій навук і мастацтваў. У 1921—41 дыпламат у еўрап. краінах. Аўтар збкаў лірычных вершаў у прозе «Ех ponto» (1918), «Неспакоі» (1920), апавяданняў і аповесцяў «Шлях Аліі Джэрджалеза» (1920), «Мост
    на Жэпе» (1947) і інш., кароткіх раманаў «Паненка» (1945), «Пракляты двор» (1954). Сусв. вядомасць прынеслі гіст. раманы пра мінулае Босніі «Траўніцкая хроніка» і «Мост на Дрыне» (абодва 1945). Гал. рысы яго твораў — філас. напоўненасць і глыбсікі псіхалагізм. Літ.крыт. працы пра дзеячаў сербскай і сусветнай культуры. Нобелеўская прэмія 1961. На бел. мову творы А. перакладалі В.Рагойша, АРазанаў, Л.Самасейка, Б.Сачанка, Г.Тварановіч, І.Чарота.
    Тв:. Сабрана дела. Т. 1—17. Београд н др., 1981; Бел. пер. —Трывожны год. Мн., 1978; Мост на Дрьше; Праклягы двор. Мн., 1993; Рус. пер. —Собр. соч. Т. 1—3. М., 1984—85.
    Літ.: Нво АндрнЬ: Бнобмбляогр. указ. М., 1974; П о п о в м 11 Р. Нво Андрніі: Жмвот. Београд, 1988. J.A.4apoma.
    АНДРЫЧ (Andrycz) Ніна (н. 11.11.1915, Брэст), польская актрыса. Скончыла Інт тэатр. мастацтва ў Варшаве (1935). Працуе ў варшаўскім «Тэатры
    МАндрыёлі. Смерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў.
    Польскім». Яркі тэмперамент актрысы найб. поўна раскрыўся ў ролях рамант. рэпертуару. Яе мастацтву ўласцівыя юнкасць псіхал. аналізу, трагічная глыбіня вобразаў: лэдзі Мільфард («Каварства і каханне» Ф.Шьшера), Жанна («Святая Іаанна» Б Шоу), Хімена і Ізабэла Лэнцкія («Лялька» паводле Б.Пруса).
    АНДРЫЧЫК (AndricA) Юрай (н. 22.4.1937, в. Бежаўцы Міхалаўскага рна, Чэхія), славацкі паэт і перакладчык. Скончыў Інт рус. мовы і лры ў Празе (1960). Аўтар збкаў паэзй «Узыходжанне на зямлю» (1970), «Глухія зычныя» (1973), кн. апавяданняў для дзяцей «Павой» (1976). Асн. тэматыка творчасці — хараство і багацце роднай зямлі, духоўнае жыццё сучасніка. Перакпадае з рус., бел., укр., польск., чэшскай моў на славацкую. У яго перакладзе