• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АНЕМАХАРЬІЯ (ад анема... + ...харыя), перанос пладоў, насення, спораў і інш. зачаткаў (дыяспораў) раслін паветр. плынямі. Асн. спосаб рассялення наземных споравых раслін, грыбоў і некаторых іпш. арганізмаў. Mae значэнне і ў насенных раслін. Пры А. дыяспоры лунаюць і планіруюць, апалыя пераносяцца ветрам па паверхні глебы, вады або па шарпаку.
    Дыяспоры, якія лунаюць, маюць невял. масу (споры, дробнае пылаватае насенне ятрышнікавых, заразіхавых, грушанкавых, званочкавых) або прыстасаванні накшталт парашуцікаў (чубкі на пладах астравых, на насенні скрыпнёвых, ластаўневых, вярбовых). У дыяспораў, якія планіруюць, ёсць крылападобныя прыдаткі (плады вяза, бярозы, вольхі, клёну, ясеня, насенне хвойных і інш.). Асн. маса дыяспораў разносіцца ў межах да 1 км (адзінкавыя дыяспоры дрэў у буру ці па шарпаку — да 4—10 км, споры грыбоў — часам на сотні кіламетраў).
    АНЕМІЯ (ад ан... + грэч. haima кроў) малакроўе , захворванні чалавека і жывёл, якія характарызуюцца зніжэннем колькасці гемаглабіну ў адзінцы аб’ёму крыві, часцей пры адначасовым зніжэнні колькасці эрытрацьггаў. Адрозніваюць 3 асн. групы А: ад страты крыві; пры павялічаным разбурэнні эрытрацытаў; пры парушэнні ўтварэння эрытрацытаў. Суправаджаюць А. многія захворванні, у т.л. інфекцыйныя, пры якіх у арганізме ўзнікае дэфіцыт жалеза, вітаміну Вп, фоліевай кіслаты. Могуць быць вынікам непаўнацэннага харчавання (асабліва пры недахопе ў ежы мяса). Асн. прыкметы жалезадэфіцытных А.: бледнасць скуры, галавакружэнне, галаўны боль, «муіпкі» ў вачах, ломкасць валасоў і пазногцяў. А., звязаныя з вітаміннай недастатковасцю, часцей адзначаюцца ў пажылых людзей; да агульных прыкмет дадаюцца спецыфічныя — адчуванне пякоты ў языку, паносы, у запушчаных выпадках — сімптомы пашкоджання нерв. сістэмы. Пры гемалітычных набытых і спадчынных А., звязаных з павышаным разбурэннем эрытрацытаў, скура і слізістая абалонкі жаўтушныя. Усе віды А. патрабуюць неадкладнага лячэння.
    АНЕМОГРАФ (ад анема... + ...граф), анемарумбограф, прылада для бесперапыннага аўтам. запісу скорасці і напрамку (румбу) ветру. Адрозніваюць дыпы: чашачны А. (прыёмная частка як у анемометра\ запісвае скорасць ветру з
    366	АНЕМОМЕТР
    дакладнасцю 0,5—1 м/с. А. манаметрычны (рэгіструе парывы ветру з дакладнасцю 0,3—0,5 м/с). Найб. дакладны А. аб’ядноўвае чашачны і манаметрычны.
    АНЕМОМЕТР (ад анема... + ...метр), прылада для вымярэння скорасці ветру і газавых патокаў. У недыстанцыйных А. скорасць патокаў вызначаецца па скорасці вярчэння ветравога кола, вінта, крыжавіны з паўшар’ямі (А. чашачны) або па дадатным ціску (т.зв. трубка Пгго), у тэрмаанемометрах — па цеплааддачы нагрэтага дроту. Выкарыстоўваецца таксама аўтаматычны А. з сігнальным прыстасаваннем для выяўлення небяспечных парываў ветру і ўключэння проціаварыйных прыстасаванняў. Для бесперапыннага запісу скорасці ветру служаць анемографы.
    АНЕМОНА гл. Кураслеп.
    АНЕНКАЎ Павел Васілевіч (1.7.1813, паводле інш. звестак 30.6.1812, Масква — 20.3.1887), рускі крытык, гісторык літаратуры, мемуарыст. Вольны слухач Пецярбургскага унта. У «Огечественных заплсках» і «Современнмке» апублікаваў цыкл артыкулаў «Парыжскія пісьмы» (1847—48). Аўтар кн. «Матэрыялы дая біяграфіі А.С.ГІушкіна» (1853), «Пушкін у Аляксандраўскую эпоху» (1874), складальнік першага пасмяротнага збору твораў А.Пушкіна (т. 1—7; 1855—57). Найб. значную частку спадчыны А. складаюць мемуары, у тл. кн. «Выдатнае дзесяцігоддзе (1838— 1848)» (1880) — адна з асн. крыніц вывучэння літ. думкі і грамадскага руху 183040х г.
    Тв.: Воспомннання я крнтнческне очеркм 1849—1868. Т. 1—3. Спб., 1877—81; Лнтературные воспомннанвя. М., 1983.
    АНЕНКАЎ Юрый Паўлавіч (23.7.1889, ПетрапаўлаўскКамчацкі — 3.5.1974), рускі жывапісец і графік. Вучыўся ў вучылішчы АШтыгліца ў Пецярбургу (1909—11), у Ф.Валатона і М.Дэні ў Парыжы (1911—12). Аўтар вострахаракгарных партрэтаў, часта з элементамі гратэску. Адзін з заснавальнікаў сав. кніжнай ілюстрацыі («Дванаццаць» А.Блока, 1918). Мастак тэатра і кіно. Выпрабаваў шэраг кірункаў мастацгва 1й чвэрці 20 ст., у тл. кубізм. 3 1924 за мяжой (Германія, Францыя). Напісаў «Дзённік маіх сустрэч» (рус. пер. 1991).
    АНЕНСКІ Інакенцій Фёдаравіч (1.9.1856, г. Омск — 13.12.1909), рускі паэт. Скончыў Пецярбургскі унт (1879). Аўтар трагедый «Меланіпафілосаф» (1901), «Цар Іксіён» (1902), «Лаадамія» (1906), «Фаміракіфарэд» (выд. 1913), заснаваных на сюжэтах ант. міфалогіі. Паэзіі А. (збкі «Ціхія песні», 1904; «Кіпарысавая шказулка», 1910; «Пасмяротныя вершы» 1923) уласцівыя дэкадэнцкае светаўспрыманне, адзін
    ства інтэлектуальных і маральных пачаткаў. Выступаў як перакладчык і крытык («Кніга адаюстраванняў», т. 1—2, 1906—09).
    АНЕНСКІ Ісідар Маркавіч (13.3.1906 — 2.5.1977), расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Засл. дз. маст. Расіі (1971). Скончыў Інт тэатр. мастантва (1934), Усесаюзны інт кінематаграфіі ў Маскве (1936).
    Сярод фільмаў: экранізацыі твораў А.Чэхава «Мядзведзь» (1938), «Чалавек у футарале» (1939; абодва на кінастудыі «Беларусьфільм»), «Ганна на шыі» (1954), а таксама «Пягы акіян» (1940), «Княжна Мэры» (1955), «Таленты і паклонніхіі (1973) і інш.
    АНЕРОІД (ад а... + ірэч. neros вілыотны + eidos від), прылада для вымярэння атм. ціску. Асн. дэталь — метал. скрыначка, унутры якой вакуум. Пры павышэнні ціску яна сціскаецца, што праз злучаную з ёю спружыну выклікае зрушэнне стрэлкі на шкале. Адчувальнасць да 10 Па. Для атрымання сапраў
    Схема анеўплаідыі.
    днага значэння ціску ў паказанні А. ўводзяць папраўкі, якія вызначаюцца пры параўнанні з данымі ртутнага барометра. Выкарыстоўваецца таксама як вышынямер (напр., у авіяцыі; шкалу А. градуіруюць у метрах).
    АНЕСТЭЗІЯ, гл. ў арт. Абязбольванне.
    АНЕСТЭЗІЯЛОПЯ (ад ан... + грэч. aistli&is пачуццё + ...логія), галіна клінічнай медыцыны, якая вывучае праблемы абязбольвання, кіравання жыццёваважнымі функцыямі арганізма ў час хірургічнай аперацыі, а таксама перад пачаткам і пасля яе. Уключае рэаніматалогію і інтэнсіўную тэрапію.
    Метады абязбольвамня пачалі распрацоўвацца разам з хірургіяй яшчэ ў Стараж. Асірыі, Егіпце, Кітаі, Індыі і інш. краінах. Як абязбольвальныя сродкі выкарыстоўваліся
    настоі і адвары маку, індыйскіх канапель, мандрагоры, дурнап'яну. У сярэднявеччы абязбольванпе дасягалася таксама сцісканнем сасудаў шыі або канечнасцяў, шчодрым кровапусканнем, ахаладжэннем тканак і інш. У 19 ст. адкрыты эфектыўныя спосабы абязбольвання. Англ. ўрач У.Мортан у 1846 правёў аперацыю пад эфірным наркозам, у 1844 амер. ўрач Х.Уэлс выкарыстаў закіс азоту пры выдаленні зуба. У 1847 іпатландскі ўрач Дж.Сімпсан у якасці сродку для наркозу прапанаваў хлараформ. У Расіі эфірны і хлараформпы наркоз увялі ў практыку М.І.ГІірагоў і Ф.І.Іназемцаў (1847). Прынцыпова новым метадам анестэзіі было адкрыццё мясцоваанестэзоўнага дзеяння какаіну (рус. ўрач В.К.Анрэл, 1879; аўстр. Келер, 1884). 3 увядзеннем у практыку раствораў яавакаіну пачало хугка развівацца мясц. абязбольванне: інфільтрацыйная, правадніковая і спіннамазгавая авестэзія (АВ.Вішнеўскі, С.С.Юдзін, І.С.Жораў, Я.М.Мяшалкін і інш.).
    На Беларусі сістэматычныя даследаванні па А. пачаліся ў канцы 1950 — пач. 1960 г. у Бел. інце ўдасканалення ўрачоў, мед. інтах. Вывучаюцца праблемы эндатрахеяльнага наркозу, камбінаванай анестэзіі, асаблівасцяў абязбольвання пры розных хірург. умяшаннях. Распрацоўваюцца пытанні штучнай вентыляцыі лёгкіх, артэрыяльнай гіпатэнзіі, гіпа і ііпертэрміі (В.К.Зубовіч, І.І.Канус, І.З.Кляўзунік, АА.Плавінскі, У.У.Спас, І.З.Столкарц, П.В.Цэдрык і інш.). Створана служба анестэзіялогіі — рэаніматалогіі з палатамі інтэнсіўнай тэрапіі.
    Літ.. Бунятян АА, Рябов Г.А, М а н е в н ч A3. Анестезнологня м реанмматологня. 2 нзд. М., 1984; Руководство по анестезнологнн. М., 1994. І.І.Канус.
    АНЕТА (Aneto), ПікадэАнета, самая высокая вяршыня Пірэнеяў, у Іспаніі. Вьпп. 3404 м. Размешчана ў гранітным масіве Маладзета. Снежнікі і невял. ледавікі.
    АНЕЎПЛАІДЬІЯ (ад ан... + грэч. eu добра, цалкам + ploos кратны + eidos від), гетэраплаідыя, спадчынная змена, пры якой клеткі арганізма маюць колькасць храмасом, не кратную адзінарнаму (гаплоіднаму) набору. Адсутнасць у храмасомным наборы дыплоіда адной храмасомы наз. манас о м і я й , дзвюх гамалагічных храмасом — нулісоміяй; наяўнасць дадатковай гамалагічнай храмасомы — трысоміяй. Арганізмы з анамальнай колькасцю храмасом наз. адпаведна манасомікамі, нулісомікамі, трысомікамі. Асн. механізм узнікнення А.— неразыходжанне і страта асобных храмасом у мітозе і меёзе. А. звьмайна прыводзіць да паніжэння жыццяздольнасці і нярэдка да гібелі анеўплоідаў, асабліва ў жывёл. Прыкладам А. ў чалавека з’яўляецца Даўна хвароба, якая выклікаецца трысаміяй па 21й храмасоме. 3 дапамогай А. пры генет. аналізе вызначаюць лакалізацыю генаў у храмасомах.
    АНЕЎРЫЗМА (ад грэч. aneurysma расшырэнне), абмежаванае расшырэнне крывяноснага сасуда ці поласці сэрца пры станчэнні і выпучванні яго сценкі.
    АНІЗАМЕТР	367
    Адрозніваюць А. сапраўдныя, калі выпучваюцца ўсе слаі сценак, і несапраўдныя — анеўрызматычны мяшок фарміруецца пры сценцы пашкоджанага сасуда. А. сасудаў (артэрыяльныя, вянозныя, артэрыявянозныя) і аорты з’яўляюцца ўскладненнямі атэрасклерозу, сіфілісу, раненняў і інш. хвароб. А. сэрца ўзнікае пасля інфаркгу ў сценцы левага жалудачка. А. могуць парушаць кровазабеспячэнне і сціскаць прылеглыя тканкі. Магчымы разрывы А. і крывацёкі са смяротным зыходам. Лячэнне спецыяльнае (асн. хваробы) і хірургічнае (траўматычныя А).
    АНЁЦІ (Onetti) Хуан Карлас (н. 1.7.1909, г. Мантэвідэо, Уругвай), уругвайскі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў новай лац.амер. прозы. На пачатку творчасці зазнаў уплыў філасофіі экзістэнцыялізму. Аўтар збкаў апавяданняў «Самае жахлівае пекла» (1962), «Сумная, як яна» (1963), аповесцяў «Калодзеж» (1939), «Для адной безыменнай магілы» (1959), раманаў «Нічыйная зямля» (1941), «Кароткае жыццё» (1950), «Верф» (1961), «Хунтакадаверэс» (1964), «Дадзім слова ветру» (1978), «У тыя часы» (1987) і інш. Паўфантастычныя сюжэтныя сітуацыі ў творах А. часам набываюць сімвалічнае гучанне; з глыбокім псіхалагізмам даследуе пачуццё бяссілля, прыгнечанасці, працэс разрыву герояў з рэчаіснасцю варожага свету. Прэмія М.Сервантэса (1980).