Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Тв.: Бмотехннческне способы повышення эффектнвностн оплодоіьорення сельскохозяйственных жнвотных. Мн., 1988; Основы янтенснвных технологнй пронзводства молока л мяса. Мн., 1990 (разам з В.І.Сапегам, П.П.Ракецкім).
АНТАНЮК Георгій Аляксандравіч (н. 13.11.1942, в. Мацы Кобрынскага рна Брэсцкай вобл.), бел. філосаф. Др філас. н. (1991), праф. (1993). Скончыў Ленінградскі унт (1970). 3 1974 у Інце філасофіі і права, з 1980 на кафедры філасофіі АН Беларусі. Аўтар прац па праблемах сац. кіравання, сац. праекгавання і міжэтнічных адносін: «Сацыяльнае праектаванне: (некаторыя метадалагічныя аспекты)» (1978), «Сацыяльнае праекгаванне і кіраванне грамадскім развіццём: Тэарэтыкаметадалагічны аспекг» (1986). Адзін з аўтараў кн. «Сацыяльнафіласофскія праблемы вытворчасці і выкарыстання навуковых ведаў» (1992) і інш.
АНТАНЮК Любоў Адамаўна (н. 28.4.1949, в. Ломыш Хойніцкага рна Гомельскай вобл.), бел. мовазнавец. Др філал. н. (1992). Скончыла Мазырскі
пед. інт (1970). 3 1974 у Інце мовазнаўства АН Беларусі, з 1991 у БДУ. Даследуе іраматыку бел. мовы: «Станавыя значэнні сумеснасці і ўзаемнасці ў сучаснай беларускай літаратурнай мове» (1981), *Беларуская граматыка» (ч. 2, І986; у сааўт.); станаўленне, развіццё і функцыянаванне бел. тэрміналогіі: «Беларуская навуковая тэрміналогія» (1987). Сааўтар «Рускабеларускага слоўніка лінгвістычных тэрмінаў» (1988), «Слоўніка лінгвістычных тэрмінаў» (1990). Вучоны сакратар Рэсп. тэрміналагічнай камісіі (з 1980), член Міжнар. аргцыі па ушфіканыі тэрміналагічных неалагізмаў (МАУТН), віцэпрэзідэнт Міжнар. федэрацыі тэрміналагічных банкаў (МФТБ).
АНТАНЮК Максім Антонавіч (1895, в. Мацы Кобрынскага рна Брэсцкай вобл. — 30.7.1961), ваенны дзеяч, ген.лейт. (1940). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1927). 3 1915 у армй, прапаршчык. 3 кастр. 1917 у Чырв. гвар
Палярная станцыя ДзюмонДзюрвіль (Францыя) у Антарктыдзе.
дыі, у грамадз. вайну пам. камандзіра палка, камандзір батальёна, Паўд. групы войскаў 5й арміі, дывізій. Пасля вайны камандзір стралк. дывізій, нам. ген.інспектара пяхоты Чырв. Арміі. Чл. ЦВК Узбекістана (1925), ЦВК БССР (1927). У Вял. Айч. вайну камандуючы 2й, 3й рэзервовымі і 48й арміямі, групамі войск Ленінградскага фронту, на інш. камандных пасадах. Пасля вайны да 1947 нам. камандуючага войскамі Львоўскай ваен. акругі.
АНТАПОЛЛЕ, вёска ў Беларусі, у Чашніцкім рне Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Слідчаны». За 40 км на ПдУ ад Чашнікаў, 135 км ад Віцебска, 15 км ад чыг. ст. Вятны. 425 ж., 108 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі, камбінат бьгг. абслугоўвання.
АНТАРКТЬІДА, мацярык у Паўднёвым паўшар’і, у межах Паўд. палярнага круга, займае цэнтр. частку Антар ктыкі. Пл. 13 975 тыс. км2 разам з астравамі і шэльфавымі ледавікамі (найб. Роса, Фільхнера, Роне і інш., агульнай пл. 1582 тыс. км2). Пастаяннага насельніцтва няма. Берагі А. (даўж. больш за 30 тыс. км) парэзаны слаба. Пераважаюць ледавіковыя абрывы выш. 20—100 м. 3 боку Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага ак. абмываюць А. моры Уэдэла, Лазарава, РысерЛарсена, Касманаўтаў, Садружнасці, Дэйвіса, Моўсана, Дзюрвіля, Роса, Амундсена, Белінсгаўзена. У напрамку да Паўд. Амерыкі цягнецца вузкі Антарктычны паўвостраў. У м. Роса ўзвышаецца дзеючы вулкан Эрэбус (3794 м).
Ледавіковае покрыва і рэльеф А ўкрыта магугным шчьггом мацерыковага лёду, не занята ледавікамі 0,2—0,3% тэр. (асобныя горныя вяршыні, хрыбты, невял. ўчасткі сушы — антарктычныя аазісы). Агульная пл. зледзянення (пач^ лося 300 млн. г. назад) 2044 тыс. км\ аб’ём лёду 24 млн. км . Сярэдняя тоўшча ледавіковага покрыва 1720 м, найб. — 4500 м. А. — самы высокі ма ■ цярык на Зямлі. Сярэдняя выш. з улікам ледавіковага покрыва 2040 м. Сярэдняя выш. карэннай падлёднай паверхні 410 м (значная ч. ляжыць ніжэй за ўзровень мора). Большая ч. А. — пласкагор’е. Трансангарктычныя горы ўздоўж разломаў ад м. Уэдэла да м. Роса перасякаюць амаль увесь мацярык і падзяляюць А. на Усх. і Заходнюю. Плато Савецкае займае цэнтр. ч. Усх. А. (выш. да 4000 м), на Пн паверхня зніжаецца і ўтварае нізіну Міжнар. геафіз. года. Уздоўж узбярэжжа горныя хрыбты Зямлі Вікторыі, Зямлі Каралевы Мод, горы ПрынсЧарлз і інш. Паверхня Зах. А. значна ніжэйшая, больш расчлянёная, хрыбты размешчаны ў глыбіні мацерыка і на ўзбярэжжы. Самы высокі горны масіў Вінсан (5140 м, у гарах Элсуэрт). Рэльеф карэннай скальнай паверхні А. — чаргаванке горных падняццяў (падлёдавыя горы Гамбурцава і Вярнадскага) і глыбокіх нізін.
АНТАРКТЫКА 383
Геалагічная будова Большая ч. А. — Антарктычная платформа, астатняя належыць да антарктычнага складкавага пояса, які з’яўляецца працягласцю Андаў. Карысныя выкапні: каменны вугаль, жал., медныя і свінцовыя руды; знойдзены мінералы, у якіх ёсць бром, волава, марганец, малібдэн, радовііпчы графіту, горнага хрусталю і інш.
Клімат А. кантынентальны антаркгычны, халодны і суровы (гл. Антарктычны клімат). Пануюць антаркгычныя паветраныя масы, фарміруецца антарктычны антыцыклон. Сярэднія тры зімой ад 20 да 30 °C на ўзбярэжжы і ад 60 да 70 °C ва ўнутр. раёнах; летам адпаведна ад 10 да 30 °C, 40 °C. Абсалютны мінімум тры 89,3 °C зафіксаваны ў цэнтр. ч. на ст. Усход (Полюс холаду Зямлі). Ападкі толькі ў выглядзе снегу: 30—50 мм у цэнтр. ч. А., 700—1000 мм на ўзбярэжжы за год. Моцныя штармавыя цыкланічныя і сцёкавыя вятры ў прыбярэжных раёнах
дасягаюць скорасці 50—60, часам 90 м/с.
Арганічны свет. Для аазісаў характэрны ўмовы тыповых палярных пустыняў. Ёсць разнастайныя азёры (прэсныя і горкасалёныя). Свабодныя ад лёду ўчасткі ўзбярэжжа і скалы ўкрыты лйпайнікамі, імхамі, водарасцямі (на Антаркгычным пве — папарацепадобныя, каля 10 відаў кветкавых раслін). Фауна своеасаблівая і бедная: з птушак — пінгвіны, знойдзена некалькі відаў членістаногіх (кляшчы, нагахвосткі, ціхаходы і інш.).
Адкрыта A 28.1.1820 рус. экспедыцыяй Ф.Ф.Белінсгаўзена і М.П.Лазарава. У пач. 20 ст. туг пабывалі Р.Скот, Э.Шэклтан, Р.Амундсен, Д.Моўсан і інш. У 1911 экстіедыцыя Амундсена і ў 1912 Скота дасягнулі Паўд. полюса. У сувязі з Міжнар. геафіз. годам (1957—58) на мацерыку і прыбярэжных астравах етвораны і дзейнічаюць 40 (1988) палярных станцый 16 краін свету, якія вядуць навук. даследаванні. Прававое становішча A рэгулюецца Міжнар. дагаворам 1959.
Літ.: Каменев В.М. Заповедная Антаркткка. Л., 1986; Б а р д м н В. В горах н на ледннках Антаркпіды. М., 1989.
В.Ю.Панасюк.
АНТАРКТЫКА, паўднёвая палярная вобласць Зямлі, якая ўключае мацярык Антарктыду і прылеглыя да яго ўчасткі Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў з астравамі. Мяжа А. — паўн. размяшчэнне антарктычнага палярнага фронту, які праходзіць паміж 48° і 60° паўд. шыраты. Пл. каля 52,5 млн. км2. Мацярык акружае шэльфавая паласа з глыбінямі да 500—600 м. Круты мацерыковы схіл на глыб. каля 3000 м зменьваецца шырокай паласой акіянскіх катлавін: АфрыканскаАнтарктычнай, АўстралаАнтарктычнай, Белінсгаўзена і Паўд.Антыльскай з глыбінямі 5000—7000 м. Найглыбейіпая частка — Паўд.Сандвічаў жолаб (да
АНТАРКТЫДА
Маштаб 1:40 000 000
400 0 400 800 1200km
384 АНТАРКТЫЧНАЕ
8428 м) з вял. сейсмічнасцю. На Пн ад катлавін Паўд.Антыльскі і АфрыканскаАнтаркгычны хрыбты, АўстралаАнтарктычнае і Паўд.Ціхаакіянскае ўзвышша з тэктанічнымі разломамі і вулканічнымі масівамі. А. — найб. суровая вобласць Зямлі з нізкімі трамі паветра, снежнымі завірухамі, моцнымі вятрамі і туманамі. Мацярык — вобласць пастаяннага марозу. У субантарктычных раёнах сярэднія тры паветра самага цёплага месяца 10 °C, самага халоднага ад 0 да 10 °C. Ападкаў 300— 500 мм каля ўзбярэжжа Усх. Антарктыды і да 1000 мм за год на паўн.зах. узбярэжжы Антарктычнага пва і субантарктычных астравах. Тра антарктычных водаў ад 1,8 да 2 °C зімой і ад 1,2 да 3,5 °C летам. Салёнасць каля 34%О. На паўн. перыферыі А магугнае антарктычнае цыркумпалярнае цячэнне (пераносіць ваду на У), у 60х шыротах сістэма стацыянарных цыкланічных кругаабаротаў антарктычнага цячэння (пераносіць ваду на 3, уздоўж узбярэжжа Антарктыды). Плошча, занятая марскімі льдамі, у канцы зімы 18—19 млн. км , летам 2—3 млн. км2. Харакгэрны сталовыя айсбергі. Арганічны свет антарктычнай сушы вельмі бедны, у акіянах — багаты. На астравах тундравая расліннасць (імхі, лішайнікі, парасонавыя, некаторыя злакі і ініп.). Шмат марскіх птушак — пінгвіны, буравеснікі, паморнікі, альбатросы, белы сявец, конік антарктычны і інш. У марской фауне кіты (фінвал, гарбач, сіні кіт, сейвал), ластаногія (марскі слон, марскі леапард, цюлені Уэдэла, Роса, крабаед, маржы), донныя арганізмы (ігласкурыя губкі, імшанкі і інш.). Рыбы сям. нататэніевых, ёсць анчоўсы, камбала і інш.
Міжнародны дагавор 1959 устанаўлівае, што тэр. A — нейтральная і дэмілітарызаваная зона, якая выкарыстоўваецца ў мірных мэтах пры поўнай свабодзе навук. даследаванняў.
Літ.: Трешннков АФ. Антарктнка: нсследовання, открыгня. Л., 1980; С л е в н ч С.Б. Антарктнка в современном мнре. М., 1985.
АНТАРКТЫЧНАЕ ПАВЕТРА, а н тарктычныя паветраныя м а с ы , палярныя паветраныя масы, якія фарміруюцца над Антарктыдай, во
Кіты ў Антарктыцы.
дамі, што яе акружаюць, і льдамі акіяна. Падзяляецца на кантынентальнае А.п., якое доўга знаходзіцца над халодным мацерыком і набывае самыя нізкія на Зямлі тры, высокую празрыстаць і сухасць, характэрныя для Антарктычнага антыцыклону, і марское, што ўзнікае над акіянам. менш халоднае і нясе больш вільгаці. Уплывае на клімат паўд. частак Аўстраліі, Паўд. Амерыкі і Сусв. акіяна.
АНТАРКТЫЧНАЯ ПЛАТФОРМА, старажытная дакембрыйская тэкганічна стабільная струкгура зямной кары, якая займае ўсх. частку Антарктыды. Адносіцца да платформаў Гандванскай групы. На 3 абмежавана байкалідамі Трансантарктычных гор. Пл. каля 8 млн. км . Магутнасць зямной кары каля 40 км. Крышталічны фундамент мае архейскі ўзрост 1 складзены з парод гранулітавай і амфібалітавай фацый метамарфізму (эндэрбіты, чарнакіты, гнейсы, крьііігг. сланцы), якія прарваны
Айсберг у Антарктыцы.
інтрузіямі магматычных парод. Пароды фундамента выходзяць на падледавіковую паверхню ўздоўж узбярэжжа, адкуль паступова апускаюцца ў бок Трансантаркгычных гор. Платформавы чахол пашыраны ў зах. частцы (маіутнасць 3000—4000 м). Пераважаюць рыфейсканіжнепалеазойскія вулканагеннаасадкавыя пароды (магутнасць да 2000 м), якія ўтвараюць дэпрэсіі на 3 і аўлакагены на У. Верхнепалеазойскія пароды на А.п. развіты спарадычна (кангламераты, пясчанікі, каменныя вугалі пермскага ўзросту, агульнай магутнасцю да 1300 м). Верхнюю частку чахла складаюць