• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    «антэй»	405
    н.э. (падзенне Зах. Рым. імперыі). Тэрмін «А.» сфарміраваўся ў эпоху Адраджэння, калі разам з абуджэннем цікавасці да грэкарымскай культуры ўзніклі паняцці антычнае мастацтва, ант. лра, антычная філасофія, ант. гісторыя і інш. У ант. грамадстве нарадзіліся агульначалавечыя каштоўнасці, якія пазней вызначаны як гуманізм, дэмакратыя, патрыятызм. Тыповай формай ант. дэмакратыі сталі дзяржаваполгс у грэкаў і цывітас (гарадская абшчына) у рымлян (адсюль паходжаннё слоў «цывільны», «цывілізацыя»), У А. расквітнелі розныя філас. сістэмы, развіваліся этыка, эстэтыка, гісторыя, тэатр, архітэктура і скульптура, асновай  заканадаўства многіх краін стала антычнае права. Гуманіст. ідэі ант. культуры паўплывалі на развіццё культуры ўсіх еўрап. народаў, асаблівае месца ў навуцы заняла лац. мова. Больш падрабязныя і канкрэтныя звесткі пра А. гл. ў арт. Грэцыя Старажытная, Рым Старажьгтны, Рабаўладальніцкі лад, Элінізм і інш.
    Літ:. Антнчная цнвнлнзацня. М., 1973; Штаерман Е.М. Роль антнчного наследня в европейской культуре // Мсторня Европы. М., 1988. Т. 1. К.А.Равяка. АНТЬІЧНАЯ ФІЛАСОФІЯ, сукупнасць філасофскіх вучэнняў старажытнагрэчаскага і старажытнарымскага грамадстваў у 7 ст. да н.э. — 6 ст. н.э. У сваім развіцці прайшла 4 перыяды: узнікненне і фарміраванне (канец 7—6 ст. да н.э.), росквіт (5—4 ст. да н.э.), пачатак заняпаду (3—1 ст. да н.э.), заняпад (1— 5 ст. н.э.). Узнікла ў іанійскіх калоніях Стараж. Грэцыі ў выглядзе натурфіласофіі і адлюстроўвала светапогляд прамысловагандлёвага класа. Адной з першых філас. школ была мілецкая (Фалес, Анаксімандр, Анаксімен), для якой характэрны стыхійны матэрыялізм, наіўная дыялепыка, наяўнасць элементаў міфалогіі, антрапамарфізму і пантэізму. Са стараж.грэч. філосафам Гераклітам звязваюць першыя спробы выявіць адзіную аб’екгыўналагічную заканамернасць (дыялектыку) у любым працэсе. У перыяд яе росквіту сфарміраваліся Акадэмія Платона, Лікей Арыстоцеля. Філасофія стала навукова арыеніаванай дысцыплінай са строга акрэсленымі прадметамі, логікагнасеалагічнымі прынцыпамі, катэгарыяльным апаратам, мэтамі і задачамі. Усебакова распрацаваны найважнейшыя часткі філасофіі — анталогія, гнасеалогія, вучэнне пра грамадства і дзяржаву, логіка, этыка, эстэтыка, псіхалогія, a таксама касмалогія, матэматыка і інш. прыродазнаўчыя дысцыпліны. У філасофіі аформіліся 2 асн. кірункі — матэрыялістычная лінія Дэмакрыта і ідэалістычная лінія Платона, дыялектычны (Геракліт) і метафізічны (элеяты) падыходы ў трактоўцы быцця. Страта грэч. іарадамі самастойнасці негатыўна паўплывала на культуру і філасофію. У 3—1 ст. да н.э. ў філасофіі прасочваюцца 3 гал. плыні — скептыцызм, эпікурэізм і апаіцызм. 3 агульнатэарэт. пы
    танняў (праблем быцця, гнасеалогіі, дзярж. ладу) акцэнт у іх перамясціўся ў бок пошукаў канкрэтных прынцыпаў асабістых паводзін, якія дазволілі б дасягнуць шчасця асобнаму чалавеку. Сац.эканам. і пдліт. супярэчнасці Рымскай імперыі на пач. н.э. садзейнічалі пашырэнню рэліг. вучэнняў, пад уплыў якіх трапіла і філасофія. Рэліг. скіраванасцю характарызаваліся школы неапіфагарэізму і неаплатанізму, хоць у цэлым яны не прытрымліваліся афіц. ідэалогіі хрысціянства. У пач. 6 ст. н.э. дэкрэтам імператара Юсцініяна філас. школа платанізму ў Афінах закрыта. А.ф. — адзін з важнейшых этапаў развіцця філасофіі і філас. культуры. Яе заслуга ва ўсеабдымным і сістэматычньш абгрунтаванні філасофіі як навук. тэорыі, развіцці сістэмы паняццяў, у распрацоўцы ці пастаноўцы ўсіх асн. філас. праблем.
    Літ:. Антологня ммровой фнлософнн. Т. 1, ч. 1. М., 1969; Асмус В.Ф. Антнчная фм
    Да арт. Антычнасць. Сход багоў. Размалёўка старажытнагрэчаскага келіха. Каля 510 да н.э.
    лософня. 2 нзд. М., 1976; Вернан Ж.П. Пронсхожденме древнегреческой мыслн: Пер. с фр. М., 1988. Т.І.Адула.
    АНТЫЧНЫ ТЭАТР, паняцце, якое аб’ядноўвае тэатр Грэцыі Старажытнай і краін Б. Усходу, што развіваўся пад яго ўплывам, і тэатр Рыма Старажытнага. У перыяд развіцця А.т. (6 ст. да н.э. — 4—5 ст. н.э.) у Еўропе ўпершыню створана сапраўднае тэатр. мастаіггва, узніклі першыя ўзоры пастаянных тэатр. збудаванняў (тэатр у Эпідаўры), тэатр. машын і дэкарацыйнага афармлення спектакляў. Вопыт і традыцыі А.т. маюць моцны ўплыў на тэорыю і практыку еўрап. тра новага часу.
    Да арт. Антычны тэатр. Старажытна* грэчаскі таатр у Эпідаўры. Арх. Паліклет Малодшы. 350 — 330 да на.
    АНТЫЧНЫЯ ЛІТАРАТЎРЫ, гл. раздзел Літаратура ў арт. Грэцыя Старажытная, Рым Старажытны.
    АНТЭЙ, у грэчаскай міфалогіі волат, уладар Лівіі, сын Пасейдона і Геі. Быў непераможны, пакуль дакранаўся да зямлі, якая давала яму новыя сілы. Загінуў у паядынку з Гераклам. які адарваў А. ад зямлі і задушыў. Гэты сюжэт адлюстраваны на франтоне храма Геракла ў Фівах, у шматлікіх жывапісных творах Л.Кранаха Старэйшага, I Бальдунга (Грына), Я.Тынтарэта, Дж.Цьепала і інш.
    «АНТЭЙ», А н  2 2 , транспартны (грузавы) самалёт. Створаны ў 1964 у КБ сав. авіяканструктара А.К.Антонава. Mae 4 турбавінтавыя рухавікі магутнасцю 11 МВт кожны. Узлётная маса 250
    Геракл і Антэй. Скульптурная група АПалаёла. Каля 1475.
    т, скорасць 740 км/гадз, далёкасць палётаў 5—11 тыс. км. Перавозіць груз да
    406	АНТЭЙ
    80 т на адлегласць 5 тыс. км. На «А.» ўстаноўлена 15 сусв. рэкордаў.
    АНТЭЙ, позназімовы сорт яблыні селекцыі Бел. НДІ пладаводства. Раянаваны ў Беларусі.
    Дрэва сярэднярослае, пладаносіць на 6— 7ы год пасля пасадкі. Крона круглаватаконусападобная, рэдкая. Лісце яйцападобпае, маршчьшістае, даволі вялікае. Сорт скараплодны, ураджайны. Плады сярэднія і вялікія, круглаватаканічныя, крыху пляскатыя, часам шырокарабрыстыя, захоўваюцца да сярэдзіны красавіка. Скурка светлазялёная з цёмнабардовым адценнем. Мякаць белая з зеленаватым адценнем, сакаўная, кісласалодкая. Сорт сярэднеўстойлівы да паршы, зімаўстойлівы.
    АНТЭКЛІЗА (ад анты... + грэч. klisis нахіл), вялікае скляпеннепадобнае падняцце паверхні крынгг. фуцдамента ў
    межах платформаў (пліт); процілегласць сінеклізы.
    Mae круглаваты або выцягнуты контур, памеры ў папярочніку да некалькіх соцень кіламетраў. Фарміруецца на працягу некалькіх геатэктанічных этапаў як зона павольнага падняцця зямной кары на фоне апускання сумежных структур. Таму на А магугнасць платформавага чахла памяншаецца ад перыферыі да цэптра, месцамі на зямную паверхню выходзяць пароды фундамента. На Рускай пліце УсходнеЕўрапейскай платформы вядомы Беларуская антэкліза (у цэнтр. і паўд,зах. частках тэр. рэспублікі) і Варонежская антэкліза (зах. крыло — на У Беларусі).
    М.Н.Нагорны.
    АНТЭМІС. род кветкавых раслін, гл. Пупок.
    АНТЭНА (ад лац. antenna рэя), прыстасаванне для выпрамянення і прыёму
    электрамагнітных хваляў адзін з асн. элеменгаў ліній радыёсувязі. Перадавальная А. пераўгварае энергію эл.магн. ваганняў, засяроджаную ў выхадных вагальных ланцугах радыёперадатчыка, у энергію радыёхваляў. Прыёмная А. выконвае адваротнае пераўтварэнне энергіі радыёхваляў у энергію ВЧваганняў і аддзяляе карысны сігнал дд перашкод. У большасці перадавальных А. інтэнсіўнасць выпрамянення залежыць ад напрамку (накіраванасць выпрамянення), што павышае напружанасць эл.магн. хвалі ў бок найб. выпрамянення (раўназначная эфекту, выкліканаму павышэннем выпрамяняльнай маіутнасці); вызначаецца каэфіцыентам накіраванага дзеяння (КНДз). Залежнасць напружанасці эл. поля ад напрамку назірання графічна адаюстроўваецца дыяграмай накіраванасці (ДН). Звычайна ДН мае многапялёсткавы харакгар (вынік інтэрферэнцыі выпрамянеяня ад асобных элемен
    Самалёт «Антэй* (Ан22).
    таў А); адрозніваюць гал. пялёстак і бакавыя. Чым большыя памеры А. ў параўнанні з даўжынёй хв;ілі, тым вузейшы гал. пялёстак, большы яго КНДз і большая колькасць бакавых пялёсткаў. Асн. характарыстыкі А. (ДН, КНДз і ўваходнае супраціўленне, што харакгарызуе ўзгадненне А. з лініяй перадачы) аднолькавыя ў рэжымах перадачы і прыёму. Паводле канструкцыі і прынцыпу работы А. бываюць: бягучай хвалі антэна, дыяпазонная антэна, рамачная антэна, хваляводнарупарная антэна,
    Антэна лінзавая і яе дыяграмы накіраванасці (ДН).
    люстраная антэна, вібратарная, шчылінная, лінзавая, антэнная рашотка і інш.
    Вібратарная A — праваднік даўжынёй L = 0,51, дзе 1 — даўж. хвалі; КНДз=1,64, для яго павелічэння звычайна выкарыстоўваюць многавібратарныя А (гл. Тэлевізійная антэнаў выкарыстоўваюць ва ўсіх дыяпазонах радыёхваляў. Ш ч ы л і н н а я A — метал. экран з прамавугольнымі адгулінамі; выкарыстоўваюць у дыяпазоне ЗВЧ. Лінзавая А складаецца з абпрамяняльніка (вібратарная, шчылінная або інш. А) і дыэлектрычнай лінзы, якая факусіруе хвалю ў вузкі прамень; КНДз да 104; выкарыстоўваецца ў радыёлакацыйных і вымяральных устаноўках. Антэнная р а ш о т к a — сістэма слабанакіраваных A, якія ў рэжыме перадачы далучаюцца да агульнага генератара праз сістэму размеркавання магутнасці, у рэжыме прыёму — да агульнага прыёмніка; КНДз прыблізна роўны здабытку КНДз асобнага выпрамяняльніка і іх колькасці. Асаблівасць — магчымасць павароту ДН адносна самой рашоткі (эл. сканіраванне), што дасягаецца зменай рознасці фазаў паміж суседнімі выпрамяняльнікамі з дапамогай спец. фазавярчальнікаў па камандах ЭВМ. А.А.Юрцаў. АНТЭНУЛЫ, першая пара рухомых членістых прыдаткаў галавы ў ракападобных. Зыходна простыя, у некаторых вышэйшых другасна разгалінаваныя на 2—3. Звычайна з’яўляюцца органамі дотыку і хемарэцэпцыі; у некаторых ніжэйшых ракаў ператвораны ў прыстасаванні для плавання (весланогія) або прымацавання да субстрату (вусаногія).
    АНТЭНЫ, сяжкі, в у с і к і, парныя шматчленістыя прыдаткі галавы членістаногіх (акрамя павукападобных). У насякомых А. розныя па форме (жгуцікападобныя, грабеньчатыя, пласціністыя, булавападобныя) і памерах; у ракападобных А. — другая за антэнуламі пара галаўных прыдаткаў. А. выконваюць функцыі органаў нюху, дотыку, смаку, слыху, успрымання тры,
    вільготнасці і нават святла (у тлі), зрэдку служаць для захопу здабычы, угрымлівання самкі (у самцоў весланогіх), пухіркоў паветра (у жукоўсерабранак), для руху (у галінаставусых) і інш.
    АНТЭРЫДЫЙ (ад грэч. antheros квітнеючы), мужчынскі орган палавога размнажэння (мужчынскі гаметафіт) споравых раслін (моха і папарацепадобных, некаторых водарасцяў) і грыбоў (ааміцэтаў і аскаміцэтаў). У вышэйшых раслін — невял. авальнае або шарападобнае цельца з покрывам з аднаго або некалькіх радоў бясплодных клетак. Унутры А. ўтвараюцца сперматагенныя клеткі, з іх потым узнікаюць мужчынскія гаметы — сперматазоіды, або спермацыі. У грыбоў змесціва А. не падзелена на асобныя гаметы.