• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АПАРТУНІЗМ (франц. opportunisme ад лац. opportunus зручны), 1) адносіны асобы з грамадствам і дзяржавай, характэрнымі асаблівасцямі якіх з’яўляюцца прыстасаванне і згода. У сав. гіст. навуцы тэрмінам «А.» пазначалася ідэалогія «прыстасавальніцтва, згодніцтва»,
    Апарэль.
    якая адлюстроўвала вузкакласавы дагматычны стыль мыслення. 2) У паліт. жыцці. рабочым і прафс. руху палітыка вырашэння праблем не праз антаганізмы, напружанасць і рэвалюцыю, a метадамі плаўнага пераходу грамадства з аднаго стану ў іншы. Такую канцэпцыю (заснавальнікі Э.Берншгэйн, К.Кауцкі, Л.Мартаў) крытыкавалі У.І.Ленін і настуішыя пакаленні камуністаў. У 1950—80я г. ўнутры камуніст. руху развіта ў працах М.Джыласа, М.Нара, О.ЦІыка, Р.Гародзі, С.Карьшьё. Гэтай канцэпцыі ў пэўнай ступені прытрымлівалася частка кіраўніцтва б. СССР на чале з М.С.Гарбачовым. Яе прыхільнікамі ў краінах Зах. Еўропы з’яўляюцца с.д. і сацыяліст. партыі. якія ўваходзяць у Сацыялістычны Інтэрнацыянал. Гіст. практыка развіцця краін пацвердзіла жыццяздольнасць палітыкі А. і яе ролю ў трансфармацыі грамадскаэканам. адносін.
    А.А. Чалядзінскі.
    АПАРТЭІД, апартхейд (на мове афрыкаанс apartheid раздзельнае пражыванне), грамадскапалітычная дактрына, якая абгрунтоўвала і заканадаўча замацоўвала палітыку расавай дыскрымінацыі і сегрэгацыі, што праводзілася расісцкімі ўладамі ПаўднёваАфрыканскай рэспублікі (ГІАР) у дачыненні да карэннага афр. насельніцгва і інш. этнічных груп нееўрапейскага ці мяшанага паходжання. Як афіц. дзярж.
    палітыка абвешчана ў 1948 урадам кіруючай Нацыяналіст. партыі. Абазначаў пазбаўленне чорнай і «каляровай» большасці насельніцтва ПАР паліт., сац.эканам. і ірамадзянскіх правоў, яе тэр. адасабленне і ізаляцыю (гл. Бантустаны). Як адна з крайніх формаў расЬму А. у 1966 у шэрагу дакументаў ААН асуджаны і абвешчаны злачын ствам супраць чалавецтва. У 1973 ААН прыняла Міжнар. канвенцыю аб спыненні А. і пакаранні за яго (уступіла ў дзеянне ў 1976). Барацьба карэннага насельніцтва і міжнар. супольніілва супраць А. прымусіла ўлады ПАР з 1976 мадыфікаваць палітыку А., адмовіцца ад шэрагу яго асноватворных палажэнняў, расавай дыскрымінацыі і сегрэгацыі. Астатнія палажэнні А. ліквідаваны на пач. 1990х г. урадам Ф. дэ Клерка.
    АПАРЫН Аляксандр Іванавіч (2.3.1894, г. Угліч, Расія —21.4.1980), савецкі вучоныбіяхімік, гоамадскі дзеяч. Акад. AH СССР (1946, чл.кар. 1939), ганаровы чл. акадэмій навук Балгарыі, ГДР, Кубы, Іспаніі, Італіі. Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі унт (1917). 3 1929 праф. гэтага унта. У 1935 з А.М.Бахам арганізаваў Інт біяхіміі АН СССР, з 1946 яго дырэктар. Навук. працы па біяхіміі раслін, праблеме ўзнікнення жыцця на Зямлі. Заснавальнік эвалюцыйнай біяхіміі, вучэння пра хім. эвалюцыю дабіялагічнага перыяду развіцця жыцця. Ленінская прэмія 1974. Залатыя медалі імя І.І.Мечнікава (1960) і М.ВЛаманосава (1979).
    Тв.: Возннкновенне жнзнн на Земле. 3 нзд. М., 1957; Жнзнь, ее прмрода, пронсхожденне н развнтне. 2 нзд. М., 1968.
    АПАРЬІЯ (грэч. арогіа літар. бязвыхаднасць), тэрмін, які абазначае цяжкавырашальную праблему, звычайна звязаную з супярэчнасцю паміж данымі вопыту і мысленным аналізам. Упершыню А. выкарыстаны ў стараж.грэч. філасофіі. Найб. вядомыя апарыі Зянона з Элеі (выяўлялі супярэчнасці ў паняццях неперарыўнасці руху, часу і прасторы), Сакрата, Платона, Арыстоцеля і скептыкаў.
    АПАРЭЛЬ (ад франц. appareil уезд), 1) пакаты спуск у акопах і ўкрыццях для ўезду (выезду) ваен. тэхнікі. У крэпасцях А. рабілі для ўсцягвання гармат на ўзвышшы. 2) Пакаты насып (часам рухомая платформа) для пагрузкі тэхнікі (жывёлы) на чыг. транспарт або пераправачныя сродкі. 3) Прыстасаванне ў насавой частцы карабля для сходу асабовага складу і ваен. тэхнікі на бераг. 4) Нахіленая пліта для ўезду (праезду) да ўзвышаных будынкаў і інш. (гл. таксама Пандус).
    АПАСПАРЬІЯ (ад ana... + спора), развіццё гаметафіта ў некаторых вышэйшых раслін з вегетатыўнай клеткі спарафіта без утварэння спораў (гаплоіднай фазы развіцця). Напр., зарастка папараці з тканкі або ножкі спарангія; развіццё зародкавага мяшка ў пакрьгганасенных з клетак семязавязі
    АПАТЭЦЫЙ	419
    (нуцэлуса і інш.) без рэдукцыйнага дзялення (меёзу). Звычайна спалучаецца з рознымі формамі апаміксісу або з палавым працэсам.
    АПАСРОДКАВАННЕ, вызначэнне рэчы (паняцця) праз яе адносіны да інш. рэчы (паняцця); адна з асн. катэгорый у філасофіі Гегеля. Уласцівасці рэчаў раскрываюцца ў іх узаемадзеяннях з інш. рэчамі; толькі праз гэтыя рэальныя ўзаемадзеянні рэч можа быць вызначана як дадзеная канкрэтная рэч. Катэгорыя А. ў адзінстве з катэгорыяй непасрэднага адлюстроўвае факг усеагульнай узаемасувязі з’яў, універсальнасці развіцця розных рэчаў і паняццяў, што іх адлюстроўваюць.
    АПАСТАЗІЯ, гл. Лдступніцтва.
    АПАСТОЛІКІ, апостальскія б р а т ы , сялянскаплебейская ерэтычная секта 13 — пач. 15 ст. ў Паўн. Італіі. Засн. ў 1260 у г. Парма рамеснікам Сегарэлі. Прапаведавалі вяртанне да сац. і маёмаснай роўнасці паводле вучэння раннехрысц. апосталаў (адсюль назва), выступалі сутіраць феад. дзяржавы і каталіцкай царквы. Секта асуджана як ерэтычная і забаронена 11 Усяленскім саборам (Ліён, 1274), Сегарэлі ў 1300 спалены. Яго пераемнік Дальчына ў 1304 узняў паўстанне, якое задушана ў 1307. А. прапаведавалі свае ідэі ў Паўн. Італіі, Паўд. Францыі, Іспаніі і Германіі да 15 ст.
    АПАСТЭРЫЁРЫ I АІІРЫЁРЫ (лац. a posteriori літар. з наступнага, a priori літар. з папярэдняга), апастэрыёры — веды, атрыманыя з вопыту, апрыёры — веды, якія папярэднічаюць вопыту і атрыманы да і незалежна ад яго, першапачаткова ўласцівыя свядомасці. Супрацьпастаўленне А. і а. найбольш адлюстравана ў рацыяналізме новага часу (Дэкарт, Лейбніц), паводле якога існуюць усеагульныя і неабходныя ісціны, якія ў аснове адрозніваюцца ад выпадковых ісцін, набытых апастэрыёрным (вопытным) спосабам. Такое супрацьпастаўленне харакіэрна і для філасофіі Канта, які прызнаваў наяўнасць усеагульных і неабходных ісцін, лічыў крыніцай іх безумоўнасці (ападыктычнасці) апрыёрнасць. Кант прызнаваў апрыёрнымі толькі спосаб арганізацыі ведаў, іх форму, якая напаўняецца апастэрыёрным зместам, робіць магчымым існаванне ўсеагульных і неабходных тэарэт. сцвярджэнняў.
    Літ:. Кант 14. Соч. Т. 3. М., 1964; III в ы р е в В.С. Теоретнческое н эмпнрнческое в научном познаннн. М., 1978.
    В.П. Оргіш.
    АПАТРАПЕЙ (ад грэч. apotropaios які адводзіць бяду), амулет, а б я р э г, прадмет, выява або дзеянне, якім прыпісвалі магічную здольнасць засцерагаць ад няшчасця і злога духу.
    А былі выявы жахлівых божастваў, звяроў і прадметаў (егіпецкага Беза, Гарпагоны, льва, грыфона, фаласа, складзеных пальцаў і г.д.), якія насілі як нацельныя амулеты; архітэктурныя рэльефы ў выглядае звярыных
    мордаў і падобныя выявы на пасудзінах, зброі; нацельныя крыжыкі і ладанкі, што быццам аберагаюць вернікаў ад «нячыстай сілы».
    Бел. нар. назва абярэ'г. 3 эпохі палеаліту як А. выкарыстоўвалі амулеты з зубоў, кіпцюроў і касцей жывёл. Розныя амулетыА. былі ў эпоху язычніцтва і ранняга хрысціянства: у курганных могільніках 9—13 ст. на Беларусі знойдзены амулетыпадвескі (лунніцы, крыжыкі), амулетызмеевікі, змеегаловыя бранзалеты і інш. Апатрапейная сімволіка прысутнічала ў традыц. сямейнай і каляндарнай абраднасці. На Палессі А. было «завівала», якім накрывалі маладую ў найб. адказныя моманты вяселля; да вянца незалежна ад пары года надзявалі верхняе суконнае або футравае адзенне. Апатрапейная заклінальная магія — неад’емная частка вясеннелетніх абрадаў: сцябанне людзей і жывёлы асвячонай вярбой з традыц. прыгаворамі. асвячэнне вуглоў новай хаты
    Апатыт.
    свянцонай вадою; магічны круг вакол двара ў час падрыхтоўкі да веснавой сяўбы: трохразовы абход жывёлы з магічнымі прадметамі і заклінаннямі перад першым выганам у поле; юраўская раса, абрадавае печыва ў выглядзе крыжа і інш. Апатрапейны кірунак мелі такія формы калектыўнай абраднасці, як абворванне вёскі, хрэсны ход, тканне ручніка за дзень ці ноч, здабыванне «жывога» агню трэннем і інш. Адным з дзейсных А. здаўна лічыўся чырвоны колер і арнамент. А. лічыліся хлеб, вада, агонь, раса, зямля, вострыя металічныя прадметы, чалавечыя валасы, бурштын. зерне, ільняное валакно і семя, мак, пахучыя расліны (цыбуля, часнок, мята, палын) і інш.
    АПАТРЫДЫ (ад грэч. apatris пазбаўлены бацькаўшчыны), асобы, якія не маюць грамадзянства ніводнай краіны. Іх прававое становішча ў асноўным рэгулюецца нац. законамі дзяржаў і міжнар. пагадненнямі (канвенцыі аб статусе А. 1954, аб скарачэнні безграмадзянства 1961 і інш.), якія прадугледжваюць устанаўленне для А. статуса іншаземцаў і льготных умоў для набыцця імі грамадзянства краіны, дзе яны жывуць.
    АПАТЫТ (ад грэч. араіе падман), Minepan класа фасфатаў Cas[PO4]3'(F,Cl, ОН)2. Колькасць фосфарнага ангідрыту Р2О5 — 41—42,3%. Прымесі СО2, SO3, SiO2, Мп, рэдказямельных элементаў, U, Sr і інш. Крышталізуецца ў гексаганальнай сінганіі, утвараючы падоўжанапрызматычныя, ігольчастыя, радзей таблітчастыя крышталі. Агрэгаты зярністыя, зямлістыя і інш. Колер белы, блакітны, жоўты, фіялетавы, чорны. Бляск шкляны, тлусты. Цв. 5. Шчыльн. ад 2,95 да 3,8 г/см3. Паходжанне магматычнае, гідратэрмальнае, пнеўматалітавае. Сумесь А. з кальцытам, гілсам і інш. у выглядзе зямлістых утварэнняў або канкрэцый наз. фасфарытам. Сыравіна для вытвсці ўгнаенняў, фосфарнай кіслаты і яе соляў; выкарыстоўваецца ў металургіі, керамічнай і шкляной прамсці. На Беларусі як акцэсорны мінерал трапляецца ва ўсіх адкладах. Сінтэтычны А. з прымессю рэдказямельных элементаў выкарыстоўваюць у оггтыцы.
    АПАТЬІТАВЫЯ РУДЫ. прыродныя мінер. агрэгаты, у якіх ёсць апатыт у колькасцях і формах, што адпавядаюць умовам прамысл. перапрацоўкі. Па колькасці фосфарнага ангідрыту Р2О5 А.р. падзяляюцца на багатыя (больш за 18%), бедныя (5—8%) і збедненыя (3— 5%). Па ўмовах утварэння вылучаюць эндагенныя (у масівах шчолачных магматычных парод), экзагенныя (радовішчы выветрывання) і метамарфізаваныя (пераўтвораныя) радовішчы. Найбольшае прамысл. значэнне маюць магматычныя радовішчы, звязаныя з масівамі нефелінавых сіенітаў (Р2О5 16—19%). А.р. выкарыстоўваюцца для вытвсці мінер. угнаенняў, фосфарнай кіслаты, розных соляў, у металургіі, керамічнай, шкляной і хім. прамсці. Найбольшыя запасы А.р. у Рас. Федэрацыі. Бразіліі, ПАР, Фінлявдыі, Угандзе, Нарвегіі, Зімбабве, Канадзе, Іспаніі, Індыі.