Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АПАТЬІТЫ, горад у Расіі, у Мурманскай вобл., за 185 км на Пд ад Мурманска. Размешчаны на Кольскім пве паміж воз. Імандра і Хібінамі. Засн. ў 1935. 82,1 тыс. ж. (1994). Чыг. станцыя. Горназдабыўная прамсць; вытвсць буд. матэрыялаў. Кіраўская ДРЭС. Кольскі філіял Pac. АН.
АПАТЫЯ (ад грэч. apatheia абыякавасць), стан поўнай абыякавасці, пасіўнасці, страты (поўнай або частковай) інтарэсу да навакольнага, унутраных памкненняў, эмац. рэакцый. Можа быць адзнакай некаторых псіх. хвароб (напр., шызафрэніі) або парушэння дзейнасці залозаў унугр. сакрэцыі.
АПАТЭЦЫЙ (ад грэч. apothekion сховішча), адкрытае пладовае цела некаторых сумчатых грыбоў (дыскаміцэтаў) і дыскаміцэтных лішайнікаў. Звычайна
420 АПАФЕГМАТЫ
мае сподка, чаша, дыскападобную і інш. формы, зрэдку мае выгляд шапачкі на ножцы (напр., у смаржкоў). Верхні гіменіяльны слой (гіменій) афарбаваны ў розныя колеры і складаецца з парафізаў, сярод якіх знаходзяцца сумкі са спорамі. Гіменій звычайна падсцілае тонкі слой пераплеценых гіфаў (субгіменій, або гілатэцый). У лішайнікаў у А. часта ўключаецца ганідыяльны слой водарасцяў. Асаблівасці будовы і колеру А. — важная сістэматычная прыкмета для вызначэння таксонаў у мікалогіі.
АПАФЕГМАТЫ (ад грэч. apophthegma кароткае выказванне, выслоўе), старажытныя зборнікі свецкай апавядальнай літаратуры, у якіх змяшчаліся выказванні ці павучальныя гісторыі з жыцця пісьменнікаў, філосафаў і інш. вядомых людзей. Узніклі ў Стараж. Грэцыі (Плутарх). У эпоху Адраджэння пашырыліся ў Зах. Еўропе (Ф.Петрарка, Дж.Бакачыо), трапілі ў Польшчу (М.Рэй), а праз яе і на ўсх.слав. землі. Далейшае развіццё А. прывяло да ўзнікнення зборнікаў фрашак, баек, эпіграм. На Беларусі вядомы з канца 16 — пач. 17 ст. Іх выкарыстоўвалі ў палемічных творах А.Мужылоўскі, І.Пацей, Хрыстафор Філалет. Найб. вядомыя і папулярныя былі «Апафегматы» (1599) Б.Буднага, пераклады якіх распаўсюджваліся ў рукапісах у Расіі і неаднаразова выдаваліся ў 18 ст. Кнігу дыдактычных двухрадкоўяў «Апафегматы» выдаў у 1854 І.Легатовіч. У.Г.Кароткі.
АПАФЕМА правільнага м н о гавугольніка, адрэзак перпендыкуляра, апушчанага з цэнтра правільнага многавугольніка на любую з яго старон. А. правільнага пвутольніка роўная радыусу гп упісанай у яго акружнасці і звязана з яго стараной ап і плошчай Sn суадносінамі: an=2rntg“,
Sn=nrn2tg. А. правільнай піраміды — п
вышыня яе бакавой грані.
АПАФЕОЗ (ад грэч. apotheosis абагаўленне), 1) услаўленне, узвелічэнне падзеі, з’явы, асобы; урачыстае завяршэнне падзеі. У стараж. егіпцян, потым у грэкаў і рымлян — абагаўленне правіцеляў за іх асаблівыя заслугі. А., які з цягам часу трансфармаваўся ў культ правіцеляў, браў пачатак у стараж. блізкаўсх. традыцыі прылічэння цароў да багоў або сыноў божых. Матывамі ўслаўлення духоўнай велічы народа, чалавека, выдатных гіст. ці грамадскіх падзей прасякнуты многія творы сусветнай лры і мастацтва, у т.л. бел. пісьменнікаў, паэтаў і дзеячаў культуры. 2) Заключная ўрачыстая масавая сцэна святочнай канцэртнай праграмы, спектакля, поўная асаблівага ўздыму, велічы. Напр., усхвалявана, урачыста гучыць заключная сцэна драмы Я.Купалы
«Раскіданае гняздо», калі героі, ахопленыя духоўным парывам і высакароднай мэтай, ідуць на Вялікі сход, па Бацькаўшчыну. А. можа быць таксама самаст. часткай паказу свята, шэсця (звычайна без тэксту) з выкарыстаннем выразных вобразаў, сюжэтаў, дэкарацыйнага афармлення, касцюмаў, бугафорыі.
АПАФЕРМЕНТ (ад апа... + фермент), a п а э н з і м , бялковая частка складаных (двух 1 шматкампанентных) ферментаў. Вызначае выбіральныя дзеянні ферменту ў адносінах да субстрату і магчымасць рэгулявання яго акгыўнасці. Для выяўлення каталітычнай актыўнасці А. неабходная наяўнасць небялковага кампанента — кафакіару (каферменту).
АЛАФІЛІТ (ад апа... + грэч. phyllon ліст), пародаўтваральны мінерал падкласа слаістых сілікатаў KCa4[Si40io]2F8H20. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Таблітчастыя,
Апафема: a — правільнага многавугольніка; б правільнай піраміды.
прызматычныя крышталі або зярністыя, ліставатыя і інш. агрэгаты, шчыльныя масы. Бясколерны, белы, бледнажоўты, ружовы ці зялёны. Празрысты. Бляск шкляны да перламутравага. Цв.
Апафіліт.
4,5—5. Шчыльн. 2,3—2,4 г/см3. Гідратэрмальны мінерал. Трапляецца ў міндалінах і друзах у базальтах, пустотах і трэшчынах у гранітах, вапняках, скарнах і інш.
АПАФІТЫ [ад апа... + ,.фіт(ы)], абарыгенныя расліны, якія з прыродных лясных, лугавых, балотных і інш. згуртаванняў перайшлі на тэрыторыі, звязаныя з гасп. дзейнасцю чалавека (палі, падвор’і, месцы здабычы карысных выкапняў і інш.). У новых месцах А. — пустазелле. На Беларусі да А. належаць блюшчык плюшчападобны, крапіва двухдомная, купкоўка зборная, снітка звычайная, чальчак вербалісты і інш.
АПАХРАМАТ [ад апа... + грэч. chroma (chromatos) колер], складаны аб’ектыў са значна зменшанай храматычнай аберацыяй аптычнай сістэмы. Складаецца са спец. падабраных лінзаў і люстэркаў. Выкарыстоўваецца ў каляровай фатаграфіі, кінематаграфіі, паліграфіі і тэлебачанні.
АПАЧЫ. дэне, племя паўночнаамерыканскіх індзейцаў. Разам з племем наваха складаюць паўд. групу атапаскаў. У мінулым А. — качавыя паляўнічыя. Жывуць у рэзервацыях штатаў Арызона, Новая Мексіка і Аклахома ў ЗША. Колькасць 21 тыс. чал. (без наваха, 1987). Паводле рэлігіі хрысціяне.
АПВЕЛІНГ (ад англ. up наверх + well хлынуць), падыманне водаў з глыбіняў у верхнія слаі акіяна, мора. Выклікаецца ўстойлівымі вятрамі, шго зганяюць паверхневыя воды ў адкрыгае мора, на месца якіх падымаюцца воды слаёў, што ляжаць ніжэй, а таксама пасатнымі і ўсх. памежнымі цячэннямі ў Атлантычным, Ціхім і інш. акіянах. Асабліва актыўны ў прыбярэжных зонах, дзе вада падымаецца з глыбіняў 100—300 м. Агульная пл. пастаяннага А. складае 1 млн. км2 пры сярэдняй вертыкальнай скорасці падняцця водаў 1 м/сут. 3 цыркуляцыяй акіянскіх водаў у працэсе А. звязваюць утварэнне некаторых радовішчаў карысных выкапняў (напр., фасфарытаў), размяшчэнне багатых прамысл. раёнаў акіяна.
АПДАЙК (Updike) Джон (н. 18.3.1932, Шылінгтан, штат Пенсільванія, ЗША), амерыканскі пісьменнік. Скончыў Гарвардскі унт (1954). На пачатку літ. дзейнасці пісаў фельетоны, апавядайні, вершы, эсэ, пародыі: збкі вершаў «Драўляная курыца і іншыя ручныя стварэнні» (1958), апавяданняў «Тыя ж дзверы» (1959), «Галубінае пер’е» (1962). Вядучая тэма творчасці — побыт, псіхалогія, маральныя каштоўнасці радавога амерыканца (аповесць «Ферма», 1965; раманы «Кірмаш у багадзельні», 1959; «Трус, уцякай», 1960; «Трус, які вылечыўся», 1979; «Трус разбагацеў», 1981, і інш.). У рамане А. «Кентаўр» (1963) праблема смерці і бессмяротнасці пераплятаецца з пошукамі сэнсу жыцця, пераадоленнем адчужэння, са сцверджаннем дабрыні; у раманах «Месяц адпачынку» (1975), «Давай
АПАЛЬБЕРГ
421
пажэнімся» (1976), «Іствікскія ведзьмы» (1984) і інш. імкненне перамагчы боязь смерці любоўю, сексуальным «адраджэннем»; рамандыспут «Версія Роджарса» (1985) пра «навук. доказы быцця божага». Аўтар зб. апавяд, «Даверся мне» (1986).
Тв.: Рус. пер. — Кролнк, бегк; Кентавр; Ферма. Кмшннев, 1984.
АГІЕЙКА Аляксандр Фёдаравіч (н. 13.2.1950, Мінск), бел. вучоны ў галіне механікі трансп. сродкаў. Др тэхн. н., праф. (1994). Сын ФА.Апейкі. Скончыў БПІ (1972). 3 1978 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па камп’ютэрным мадэліраванні, сінтэзе сістэм кіравання 1 аптымізацыі трансп. сродкаў.
Тв.\ Теорвя поворота гусеннчных мапшн. М., 1984 (разам з В.У.Гуськовым); Методы моделнрованмя снстем с сосредоточеннымм параметрамн // Прнмененне математнчесш методов м ЭВМ: Вычнслнтельные методы проектнровання оптнмальных конструкцнй. Мн.. 1989.
АПЕЙКА Фёдар Аляксандравіч (21.2.1908, Мінск — 29.4.1970), бел. вучоны ў галіне механікі тарфяных машын. Чл.кар. АН Беларусі (1950), Акадэміі с.г. навук Беларусі (1959—1961), др тэхн. н. (1949), праф. (1950). Скончыў Маскоўскі тарфяны інт (1932). Працаваў у Маскве, у 1938—41 і з 1949 у Інце торфу АН Беларусі, з 1949 адначасова ў БПІ. Навук. працы па прыкладной механіцы, разліку тарфяных машын і с.г. тэхнікі, па тэорыі пластычнасці, кантактавай трываласці. Стварыў матэм. тэорыю трэння, спрошчаную тэорыю дакладнасці механізмаў.
Тв:. Колесный н гусеннчный ход. Мн., 1960; Теормя прочностн. Мн., 1961; Торфяные машнны. Мн., 1968; Математнческая теорня трення. Мн., 1971.
АПЕЙРОН (ад грэч. ареігоп бязмежнае), тэрмін стараж.грэч. філасофіі. Уведзены Анаксімандрам для абазначэння неакрэсленай, бязмежнай матэрыі, што знаходзіцца ў вечным руху. Усе рэчы і сусвет узніклі шляхам вылучэння з А. процілегласцяў (мокрае і сухое) і іх барацьбы. Важнае дасягненне ў параўнанні з уяўленнямі аб тоеснасці матэрыі з канкрэтным рэчывам (вадой, паветрам). У піфагарэізме А. — бясформенны, неабмежаваны пачатак, разам з процілегласцю — «канцом» — аснова існага.
АПЕКА, форма аховы асабістых і маёмасных правоў і інтарэсаў недзеяздольных асоб. У Рэспубліцы Беларусь устанаўліваецца над дзецьмі да 15 гадоў, якія не маюць бацькоў або бацькі не здольныя іх выхоўваць, над грамадзянамі, якія прызнаны судом недзеяздольнымі ў сувязі з іх псіхічнай хваробай ці разумовай непаўнацэннасцю. Парадак А. вызначаецца заканадаўствам. Органамі А. з’яўляюцца выканкомы мясц. Саветаў дэпутатаў, якія вы конваюць гэтыя функцыі праз аддзелы нар. асветы, аховы здароўя, сац. забеспячэння. Непасрэднае ажыццяўленне
А. ўскладаецца на апекуна (прызначаецца з ліку сваякоў падапечнага ці інш. грамадзян), пры злоўжыванні правамі апошні нясе маёмасную, у некаторых выпадках і крымінальную адказнасць.
АПЕКА МІЖНАРОДНАЯ, сістэма кіравання былымі залежнымі тэрыторыямі, якая ажыццяўлялася ад імя і пад кіраўніцтвам ААН. Створана ў 1945. Апекавала тэрыторыі, на якія раней распаўсюджвалася мандатная сістэма Лігі Нацый, а пасля 2й сусветнай вайны былі адарваны ад дзяржаў гітлераўскай кааліцыі і добраахвотна ўвайшлі ў сістэму апекі. Грунтавалася на праве нацый на самавызначэнне, была больш прагрэсіўная па сваіх мэтах і накіравана на ліквідацыю каланіяльнай залежнасці. У сістэму А.м. было ўключана 11 тэрыторый. Кантрольныя функцыі за выкананнем дзяржаваміапекунамі сваіх абавязкаў ускладаліся на Савет па апецы ААН і Савет Бяспекі ААН. Прыняцце Ген. Асамблеяй ААН у 1960 Дэкларацыі