Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Рэгулятарная функцыя А адбываецца на стадыі транскрыпцыі і забяспечвае каардынацыю сінт. працэсаў і адпаведныя рэакцыі клеткі на ўплыў навакольнага асяроддзя. Кантралюе дзейнасць А генрэгулят а р , які можа знаходзіцца ў розных участках храмасомы. Яго прадукт — бялокрэгулятар — пастаянна сінтэзуецца ў клетцы ў не
426 АПЕРТУРА
вял. колькасці і здольны ўзаемадзейнічаць з двума рознымі субстратамі, з аператарам і эфекгарам (нізкамалекулярным рэчывам). У рэпрэсібельных сістэмах комплекс бялкурэгуляггара з эфектарам набывае роднасць з аператарам і далучаецца да яго, у выніку адбываевда выключэнне генаў, якія кіруюцца гэтым аператарам. У індуцыбельных сістэмах эфекгар, які далучаецца да бялкурэгулятара, вызваляе аператар ад гэтага бялку. Такім чынам, запускаюцца ў работу гены, падпарадкаваныя дадзенаму аператару.
АІІЕРТУРА (ад лац. apertura адтуліна), дзейная адтуліна аіггычнай сістэмы, якая вызначаецца памерамі лінзаў або дыяфрагмамі. Раздзяляльная здольнасць аптычнай прылады прапарцыянальная А. Вуглавая А. — вугал а паміж крайнімі прамянямі канічнага светлавога пучка, які ўваходзіць у аітгычную сістэму. Лікавая А. вызначаецца як п sin(a/2), дзе п — паказчык пераламлення асяродцзя, у якім знаходзіцца прадмет.
АПЕРЦЭПЦЫЯ (ад лац. ad да + perceptio успрыманне), залежнасць успрымання ад мінулага вопыту, псіхічнага стану і індывідуальных асаблівасцяў чалавека. Тэрмін уведзены ням. філосафам ГЛейбніцам, які трактаваў А. як выразнае (усвядомленае) успрыманне душой пэўнага зместу. І.Кант разам з «эмпірычнай» А. увёў паняцце «трансцэндэнтальнай» А., якая дазваляе сінтэзаваць шматлікія ўспрыманні на аснове спрадаечнага, нязменнага «адзінства свядомасці» як умовы ўсялякага вопыту і пазнання. У заснаванай В.Вуніам псіхалогіі А. (канец 19 — пач. 20 ст.) — успрыманне, якое патрабуе напружання волі і ад якога залежаць усе формы псіхічнай дзейнасці чалавека. Сучасная псіхалогія трактуе А. як вьшік жыццёвага вопыту індывіда, які адлюстроўваецца ў кожным псіхічным
Да арт. Аперэта. Сцэна са спектакля «Паўлінка» Ю.Семянякі Дзярж. тэатра муз. камедыі Беларусі. 1973.
працэсе (ад прасцейшага ўспрымання да найскладанейшых відаў дзейнасці). Адрозніваюць устойлівую А. — залежнасць успрымання ад асаблівасцяў асобы (светапогляду, перакананняў, адукаванасці і ІНШ.) ічасовую А., у якой звязваюцца сітуацыйна розныя формы псіхічнага стану (эмоцыі, устаноўкі і г.д.).
Літ:. Л е й б н н ц Г.В. Новые опыты о человеческом разуме. М.; Л., 1936; Вундт В. Очеркн пснхолопш. М., 1912; Грнмак Л.П. Резервы человеческой пснхнкн. 2 нзд. М., 1989.
АПЕРЫТЬІЎ (франц. aperitif), спіртны напітак, прызначаны для ўзбуджэння апетыту. Ужываецца перад ежай. Як А. выкарыстоўваюць звычайна вермуг, херас, моцныя спіртныя напіткі. разбаўленыя фруктовым сокам, тонікам, мінер вадою і інш.
АПЕРЫЯДЫЧНЫ ПРАЦЭС, працэс пераходу дынамічнай сістэмы ў стан устойлівай раўнавагі, пры якім выха
дная велічыня, што харакгарызуе такі пераход, набліжаецца да ўстойлівага значэння (крывая 1) або мае адзін
экстрэмум (крывая 2). Напр., да А.п. набліжаюцца ваганні вагальнай сістэмы пры павелічэнні страт энергіі ў іх да крьпычнага значэння (у эл. вагальнага контура_ крьггычнае супраціўленне R = xL/C , дзе LiC — індукгыўнасць і ёмістасць контура адпаведна).
АПЕРЭТА (італьян. operetta літар. маленькая опера), адзін з відаў муз. тэатра, у якім спалучаюцца вакальная і інструментальная музыка, танец, балет, элементы эстраднага мастацтва; твор для гэтага тэатра.
У 17 — 1й пал. 19 ст. —невял., звычайна камічная опера з размоўнымі дыялогамі. На Беларусі гэта былі «Алалонзаканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» Р.Вардоцкага на лібр. М.Цяцерскага (паст. 1789) і «Агатка, або Прыезд пана» Я.Д.Голанда на лібр. М.Радзівіла (паст. 1784), якія вызначаліся дэмакр. характарам, адлюстроўвалі перадавыя ідэі свайго часу. У сярэдзіне 19 ст. тэрмінам «А» часта вызначаў свае п’есы В.І.ДунінМарцінкевіч, задумваючы іх як лібрэта невял. опер. У супрацоўніцгве з ім С.Манюшка стварыў свае А «Рэкруцкі набор» (1841), «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада». «Ідылія» (1852). У 1861 паст. А «Канкурэнты» Ф.Міладоўскага (лібр. М.Лапіцкага і У.Сыракомлі).
Сучасная А. — від тэатра, які займае прамежкавае становішча паміж операй і драмай. Аснову муз. драматургіі складаюць звычайна куплетная песня і танец, а таксама традыц. оперныя формы (арыя, ансамбль, хор, уверцюра), якія часцей маюць песеннатанц. характар і болып простыя, чым у оперы. У адрозненне ад вадэвіля і інш. відаў муз. камедыі з развітым драм. тэкстам, музыка ў А. нясе асн. сэнсавую нагрузку.
Як самаст. від муз. тэатра А. сфарміравалася ў 1850я г. ў Францыі. Яе вытокі — камічная опера, франц. вадэвіль, аўстрыйскія і ням. зінгшпілі і інш. Вылучаюць некалькі нац.гіст. разнавіднасцяў А. з устойлівымі жанравастылявымі прыкметамі: парыжская (1850— 70я г., заснавальнік — Ж.Афенбах; Ф.Эрвэ, Ш.Лекок, Р.Планкет), венская (Ф.Зупэ, К.Мілёкер, І.Штрауссын, К.Цэлер), неавенская (1900—1920я г., Ф.Легар, І.Кальман). У пач. 1920х г. у ЗША зацвердзіўся новы від муз. тра — мюзікл, які ў некат. сваіх разнавіднасцях набліжаецца да А. (творы Ф.Лоу, Дж.Гершвіна, Р.Роджэрса, Л.Бернстайна і інш.). У Расіі пачатак А. пакладзены ў 1920я г. І.Дунаеўскім і М.Стрэльнікавым, сярод майстроў Ю.Мілюцін, Б.Аіяксандраў, К.Лістоў, В.СалаўёўСядой, АФельцман, В.Баснер і інш.
На Беларусі з 1й пал. 20 ст. развіваліся блізкія да А. формы муз.камедыйнага тэатра («Кавальваявода» Е.Міровіча з муз. У.Тэраўскага і Л.Маркевіча, 1925; «Простыя сэрцы» С.Заяіцкага, С.Розанава і М.Міцкевіча з муз. В.СакаловаФядотава, 1929; «Коксагыз» М.Чуркіна, 1939; «Цудоўная дудка» В.Вольскага з муз. М.Шчаглова, 1939), а таксама «Кухня святасці» («Мільён Антоніяў») Я.Цікоцкага (1931) і «Зарэч
АПІЯН
427
ны барок» С.Палонскага і М.Іванова (1940), якія вызначаліся сучаснікамі як «першыя сав. аперэты». У 1970я г. з’явіліся творы, найб. адпаведныя жанру А.: «Паўлінка» Ю.Семянякі са шматпланавай муз. драматургіяй, скразнымі муз. тэмамі, разгорнутымі сольнымі нумарамі, ансамблямі, харамі і «Несцерка» Р.Суруса, якія дзякуючы зместу, народнасці муз. мовы і ўдалым масавым сцэнам сталі сапраўднымі А. буйной формы. Шэраг бел. твораў, блізкіх да жанру А., класіфікуюць як «гераічная муз. камедыя» («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані, 1985), «муз. камедыя» («Мільянерка» Я.Глебава, 1987), мюзікл («Джулія», 1991, і «Шклянка вады», 1994, У.Кандрусевіча).
Сярод артыстаў А: Г.ІІІнайдэр (Францыя), АЖырардзі (Аўстрыя), Г.Марышка і Х.Хонці (Венгрыя), Р.Ярон, Т.Шмыга (Расія), М.Вадзяной (Украіна); у бел. тры Н.Гайда, В.Мазур, Р.Харык, АРанцанц, З.Вяржбіцкая, Г.Казлоў і ініп.
Літ:. Владммнрская А Звездные часы оперетгы. 2 нзд. Л., 1991; Трауберг Л. Жак Оффенбах н другне. М., 1987; Музычны тэатр Беларусі, 1917—1959. Мн., 1993.
Б.С.Смольскі, Н.А.Юўчанка.
АПЕТЬІТ (ад лац. appetitus жаданне), эмацыянальнае выяўленне і адчуванне патрэбы чалавека ў ежы ўвогуле або ў асобных яе відах. У адрозненне ад пачуцця голаду звязаны з прыемнымі эмоцыямі і ўяўленнямі. Адбітак на яго (стымулявальны ўплыў або прыгнечанне) могуць накладваць нац. традыцыі, індывід. прывычкі і прыхільнасці, выгляд, пах, кампанентгы, смакавыя якасці і спосабы падачы ежы. Фізіял. аснову А. складае ўмеранае ўзбуджэнне пэўных аддзелаў ц.н.с., што суправаджаецца слінацячэннем, выдзяленнем «запаляльнага» стрававальнага соку, узмацненнем перыстальтыкі стрававальнакішачнага тракгу. У аснове расстройстваў А. могуць ляжаць парушэнні рэжыму і ўмоў харчавання, рэзкія змены яго звыклага рацыёну, а таксама ўкладу жыцця, фіз. і нерв. ператамленне, захворванні і інш. фактары. У асобньгх выпадках яны могуць выклікаць поўную адсугнасць А. (анарэксія) ці неадольнае жаданне есці (булімія), што сведчыць пра неабходнасць мед. абследавання.
АПЁК, пашкоджанне тканак арганізма, якое выклікаецца высокай трай (тэрмічны А.), хім. сродкамі (хімічны А.), электрычным токам (электрычны А.), сонечнымі 1 рэнтгенаўскімі прамянямі (сонечны і радыяцыйны А.). У чалавека і жывёл адрозніваюць 4 ступені А.: 1я — пачырваненне скуры, ацё'к; 2я — узнікненне пухіроў; 3я — амярцвенне скуры на ўсю таўшчыню; 4я — амярцвенне падскурнай тлушчавай клятчаткі, мышцаў і касцей (абвугліванне). Лячэнне залежыць ад памераў апечанай паверхні, агульнага стану арганізма і г.д., уключае барацьбу з шокам, хірург. апрацоўку апечаных месцаў, тэрапеўтычныя метады. У раслін бываюць А. кары (напр., сонечны А.
пладовых дрэў), лісця і пладоў пры няправільным карыстанні ядахімікатамі, пашкоджанні грыбковымі і бакгэрыяльнымі хваробамі.
АПІЕВА ДАРОГА (лац. via Арріа), першая брукаваная дарога (працягласць каля 350 км), пракладзеная ў 312 да н.э. паміж Рымам і Капуяй. Пабудавана ў стратэг. мэтах пры цэнзару Апію Клаўдзію (адсюль назва), у 244 да н.э. прадоўжана да Брундызія. Вымашчана квадратнымі камянямі, уздоўж дарогі (каля Рыма) захаваліся помнікі стараж. некропаля язычніцкіх і раннехрысц. часоў.
АПІС, у егіпецкай міфалогіі бог урадлівасці. Цэнтр культу А. — г. Мемфіс, дзе ён лічыўся душой бога Мемфіса Птаха і бога сонца Ра. Жывым увасабленнем А. быў чорны бык з белымі меткамі на лбе, якога трымалі ў асобным памяшканні, памерлага баль
Апіс. Бронза. 7 ст. да нд.
заміравалі і хавалі ў спец. склепе Серапеўме.
АПІСТАРХІДЫ (Opisthorchiadae), сямейства гельмінтаў класа смактуноў; паразіты рыб, паўзуноў, птушак, млекакормячых і чалавека. У сусв. фауне 29 родаў, больш за 100 відаў. На Беларусі 4 віды. Найб. пашыраны апістарх кашэчы (Opistorchis felineus) — узбуджальнік апістархозу.
Даўж. каля 1 см. Развіваюцца ў прамежкавых (малюскі), дадатковых (карпавыя рыбы) і канчатковых гаспадароў (рыбаедныя жывёлы і чалавек).
АГПСТАРХОЗ, гельмінтозная прыроднаачаговая хвароба жывёл і чалавека; выклікаецца трэматодай апістархам ка
шэчым з сям. апістархідаў. Пашыраны ў Еўропе і Азіі. Ачагі А. на Беларусі пераважна ў бас. рэк Дняпро, Прыпяць, Нёман, Зах. Бут, Браслаўскіх азёраў. Характарызуецца пашкоджаннем печані, жоўцевага пузыра, падстраўнікавай залозы, алергічнымі рэакцыямі. Заражэнне адбываецца пры спажыванні сырой, недастаткова праваранай і прасоленай рыбы. Развіццё ўзбуджальніка адбываецца з удзелам прамежкавага (малюск бітынія) і дадатковага (рыба) гаспадароў. Лячэнне тэрапеўгычнае.