• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    А.с. шырока бытавалі на Беларусі, a многія з іх у 15—17 ст. перакладаліся на бел. мову, перапрацоўваліся, уваходзілі ў буйныя творы інш. жанраў. Так, у 15—16 ст. з’явіліся бел. апрацоўка апокрыфа «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах» — «Аб дванаццаці пакутах», бел. рэдакцыя «Сказання пра Мамаева пабоішча» — «Мамаева пабоішча»; «Аповесць пра разбурэнне Батыем Разані» была ўключана ў Беларускалітоўскі летапіс 1446.
    Літ.: Нсторня белорусской дооктябрьской лнтературы. Мн., 1977: Нсторня русской лнтературы X—XVII веков. М., 1980; Старннная русская повесть: Статьн н нсслед. М.; Л., 1941. Л.Л.Кароткая.
    АГІОКА, лёгкая, цвёрдая, танкапорыстая крамяністая асадкавая горная парода, складзеная з аморфнага крэменязёму (апалу да 98%) з прымесямі гліністых часцінак, шкілетных ч. арганізмаў (дыятамей, радыялярый і інш.) і пяску. Колер ад шэрагу розных адценняў да амаль чорнага. Трапляецца пераважна сярод мелавых і ніжнепалеагенавых адкладаў. Выкарыстоўваецца ў будаўнішве (для цеплаізаляцыі). Чыстыя гатункі А. — моцныя адсарбенты.
    АПОКА ў ліцейнай в ы т в о р ч а с ц і , прыстасаванне ў выглядзе жорсткай рамы (адкрытай скрынкі),
    якое запаўняецца фармовачнай сумессю для атрымання ліцейнай формы. А. бы ваюць: прамавугольныя, круглыя і фасонныя; суцэльналітыя і зварныя; ручныя, кранавыя і камбінаваныя (з ручным і кранавым пад’ёмам). Вырабляюцца са сталі, чыгуну, алюмініевых і інш. сплаваў. 3 А. фармовачную сумесь выбіваюць на вібрацыйных машынах.
    АПОКАЎ Яўген Уладзіміравіч (1.2.1869, в. Шамраеўка Сквірскага рна Кіеўскай вобл. — 1.9.1938), украінскі гідролаг, гідрагеолаг; адзін з заснавальнікаў гідралогіі. Акад. АН Украіны (1929). Правадз. чл. УАСГНІЛ (1935). Праф. (1917). Скончыў Пецярбургскі тэхнал. інт (1892). У канцы 19 — пач. 20 ст. працаваў на Беларусі ў складзе Заходняй экспедыцыі па асушэнні балотаў Палесся. 3 1913 узначаліў работы па вывучэнні балотаў Палесся, інжынергідратэхнік Мінскай губ. Займаўся гідрагеал. вышуканнямі для водазабеспячэння Мінска. Выказаў меркаванне пра сувязь геал. структур Пд Беларусі з Дняпроўскай упадзінай на Украіне і інш. 3 1926 дырэктар НДІ воднай гаспадаркі Украіны.
    Апока ў ліцейнай вытворчасці: a — круглая; б — прамавугольная.
    Тв.: Режнм речного стока в бассейне Верхнего Днепра [до г. Кнева] .. Ч. 1—2. Спб., 1904—13; Режнм грунтовых вод в районе Полесья. Спб., 1914; Праблема Вялікага Дняпра і асушэнне Палесся Мн.. 1935.
    АЛОКРЫФЫ (ад грэч. apokryphos таемны, запаветны), мастацкія аповесці ў сярэдневяковых лрах, сюжэтна звяза
    ныя з Бібліяй. жыціямі святых, легендамі пра рай, пекла, канец свету. Забараняліся царквой як некананічныя. У дахрысц. і раннехрысц. часы А. лічылі кнігамі вял. мудрасці, глыбокі і патаемны сэнс якіх бьгў даступны не кожнаму. 3 пашырэннем ерасяў А. сталі называць творы з ерэтычным ухілам. Царк. цэнзура складала індэксы «фальшывых» кніг, якія падлягалі знішчэнню. У перыяд Кіеўскай Русі на ўсх.слав. землях шырокую вядомасць набылі А. пра стварэнне Богам Адама, пра цара Саламона, «Хаджэнне Багародзіцы па пйкутах» (у бел. апрацоўцы 15—16 ст. — «Аб дванаццаці пакутах»), «Страцімптушка», апакрыфічныя евангеллі Іакава, Фамы, Нікадзіма. У А. адлюстраваліся нар. ўяўленні эпохі феадалізму пра светаўладкаванне, пошукі праўды і дабра. А. паўплывалі на некаторыя жанры бел. фальклору (казкі, духоўныя вершы). Матывы А. выкарыстоўваў М. Багдановіч («Апокрыф», «Страцімлебедзь»), ЛЛ.Кароткая. АПОЛАК. піламатэрыял, атрыманы з бакавой часткі бервяна. Калі пукаты бок А. не прапілаваны ці прапілаваны менш як на 72 даўжыні, А. наз. гарбельным, прапілаваны больш як на 72 — дашчаным. А. ідуць на выраб буд. рыштаванняў, апалубкі, мацавання горных выпрацовак і г.д.
    АПОЛЕ (Ороіе), горад на Пд Польшчы. Адм. ц. Апольскага ваяводства. 130 тыс. ж. (1993). Маш.буд., металаапр.. лёгкая (швейная, трыкат., мэблевая), харч., буд. матэрыялаў (шкляная, 2 цэментныя зды), паліграф. прамсць. Порт на р. Одра, вузел чыгунак і аўтадарог. 2 ВНУ, 2 тэатры, музей, заапарк.
    Упершыню згадваецца каля 1000 як слав. паселішча. 3 1202 рэзідэнцыя Пястаў. Перад 1254 атрымаў гарадскія правы. 3 1532 А. (ням. Опельн) у складзе Аўстрыі, з 1740 — Прусіі, пасля 1871 — Германіі. 3 1945 зноў у Польшчы. Захаваліся кафедральны сабор 15 ст., францысканскі (засн. ў 1287) і дамініканскі (засн. ў 1295) кляштары, камяніцы 15—18 ст., вежа (1300) б. замка Пястаў і інш.
    АПОЛЛІ, узвышаныя слабахвалістыя раўніны (звычайна зандравыя) з урадлівымі цемнаколернымі карбанатнымі і шэрымі ляснымі глебамі на Пд тайгі і ў зонах мяшаных і шыракалістых лясоў Усх.Еўрапейскай раўнімы. Амаль цалкам узараны і густа заселены (напр., Уладзімірскае А. ў Рас. Федэрацыі). На Прыкарпацкай Украіне А. — ландшафты лясістай пагорыстасці.
    АПОЛЬСКАЕ ВАЯВОДСТВА (Wojewodztwo Opplskie), на Пд Полынчы. Пл. 8,5 тыс. км , нас. 1023 тыс. чал., гарадскога каля 52% (1987). Адм. ц. — г. Аполе. Найб. гарады: КендзежынКозля, Аполе, Бжэг, Ныса, Крапкавіцы і інш. Размешчана ў Ніжнім Шлёнску, на Апольскай раўніне, Глубчыцкім плато, на Пд заходзяць Судэты (выш. да 889
    432	АПОРНАЕ
    м), на У — частка Шлёнскага ўзв. (выш. да 400 м). Клімат умераны кантынентальны. Сярэдняя тра студз. 1,5 °C, ліп. 18,6 °C, ападкаў 650 мм за год. Гал. рака — Одра з прьпокамі. Прамсць: горназдабыўная, электратэхн., хім., лёгкая, харчовая. Вырошчваюць ячмень, кармавыя культуры, цукр. буракі, бульбу, pane. Гадуюць буйн. par. жывёлу, свіней. Турызм.
    АПОРНАЕ СВІДРАВАННЕ. праходка глыбокіх свідравін з мэтай вывучэння геал. будовы пэўнай тэрьгторыі і вызначэння напрамку пошукаваразведвальных работ. Выконваецца з адборам керну да глыб. ад некалькіх дзесяткаў метраў да некалькіх кіламетраў (у найб. спрыяльных структурных і стратыграфічных умовах). Адрозніваецца дэталёвым паслойным вывучэннем геал. разрэзу комплексам метадаў: геафіз., літолагапетраграфічных, геахім., гідрагеал., палеанталагічных, геахраналагічных і інш. Да А.с. таксама належыць евідраванне звышглыбокіх свідравін (да 10— 15 км) для вывучэння будовы зямной кары і верхняй мантыі Зямлі. На Беларусі планамерна праводзіцца з 1960х г. з мэтай вывучэння стрататыпаў геал. падраздзяленняў, тэктанічных структур і адкладаў, перспекгыўных на карысныя выкапні (нафта, солі, жал. руды, алмазы і інш ).
    АПОРНАЯ ГЕАДЭЗІЧНАЯ СЕТКА, сістэма замацаваных на мясцовасці арыенціраў, якія служаць апорнымі пунктамі пры здымках і геад. вымярэннях. Вылучаюць А.г.с. планавую і вышынную. Планавая складаецца пераважна метадамі трыянгуляцыі і паліганаметрыі, узаемнае размяшчэнне яе пункіаў вызначаецца прамавугольнымі каардынатамі (X і У); вышынная — метадам геам. нівеліравання. Выкарыстоўваецца пры вывучэнні формы Зямлі,
    складанні тапаграфічных картаў, інж. пошуках, у будве і г.д., дзе неабходны дакладныя разлікі на мясцовасці.
    А.В.Саломка.
    АІІОРНЫ ГАРЫЗОНТ, гл. Маркіроўны гарызонт.
    АПОРНЫ ПУНКТ 1) у ваеннай с п р а в е — найбольш умацаваная і насычаная агнявымі сродкамі частка абарончага раёна (участка, пазіцыі), прыстасаваная для працяглай кругавой абароны ўзвода або роты. Ствараецца на ўчастках мясцовасці, зручных для назірання і вядзення эфекгыўнага агню па праціўніку. А.п. мае акопы, траншэі, укрыцці, загароды, хады зносін, пазіцыі для агнявых сродкаў штатных (узвода, роты) і прыдадзеных падраздзяленняў. Прамежкі паміж Ап. прыкрываюцца інж. збудаваннямі і агнём з усіх відаў зброі. 2) У геадэзіі і т a п a г р а ф і і — замацаваны на мясцовасці пункт у адзінай сістэме каардынат з
    Схемы апораў плоскіх стрыжнёвых сістэм: a — шарнірная рухомая; б — шарнірная нерухомая; в — зашчэмленая рухомая; г — зашчэмленая нерухомая. Стрэлкамі паказаны апорныя рэакцыі.
    планавым размяшчэннем і вышынёй, якая выкарыстоўваецца ў час правядзення геад. і тапагр. здымак (гл. Апорная геадэзічная сетка).
    АПОРТА (Oporto), горад у Партугаліі, гл. Порту.
    АПОРТЫ, маёмасць, што паступіла акцыянернаму таварыству ў лік аплаты акцый. Могуць быць тавары, гандл. і прамысл. прадпрыемствы на поўную суму грашовага капіталу. Часта заснавальнікі акц. тваў як А. перадаюць гэтым твам свае тавары і прадпрыемствы па завышанай цане, каб атрымаць акцый больш, чым каштуе здадзеная маёмасць.
    АПОРЫ, 1) канструкцыі (часткі збудаванняў), якія прымаюць нагрузку ад адных элементаў (дэталяў) і перадаюць яе на інш. элементы ці асновы збудаванняў. У будынках А. бэлек і фермаў служаць калоны, нясучыя сцены, верт. стойкі, арак і рам — пераважна фундаменты, мастоў — быкі і ўстоі (крайнія А.). Спец. слупы і мачты, замацаваныя на фундаменце ці непасрэдна ў грунце, з’яўляюцца апорамі ліній электраперадачы і кантактавай сеткі.
    Ha А кантактавай сеткі замацоўваюць правады і нясучыя тросы гарадскога элекгратранспарту, правады паветр. ліній электрыфікаваных чыгунак. Гэтыя А падзяляюцца на падгрымныя (прамежкавыя, пераходныя), анкерныя (прымаюць нацяжэнне правадоў), фіксавалвныя (падтрымліваюць правады ў пэўным становішчы адносна токаздымальніка) і фідэрныя (сілкавальных ліній). Бываюць саманясучыя, з адцяжкамі, кансольныя і інш. Робяцца з жалезабетону, сталі, драўніны (часовыя).
    2)	У будаўнічай механіцы пры разліку канструкцый разглядаюцца не сапраўдныя А. збудаванняў, а іх разліковыя схемы. У найб. пашыраных стрыжнё'вых сістэмах адрозніваюць А. шарнірныя, зашчэмленыя, рухомыя і нерухомыя.
    АІІОРЫ ЛІНІЙ ЭЛЕКТРАПЕРАДАЧЫ, канструкцыі (збудаванні) для падвешвання правадоў і маланкаахоўнкх тросаў паветр. ліній электраперадачы. Бываюць прамежкавыя (пераважна на прамых участках трасы ЛЭП) і анкерныя (у пачатку і канцы прамых участкаў ЛЭП, на паваротах, пры пераходах праз водныя і інш. перашкоды). Анкерныя А.л.э. прымаюць нацяжэнне правадоў і тросаў, маюць больш жорсткую і трывалую канструкцыю. У залежнасці ад колькасці падвешаных правадоў (ланцугоў) А.л.э. падзяляюцца на адна і многаланцуговыя; ад канструкцыі — на аднастоечныя, А, П і АПпадобныя, свабоднастаячыя, з адцяжкамі. Робяцца з жалезабетону і металу, пераважна са сталі (у асн. для ЛЭП напружаннем 220 кВ і болей), a таксама з дрэва (да 110 кВ у лясных мясцовасцях).
    АПОСТАЛ Даніла Паўлавіч (14.12.1654—28.1.1734), апошні выбарны гетман Левабярэжнай Украіны ў 1727—34. Ваенны.дзеяч, удзельнік паходаў супраць Турцыі і Крыма, Паўн. вайны 1700—21. У 1708 прымкнуў да \.Мазепы, аднак у хуткім часе пакінуў яго. У 1722 удзельнічаў у Персідскім паходзе рус. войскаў. Садзейнічаў росту буйнога феад. землеўладання на Украіне, праводзіў палітыку запрыгоньвання левабярэжнага сялянства і часткі казацтва. Пасля смерці А. выбары гетмана на Украіне забаронены.