• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АПОСТАЛЫ (грэч. apostolos пасланец), у часы ранняга хрысціянства вандроўныя прапаведнікі, арганізатары і духоўныя настаўнікі хрысц. абшчын. У Новым запавеце 12 А. — першыя паслядоўнікі, вучні Хрыста.
    АПРАМЯНЕННЕ	433
    АПОСТРАФ (грэч. apostrophes), надрадковы значок у выглядзе коскі. Указвае на пропуск галосных пры скарачэнні слоў (англ. don’t замест do not), аддзяляе артыклі і часціцы ў іншамоўных словах (франц. d’Arc) і інш. У бел. графіку ўведзены ў 1920я г. Выконвае раздзяляльную функцыю перад галоснымі «е», «ё», «ю», «я», «і» пасля прыставак, якія канчаюцца на зычны, і ў сярэдзіне слоў пасля губных «б», «в», «м», «п», «ф», заднеязычных «г», «к», «х», шыпячых «дж», «ж», «ч», «ш», зубных «д», «т» і альвеалярнага «р». У фанет. транскрыпцыі абазначае змякчэнне зычных. А.М.Булыка. АІІОСУМЫ (Didelphidae), сямейства млекакормячых атр. сумчатых. 12 родаў, 84 віды. Пашыраны ў Амерыцы і на М. Антыльскіх авах. Самая стараж. група сумчатых. У Паўн. Амерыцы вядомы з ніжняга мелу, у Еўропе — з эацэну да міяцэну. Жывуць на зямлі і дрэвах у лясах, стэпах, пустынях, гарах да 4 тыс. м, зрэдку паўводныя — вадзяны А. Звычайныя А. — лабараторныя жывёлы. Паўночны А. акліматызаваны ў Каліфорніі.
    Даўж. цела 7—50 см. Хвост (4—55 см) звычайна хапальны, голы на канцы. Морда выцягнугая і завостраная. Канечнасці ўкарочаныя, пяціпальцыя; заднія крыху даўжэйшыя за пярэднія. Вялікі палец на задніх лапах вял. памераў, проціластаўлены іншым. Ёсць сумка. Саскоў ад 5 да 27. За год 1—3 прыплоды па 4—11 (зрэдку да 25) дзіцяняг. Усёедныя. Аб’екты промыслу.
    АГІОУЗЕНЬ, адрыў і слізготнае зрушэнне масы горнай пароды ўніз па схіле пад дзеяннем сілы цяжару. Найчасцей узнікаюць на горных схілах рачных далін, высокіх берагах мораў, азёраў, вадасховіпгчаў, складзеных з нахільных пластоў водатрывалых (гліністых) парод, якія чаргуюцца з ваданоснымі пародамі. Утвараюцца ў рыхлых адкладах і шчыльных пародах у выігіку павелічэння стромкасці або падмывання асновы схілу, пераўвільгатнення грунтоў талымі і дажджавымі водамі, сейсмічных штуршкоў, нерацыянальнай гасп. дзейнасці чалавека. Буйныя А. маюць працягласць уздоўж схілу на дзесяткі і сотні метраў і захоўваюць ва ўнутр. ч. пэўную маналітнасць (пры тэўшч. 10—20 м і больш); невялікія Называюцца аплывінамі. Пры А. ўгвараюцца невял. формы рэльефу — тэрасы і ўзгоркі, а таксама спецыфічныя формы расліннасці (напр., «п’яны» лес). А. прычыняюць вял. шкоду нас. пунктам, с.г. угоддзям, прамысл. прадпрыемствам, гасп. інфраструкгуры і інш. На Беларусі яны адзначаюцца каля стромкіх схілаў рачных далін, глыбокіх яроў. Каб прадухіліць А., умацоўваюць берагі, схілы, праводзяць дрэнажныя работы, лесапасадкі і інш.
    АІІРАБАЦЫЯ (лац. approbatio), 1) афіцыйнае ўхваленне, зацвярджэнне, вынесенае на падставе выпрабавання, праверкі, шырокага абмеркавання. 2)У сельскай гаспадарцы — аб
    следаванне сартавых пасеваў і пладоваягадных насаджэнняў для вызначэння сапраўднасці сорту, сартавых якасцяў і ўраджайнасці, праверкі выканання правілаў насенняводства. А. палявых культур праводзіцца ў полі праз агляд, адбор і аналіз апрабацыйнага матэрыялу. Для кожнай культуры прадугледжана методыка А., напр., фаза развіцця раслін у момант А., плошча (у га) для адбору снапа, колькасць сцяблоў у снапе і г.д. Палявой А. падлягаюць усе сартавыя насенныя пасевы. Астатнія сартавыя пасевы рэгіструюць на аснове сартавых дакументаў. Вынікі аналізу запісваюць у акт А.
    AIJPAKC1H Фёдар Мацвеевіч (1661 — 10.11.1728), расійскі ген.адмірал (1708), адзін са стваральнікаў рас. флоту. 3 1682 стольнік Пятра 1, у 1693—96 дзвінскі ваявода і губернатар Архангельска. 3 1700 гал. начальнік Адміралцейскага прыказа і азоўскі губернатар.
    Апосум паўночны.
    У час Паўн. вайны 1700—21 атрымаў на моры шэраг перамог над шведамі. У 1712—23 кіраваў Эстляндыяй, Інгерманландыяй і Карэліяй. 3 1718 прэзідэнт Адміралцействаўкалегіі. У час Перс. паходаў (1722—23) камандаваў Каспійскай флатыліяй. у 1723—26 — Балт. флотам.
    АПРАМЯНЁННЕ АРГАНІЗМА, прыроднае або штучнае ўздзеянне выпрамяненняў на жывы арганізм. У натуральных умовах жывыя істоты апраменьваюцца інфрачырвоным (цеплавое апрамяненне), бачным і ультрафіялетавым сонечным святлом, а таксама касм. прамянямі і іанізоўным выпрамяненнем зямнога паходжання (гл. Фон радыеактыўны). Пры штучным А.а. часцей скарыстоўваюць іанізавальныя, ультра
    Апоры ліній электраперадачы: a — драўляная свабоднастаячая Ппадобная; б — жалезабетонная аднастоечная з адцяжкамі; в — металічная двухланцуговая.
    Апоўзень: 1 — пачатковае становішча схілу; 2 — непарушаны схіл; 3 — апоўзневы блок; 4 — паверхня слізгання; 5  пляцоўка апоўзневай тарасы; 6  сцяна зрыву апоўзня; 7  напорны апоўзневы вал; 8 — урэз ракі.
    фіялетавыя, ультравысокачастотныя выпрамяненні. Адрозніваюць Аа. татальнае (усяго цела) і лакальнае (частковае), вострае (за кароткі прамежак часу) і хранічнае, або пралангаванае (працяглае), аднаразовае і фракцыянаванае (сумарная доза паступае часткамі, з рознымі прамежкамі часу), вонкавае і ўну
    15. Бел. энц., т. 1.
    434	АПРАСНЕННЕ
    транае (ад радыеактыўных рэчываў, што трапілі ў арганізм). Па даных Навук. кта ААН па дзеянні атамнай радыяцыі (НКДАР ААН; 1988) сярэднія дозавыя нагрузкі насельніцтва Зямлі ў пераліку на гадавыя эфектыўныя эквівалентныя дозы апрамянення складаюць у мілізівертах (мЗв): ад натуральных крыніц радыяцыі зямнога паходжання пры ўнутр. апрамяненні 1,325, пры вонкавым 0,35; касмічнага паходжання 0,3 і 0,015 адпаведна; ад крыніц, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне, 0,4; ад радыеакіыўных ападкаў 0,02; ад атамнай энергетыкі 0,001. На тэр., нгго пацярпелі ад буйных радыяц. катастроф (напр., Кыштымская 1957, Расія; Чарнобыльская 1986, і інш.), пасляаварыйныя дозавыя нагрузкі на арганізм значна адрозніваюцца ад сярэдніх. Напр., праз 5 гадоў пасля Чарнобыльскай катастрофы на Гомелыпчыне гадавая эфектыўная эквівалентная доза апрамянення складала (мЗв): у Брагіне 2,5,
    Ветцы 3,1, БудаКашалёве 1,3, Карме 2. У «Каталог дозаў апрамянення насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (1992) занесена 3326 нас. пункіаў, дзе шчыльнасць забруджвання цэзіем137 складала 15—40 Кі/км2 і сумарныя гадавыя эквівалентныя дозы да 2—3 мЗв. Гл. таксама Біялагічнае дзеянне іанізавальных выпрамяненняў.
    АПРАСНЁННЕ ВАДЬІ, апрацоўка марской вады ці вады моцнамінералізаванай крыніцы з мэтай зніжэння канцэнтрацыі раствораных соляў да ступені (звычайна да 1 г/л), пры якой вада становіцца прыдатнай на піццё ці гасп. мэты. Робіцца ў апрасняльніках.
    Пры Ав. выпарэннем салёную ваду награваюць, пару кандэнсуюць. Пры Ав. вымарожваннем выкарыстоўваюць уласцівасць салёнай вады пры замярзанні ўтвараць крышталі прэснага лёду, паміж якімі знаходзяцца крьштталі салёнага лёду. Пры раставанні ў вадкі стан спачатку пераходзяць крышталі салёнага лёду, пгго і дазваляе аддзяліць салёную ваду ад прэснай. Пры электролізным спосабе катыёны і аніёны раствораных у вадзе соляў пад дзеяннем пастаяннага эл. поля выдаляюцца праз спец. мембраны, якія не прапускаюць прэснай вады. Гіперфільтрацыйны метад заснаваны на ўласцівасці мембран, зробленых з ацэтылцэлюлозы ці паліамідных смолаў, пры ціску, вышэйшым за асматычны, прапу
    Схема аднаступеньчатага дыстыляцыйнага апрасняльніка: 1  корпус выпарной камеры; 2 пырскаўлоўнік; 3  кандэнсатар; 4  помпа; 5 — награвальны элемент.
    Распускальная апраўка: 1 — конусны стрыжань; 2 — гайкі.
    скаць малекулы вады, але затрымліваць гідратызаваныя іоны раствораных у вадзе соляў.
    АПРАСНЯЛЬНІК тэхнічная сістэма для апраснетя вады. Дыстыляцыйныя А. — найб. пашыраныя, бываюць аднаі многаступеньчатыя. У апошніх награванне і выпарэнне вады ў 1й ступені робіцца парай, якая паступае з парагенератара, а кожная наступная ступень абаграваецца «другаснай» парай, пгго ўтвараецца ў папярэдняй ступені. Кандэнсат пары, якая абагравае 1ю ступень. вяртаецца ў кацёл, а кандэнсат, што ўтвараецца ў астатніх ступенях, падаецца спажыўцам. У многаступеньчатых А. з імгненным закіпаннем салёная вада паслядоўна паступае ў камеры з паніжаным ціскам, дзе часткова выпараецца; кандэнсат збіраецца ў паддоне. Існуюць таксама А., у якіх выкарыстоўваюць метады электролізу, гіперфільтрацыі, вымарожвання.
    АПРАЎДАННЕ, прызнанне судом падсуднага невінаватым у прад’яўленым яму абвінавачанні. Апраўдальны прыгавор выносіцца ў выпадках, калі не ўста
    Апрасненке вады ў многаступеньчатым д ы сты л я ц ы й н ы м апрасняльніку з імгненным закіпаннем: I—IV, N — камеры выпарэння; 1 — падагравальнік; 2 — кандэнсатар эжэктара; 3 — паравыя эжэктары; 4 — кандэнсатары; 5 — пырскаўлоўнікі; 6 — паддоны для збору кандэнсату; 7 — помпы.
    ноўлены факг злачынства, у дзеяннях падсуднага адсутнічае склад злачынства або не даказаны яго ўдзел у злачынстве. Пры А. суд павінен неадкладна вызваліць падсуднага зпад варты, калі ён быў да гэтага арыштаваны. І.І.Пацяружа. АПРАЎКА, 1) прыстасаванне, якое выкарыстоўваецца для мацавання на ім пустацелых вырабаў ці інструментаў пры апрацоўцы на металарэзных станках; від аснасткі тэхналагічнай. Бывае суцэльная — у выглядзе метал. стрыжня канічнай, цыліндрычнай ці камбінаванай формы, і распускальная — у выглядзе пустацелага цыліндра з конусным стрыжнем унутры. А. надае інструменту, дэталям і загатоўкам неабходнае становішча, папярэджвае магчымае працісканне сценак вырабаў, памяншэнне дыяметра адтулін і інш. 2) Інструмент (цыліндрычны стрыжань), які ўстаўляецца ў поласць вырабаў пры коўцы, раскачванні кальцавых паковак, пракатцы трубаў з патанчэннем сценак, выпраўленні змятых трубаў і інш.
    АПРАЦОЎКА ў м у з ы ц ы, у шырокім сэнсе — змяненне арыгінальнага нот
    нага тэксту муз. твора з пэўнай мэтай: прыстасаванне яго для выканання інш. складам выканаўцаў (аранжыроўка'), прывядзенне ў адпаведнасць з тэхн. узроўнем пэўнага кантынгенту выканаўцаў (аблегчанае пералажэнне або, наадварот, віртуозная транскрыпцыя), стварэнне акордавага суправаджэння да аднагалосай мелодыі (гарманізацыя), мадэрнізацыя твора. А. называюць таксама далучэнне інстр. суправаджэння да нар. песні або яе харавое выкладайне.
    А. нар. мелодый займаліся з канца 18 ст. многія вядомыя кампазітары (І.Гайдн, Л.Бетховен, І.Брамс, М.Балакіраў, М.РымскіКорсакаў, П.Чайкоўскі, А.Лядаў і інш.). Падобныя А паступова вылучыліся ў самаст. муз. жанр, які атрымаў вял. развіцдё ў многіх нап. кампазітарскіх школах, у т.л. ў беларускай.