Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АПІТА, рака ў Беларусі, у Іўеўскім рне Гродзенскай вобл., правы прыток Гаўі (бас. Нёмана). Даўж. 23 км. Ад вытоку на працягу 5 км каналізаваная. На рацэ каля вёсак Кузьмічы і Ліпнішкі сажалкі.
Да арт. Апістархіды. Апістарх кашэчы (павялічаны).
АПІЯ (Apia), горад, сталіца Заходняга Самоа, на паўн. беразе вва Уполу. 42 тыс. ж. (1992). Порт на Ціхім ак. Экспарт копры, бананаў, какавазярнят. Міжнар. аэрапорт. Унт.
АПІЯН (Appianos; каля 100, Александрыя — каля 170 н.э.), гісторык Стараж. Рыма. Грэк па паходжанні. Пры Адрыяне рым. грамадзянін, адвакат фіску ў Рыме, пазней —• імператарскі пракуратар у Егіпце. Напісаў на грэч. мове «Гісторыю Рыма» ў 24 кнігах (ад заснавання горада да пач. 2 ст.), дзе праслаўляў магутнасць Рым. дзяржавы і
428 АПІЯСАМОЗ
даказваў справядлівасць захопу ёю чужых тэрыторый. Унутр. гісторыю Рыма паказваў праз вял. войны, праз гісторыю асобных абласцей. Захаваліся 6— 9я і II—17я кнігі, 18—24я невядомыя, інш. дайшлі ў фрагментах.
Тв.: Рус. пер. — Гражданскне войны. Л., 1935.
АПІЯСАМОЗ, глосаталёз, інвазійная хвароба моладзі рыб, якую выклікаюць умоўнапатагенныя інфузорыі з роду Apiosoma. Узбуджальнік — часцей A, piscicola, пашыраная ў штучных сажалках, у т.л. і на Беларусі. Інфузорыі выклікаюць на скуры і шчэлепах моладзі рыб некрозы і моцнае слізевыдзяленне. Шчэлепы бледныя. У зімавальных сажалках хворая моладзь худнее і гіне. Хвароба ўскладняецца паразітаваннем інш. інфузорый. Лечаць брыльянтавай зеленню. Прафілактыка: стварэнне нармальных гідрахім. умоў і падтрыманне чысціні вадаёмаў.
АПЛАДНЕННЕ, с і н г а м і я , працэс зліцця мужчынскай і жаночай палавых клетак (гамет); аснова палавога размнажэння ў раслін, жывёл і чалавека. У выніку А. ўтвараецца зігота, якая дае пачатак новаму арганізму. Пры гэтым аднаўляецца дыплоідны набор храмасом, характэрны для саматычных клетак арганізма, і забяспечваецца перадача спадчынных прыкмет ад бацькоў да нашчадкаў.
Адрозніваюць А вонкавае, калі палавыя клеткі зліваюцца паза арганізмам, і ўнутранае, якое адбываецца ўнутры палавых органаў індывіда (перакрыжаванае А і самаапладненне). Ужывёл і чалавекаА папярэднічае асемяненне. У жывёл з унутраным А (пераважна наземныя жывёлы) ёсць спец. прыдаткавыя палавыя органы для пераносу спермы з цела самцоў у цела самак. У большасді жывёл, што жывуць у вадзе (ігласкурыя, малюскі, некаторыя рыбы і земнаводныя), назіраецца вонкавае А: у навакольным асяроддзі адкладаюцца яйцаклеткі і сперма, дзе і зліваюцца. У шэрагу р а с л і н (бактэрыі, сінезялёныя водарасці) тыповы палавы працэс, у т.л. А, адсугнічае. У ніжэйшых раслін назіраюцца розныя віды палавога працэсу ізагамія, анізагамія, аагамія, кан’югацыя і ішп. Вышэйшым раслінам уласціва аагамія. У голанасенных і пакрытанасенных раслін A папярэднічае апыленне. У пакрытанасенных ажыццяўляецца т.зв. двайное апзадненне.
АПЛАЗІЯ, гл. ў арт. Заганы развіцця.
АПЛАТА ПРАЦЫ, узнагароджанне ў грашовай ці натуральнай форме, якое выплачваецца работніку за працу, выкананую ў справаздачны перыяд. Уключае: заработную плату; выплаты і дапамогі з фондаў сац. страхавання (пенсіённага, занятасці, сац. абароны насельніцгва і інш.); сац. дапамогі, пгто выплачваюцца непасрэдна прадпрыемствамі і аргцыямі (даплаты да пенсій, выплаты ў сувязі з вьпв. траўмай ці гібеллю на вытвсці); дапамогі па беспрацоўі; пенсіі ваеннаслужачым. Узровень А.п. вызначаецца па суме ўсіх гэ
тых налічэнняў без выліку падаткаў і інш. утрыманняў у адпаведнасці з заканадаўствам.
АПЛІКАТУРА, спосаб размяшчэння і парадак чаргавання пальцаў пры ігры на муз. інструменце, а таксама яго абазначэнне ў нотах. Залежыць ад спецыфікі канструкцыі інструмента і прыёмаў ігры на ім, ад індывід. аеаблівасцяў будовы рук выканаўцы. Зручная А. — дзейсны сродак выразнасці выканання твора. І.Дз.Назіна. АПЛІКАЦЫЯ (ад лац. applicatio прыкладванне), у мастацтве спосаб стварэння дэкору (арнаменту, малюнкаў) і тэатр. дэкарацый, аздаблення адзення, прадметаў побыту і інш. нашываннем ці наклейваннем рознакаляровых кавалачкаў матэрыялаў (тканіны, паперы, саломы, скуры) інш. колеру ці фактуры; твор, выкананы такім спосабам. Пашырана ў многіх народаў свету: украінцаў, чэхаў (А. саф’янам і
Да арт. Апістархоз. Цыкл развіцця апістарха кашэчага.
сукном скураной вопраткі), палякаў (А. папяровых выцінанак), манголаў (А.сукном, лямцам і скураю юртаў, дываноў, сумак), народаў Д. Усходу (А. футрам і рыбінай скурай дываноў і адзення) і інш. Здаўна вядомая на Беларусі. А. аздаблялі побьггавыя рэчы, адзенне; аднатоннымі ці паліхромнымі кавалачкамі саломы, наклеенымі ў выглядзе геам. і стылізаваных раслінньгх узораў, упрыгожвалі драўляныя куфэркі, сальніцы, рамкі; А. саломкай па чорным палатне аздаблялі насценныя дываны. 3 канца 19 ст. А, з кавалачкаў фабрычных тканін аздаблялі адзенне (Брэстчына), часам канцы ручнікоў (Случчына). У наш час у тэхніцы А. саломай аздабляюць сувенірныя куфэркі, каробкі, пано і інш.
У літаратуры A — уплятанне ў
вершаваны тэкст вядомага выслоўя (прымаўкі, радка з песні, верша і інш.). На выкарыстанні нар. прымавак заснаваны верш П.Панчанкі «Простыя ісціны», радкоў з нар. песні «Дробненькі дожджык дый накрапае» — аднайменны верш Р.Барадуліна. Своеасаблівы від A — уключэнне ў вершаваны тэкст назваў тцораў або кніг вядомага пісьменніка, мастака: «То не плач яго Бавдароўны, // А зажынкавы спеў ля гаю, // Што калісьці бычо безназоўным, // і імя і спадчыну мае» (С.Ліхадзіеўскі. «Светлай памяці Янкі Купалы»), Я.М. Сахута (мастацгва),
В.П.Рагойша (літаратура).
АПЛІТ (ад грэч. haploos просты), жыльная магматычная горная парода. Раўнамерна і дробназярністая, бедная слюдой і інш. каляровымі мінераламі. Адрозніваюць гранітныя (найб. пашыраныя), дыярытавыя, сіенітавыя і інш. Шчыльн. 2500—2700 кг/м'. Сярэдні хім. састаў (% па масе) гранітных А,: SiO2 75, АІ2О3 13,4, К2О 4,8, Na2O 3,54, СаО 1,13 і інш. Выкарыстоўваецца ў шкляной прамсці, як сыравіна на друз.
АПЛОМБ (франц. aplomb літар. раўнавага) у харэаграфіі, упэўненая, свабодная манера выканання; уменне захоўваць у раўнавазе ўсе часткі цела. Тэрмін «А.» ідзе ад прыёмаў віртуознай тэхнікі танца 18 ст. — «рабіць А.» значыла заставацца ў раўнавазе на паўпальцах некалькі тактаў; у 1й трэці І9 ст. — устойлівасць на кончыках пальцаў.
АПЛЫВІНА, ссоўванне (аплыванне) уніз па схіле слоя глебы або рыхлых парод ад пераўвільгатнення. Паходжаннем А. блізкія да апоўзняў, толькі меншых памераў (шыр. да некалькіх метраў, глыб. да 1 м). Фарміруюцца ва ўмовах празмернага ўвільгатнення пры насычэнні глебаў і грунтоў талымі, дажджавымі або грунтавымі водамі да гразепадобнага стану. Трапляюцца ў раёнах шматгадовай мерзлаты, на незадзернаваных насыпах. У Беларусі пашыраны на лёсападобных пародах схілаў Мінскага, Навагрудскага і Аршанскага ўзвышшаў.
АПНОЭ (ад а... + грэч. рпоё дыханне), часовае спыненне дыхальных рухаў у чалавека і жывёл. Настае пасля фарсіраванага дыхання пры недахопе ў крыві вуглякіслага газу, моцнага павышэння артэрыяльнага крывянога ціску або раздражненнямі скуры (напр., халоднай вадой), у нованароджаных — адразу пасля нараджэння ад лішку кіслароду ў крыві. Адрозніваецца ад асфіксіі, якая ўзнікае пры кіслародным галаданні і лішку вуглякіслага газу.
АПОВЕСЦЬ, празаічны (часам вершаваны) твор; жанр эпічнай лры (гл. Эпас), пераходны паміж апавяданнем і раманам. Ад апавядання адрозніваецца больш шырокім ахопам рэчаіснасці, больш складаным сюжэтам, шматгранным раскрыццём харакгараў. У цэнтры класічнай А., як правіла, адна сюжэтная лінія, адзін герой. Сучасная А. ахопам і канцэнтрацыяй жыццёвага ма
АПОВЕСЦЬ 429
тэрыялу, па многіх фармальных рысах набліжаецца да рамана.
Як назва жанру лры бытуе з часоў Кіеўскай Русі. Тады А называлі самыя розныя па форме творы гіст., ваен. і рэліг. зместу (гл. Аповесць старажытнаруская), часта яна мела форму хронікі ці летапісу. 3 твораў стараж. бел. лры да жанру тагачаснай А. можна аднесці «Дыярыуш» АФіліповіча (1646), Баркулабаўскі летапіс, леракладныя творы — «Аповесць пра Трышчана», «Аповесць пра Баву», «Трою», «Александрыю».
У сучасным разуменні А. пачала складвацца ў рус. лры ў 19 ст. Тыповая, «чыстая» форма А, — гэта пераважна твор біягр. харакгару, маст. хронікі: дылогія С.Аксакава, «Запіскі з Мёртвага дому» Ф.Дастаеўскага, «Стэп» А.Ч&хава, трылогіі Л.Талстога, М.Горкага і інш.
Пачынальнікі сучаснай бел. А. (і рамана) — Ц.Гартны («Бацькава воля», 1я ч. «Сокаў цаліны», 1916), М.Гарэцкі (драматызаваная А. «Антон», 1919; дакумент. А. «На імперыялістычнай вайне», 1926), Я.Колас («У палескай глуціы», 1921—22). Пра сталасць жанру А. ў бел. лры сведчыць ахоп самых розных аспекгаў жыцця, філас. асэнсаванне гісторыі і сучаснасці, пільная ўвага да чалавека, маст. вытлумачэнне яго псіхалогіі рэальнай складанасцю ўзаемаадносін характару і абставін, асобы і грамадства: «Апошняя сустрэча» Я.Брьшя, «Агонь і снеі», «Гандлярка і паэт» І.Шамякіна, «Тартак», «Найдорф» І.Пташнікава, «Сотнікаў», «Абеліск», «Знак бяды», «Сцюжа» В.Быкава, «Хатынская аповесць», «Карнікі» А.Адамовіча, «Суд у Слабадзе» В.Казько, «Зона маўчання» С.Грахоўскага, «Пад сузор’ем сярпа і молата» Б.Сачанкі, «Сны імператара» У.Арлова і інш.
Літ.: Беларуская савецкая проза: Раман і аповесць. Мн., 1971. П.К.Дзюбайла. «АПОВЕСЦЬ МІНУЛЫХ ГАДОЎ», «Повесть временных лет », помнік усх.слав. летапісання, першы агульнарус. летапісны звод. Складзены на пач. 12 ст., відаць, манахам КіеваПячэрскага манастыра Нестарам на аснове больш ранніх крыніц. Збераглася ў розных летапісных зводах (Лаўрэнцьеўскі летапіс, Іпацьеўскі летапіс, Радзівілаўскі летапіс і інш.), у скарочанай рэдакцыі — у шматлікіх гіст. зборніках і хранаграфічных кампіляцыях. Асн. змест твора — паліт. гісторыя ўсх. славян, Кіеўскай дзяржавы, пададзеная на шырокім міжнар. фоне ў сувязі з гісторыяй суседніх краін і народаў. Ва ўступнай, недатаванай частцы, напісанай у форме гіст. аповесці пра далёкае мінулае Расіі, гаворыцца пра паходжанне славян, рассяленне ўсх.слав. плямёнаў, іх норавы і звычаі, пра ўзнікненне Кіева, першых кіеўскіх князёў. На аснове фальклорнай традыцыі апісваюцца падзеі 9—10 ст. (у тл. паданне пра запрашэнне варагаў на Русь, якое лягло ў аснову т.зв. нарманскай тэорыі), намаляваны вобразы стараж.рус. князёў Алега, Ігара, Святаслава, княгіні Вольгі. У датаванай частцы ле