• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    тапісу храналагічна ў пагадовай форме выкладзена гісторыя Русі ад першай звесткі, пазначанай 852, і да 1110 уключна, адлюстравана эпоха барацьбы ўсх. славян за сваю свабоду і незалежнасць. Значнае месца займаюць звесткі па гісторыі рус. царквы, пра хрышчэнне Русі. Крыніцамі для зводу паслужьші папярэднія кіеўскія і візант. летапісы, хронікі, жыціі і дакумент. матэрыялы, Біблія. Складальнік летапісу быў аўтарам шырокага кругагляду і вял. пісьменніцкага таленту. Багатая па змесце і арыгінальная па форме «А.м.г.» — каштоўная крыніца пазнання жыцця продкаў рус., бел. і ўкр. народаў. Летапіс змяшчае унікальныя звесткі з гісторыі бел. зямель, асабліва Полацкага княства. Толькі ў «Аповесці...» расказваецца пра полацкага кн. 10 ст. Рагвалода і яго дачку Рагнеду. Выкладзена падрабязная гісторыя жыцця і дзейнасці кн. У.сяслава Брачыславіча. У летапісе прыведзены самыя раннія звесткі пра
    Да арт. Аплікацыя. Дываны. Аплікацыя па тканіне. Вёска Рухава Старадарожскага раёна Мінскай вобл. 1980.
    Полацк, Віцебск, Мінск, Тураў, Пінск, Бярэсце, Друцк і інш. бел. гарады. У скарочаным выглядзе (запісы пра падзеі 854—1074) «А.м.г.» увайшла ў Беларускалітоўскі летапіс J446.
    Публ:. Полное собранне русскмх летопнсей. Т. 1—2. М., 1962.
    Літ:. Шахматов АА. Разыскання о древнейшнх русскнх летопнсных сводах. Спб., 1908; Я г о ж . Повесть временных лет. Т. 1. Пг., 1916; Лнхачев Д.С. Русскне летопнсн н нх культурнонсторнческое значенне. М.; Л., 1947. В.А.Чамярыцкі. «АПОВЕСЦЬ ПРА АТЫЛУ — КАРА
    ЛЯ УГОРСКАГА», гл. «Гісторыя пра Атылу».
    «АІІОВЕСЦЬ ПРА БАВУ», помнік бел. перакладной лры, сярэдневяковы рыцарскі раман. Узнік у Францыі. Бел. пераклад зроблены ў 2й пал. 16 ст. з сербскага тэксту і паслужыў крыніцай шэрагу рус. спісаў. Збярогся ў т. зв. Пазнанскім зборніку. Mae займальны любоўнаавантурны сюжэт. Асн. змест — незвычайныя прыгоды сына цара Гвідона і царыцы Мілітрысы (у бел. рэд. — Мератрысы) у яго змаганні за
    Да арт. Аплікацыя. Пано «Птушка». 1973.
    Да арт. Аплікацыя. Куфэркі. 1990я г.
    бацькаўскую спадчыну і царэўну Дружнену. У імя кахання Бава праходзіць выпрабаванні, здзяйсняе волатаўскія подзвігі, пасля шчасліва вяртаецца на радзіму і карае смерцю падстутіную маці і яе палюбоўніка Дадона, забойцаў свайго бацькі. «А. пра Б.» нагадвае твор нар. гераічнага эпасу, у якім выкарыс
    430	АПОВЕСЦЬ
    таны прыёмы гіпербалізацыі: Бава валодае надзвычайнай сілаю, героем выступае напаўчалавекнапаўсабака Палкан і інш. Драматычна напружаны сюжэт, багацце казачнага элемента спрыялі папулярнасці рамана, які бытаваў ва ўсх. славян да 20 ст., пранік у фальклор, стаўшы нар. казкаю. В.А.Чамярыцкі.
    «АПОВЕСЦЬ ПРА ВАРЛААМА I
    ЕАСАФА», гл. «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа».
    «АПОВЕСЦЬ ПРА ЖЫГІМОНТА I
    БАРБАРУ РАДЗІВІЛ», гісторыкалітаратурны твор, складзены ў сярэдзіне 16 ст., напэўна, у Вільні і змешчаны ў канцы «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» пад 1545—48 (Пазнанскі спіс). У аповесці апісана гісторыя кахання і шлюбу вял. князя ВКЛ і караля Польшчы Жыгімонта П Аўгуста і прыгажуні Барбары Радзівіл, якія. ідучы насустрач сваім пачуццям, патаемна
    «Аповесць пра Трышчана» (фрагмент). 16 ст.
    павянчаліся ў Вільні. Невядомы аўтар з сатырычным адценнем намаляваў усеагульнае грамадскае асуджэнне ў ВКЛ і Польшчы шлюбу караля з жанчынайудавою некаралеўскага роду. Аднак каханне перамагло, Жыгімонт Аўгуст не адмовіўся ад Барбары і застаўся верны сваёй абранніцы.
    «АПОВЕСЦЬ ПРА МЕРКУРЫЯ СМА ЛЁНСКАГА», гл. «Слова пра Меркурыя Смаленскага».
    «АПОВЕСЦЬ ПРА ПАДОЛЛЕ», помнік бел.літ. летапісання 1й пал. 15 ст. Узнікла каля 1432—35, найб. верагодна, у Вільні ў асяроддзі пануючых колаў ВКЛ. Змешчана ў Беларускалітоўскім летапісе 1446 у канцы «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх»; у 16 ст. ўключана ў «Хроніку Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» і Хроніку Быхаўца. Асн. змест — гісторыя Падольскай зямлі 2й пал. 14 — 1й трэці 15 ст. і яе далучэння да ВКЛ. Створана як паліт. дакумент з мэтаю абгрунтаваць гіст. правы ВКЛ
    на Падолле і асудзіць палггыку польск. феадалаў, якія пасля смерці Вітаўта захапілі Зах. Падолле. Падзеі і факты, выкладзеныя ў творы, у асноўным адпавядаюць гіст. сапраўднасці. Напісана на старабел. мове дзелавым стылем без пазначэння дат, вылучаецца публіцыстычнасцю, свецкім характарам зместу.
    В.А. Чамярыцкі.
    «АПОВЕСЦЬ ПРА СКАНДЭРБЁГА», помнік бел. перакладной лры пач. 17 ст. Матэрыялам для аповесці паслужыла нац.вызв. барацьба алб. народа пад кіраўнінтвам Г.Кастрыёці, празванага Скандэрбегам, супраць тур. нашэсця ў 15 ст. Бел. пераклад зроблены з раздз. «Пра Скандэрбега Македона, албанскага князя» працы польск. гісторыка М.Бельскага «Хроніка ўсяго свету» (1551). У параўнанні з польск. крыніцай аповесць дэмакратызавана: Скандэрбег у барацьбе з туркамі апіраецца не на феадалаў, а на народ, гуманна ставіцца да мірнага тур. насельніідва. У творы падкрэслена агульнаеўрап. значэнне барацьбы Скандэрбега.
    Публ:. Повесть о Скандербеге. М.; Л., 1957.
    «АПОВЕСЦЬ ІІРА ТАЎДАЛА»,
    « К н н г а о 1' а у д а л е  р ы ц е р ы *, помнік бел. перакладной лры 16 ст., твор царк.рэліг. характару. Арыгінал аповесці ўзнік у 12 ст. на лац. мове ў Ірландыі. Бел. пераклад з чэшскай крыніцы. У аповесці выкарыстаны папулярны матыў тагачаснай лры — дзівоснае перавыхаванне героягрэшніка. У аснове сюжэта незвычайнае падарожжа па замагільным свеце душы рыцара Таўдала, які ад моцнага перапою часова страціў прытомнасць. Уражаны страшнымі тіакутамі грэшнікаў у пекле, герой каецца ў грахах і вырашае жыць праведна, па хрысц. запаветах. Твор цікавы як сведчанне духоўных запатрабаванняў таго кола бел. чытачоў эпохі Адраджэння, у асяроддзі якіх былі яшчэ жывыя сярэдневяковыя ўяўленні і густы.
    В.А. Чамярыцкі.
    «АПОВЕСЦЬ ПРА ТРОХ КАРАЛЁЎ», помнік бел. перакладной лры апакрыфічнага харакгару. Арыгінал напісаны ў 14 ст. ням. манахам Іаганам з Гільдэс
    гейма на лац. мове. На бел. мову перакладзены ў 2й пал. 15 ст. У аснове аповесці евангельскі эпізод пра паманенне немаўляці Ісусу Хрысту трох усх. цароўязычнікаў, якія пасля сталі шчырымі хрысціянамі. У творы апісваецца іх незвычайнае падарожжа ў «святую зямлю». прырода зямель Б. Усходу, побыт, звычаі, веравызнаўчыя і этнічныя асаблівасці розных народаў, у тл. грэкаў, сірыйцаў, армянаў, грузінаў. У аповесці многа фантастычнага, авантурнапрыгодніцкага. Яна каштоўная як сведчанне духоўных запатрабаванняў пэўных слаёў бел. чытачоў 15—16 ст., адна з крыніц іх уяўленняў пра краіны Б.Усходу. Пераклад даволі прафесійны, мова без царкоўнаславянізмаў.
    В.А. Чамярыцкі.
    «АПОВЕСЦЬ ПРА ТРОЮ», гл. «Троя».
    «АПОВЕСЦЬ ПРА ГРЫІПЧАНА», помнік бел. перакладной лры. Папулярны рыцарскі раман. Перакладзены на бел. мову ў 2й пал. 16 ст. з сербскай крыніцы (апошняя з італьян. арыгінала). Бел. пераклад збярогся ў Пазнанскім рукапісным зборніку. У аснове твора — паэт. кельцкая легенда пра ўзнёслае каханне рыцара Трыстана і каралевы Ізольды (у бел. рэдакцыі — Трышчана і Іжоты), што ў шматлікіх літ. апрацоўках на працяіу стагоддзяў бытавала сярод народаў Еўропы. «А.
    пра Т.» — класічны ўзор жанру рыцарскага рамана, пабудаванага на авантурнапрыгодніцкай фабуле і любоўнай інтрызе. Гал. герой — ідэальны рыцар, які служыць прыгожай даме і праводзіць свой час у няспынных прыгодах і рыцарскіх турнірах. У барацьбе за прыгожую Іжоту, дачку ірландскага караля, якую герой здабывае ў паядынках з рознымі сапернікамі свайму дзядзьку, каралю Марку, Трышчан выходзіць пераможцам. Аднаго ён не можа пераадолець — сваіх пачуццяў да Іжоты. Каханне прыносіць героям вял. пакуты: Іжота належыць каралю Марку, сеньёру Трышчана, і становіцца яго жонкай. У зах.еўрап. версіях легенды зроблена спроба знайсці выйсце: гал. герой жэніцца на другой Ізольдзе. Аднак такі ўчынак прыносіць новыя пакуты закаханым. Усёпаглынальная любоўная страсць паскарае заўчасную смерць гал. герояў. Фінал твора гучыць як гімн вял. каханню. У бел.сербскай «А. пра Т.» падзеі заключнай часткі выкладзены інакш: Трыстан не жэніцца з другой жанчынаю, а застаецца верны сваёй каханай да канца, дзеянне ў творы не даведзена да трагічнага фіналу. У бел. апрацоўцы асн. ўвага сканцэнтравана на апісанні незвычайных прыгод, паядынкаў і рыцарскага гераізму Трышчана; аптыміст. канец лепш стасуецца з агульнай ідэйнамаст. канцэпцыяй аповесці, у якой, насуперак аскетычным прынцыпам хрысціянства, апяваюцца пачуцці і перажыванні чалавека, яго зямныя радасці і страсці, паэтызуецца пераможная сіла кахання. «А. пра
    АПОЛЬСКАЕ	431
    Т.» — унікальны слав. варыянт літаратурнай апрацоўкі славутай легенды, каштоўны помнік бел. літ. мовы 16 ст. Перакладзена на сербскахарвацкую (Бялград, 1966), англ. (Лідс, 1977; НьюЙорк, 1988), італьян. (Фларэнцыя, 1983) мовы.
    Публ:. Легенда о Трнстане м Нзольде. М., 1976. В.А. Чамярыцкі. АПОВЕСЦЬ СТАРАЖЫТНАРЎСКАЯ, жанр старажытнарускай лры, які аб’ядноўвае апавядальныя творы розных відаў (воінская, жыційная, бытавая, сатырычная аповесці, сказанне, гісторыя, слова, павучанне).
    Вядома з 11 ст. Напачатку гэта былі перакладныя (пераважна з грэч.) творы — «Гісторыя Іудзейскай вайны» Іосіфа Флавія, пры годшцкафантастычная «Александрыя» пра Аляксандра Македонскага, гераічнае «Дзяўгеніева дзяянне», павучальныя «Жыціе Аляксея, чалавека Божага», «Псторыя пра Варлаама і Іасафа*, апакрыфічныя «Пра стварэнне Адама», «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах». Амаль адначасова ўзніклі і арыгінальныя, пераважна гістарычныя, аповесці. Для кожнай жанравай разнавіднасці існавала свая літ,эстэтычная рэгламентацыя. У 11—13 ст. пераважаў стыль манум. гістарызму, якому ўласцівыя значнасць тэм і праблем (веліч радзімы, сэнс чалавечага жыцця), ахоп падзей у буйных гіст. маштабах і вял. прасторах. На пач. 12 ст. ўзніклі агіяграфічныя аповесці «Сказанне аб Барысе і Глебе», «Жыціе Ефрасінні Полацкай» і інш. (гл. Жыціе). Асаблівую папулярнасць набылі воінскія аповесці пра гераічную барацьбу за незалежнасць роднай зямлі («Слова пра паход Ігараў»), Блізкія да іх і царк. біяграфіі вядомых гіст. асоб («Аповесць нра жыццё Аляксандра Неўскага»), А.с. перыяду Кіеўскай Русі належыць да культурнай спадчыны рус., бел. і ўкр. народаў. У далейшым яна развівалася ў межах рускай літаратуры.