Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
верт. і гарызантальныя; з акулярам або з праекцыйным экранам. Цана дзялення да 0,2 мкм, межы вымярэнняў да 500 мм. А. забяспечваецца зменнымі прыстасаваннямі для вымярэнняў сярэдняга дыяметра разьбы, даўжыняў канцавых мер, спец. галоўкай для вымярэнняў адтулін дыяметрам ад 1 да 13,5 мм, праекц. насадкай для акулярных трубак і інш.
АПТЫМІЗАЦЫІ ЗАДАЧЫ I МЕТАДЫ, раздзел матэматыкі, у якім вывучаюцца ўласцівасці розных класаў задач, што грунтуюцца на выбары сярод некаторага мноства найлепшага з дазволеных рашэнняў (аптымізацыйныя задачы). Кожная задача ўключае фармальнае апісанне мноства рашэнняў і крьпэрыяў аптымальнасці. У залежнасці ад інфармаванасці асобы, што прымае рашэнне, задачы бываюць дэтэрмінаваныя (адзіны інфарм. стан), нявызначаныя (мноства інфарм. станаў; звычайна разглядаюцца ў гульняў тэорыі) і стахастычныя (кожны з мноства інфарм. станаў мае пэўную імавернасць); у залежнасці ад уласцівасцяў мноства рашэнняў і крытэрыяў аптымальнасці выбару — аднакрытэрыяльныя (патрабаванні мінімізацыі або максімізацыі адной мэтавай функцыі) і многакрытэрыяльныя (некалькіх мэтавых функцый). Могуць быць зададзены і спецыфічныя суадносіны перавагі адных рашэнняў перад інш. магчымымі. Матэм. асновай распрацоўкі лікавых метадаў аптымізацыі з’яўляюцца матэм. аналіз, лінейная алгебра, тэорыя імавернасцяў і інш. Ддя рашэнняў аптымізацыйных задач распрацаваны шэраг пакетаў праграм.
Літ:. Габасов Р., Кнрнллова ф.М. Методы оптнмйзацнн. 2 йзд. Мн., 1981; Васнльев Ф.П. Чнсленные методы решення экстремальных задач. 2 нзд. М., 1988; Карманов В.Г. Математнческое программнрованне. 3 нзд. М., 1986. В.С.Танаеў. АПТЫМІЗАЦЫЯ (ад лац. optimus найлепшы), 1) працэс выбару найлепшага варыянта з некалькіх магчымых. 2) Прывядзенне пэўнай сістэмы ў найлепшы (аптымальны) стан. 3) У т э х н і ц ы — працэс паляпшэння характарыстык тэхн. сістэмы, канструкцыі, тэхнал. працэсу праз пошук параметраў, пры якіх дасягаецца найб. (ці найменшае) значэнне крытэрыю аптымальнасці. Калі крытэрыяў некалькі, А. будзе многакрытэрыяльнай.
У працэсе праектавання тыповай з’яўляецца сітуацыя нявызначанасці, калі ёсць мноства магчымых варыянтаў тэхн. рашэння. A знімае гэтую нявызначанасць звужэннем дапушчальных рашэнняў і выбарам найлепшага (аптымальнага). Для ажыццяўлення А тэхн. задач з дапамогай метадаў аперацый даследаванняў фармулюецца як матэм. задача А, якая ўключае крытэрый аптымальнасці, матэм. мадэль аб’екта, а таксама абмежаванні на магчымыя значэнні Параметраў. A — неад’емная частка працэсу праектавання тэхн. сістэм, дасягаецца пры аўтаматызацыі праектавання на аснове камп’ютэрных сістэм і інфарм. тэхналогій. Вьшік A — канкрэтная аптьшальная сістзма.
АПТЫМАЛЬНАЕ КІРАВАННЕ, раздзел матэматыкі, які вывучае кіраванне сістэмамі. тэхн. аб’ектамі і інш., што забяспечвае найлепшае (агггымальнае) працяканне працэсаў у пэўным, папярэдне вызначаным кірунку. Дае магчымасць рэалізаваць мэту кіравання за найменшы магчымы час або з найбольшым эканам. эфектам.
Першыя задачы А.к. пастаўлены ў пач. 1950х г. пры вывучэнні дынамікі лятальных апаратаў і працэсаў аўтам. рэгулявання. Пытанні аптымізацыі аб'ектаў кіравання разглядаюцца ў тэорыі Ак., якая грунтуецца на некласічных варыяцыйных задачах (гл. Варыяцыйнае злічэнне) адшукання экстрэмумаў функцыяналаў па рашэннях ураўненняў, што апісваюць аб’екты кіравання, і кіраванняў. дзе рэалізуецца экстрэмум; пры гэтым абмежаванні параметраў кіравання выражаюцца нястрогімі няроўнасцямі (могуць прымаць і гранічныя значэнні). Задачы рашаюцца рознымі метадамі, найбольш агульныя — прынцып максімуму і метад дынамічнага праграмавання.
Асновы матэм. тэорыі А.к. закладзены работамі сав. матэматыка Л.С.Пантрагіна і амер. матэматыка Р.Белмана. На Беларусі даследаванні па праблемах А.к. пачаліся ў 1966 пад кіраўнінтвам Я.А.Барбашына і вядуцца ў БДУ і Інце матэматыкі АН Беларусі.
Літ.: Математнческая теорня оптнмальных продессов. 4 нзд. М., 1983; Габасов Р., Кнрнллова Ф.М. Качественная теорня оптнмальных процессов. М., 1971.
Р.Габасаў, Ф.М.Кірылава.
АПТЫМАЛЬНАЯ СІСТЭМА ўтэхн і ц ы , сістэма, для якой пэўны крытэрый прымае найб. (ці найменшае) значэнне з мноства магчымых. Вынік працэсу аптымізацыі. Крытэрыем аптымальнасці можа быць хугкадзеянне, дакладнасць, затраты энергіі або матэрыялу і інш. Прыклады Ac. — сістэмы аўтам. кіравання самалётаў і караблёў, агпымальныя канструкцыі ў будве і машынабудаванні (аптымальны профіль крыла самалёта, аптымальная аэрадынамічная форма кузава аўгамабіля), агггымальныя тэхнал. працэсы (награванне металу ў печах з мінім. акалінаўтварэннем).
АПТЫМАТЫ (ад лац. optimates знатныя), ідэйнапалітычная плынь у Стараж. Рыме ў канцы 2—1 ст. да н. э. Абапіраючыся на сенат, А. абаранялі інтарэсы арыстакратыі (набілітэтаў выступалі за захаванне алігархічнай (арыстакратычнай) рэспублікі. Супрацьстаялі папулярам, якія адстойвалі інтарэсы плебеяў.
АПТЫМЕТР (ад грэч. optos бачны + ...метр), оптыкамеханічная прылада для найб. дакладных вымярэнняў лінейных памераў дэталяў. 3 дапамогай А. вызначаюць памер у межах шкалы (абс. метады вымярэння) ці параўноўваюць лінейны памер з канцавой мерай даўжыні або з эталонам (адносны метад). Пераўіваральны элемент А. — рычажнааптычнае прыстасаванне: рычажная перадача — рухомае люстэрка і пераўтваральнік — аўіакаліматар. Бываюць
АПТЫЧНАЯ
437
Літ:. Б а т м ш е в Д.Н. Методы оптамального проектнрованмя. М., 1984. А.Ф.Апейка. АПТЫМІЗМ I ПЕСІМІЗМ, процілеглыя і адначасова ўзаемазвязаныя формы ўспрымання свету, тэндэнцый і заканамернасцяў яго развіцця. Залежаць ад перавагі спрыяльных, стваральных і жыццесцвярджальных, або, наадварот, неспрыяльных і разбуральных пачаткаў. Абазначаюць веру ці нявер’е ў будучае, у здольнасць чалавецтва арганізаваць сваё жыццё на аснове ідэалаў дабра, справядлівасці і г.д. Надаюць пэўную афарбоўку розным ідэйнапаліт. плыням, ідэалогіям, філас. вучэнням, праграмам практычнага дзеяння. Аптымізм становіцца пануючым настроем у эпоху грамадскага ўздыму і пераходу да новага, больш высокага ў параўнанні з ранейшым якаснага стану. Калі пераход заканчваецца і ў грамадстве ўзнікаюць новыя праблемы і цяжкасці, супярэчнасці абвастраюцца, уздым перарываецца спадамі і крызісамі, узмацненнем рэгрэсіўных тэндэнцый у ірамадскім жыцці, аптымізм, як правіла, саступае месца песімізму. Крыніцай песімістычных настрояў і змрочных глабальных прагнозаў на будучыню служыць і заснаваная на драпежніцкіх адносінах да прыроды «цывілізацыя спажывання» (экалагічны песімізм). А. і п. здольныя адыгрываць акгыўную канструктыўную ролю ў пошуках адказаў на пытанні, што ўзнікаюць перад грамадствам.
Літ:. Мечнвков Й.Н. Этюды оптнмнзма. М., 1988; Жнбуль Н.Я. Экологнческне потребностн: сушность. данамнка, перспектнвы. Мн., 1991. В.І.Боўш.
АПТЫМІСТЫЧНАЯ ПЯЧОРА, карставая гіпсавая пячора на Украіне, на 3 Падольскага ўзвышша, у міжрэччы рэк Серэт і Збруч. Гарызантальная, месцамі шматпавярховая, з буйнымі гротамі (Зялёны, Перакрыжаванне, Геолагаў і інш.). Па агульнай працягласці падземных хадоў і галерэй (157 км) займае 1е месца ў Еўропе і 3е ў свеце. У зах. ч. — азёры. Карнізы, друзы, гіпсавыя кветкі, сталактыты, нацёкі. Трапляецца пячорны жэмчуг. Адкрыта ў 1966. Помнік прыроды. Спелеатурызм.
АІІТЫЧНАГА СТАНКАБУДАВАННЯ I ВАКУУМНАЙ ТЭХНІКІ НДІ М і н і стэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1987 у Мінску на базе Мінскага філіяла Усесаюзнага н.д. тэхнал. інта аптычнага прыладабудавання (з 1972). Асн. кірунак даследаванняў — распрацоўка абсталявання і вакуумнай тэхнікі для вытвсці аптычных дэталяў дыяметрам ад 1 да 1600 мм, мед. абсталявання, абсталявання для лікёрагарэлачнай вытвсці, апрацоўкі шкурак пушных звяроў.
АПТЬІЧНАЯ АКТЫЎНАСЦЬ, здоль насць актыўнага асяроддзя выклікаць вярчэнне плоскасці палярызацыі святла, што праз яго праходзіць. Н а т у р а л ь н а я А.а. абумоўлена несіметрычнай будовай малекул рэчываў (цу
кар, камфора, вінная кіслата і інш.; гл. Аптычная ізамерыя) або выклікана спецыфічнай арыентацыяй малекул (іонаў) у элементарных ячэйках крышталёў (кварц, кінавар і інш.). Крышталі такіх рэчываў не маюць пунктаў, восяў і плоскасцяў сіметрыі. заўсёды існуюць у 2 люстраных формах — правай і левай (гл. Энантыямарфізм). Ш т у ч н а я А.а. выяўляецца ў выніку вонкавых уздзеянняў, напр., магн. поля (гл. Фарадэя эфекпг). А.а. вымяраецца з дапамогай палярыметраў, цукрамераў. спектрапалярыметраў і інш. На аснове А.а. ў малекулярнай фізіцы і хіміі распрацаваны метады даследавання прасторавай структуры малекул, палімераў, крышталёў, унутры і міжмалекулярных узаемадзеянняў.
АПТЫЧНАЯ ВОСЬ, 1) напрамак у аптычна анізатропных крышталях, уздоўж якога святло праходзіць без падвойнага праменепераламлення. 2) Пра
Схема аптыметра з праекцыйным адлікам: 1 — лямпа; 2 — пласціна са шкалой і індэксам; 3 — экран; 4 — праектавальныя люстаркі; 5 — рухомае люстэрка; 6 — нерухомае люстэрка; 7 — вымяральны
мая, на якой размешчаны цэнтры ўсіх пераламляльных і адбівальных паверхняў. што ўтвараюць аптычную сістэму (лінзавую, люстраную або люстраналінзавую). 3) Вось сіметрыі пераламляльных паверхняў лінзы або адбівальнай паверхні люстэрка; праходзіць праз цэнтры крывізны паверхняў перпендыкулярна да іх.
АПТЬІЧНАЯ ІЗАМЕРЬІЯ, энантыям е р ы я, з’ява, абумоўленая здольнасцю рэчыва вярцець у розныя бакі плос
касць палярызацыі святла, што праходзіць праз рэчыва; від прасторавай ізамерыі. Звязана з існаваннем рэчыва ў дзвюх формах (лева і прававярчальнай), якія наз. аптычнымі ізамерамі або аптычнымі антыподамі і ўзнікаюць у выніку асіметрыі (хіральнасці) малекулы.
Апгычныя ізамеры адносяцца адзін да аднаго як несіметрычны прадмет і яго люстраны адбітак; маюць ідэнтычныя фіз. і хім. ўласцівасці, акрамя аптычнай актыўнасці. Анзін ізамер верціць плоскасць палярызацыі святла ўлева |1 ці ()форма], друті —управа [d ці (+)форма]. Дзве формы аднаго і таго ж рэчыва маюць люстрана процілеглыя канфігурацыі. Для вызначэння генетычнай сувязі рэчываў выкарыстоўваюць знакі L і D, якія сведчаць аб роднасці канфігурацыі аптычна актыўнага рэчыва з L ці Dгліцэрынавым
альдэгідам або адпаведна з L ці Dглюкозай.
Аптычная ізамсрыя: 1 — малочнай кіслаты, малекулы з асіметрычным атамам вугляроду; 2 — асіметрычных малекул: а) замяшчальных аленаў; 6) спіранаў.