Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Аптычныя антыподы (ізамеры), узятыя ў эквімалекулярнай колькасці, утвараюць аптычна неактыўны рацэмат.
А.і. маюць прыродныя амінакіслоты, вугляводы, алкалоіды. Фізіял. і біяхім. дзеянне аптычных ізамераў рознае: бялкі, сінтэзаваныя з прававярчальных кіслот (прыродныя бялкі — левавярчальныя) не засвойваюцца арганізмам; левы нікацін больш ядавіты, чым правы. У біял. працэсах існуе феномен перавагі левай формы А.і., які ўплывае на ўяўленні аб шляхах зараджэння і эвалюцыі жыцця на Зямлі.
АПТЬІЧНАЯ ЛАКАЦЫЯ. выяўленне аддаленых аб’ектаў, вызначэнне іх месцазнаходжання, геам. памераў і скорасці руху з дапамогай эл.магн. хваляў аптычнага дыяпазону (1014—1015 Гц). Бывае пасіўная (пры ўласным выпрамяненні аб’екіа) і актыўная (лазерная;
438 АПТЫЧНАЯ
пры адбіцці ад паверхні аб’екта выпрамянення лакацыйнай станцыі). Крыніца эл.магн. выпрамянення для зандзіравання — лазер. А.л. адрозніваецца высокай раздзяляльнай здольнасцю (да доляў метра), высокай дакладнасцю ў вызначэнні вуглавых каардынатаў (да адзінак вуглавых секундаў) і скорасці аб’екта. Выкарыстоўваецца ў паветр. і касм. навігацыі, ваен. справе (навядзенне ракет, снарадаў), астраноміі (Ал. планет), для даследавання стану атмасферы, дакладнага картаграфавання паверхні Зямлі, Месяца і інш.
Літ.: Лазерная локацня. М., 1984.
Я.В.Алішаў.
АГІТЫЧНАЯ ПРЫЛАДА в ы м яp а л ь н а я , прылада, прынцып дзеяння якой заснаваны на выкарыстанні эл.магн. хваляў аптычнага дыяпазону. 3 дапамогай А.п. вымяраюць лінейныя і
Аптычная сувязь: часткі зямной паверхні (2 СС); усёй Зямлі (3 СС); НС нізкалятаючы спадарожнік (200 км над Зямлёй); СС — сінхронны спадарожнік (36 — 40 тыс. км над Зямлёй).
вуглавыя памеры, некаторыя фіз. велічыні, параўноўваюць форму вырабу ці стан апрацаваных паверхняў з эталонам. Адрозніваюць рабочыя (для практьмных вымярэнняў) і ўзорныя, па якіх вывяраюць рабочыя А.п.
Асноўная частка Ап. — аптычная сістэма з лінзаў, люстэркаў, прызмаў і інш., прызначаных для ўтварэння відарысаў прадметаў на сятчатцы вока, экране і інш. або перадачы светлавой энергіі. Для іх разліку карыстаюцца формуламі геам. оптыкі. Канструкцыя прылады абумоўлена метадам вымярэнняў. Па
водле прындыпу дзеяння Ап. бываюць з аптычным візіраваннем і мех. (элекгронным або інш. неаптычным) адлікам перамяшчэння пунктаў калтакту з аб’ектам вымярэння (праектары, інстр. мікраскопы, праекцыйныя насадкі), аптычным візіраваннем і аптычным адлікам перамяшчэння (вымяральныя мікраскопы, інтэрферэнцыйныя кампаратары), з мех. кантактам з аб’ектам вымярэння і аптычным адлікам перамяшчэння (аптыметры, кантактныя інтэрферометры, аіпычныя даўжынямеры). Выкарыстоўваюцца ў машына і прыладабудаванні, геадэзіі і інш.
АГІТЬІЧНАЯ СІЛА, фізічная велічыня, якая харакгарызуе пераламляльную здольнасць аптычнай сістэмы. Абазначаецца D. А.с. лінзы D = n/F, дзе п — паказчык пераламлення асяроддзя, у якім знаходзіцца лінза, F — фокусная адлегласць. А.с. збіральных аптычных сістэм дадатная, рассейвальных — адмоўная. Для сістэмы з дзвюх лінзаў D = = Di + D2 dDiD2, дзе d — адлегласць паміж заднім гал. фокусам першай лінзы і пярэднім гал. фокусам другой. Адзінка А.с. дыяптрыя.
Асноўныя стадыі вырабу аптычнага дыска (арыгінала) і копіі з пастаяннай (несціральнай) сігналаграмай: a — зыходная дыскавая падложка; б пасля нанясення на падложку слоя фотарэзісту 1; в экспанаванне вярчальнага дыска факусіраваным лазерным выпрамяненнем 2; г — пасля праяўлення экспанаванага фотарэзісту; д пасля металізацыі слоем серабра 3; е пасля вырабу першага арыгінала металічнага дыска (звычайна нікелевага); ж — зыходная падложка дыскакопіі са штампам 4, вырабленым з металічнага дыскаарыгінала; з — пасля штампоўкі і наступнага пакрыцця падложкі дыскакопіі слоем металу 5 (звычайна алюмінію); і — пасля нанясення ахоўнага слоя 6 на металічны слой (гатовы дысккопія).
АПТЫЧНАЯ СУВЯЗЬ, перадача інфармацыі з дапамогай эл.магн. хваляў аггтычнага дыяпазону (1014—1015 Гц). Першая лінія аптычнага тэлеграфа пабудавана ў 1794 паміж Парыжам і Лілем (225 км). Стварэнне лазераў, святлодыёдаў, фотапрыёмнікаў, валаконнааптычных кабеляў з надзвычай малымі стратамі дало магчымасць стварыць А.с., якая мае перавагу над інш. відамі сувязі па колькасці каналаў (вял. прапускная здольнасць), ахове ад перашкод, далёкасці і хуткасці перадачы, па эканоміі металу (мег і, алюмінію), па рэальнасці
стварэння інтэгральных і інтэлектуальных сетак сувязі.
Для мадуляцыі лазернага выпрамянення ўздзейнічаюць на працэс яіо генерацыі або выкарыстоўваюць мадулятар святла. На выхадзе перадатчыка фарміруецца вузкі маларазбежны прамень святла; трапляючы на ўваход прыёмніка, ён накіроўваецца на фотадэтэкгар, дзе аптычнае выпрамяненне пераўтвараецца ў эл. сігнал, які ўзмацняецца і апрацоўваецца звычайнымі радыётэхн. метадамі.
Адрозніваюць А.с. з адкрытымі лініямі (для перадачы сігналаў праз атмасферу Зямлі ці касм. прастору) і з закрьггымі свяглаводнымі каналамі (валаконнааптычныя лініі сувязі; выкарыстоўваюцца ў наземных і падводных умовах).
Літ.: Алншев Я.В. Многоканальные снстемы передачн оптнческого даапазона. Мн., 1986; Волоконнооптнческне снстемы передачя. М., 1992. Я.В.Алішаў.
АПТЫЧНАЯ ШЧЫЛЬНАСЦЬ. мера непразрыстасці слоя рэчыва для светлавых прамянёў. Характарызуе аслабленне аіттычнага выпрамянення ў слаях рэчываў (фарбавальнікаў, святлафільтраў, раствораў і інш.). Для неадбівальнага слоя D = 1g Іо/І = кф, дзе Іо, I — інтэнсіўнасць святла, што ўпала на слой і выйішіа з яго адпаведна, h — каэфіцыент паглынання асяроддзя для выпрамянення з даўж. хвалі X, L — таўшчыня слоя рэчыва. А.ш. звязана з каэфіцыентам прапускання т: D = 1g 1/т. Вымяраецца з дапамогай дэнсітометраў, мікрафатометраў, спекграсенсітометраў і інш. Выкарыстоўваецца ў фатаграфіі, астрафотаметрыі, пры атттычным гуказапісе, пры спекгральнай аэрафотаздымцы і інш.
АПТЫЧНЫ ВІДАРЫС, гл. Відарыс аптычны.
АІІТЫЧНЫ ДАЛЬНАМЁР, дальнамер з візуальнай наводкай. Дзеянне заснавана на законах геам. оптыкі. Бываюць з пастаянным і пераменным паралактычным вуглом. Канструкцыйна могуць вырабляцца ў выглядзе самаст. прылад і насадак на зрокавыя трубы тэадалітаў.
АПТЫЧНЫ ДЫСК, носьбіт інфармацыі ў выглядзе дыска, прызначаны для высакаякаснага запісу і ўзнаўлення гуку, відарыса, тэксту і інш. з дапамогай лазернага выпрамянення. Аснова А.д. — празрысты матэрыял (шкло, пластмаса і інш.),'на які наносіцца рабочы слой, дзе пры лічбавым аптычным запісе ўтвараюцца мікраскапічныя паглыбленні (піты), што ў сукупндсці складаюць кальцавыя або спіральныя дарожкі. У параўнанні з традыц. спосабамі запісу і ўзнаўлення інфармацыі (мех., магн.) А.д. маюць больш высокую шчыльнасць запісу (да 108 біт/см2), большую даўгавечнасць носьбіта зза адсутнасці мех. кантакту паміж ім і счьпвальным прыстасаваннем, меншы час доступу да інфармацыі (да 0,1 с).
Рабочы слой А.д. для аднаразовага запісу і шматразовага ўзнаўлення — лёгкаплаўкая плёнка таўшч. да 0,03 мкм. Пад уздзеяннем лазер нага выпрамянення ў працэсе запісу албыва ецца лакальнае расплаўленне або вьшарэнне
АПТЭРЫЁЗ 439
рабочага слоя. 3 такіх дыскаў з больш тоўстай плёнкай (да 0,15 мкм) робяць метал. матрыцу для стварэння дыскаўкопій (уласна Ад.) метадам прасавання або ліцця пад ціскам. Напр., на дыск дыяметрам 356 мм можна запісаць ТВпраграму працягласцю да 2 гадз або стварыць пастаянную вонкавую памяць для ЭВМ аб'ёмам да 4 Гбайг, лічбавыя аптычныя грампласцінкі дыяметрам 120 мм (камлактдыскі) маюць працятласць гучання да 1 гадз. Кампактдыскі для пастаяннай вонкавай памяці ЭВМ змяшчаюць да 500 Мбайт інфармацыі. У рэверсіўных А.д., дзе шматразова (да 10 цыклаў) ажыццяўляецца запіс — узнаўленне — сціранне інфармацыі, рабочы слой з паўправадніковых або магнітааптычных матэрыялаў. Маюць дыяметр да 305 мм, аб’ём памяці да 2 Гбайт. Могуць замяняць стацыянарныя накапляльнікі ЭВМ вінчэстэрскага тыпу.
АПТЬІЧНЫ ЗАПІС, сістэма запісу і ўзнаўлення інфармацыі, заснаваная на выкарыстанні аптычнага выпрамянення. Пры запісе аптычнае выпрамяненне, мадуляванае сігналамі інфармацыі, што запісваецца, уздзейнічае на аптычны носьбіт даных (фотаплёнку, аптычны дыск, фотахромны матэрыял, ферамагн. плёнку і інш.) і стварае ў ім устойлівыя лакальныя змены фіз. уласцівасцяў (каэф. адбіцця ці паглынання, колеру, намагнічанасці і г.д.), адпаведныя зыходнаму сігналу. Пры ўзнаўленні адбываецца адваротны працэс: счытвальны прамень пры ўзаемадзеянні з носьбітам мадулюецца па інтэнсіўнасці і потым з яго вылучаюцца сігналы інфармацыі. Па спосабе запісу адрозніваюць сістэмы фатаграфічнага запісу, галаграфічнага (гл. Галаграфія), сістэмы з запісам на агпычных дысках і інш. Існуюць аналагавы А.з., пры якім фіксуюць усе значэнні ўваходнага сігналу ў пэўным дыяпазоне частот, і лічбавы, пры якім уваходныя сігналы падлягаюць квантаванню (дыскрэтызацыі), а затым пераўтвараюцца ў двайковыя лічбы для запісу на носьбіце (у выглядзе кода).
АПТЫЧНЫ КВАНТАВЫ ГЕНЕРАТАР, тое, што лазер.
АГІТЬІЧНЫ КВАНТАВЫ ЎЗМАЦНЯЛЬШК. узмацняльнік электрамагнітных хваляў аптычнага дыяпазону спектра, дзеянне якога заснавана на вымушаным выпрамяненні ўзбуджаных атамаў, малекул або іонаў. Першасная эл.магн. хваля пры распаўсюджванні ў актыўным асяроддзі стымулюе вымушанае выпрамяненне, тоеснае з ёй па частаце, фазе, напрамку распаўсюджвання і характары палярызацыі. Для павелічэння каэфіцыента ўзмацнення акгыўнае асяроддзе змяшчаюць у аб’ёмны рэзанатар. А.к.ў. мае малы ўзровень шумаў і высокую адчувальнасць. Выкарыстоўваецца ў выхадных каскадах магутных лазераў, сістэмах аіттычнай і далёкай касм. сувязі, радыёасіраноміі і інш. В.В.Валяўка.
АПТЫЧНЫ РЭЗАНАТАР. сістэма люстраных адбівальных паверхняў, у якой узбуджаюцца і падтрымліваюцца стаячыя ці бягучыя элекграмагнітныя хвалі
аптычнага дыяпазону. У адрозненне ад аб'ёмнага рэзанатара агггычны з’яўляецца адкрытым (няма бакавых сценак). А.р. — адзін з важнейшых элементаў лазера. Асн. характарыстыка А.р. — дыхтоўнасць (вызначае страты светлавой энергіі і характарызуе рэзанансныя ўласцівасці).
Прасцейшы А.р. — інтэрферометр Фабры—Перо, які складаецца з 2 плоскіх строга паралельных люстэркаў, што знаходзяцца на адлегласці L, значна большай за даўжыню хвалі X. Калі паміж люстэркамі ўздоўж восі рэзанатара распаўсюджваецца плоская светлавая хваля, то ў выніку адбіцця ад люстэркаў і інтэрферэнцыі адбітых хваляў утвараецца стаячая хваля. Умова рэзанансу: L = qX/2, дзе q — падоўжны індэкс ваганняў (колькасць паўхваляў, што ўкладаюцца ўздоўж восі А.р.). У лазернай тэхніцы выкарыстоўваюцца канфакальныя рэзанатары, утвораныя сферычнымі люстэркамі, якія разнесены на адлегласць, роўную радыусу іх крывізны, а таксама кальцавыя Ар., што складаюцца з 3 і болей плоскіх або сферычных люстэркаў. У Ар. са сферычнымі люстэркамі ўзбуджаюцца