Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
С.Г.Нісневіч.
АПРАЦОЎКА ГЛЕБЫ. прыёмы мех. ўздзеяння на глебу, якія павышаюць яе ўрадлівасць і ствараюць лепшыя ўмовы для росту і развіцця раслін. Сукупнасць паслядоўных прыёмаў уздзеяння складаюць сістэму А.г. Адрозніваюць сістэмы асн. і перадпасяўной апрацоўкі, a таксама зямель, схільных да эрозіі. Ва ўмовах Беларусі найб. выкарыстоўваюцца дыскаванне, ворыва, культывацыя, баранаванне, выраўноўванне, прыкочванне, міжрадковая апрацоўка. Пры А.г. ствараецца рыхлы дробнакамякаваты ворны слой, паляпшаюцца водны, паветраны і цеплавы рэжымы глебы, знішчаюцца пустазелле, шкоднікі, узбуджальнікі хвароб раслін, загортваюцца ў глебу ўгнаенні, дзярніна, іржышча і інш. раслінныя рэшткі, ствараюцца найлепшыя ўмовы для сяўбы і прарастання насення. Гл. таксама Агратэхніка.
АПРАЦОЎКА ДРАЎНІНЫ, сукупнасць тэхнал. працэсаў, звязаных з наданнем драўніне і вырабам формы, памераў і ўласцівасцяў'. Для А.д. выкарыстоўва
АПТАЦЫЯ 435
юць лесапільныя рамы, круглапільныя станкі, дрэварэзальны інструмент, дрэваапрацоўчыя станкі і інш. Асн. спосабы А.д.: рэзанне (дзяўбанне, лушчэнне, пілаванне, свідраванне, струганне, фрэзераванне, шліфаванне), гнуццё, прасаванне, расколванне (гл. Сталярныя работы, Цяслярныя работы).
Ад. ўключае таксама сушку і вымочванне для выдалення раслінных сокаў, насычэнне драўніны сінт. смоламі, аміякам (мадыфікацыя драўніны), антыпірэнамі, антысеігпычнымі сродкамі (кансерваванне), аддзелку вырабаў, пры якой ствараюцца дэкаратыўнаахоўныя пакрыцці з лакафарбавых ці плёначных матэрыялаў. Аэдзелка ўключае падрыхгоўку паверхііі (фарбаванне, грумтаванне, шпакляванне, шліфаванне), нанясенне тэкстурнага малюнка, лакафарбавых матэрыялаў (у распыляльных камерах, рэзервуарах, пры дапамозе лаканаліўных мапіын), высушванне пакрыццяў (у сушыльных ці апрамяняльных камерах), аздабленне (машынамі для выраўноўвання і паліравання), пакрьшцё плёначнымі матэрыяламі (мвогааперацыйнымі агрэгатамі). Спец. віды Ад. — разьба па дрэве, выпальванне, інкрустацыя. Гл. таксама Дрэваапрацоўчая прамыыовасць.
Літ.: Прозоровскнй Н.Н. Техпологня отделюн столярных нзделнй. 5 нзд. М., 1991; Амалнцкнй В.В., Любченко В.Н. Справочннк молодого станочннка по деревообработке. 2 нзд. М., 1978.
АПРАЦОЎКА МЕТАЛАЎ ЦІСКАМ, сукулнасць тэхнал. працэсаў, у выніку якіх адбываецца пластычная дэфармацыя загатовак без парушэння іх суцэльнасці пад уздзеяннем прыкладзеных вонкавых сіл. Асн. віды А.м.ц.: пракатка, прасаванне, валачэнне, коўка, штампоўка, гібка; абсталяванне: пракатныя станы, прэсы, валачыльныя станы, молаты, гібачныя машыны.
Апрацоўваюць ціскам большасць металаў і сплаваў, за выключэннем крохкіх (напр'., чыгуноў), пераважна ў гарачым стане (лры тры больш высокай, чым тра рэкрышталізацыб. Пасля халоднай апрацоўкі (робіцда звычайна пры пакаёвай тры) пластычныя ўласцівасці металаў узнаўляюць адпалам. Часам выкарыстоўваюць і цёплую апрадоўку (пры прамежкавых трах). Ам.ц. дае магчымасць павысіць трываласць, зменпіыць шурпатасць паверхні (напр., абкаткай ролікамі) вырабаў, паменшыць расход металу, лягчэй механізуецца і аўтаматызуецца.
Тэорыя Ам.ц. займаецца вызначэннем намаганняў, што абумоўліваюць пластычнае дэфармаванне; разлікам памераў і формаў загатовак; вывучае заканамернасці пластычнага цячэння металаў, уплыў Ам.ц. на мех. і фіз. ўласцівасці металаў. Звязана з дасягненнямі фізікі металаў і пластычнасці тэорыі. Заснавана рус. вучоным Дз.К.Чарновым, развіта і выкладзена ў працах рус. і бел. вучоных С.І.Губкіна, АІ.Цэлікава, АП.Чакмарова, Г.М.Паўлава, В.П.Севярдэнкі, В.С.Смірнова, В.М.Чачына, АВ.Сцепаненкі і інш. На Беларусі работы ў галіне Ам.ц. вядуцца ў Фіз,тэхн. інце АН, Бел. політэхн. акадэміі і інш. АПРАЦОЎЧАЯ ПРАМЫСЛОВАСЦЬ. уюіючае галіны вытвсці па перапрацоўцы прамысл. і с.г. сыравіны. Да яе адносяцца прадпрыемствы па вьггвсці чорных і каляровых металаў, пракату, хім. і нафтахім. прадуктаў, машын і абсталявання, вырабаў дрэваапр. і цэлюлознапапяровай прамсці, цэменту і інш. буд. матэрыялаў, прадпрыемствы
па рамонце прамысл. вырабаў, цеплаэлектрастанцыі, тэкстыльная, мясная, цукр. прамсць і інш. Доля А.п. ва ўсёй прамысл. прадукцыі адлюстроўвае ступень індустр. развіцця краін і прагрэсіўнасць галііювай струкгуры прамсці. У струкгуры прамсці Беларусі пераважае А.п.
АПРАЦОЎЧЫ ЦЭНТР, многааперацыйны станок з лікавым праграмным кіраваннем. Аснашчаны інструментальным магазінам вял. ёмістасці і прыстасаваннямі для аўтам. змены інструменту. Дае магчымасць весці комплексную мех. апрацоўку вял. колькасці паверхняў загатоўкі рознымі спосабамі — тачэннем, фрэзераваннем, свідраваннем і інш. Кіраванне працэсамі апрацоўкі загатовак ажыццяўляецца па зададзенай праграме. Высокая прадукцыйнасць спалучаецца з магчымасцю рознаварыянтнай і хуткай пераналадкі.
АГІРОШЧАННЕ ў м о в а з н а ў с т в е , марфалагічны працэс; знікненне межаў паміж марфемамі, у выніку чаго з дзялімай асновы атрымліваецца недзялімая. Напр., бел. «воблака» <*ob=vlakb<*ob=volkb. A. — частая з’ява пры запазычанні: бел. «варштат» < польск. warsztat < ням. Werkstatt ням. Werk ’праца’ + Statte ’месца’. 3 А. звязаны працэс дээтымалагізацыі і страты сувязі паміж роднаснымі словамі (бел. «грава — атрута», рус. «нож — заноза») і фузійны тып далучэння марфем (гл. Фузія). Тэрмін прапанаваны В.А.Багародзіцкім. А.А.Кожынава. АПРОШЫ (франц. approches), у ваеннай справе — глыбокія, вузкія зігзагападобныя равы, размешчаныя паміж траншэямі. Ствараліся пры атацы крэпасцяў і ўмацаваных пазіцый для збліжэння з праціўнікам, а таксама для сувязі паміж траншэямі. Упершыню выкарыстаны англічанамі пры аблозе Руана (1418), французамі пры аблозе Мялюна (1420). 3 пач. 20 ст. тэрмін не ўжываецца, у сучаснай фартыфікацыі заменены на хады зносін.
АПРЫЁРЫ, гл. Апастэрыёры і апрыёры. АПРЫЛАЎ Васіл Еўстаціеў (21.7.1789, г. Габрава — 2.10.1847), балгарскі грамадскапаліт. дзеяч, асветнік, педагог і пісьменнік. Адукацыю атрымаў у Расіі, Германіі і Венскім унце. У 1835 заснаваў у Габраве першую свецкую школу. Аўтар прац «Балгарскія кніжкі, ці Якому славянскаму племю ўласна належыць кірылаўская азбука» (1841), «Думкі пра цяперашняе балгарскае навучанне» (1847) і інш. Творчасць А. спрыяла адраджэнню нац. свядомасці балгараў, іх самабытнай культуры і традыцый.
АПРЫЧНІНА, anрышніна, 1) у 14—15 ст. асобнае ўдзельнае ўладанне жанчын з велікакняжацкай сям’і. 2) Назва ўласнага ўдзелу Івана IV у 1565— 72 з асобнай тэрыторыяй, войскам і дзярж. апаратам. 3) Сістэма надзвычайных ваеннаадм., сац.эканам. мерапрыемстваў Івана IV у 1565—72 для
ўмацавання самадзярж. улады, ліквідацыі феад. раздробленасці, барацьбы з непакорнымі феадаламі. Мэтай А. абвяшчалася выкараненне «крамолы». Ажыццяўлялася апрычнікамі, якія мелі неабмежаваныя правы і ўладу, былі непадсудныя органам улады і суда. Суправаджалася жорсткімі расправамі з баярскакпяжацкай апазіцыяй, масавымі смяротнымі пакараннямі часта невінаватых людзей, зямельнымі канфіскацыямі і інш. Асабліва жорсткія рэпрэсіі чынілі А.Д. Басманаў, АІ.Вяземскі, Р.Л.СкуратаўБельскі і інш. У выніку А. выкаранены феад. сепаратызм, умацаваны самадзярж. дэспатызм і яго сац. апора — служьшыя людзі, дваране і сярэднія землеўладальнікі; узмоцнена прыгоннііітва, збяднела значная частка насельнштва, асабліва пасадскія людзі.
У 1572 А. адменена, частка канфіскаваных земляў вернута іх б. уладальнікам.
Літ.: Кобрнн В.Б. Власть н собственность в средневековой Росснн (XV—XVI вв.). М., 1985. С. 136—160; Ключевскнй В.О. Русская нсторня: Полн. курс лекцнй. М., 1993. Кн. 1. С. 483—495; Соловьев С.М. Соч. М., 1989. Кн. 3, т. 5—6. С. 506— 547.
АІІРЫШКІ. удзельнікі нар.вызв. руху ў зах. раёнах Украіны (Галіччына, Букавіна, Закарпацце) у 16—1й пал. 19 ст. Выступалі супраць феад. прыгнёту з боку польск. і ўкр. шляхты, аўстр., венг. і малд. памешчыкаў. Найб. вядомыя выступленні А. у 1730—40 пад кіраўніцтвам А..Доўбуша.
АІІРЭТАВАННЕ (ад франц. appreter апрацоўваць), апрацоўка тэкстыльных вырабаў з мэтай надання ім калянасці, незмінальнасці, гідрафобнасці, негаручасці і інш. Ажыццяўляецца прамочваннем ці паверхневай апрацоўкай вырабу спец. рэчывамі (апрэтамі). Для надання калянасці карыстаюцца водарастваральнымі эфірамі цэлюлозы (карбаксіметьшцэлюлозай), крухмалам; незмінальнасці — амінафармальдэгіднымі смоламі; гідрафобнасці — крэмнійарган. вадкасцямі; пругкасці — сінт. латэксамі. Гл. таксама Тэкстыльнадапаможныя рэчывы.
АПСІДА, а б с і д а [ад грэч. hapsis (hapsidos) сюіяпенне], канструкцыйна самастойная частка культавага збудавання; выступ будынка (прамавугольны, шматвугольны, паўкруглы ў плане), які перакрыты паўкупалам ці самкнутым скляпеннем. Упершыню з’явілася ў стараж.рымскіх базіліках, адкуль перайшла ў хрысціянскія храмы. У А. размяшчаюцца алтар, клір, месца для вышэйшых духоўных і свецкіх асоб, культавыя рэліквіі і г.д. У каталіцкіх храмах дапаўнялася прэсбітэрыем.
АПТАЦЫЯ (ад лац. optatio жаданне), у міжнародным праве выбар асобай грамадзянства паводле закону або міжнар. дагавора. Адбываецца пры пераходзе
436 АПТОВЫ
тэрыторыі ад адной дзяржавы да другой, пры вырашэнні пытанняў пра асоб з двайным грамадзянствам (біпатрыдаў), пры абмене насельніцтвам. Дзеці пры А. звычайна прымаюць грамадзянства бацькоў. Міжнар. права не мае адзінай агульнапрызнанай рэгламентацыі А. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь і яе пагадненняў з інш. краінамі А. праводзіцца на добраахвотных пачатках з улікам інтарэсаў бакоў. Так адбывалася А. на аснове бел.польск. пагадненняў пасля вызвалення тэр. Беларусі і Полынчы ад ням. фашыстаў.
АПТОВЫ ГАНДАЛЬ. а п т о в ы п р о д а ж , 1) гандаль партыямі тавараў вьгтв. прызначэння і асабістага ўжытку паміж прадпрыемствамі і гандл. аргцыямі. Адрозніваюць гандл абарот па ма
Апсіда Троіцкага касцёла ў г.п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобл.
тэрыяльнатэхнічным забеспячэнні, закупках сельскагаспадарчых прадуктаў і рэалізацыі тавараў нар. ўжытку. 2) У рыначнай эканоміцы — продаж тавараў (паслуг) партыямі ці вял. колькасцю тым, хто набывае іх з мэтай перапродажу або на ўласныя патрэбы.
АПТРОН, прылада, якая складаецца з крыніцы святла (святловыпрамяняльны дыёд), аптычна спалучанай з прыёмнікам святла (фотарэзістар, фотадыёд, фотатранзістар і інш.). Элементы А. змешчаны ў агульным корпусе, электрычна ізаляваны. У А выконваецца прамое і адваротнае электроннааптычнае пераўтварэнне. Выкарыстоўваецца для сувязі паміж асобнымі вузламі электронных прылад, напр. у выліч. і вымяральнай тэхніцы і аўтаматыцы.