Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Схема аптычнага рэзанатара.
Е=3
2
Віды аптычных рэзанатараў: 1 — плоскі лінейны; 2 — сферычны лінейны; 3 — плоскі кальцавы; 4 — сферычны кальцавы.
таксама незалежныя бягучыя насустрач адна адной хвалі.
Літ.: Ананьев Ю. А Оптаческне резонаторы н проблема расходммостй лазерного нзлучення. М., 1979. В.В.Валяўка. АПТЫЧНЫЯ З’ЯВЫ Ў АТМАСФЁРЫ, светлавыя з’явы, звязаныя з праходжаннем у зямной атмасферы прамянёў Сонца і інш. свяціл або штучных крыніц святла. Выкліканы пераламленнем (міражы, мігаценне зорак і інш.), рассеяннем, адбіццём, інтэрферэнцыяй і дыфракцыяй святла на малекулах паветра і слаях рознай шчыльнасці (блакітны колер неба, золак, змярканне), аэразолях — кроплях вады, крышталях лёду (гала, вянцы, вясёлка, глорыя). Назіранні за А.з. ў а. вядуцца на метэастанцыях. Па гэтых з’явах можна меркаваць аб стане некаторых слаёў атмасферы і
выкарыстоўваць іх як мясцовыя прыкметы надвор’я. М.А.Гольберг.
АПТЭКА (ад грэч. apotheke склад, кладоўка), медыцынская ўстанова, дзе рыхтуюць. захоўваюць і адпускаюць лякарствы, прадметы санітарыі, гігіены і інш. тавары мед. прызначэння. Папярэднічалі А. лабараторыі для прыгатавання лекаў у краінах стараж. свету (Кітай, Егіпет, Рым). Як установы з дзярж. рэгламентацыяй дзейнасці А. ўзніклі ў Багдадзе ў 8 ст., у Расіі — у 16 ст. (падпарадкоўваліся Аптэкарскаму прыказу). На Беларусі першыя А. з’явіліся ў Пінску (1561), Брэсце (1566). У 16—18 ст. іх бьшо больш за 30, у 1й пал. 19 ст. — каля 70 прыватных і 15 казённых, у 1913 — 297. На пач. 1994 дзейнічалі каля 1200 А., пачала фарміравацца сетка А. недзярж. формаў уласнасці. Пераважная lx большасць — дзярж. гасп.разліковыя А. (у зах. краінах пераважаюць прыватнапрадпрымальніцкія); існуюць А. самастойныя (у т.л. цэнтр., раённыя), пры лячэбнапрафілакт. установах, бальнічных стацыянарах і г.д.
Асн. функцыя А. — забеспячэнне насельніцгва лек. сродкамі і мед. таварамі — спалучаецца з вытв. (выраб, прыгатаванне і расфасоўка лекаў непасрэдна ў А, арганізацыя нарыхтовак і закупак лек. сыравіны ў насельніцгва), інфарм.асветнай (звесткі аб наяўнасці прэпаратаў і іх заменнікаў, пашырэнне ведаў па санітарыі, гігіене, фармацыі, умовах захоўвання лекаў і інш.), фін. і гасп. дзейнасцю. Усім А. устанаўліваецца адзіны парадак захоўвання і рэалізацыі лек. сродкаў, даводзіцца пералік прэпаратаў, на атрыманне якіх патрэбны спец. дазвол (напр. наркатычныя сродкі). Заканадаўствам Беларусі прадугледжаны льготныя формы абслуіоўвання некаторых катэгорый насельніцгва.
Л.П.Ражкіна.
АПТЭКАРСКАЯ В.АІА. сістэма мер (адзінак) масы для ўзважвання лекаў. Асн. адзінка — аптэкарскі фунт, які падзяляўся на 12 унцый, унцыя — на 8 драхмаў, драхма — на 3 скрупулы, скрупул на 20 гранаў. У 19 і пач. 20 ст. на Беларусі карысталіся А.в.: 1 рус. аптэкарскі фунт = 358,323 г, 1 унцыя = = 29,860 г, 1 драхма = 3,732 г, 1 скрупул = 1,244 г, 1 гран = 62,209 г. У англ. сістэме мер гэтыя адзінкі маюць інш. значэнні.
АПТЭРЫГОТЫ (Apterygota), гл. Бяскрылыя насякомыя.
АПТЭРЫЁЗ (ад а... + грэч. pteron пяро + ...оз), хвароба птушак, якая характарызуецца затрымкай або поўным прыпыненнем росту пер’я. Часцей сустракаецца ў маладняку вадаплаўнай птушкі пры антысанітарным утрыманні, адсутнасці водных выгулаў, недахопе ў рацыёне амінакіслот (цысціну, лізіну, метыяніну). Пры А. прыпыняецца функцыя хвастцовай залозы, намакае покрыўнае пер’е, зніжаецца імуннабіял. рэактыўнасць арганізма, у выніку ўзнікаюць дэрматозы скуры і прастудныя захворванні.
440 АПУКА
АПЎКА, бел. нар. гульня. Гуляюць 2 каманды. Кожная выбірае вядучага. На пляцоўцы паміж камандамі праводзяць 2 лініі на адлегласці 30—40 м. Удзельнікі каманды «горада» па чарзе бітай кідаюць апуку (мяч памерам з тэнісны) у бок праціўніка (у «поле»). Калі гульцы «палявой» каманды зловяць мяч з лёту, каманды мяняюцца месцамі. Калі мяч не злоўлены, «палявыя» гульцы падхопліваюць яго і ад сваёй лініі кідаюць у гульца «гарадской» каманды, які ў гэты час павінен дабегчы да чужой лініі і вярнуцца да сваіх; калі мяч пападзе ў гульца, каманды таксама мяняюцца месцамі. Лакальныя назвы перагон, салавей, ілкі, лавец і інш.
Беларуская народная гульня апука.
АПУКОВА, возера ў Беларусі, у Гарадоцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Обаль. За 34 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,28 км2, даўж. 1 км, найб. шыр. 0,35 км. Пл. вадазбору 4,25 км . Берагі нізкія, паўд.ўсх. забалочаныя. Схілы катлавіны выш. да 25 м, зарослыя хмызняком. Востраў пл. 0,7 га.
АПУЛЁЙ (Apuleius) Луцый (каля 125, г. Мадаўра, Паўн. Афрыка — каля 180), старажытнарымскі пісьменнік, аратар. Адукацыю атрымаў у Карфагене і Афінах. 3 яго літ. спадчыны дайшла невял. частка: авантурнаалегарычны раман «Метамарфозы» («Залаты асёл») у 11 кнігах з устаўнымі навеламі (у т.л. казка пра Амура і Псіхею, кн. 4—6), у якім рэаліст. і сатыр. малюнкі з жыцця рымскай правінцыі 2 ст. н.э. спалучаюцца з эротыкай, фантастыкай і містыкай, — адзін з першых псіхал. раманаў у еўрап. лры; «Апалогія, ці Слова ў абарону супраць абвінавачання ў магіі»; зб. урыўкаў з рытарычных прамоў А. «Фларыды»; навуковафілас. трактаты і інш. На бел. мову «Метамарфозы» пераклаў П.Бітэль.
Тв.: Бел. пер. — Метамарфозы, ці Залаты асёл // Лонг. ГІастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою...: Раманы. Мн., 1991; Рус.
пер. — «Метаморфозы» (н другне сочннеішя): Пер. с лат. М., 1988.
АПУЛЕЙ САТУРНІН Луцый (Lucius Apuleius Saturninus; ? — 100 да н.э.), рымскі паліт. дзеяч, папуляр. Нар. трыбун. У 104 — квестар. кіраваў у Остыі ўвозам хлеба. У 101 выступіў з выкрыццём сенатараў, падкупленых пасламі цара Пантыйскай дзяржавы Мітрыдата VI Еўпатара. Правёў праз нар. сход законы аб надзяленні зямлёй ветэранаў Марыя і вывядзенні калоній у правінцыі. Забіты прыхільнікамі аптыматаў.
АПЎЛІЯ (Puglia), вобдасць на ПдУ Італіі. Пл. 19,4 тыс. км2, нас. 4,1 млн. чал. (1990). Ўключае правінцыі: Бары, Брындызі, Лечэ, Таранта, Фоджа. Адм. ц. — г. Бары. Буйныя гарады: Брындызі, Таранта, Фоджа. Адгор'і Апенін на 3 (1151 м, г. Даўнія); масіў Гаргана (да 1056 м) і плато ЛеМурджэ акайма
Ілюстрацыя М.Селешчука да рамана Апулея «Залаты асёл*. Мінск. 1991.
ваны вузкай прыбярэжнай нізінай каля Адрыятычнага м., паўд. ч. пва Саленціна раўнінная. Клімат міжземнаморскі, ападкаў 400—500 мм за год. Аснова эканомікі — сельская гаспадарка. Вырошчваюць вінаград, масліны, садавіну, лён, тытунь, збожжа, бавоўнік, цукр. буракі, агародніну. Авечкагадоўля. Рыбалоўства. Перапрацоўка с.г. прадукцыі — вінаробчая, мукамольная, тытунёвая прамсць, выраб аліўкавага алею. Нафтаперапрацоўка. нафтахім., металургічная, с.г. машынабудаванне, суднабудаванне, швейная, тэкст., гумавая прамсць. Здабыча баксітаў, прыроднага газу, каменнай солі. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі.
АПУНЦЫЯ (Opuntia), род кветкавых раслін сям. кактусавых. Каля 300 відаў. Пашыраны ад стэпавай зоны Канады да Паўд. Аргенціны (за выключэннем вільготных трапічных абласцей). На Беларусі асобныя віды вырошчваюць у пакаёвай культуры і аранжарэях. Найб. дэкар. А. белаватая (О. leucotricha) і дробнаваласістая (О. microdasys). У пакоях цвітуць рэдка. Размнажэнне чаранкамі.
Сукулентныя шматгадовыя расліны. Сцябло падзелена на членікі, з калючкамі або без іх, паводле формы членікаў бывае шарападобнае, цыліндрычнае і плоскае (найб. пашырана). Лісце невялікае, шылападобнае, сакаўное, рана ападае. Кветкі адзіночныя, двухполыя. Плады ягадападобныя, мякаць сцябла і лісця ў большасці відаў ядомыя; іх выкарыстоўваюць у харч. і спіртавой прамсці, медыцыне, як корм, фарбавальны сродак, з валокнаў вырабляюць паперу. Расліны прыдатныя на жывыя агароджы, сідэрат і паліва.
АПУРЫМАК (Apurimac; у ніжнім цячэнні Эне, Т а м б a), рака ў Перу, левы прьгток р. Укаялі (сістэма Амазонкі). Даўж. 1250 км, пл. бас. каля 125 тыс. км . Пачынаецца на ўсх. схіле Зах. Кардыльеры (на ПнЗ ад воз. Тытыкака), цячэ на ПнЗ у глыбокіх і вузкіх далінах, якія расчляняюць Анды. Паўнаводная летам (снеж. —. люты). Сярэдні расход вады 2,9 тыс. мус. Вельмі парожыстая. Ha А. горад ПуэртаПрада.
АПУРЭ (Арйге), рака ў Венесуэле, левы прыток р. Арынока. Даўж. 1580 км, пл. бас. 147 тыс. км . Пачынаецца з КардыльерыдэМерыда, цячэ з 3 на У па раўнінах ЛьянасАрынока, упадае ў Арынока некалькімі рукавамі. Паўнаводная ў перыяд даждаоў (з мая да лістапада). Бурныя паводкі. Сярэдні расход вады каля 2 тыс. м3/с. Суднаходная на 600 км, у перыяд дажджоў — на ўсім працягу. Ha А. гарады Брусуаль, СанФернандадаАпурэ.
АПУСКНЫ КАЛОДЗЕЖ, полая замкнёная звычайна жалезабетонная канструкцыя, якая апускаецца ў грунт ад уласнай вагі і агароджвае грунтавую выпрацоўку. Бывае круглай (дыяметрам да 80 м), элііттычнай ці прамавугольнай у плане формы. Грунт унутры А.к. распрацоўваецца пераважна грэйферам, таксама экскаватарам, гідраэлеватарам. У малазвязных грунтах і пясках апус
канне калодзежа паскараюць вібраўстаноўкамі, у гліністых — напампоўваннем паміж сценкамі калодзежа і грунтам гліністай суспензіі. Выкарыстоўваюцца А.к. пры збудаванні глыбокіх масіўных фувдаментаў (70 м і болей), падземных памяшканняў, рэзервуараў і інш. Калі А.к. прызначаецца пад фундамент, то запаўняецца бетонам ці замуроўваецца, калі пад памяшканне (напр., помпавую станцыю) — робіцца днішча.
АПУСТЫНЬВАННЕ, страта мясцовасцю суцэльнай расліннасці пры немагчымасці яе ўзнаўлення без удзелу чапавека. Адбываецца ў выніку прыродных змен, часцей у выніку антрапагеннага ўздзеяння на прыроду: высечка лясоў у сумежных з пустынямі рэгіёнах і празмерны выпас жывёлы. Назіраецца ў засушлівых (не абавязкова гарачых) абласцях.
Адрозніваюць 2 формы А: дэзертыфікацьію — пашырэнне арэала пустыні — і дэзертызацыю — паглыбленне працэсаў А. на месцы. Агульная плошча пустымяў і паўпустыняў свету складае каля 43% усёй сушы, плошча антрапагенных — каля 6,7%. Мяркуюіп>, што працэс А ідзе са скорасцю 7—24 км' у гадзіну. Пад пагрозай А. знаходзіцца яшчэ 30 млн. км2 — 19% сушы.
АПУХЦІН Аляксей Мікалаевіч (27.11.1840, г. Болхаў Арлоўскай вобл. — 29.7.1893), рускі паэт, празаік. Аўтар цыклаў вершаў «Вясковыя нарысы» (1859), «Вясеннія песні» (1860), паэмы «Год у манастыры» (1855), зб. вершаў (1886). Асн. матывы лірыкі — сум, расчараванне, незадаволенасць жыццём. Многія вершы пакладзены на музыку П.Чайкоўскім і інш. кампазітарамі. У празаічных творах, напісаных у форме лістоў, дзённікаў («Архіў графіні Д**», 1890; «Дзённік Паўліка Дольскага», 1891: усе апубл. пасмяротна), намаляваў побыт пецярбургскага грамадства 1880х г.