Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АРАБАЦКАЯ СТРЭЛКА, вузкая і доўгая пясчаная каса ва ўсх. ч. Крымскага пва. Цягнецца амаль паралельна паўн.ўсх. берагу і аддзяляе зал. Сіваш ад Азоўскага мора. Даўж. 113 км, шыр. ад 270 м да 8 км. На Пн аддзяляецца ад мацерыка вузкім Генічаскім пралівам. Назва паходзінь ад стараж. ўмацавання Арабат.
АРАБЁЙ Лідзія Львоўна (н. 27.6.1925, в. Нізок Уздзенскага рна Мінскай вобл.), бел. пісьменніца. Канд. філал. н. (1958). Скончыла БДУ (1951). Працавала ў рэдакцыях час. «Вожык», «Полымя». газ. «Чырвоная змена», выдве «Беларусь». Друкуецца з 1946. Аўтар манаграфій «Цётка (Алаіза Пашкевіч)» (1956) і «Хвядос Шынклер» (1959), твораў для дзяцей (зб. апавяданняў «Калібры», 1960, аповесць «Сіні бор», 1972; зб. апавяданняў і казак «Ісці ў разведку», 1989). Пра жыццё і творчасць Цёткі аповесці «На струнах буры» (1966) і «Стану песняй» (1977). Актуальныя праблемы сучаснасці ў аповесцях «Мера часу» (1962), «Экзамен» (1963), «Ваўчкі» (1972). Айч. вайна — гал. тэма аповесцяў «На другой зіме вайны» (1966) і «Сярод ночы» (1968), раманаў «Іскры ў папялішчы» (1969), «Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы» (1980), зб. прозы «Мне трэба ехаць» (1974).
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1985; Халодны май. Мн., 1993.
АРАБЕЙКА Іван Сяргеевіч (н. 26.3.1942, в. Хмелева Жабінкаўскага рна Брэсцкай вобл.), бел. паэт. Скончыў БШ (1964), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1983). 3 1975 працуе ў Брэсцкім аддз. Гандлёвапрамысл. палаты Беларусі. Вершы А. (збкі «Услед за сонцам», 1972; «Асенні ранак», 1978) вызначаюцца навізной рабочай тэматыкі. адлюстроўваюць працоўныя будні. У паэме «Сцяна» (1975) уславіў подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці.
АРАБЕСК (франц. arabesque ад італьян. arabesco арабскі), адна з асноўных позаў класічнага танца. Цела абапіраецца на прамую нагу, другая паднята і выцягнута назад; адна рука вьпіягнута ўперад, другая адведзена ўбок ці назад, корпус нахілены ўперад. У сучасным балеце сустракаюцца шматлікія формы А. пры розных становішчах апорнай нагі, рук, галавы, корпуса.
АРАБЕСКА, жанр інструментальнай музыкі (гал. чынам для фп.); муз. п’еса звычайна вытанчанага характару, з багата арнаментаваным меладычным малюнкам і ўзорыстай фактурай. А. пісалі Р.Шуман (першы ўзор), АЛядаў, К.Дэбюсі і інш.
АРАБЕСКІ, складаны, насычаны арнамент, заснаваны на мудрагелістым перапляценні геам. і стылізаваных раслінньіх матываў; часам уключае і надпісы. Развіўся ў пластычных мастацгвах арабскіх краін. У эпоху Адраджэння ў Еўропе А. наз. любы арнамент, які складаўся з пераплеценых ліній. стужак ці галінак. У бел. мастаіггве А. захаваліся ў аздобе драўляных царскіх варот Благавешчанскай царквы Супрасльскага манастыра (16 ст.), у гравіраваным дэкоры шклянога посуду мануфактур Урэчча і Налібакаў (18 ст.), каваных алтарных перагародак (Троіцкі касцёл у Ружанах Пружанскага рна, 18 ст.), каваных дзвярах бернардзінскага касцёла ў Гродне (17 ст.) і інш. А. былі ўпрыгожаны шпалеры, што аздаблялі сцены гар. палаца Радзівілаў у Нясвіжы ў 18 ст., дываны Гродзенскай ткацкай мануфакгуры. М.М.Яніцкая.
АРАБІЗМ. слова, запазычанае з дыялектаў арабскіх народаў і літаратурнай арабскай мовы. Невялікі пласт А. вядомы ў старабел. мове 16—17 ст., куды яны трапілі пераважна праз пасрэдніцтва цюркскіх моў у выніку ваен. і эканам. зносін славян з цюркамі: «атлас» (шаўковая тканіна), «мула» (у форме «молла»), «кайданы», «каран», «султан» і ініп. Некаторыя А. ўвайшлі ў мовы многіх народаў свету: «алкаголь», «іслам», «мумія», «халіф» і інш. У наш час А. трапляюцца пераважна ў перакладах з арабскай мовы. А.І.Жураўскі.
АРАБІПАША, Урабіпаша Ахмед (1839—21.9.1911), адзін з кіраўнікоў нац.вызв. руху ў Егіпце ў 1879—82. Палкоўнік. У вер. 1881 узначаліў паў
Арабеска.
станне каірскага гарнізона, у выніку якога створаны егіп. нац. ўрад. Ваенны міністр. У час англаегіпецкай вайны 1882 кіраваў егіп. арміяй супраць англ. інтэрвенцыі. Пасля паражэння (снеж. 1882) прыгавораны да пакарання смерцю (заменена пажыццёвай ссылкай на ваў Цэйлон). У 1901 памілаваны.
АРАБІСТЫКА, комплекс гуманітарных навук, што вывучаюць гісторыю, мову, літаратуру і кулыуру араб. краін і народаў. Ва ўсх. краінах А. зарадзілася ў 8 ст., у Зах. Еўропе ў 16 ст. ў перыяд актывізацыі гандл. і дыпламаі. адносін з Усходам і пранікнення ў гэтыя рэгіёны місіянераў Ватыкана. У 17—18 ст. цэнтрамі А. сталі Рым, Парыж, Лейдэн.
Ням. арабіст 18 ст. І.Я.Рэйске выступаў за вывучэнне гісторыі і культуры Усходу не толькі з тэалагічнымі мэтамі, а і як часткі сусв. гісторыі і культуры. Праблемы грамадскаэканам. развіцця араб. краін сталі дасле
444 АРАБЛІНСКІ
даваць у новы час (франц. вучоныя Ж.Саважэ, Э.ЛевіПравансаль, К.Каэн, ням. К.Бекер, англ. Д.Дэнет, Б.Льюіс, Г.АР.Гіб, ізраільскія АПоляк, Д.Айялон і інів.), а сац,эканам. і паліт. гісторыю — у найноўшы час: К.АНаліна, Э.Росі (Італія), Г.Кампфмеер (Германія), Ч.Адамс, Дж.ХейвартДэн, Ш.Ісаві (ЗША), АХаўрані, С.Лонгрыг (Вялікабрьгганія), Ж.Берк (Францыя) і інш. У 1930я г. працы па сярэдневяковай гісторыі арабаў апублікавалі Ф.Хіці (ЗША), К.Брокельман (Германія), араб. гісторыкі Рашыд аль Бараві, Абдарахман арРафі, Мухамед Сабры, Джавад Ілі, Ібрахім Абдо, Р.Хуры, ашШафіі, Каміл Айлд і інш. Новыя тэндэнцыі ў А адлюстраваны ў 2м выд. «Энцыклапедыі ісламу» (т. 1—3. Лейдэн; Парыж, 1954—69).
У Расіі А. зарадзілася ў 19 ст. У яе развіцці акгыўны ўдзел прымалі і беларусы. Бел. вучоны М.К.Баброўскі пасля падарожжа ў Зах. Еўропу (1817—22) зрабіў даклад пра араб. мовы і лры (надрукаваны ў час. «Вестннк Европы»). Выпускнік Віленскага унта В.І.Сянкоўскі, здзейсніўшы ў 1819—21 навук. падарожжа ў Турцыю, Сірьпо, Егіпет, прывёз цікавыя знаходкі, потым 25 гадоў загадваў кафедрай А. ў Пецярбургскім унце. Сав. школу А. ўзначальваў акад. І.Ю.Крачкоўскі. На Украіне ўсходазнаўствам і А. займаўся акад. А..Я.Крымскі (па бацьку з роду бел. татараў, што аселі ў Мсціславе, па маці — з дробнай шляхты зпад Мінска). Бел. праф. У.П.Дзямідчык быў з 1954 арганізатарам А. ў Душанбінскім унце (Таджыкістан), дзе да 1987 узначальваў кафедру араб. філалогіі. На Беларусі пытанні вывучэння арабскіх краін распрацоўвае У.С.Кошалеў. Праблемы А. даследуюць у інтах Расійскай АН, Інце ўсходазнаўства ў Маскве, Інце Афрыкі і інш. навук. і н.д. установах Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Германй, у тл. ва унтах Лейдэна, Парыжа, Оксфарда, Кембрыджа, Прагі, Рыма, Каіра, Багдада і інш.
Літ:. Крачковскпй Й.Ю. Очеркн по нсторнм русской арабнсгнкн. М.; Л., 1950; К а в е р н н В.А О.Й.Сенковскнй (Барон Брамбеус): Жнзнь н деятельность // Собр. соч. М., 1966. Т. 6. АЯ.Супрун. АРАБЛІНСКІ (сапр. Халафаў) Гусейн Мамед аглы (сакавік 1881, Баку — 20.3.1919), азербайджанскі акцёр, рэжысёр. Адзін з заснавальнікаў азерб. прафесійнага тра. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1905 у першых азерб. прафесійных трупах. Акцёр трагічнага плана, моцнага тэмпераменту, высокай культуры. Сярод роляў: Гяве («Каваль Гяве» Ш.Салі), Франц Моор («Разбойнікі» Ф.Шылера), Атэла («Атэла» У.Шэкспіра). Ставіў п’есы класічнага і нац. рэпертуару. Першы азерб. акцёр кіно («У царстве нафты і мільёнаў», 1916).
АРАБСКААМЕРЫКАНСКАЯ НАФТАВАЯ КАМІІАНІЯ (англ. ArabianAmerican Oil Company; АРАМКА), заснавана ў 1933 у штаце Дэлавэр буйнейшымі
нафтавымі манаполіямі ЗША для эксплуатацыі нафтавых радовішчаў Саудаўскай Аравіі (на ўмовах канцэсіі). У 1973 урад Саудаўскай Аравіі набыў 25%ную долю ў здабычы нафты. у 1980 стаў адзіным уладальнікам АРАМКА. Здабывае каля 245 млн. т нафты за год (1983), а таксама прыродны газ. Нафта ў асноўным экспартуецца, пераважна ў краіны Зах. Еўропы, у ЗША, Японію.
АРАБСКАЕ ПІСЬМО, алфавітная сістэма пісьма. Пашыраная ў арабамоўных краінах, а таксама сярод шэрагу інш. мусульманскіх (ісламскіх) народаў
Абрыс літар Назва літар
Ізаляваныя На канцы слоў У сярэдзіне слова Ha пачатку слова
1 . . . ’Эліф
^Т"^ • A. J Ба
5 Ta
♦ A. Са
Е £ 5. ♦ Джым
С 2 X 2b. Ха
с s 6s
> A • • • • • • Даль
3 • • • • • • Заль
• • • • • • Ра
j . .. • • • За
.ЛАА. Сін
Шьін
> . . . . . . Вав
Йа
Арабскае пісьмо.
(Іран, Пакістан, Афганістан і інш.). Выпрацавана ў 4—6 ст. для арабскай мовы на базе арамейскага пісьма. Да канца 1920х г. А,п. выкарыстоўвалі носьбіты многіх цюркскіх моў (туркі, узбекі і інш.). Ім карысталіся бел. татары для напісання т. зв. кітабаў. 3 7—8 ст. н. э., калі быў напісаны Каран, А.П. мала змянілася. Mae кансанантны характар. 28 літар перадаюць зычныя; 3 з іх ужываюць і для доўгіх галосных, кароткія галосныя перадаюцца дыякрытычнымі знакамі. Кожная літара А.п. мае 4 абрысы: на пачатку, у сярэдзіне, на канцы слова і пры ізаляваным ужыванні. Для прыстасавання А.п. ў асобных мовах выкарыстоўваліся дадатковыя знакі. Так, для перадачы бел. гукаў «дз’ (дзь)» і «ц’ (ць)» ужываліся звычайна літары «даль» і «сад» з трыма падрадковымі дыякрытычнымі кропкамі, для абазначэння гука «с» — розныя знакі: «сад» — для цвёрдага «с», а «са», «сін» або «шын» — для мяккага «с’ (сь)». Накірунак А.п. гарызантальны, справа налева. Развітая каліграфія дала высокамастацкія ўзоры арнаментальнага пісьма арабскай вяззю. А.Я.Супрун.
АРАБСКАЯ КУЛЬТУРА, сярэдневяковая культура, якая склалася ў Арабскім халіфаце ў 7—10 ст. у працэсе культ. ўзаемадзеяння арабаў і заваяваных імі народаў. У навук. лры гэты тэрмін ужываецца і для абазначэння культуры ўласна араб. народаў і ў дачыненні да сярэдневяковай арабамоўнай культуры іншых народаў, што ўваходзілі ў Халіфат.
Фарміраванне ўласна А.к. адносіцца да перыяду ўзнікнення ісламу (7 ст.) і стварэння Халіфата, які ў выніку арабскіх заваяванняў ператварыўся ў велізарную дзяржаву. Заснаваная арабамі дзярж.паліт. супольнасць, дапоўненая рэліг., а ў большасці раёнаў і моўнай супольнасцю, стварыла ўмовы для ўзнікнення агульных формаў культ. жыцця. У 8—9 ст. на араб. мову перакладзена шмат навук. і літ. помнікаў старажытнасці (сірыйскіх, сярэднеперс., індыйскіх), якія ў перакладах і апрацоўках увайшлі ў араб. пісьменства і спрыялі пераймальнай сувязі з культурай эліністычнага свету, а праз яе — з ант. і стараж.ўсх. цывілізацыямі. Гал. цэнтрамі фарміравання А.к. ў канцы 7 — сярэдзіне 8 ст. адначасова з Дамаскам, сталіцай Амеядаў, былі Мекка і Медына ў Аравіі, Куфа і Басра ў Іраку. Адсюль А.к. распаўсюдзілася і далей развіта ў правінцыях Амеядскага халіфата, на велізарнай тэр. ад Пірэнеяў да р. Інд. 3 утварэннем Абасідаў халіфата (750) цэнтр А.к. з Сірыі перамясціўся ў Ірак, у заснаваны ў 762 г. Багдад. У 9—10 ст. А.к. дасягнула найвышэйшага росквіту. Яе здабыткі ўзбагацілі сусв. культуру; найб. значнымі яны былі ў філасофіі, медыцыне, матэматыцы, астраноміі, геаграфіі, філалогіі, гісторыі, хіміі, мінералогіі, у сферы матэрыяльнай культуры і мастацтва (архггэктура, маст. рамёствы). Распад халіфата Абасідаў і