• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АРАВІЙСКААФРЫКАНСКАЯ ФАС
    ФАРЫТАНОСНАЯ ПРАВШЦЫЯ, на Аравійскім пве, на Пн Афрыкі, адна з найбуйнейшых у свеце. Пл. больш за 9 млн. км . Вылучаюцца 8 бас. з запасамі фасфарытаў 75 млрд. т, найбольшыя запасы ў Марока, Зах. Сахары, Егілце, Тунісе. Прамысл. распрацоўка з пач. 20 ст. Здабыча адкрытым і падземным спосабамі, абагачэнне. Экспарт пераважна ў краіны Зах. Еўропы. Буйнейшыя краіныэкспарцёры Марока, Іарданія, Туніс, Ізраіль, Сенегал, Сірыя, Алжыр.
    АРАВІЙСКАЕ МОРА паўзамкнёнае мора Індыйскага ак. паміж паўастравамі Індастан на У і Аравійскім на ЗьАбмывае берагі Самалі, Джыбуці, Йемена, Амана, ААЭ, Саудаўскай Аравц, Кувейта, Ірака, Ірана, Пакістана, Індыі. Пл. 4832 тыс. км . Сярэдняя глыб. 2734 м, найб. 5803 м. Берагі высокія, скалістыя, месцамі нізінныя дэльтавыя, парэзаныя залівамі і бухтамі. Найб. залівы: Адэнскі на 3 (злучаецца БабэльМандэбскім
    пралівам з Чырвоным м.), Аманскі на ПнЗ (злучаецца Армузскім пралівам з Персідскім залівам), Кач і Камбейскі на ПнУ. Найб. авы: Сакотра і Лакадыўскія. У А.м. ўпадае р. Інд. Рэльеф дна выраўнаваны, агульны нахіл з Пн на Пд; на 3 падводны хр. Мары. Клімаі
    трапічны мусонны. Частыя тайфуны. Сярэдняя тра вады на паверхні зімой 22—27 °С^ летам 23—28 °C. Салёнасць 35,8—36,5 /оо Прылівы паўсутачныя (да 5,1 м). Фауна: дзюгонь, лятучыя рыбы, тунец, мечрыба, паўд. селядзец, рыфавыя рыбЫ, паруснікі і інш. Гал.
    парты: Бамбей (Індыя), Карачы (Пакістан), Адэн (Йемен). З.А.Андрыеўская.
    АРАВІЙСКАЯ КАТЛАВІНА, падводная катлавіна на ПнЗ Індыйскага ак. паміж АравійскаІндыйскім хрыбтом і паўн. часткай Цэнтр. Індыйскага хрыбта. Даўж. 2500 км, шыр. да 1500 км. Пераважная глыб. 4000 м, найб. — 5803 м (упадзіна на Пд). Значная частка А.к. — конус вынасу р. Інд; у зах. частцы — падводная гара МДУ (глыб. над ёй — 2758 м). Грунт — фарамініферавы глей і чырв. гліна.
    АРАВІЙСКАЯ ПУСТЬІНЯ. на ПнУ Афрыкі (частка Сахары), у Егіпце, паміж далінай р.Ніл і Чырвоным морам. На Пд (22° паўн. ш.) злучаецца з Нубійскай пустыняй. У рэльефе пераважаюць друзаватыя, пясчанікавыя і вапняковыя плато выш. да 500 м, якія паступова ўздымаюцца з 3 на У. Уздоўж Чырвонага м. цягнецца крышт. хр. Этбай (выш. да 2184 м, ШаібэльБанат). Карысныя выкапні: нафта, волава, фасфарыты, буд. камень. Клімат трапічны пустынны, гарачы. Сярэдняя тра студз. 15 °C, ліп. 30 °C, ападкаў да 100 мм за год. Дажджы не выпадаюць многія гады. Харакгэрны сухія рэчышчы (вадзі). Падземны сцёк, які захоўваецца круглы год, падтрымлівае ў далінах разрэджаную ксерафітавую і злакавахмызняковую расліннасць; трапляюцца асобныя дрэвы (акацыі, тамарыскі, фінікавая пальма і інш.). Жывёльны свет: шматлікія грызуны, антылопы, гіены, шакалы, паўзуны. Насельніцтва рэдкае. Качавая жывёлагадоўля (козы, авечкі, вярблюды). У аазісах — земляробства. М.В.Лаўрыновіч. АРАВІЙСКІ АРТЭЗІЯНСКІ БАСЁЙН, размешчаны на аднайм. паўвостраве, займае б. ч. тэр. Саудаўскай Аравіі. Пл. каля 1500 тыс. км . Прымеркаваны да Аравійскай пліты з дакембрыйскім фундаментам. Асн. ваданосныя комплексы звязаны з палеазойскімі, мезазойскімі, палеагенавымі і неагенавымі адкладамі. Дэбіты свідравін 0,1—79 л/с і больш (у аазісе ЭльХаса 227 л/с), крыніц 0,5—528 л/с (некаторыя фантануюць). Мінералізацыя вады 1—5,5 г/л. Рэсурсы падземных водаў папаўняюцца пераважна ад інфільтрацыі атм. ападкаў і кандэнсацыі вільгаці. Воды басейна выкарыстоўваюць на забеспячэнне нас. пунктаў, прамысловасці, на арашэнне.
    АРАВІЙСКІ ПАЎВОСТРАЎ, A р а в і я (ад стараж.яўр. араба пустыня), на ПдЗ Азіі, самы вялікі на зямным шары. Пл. каля 2730 тыс. км2. Працягласць з ПнЗ на ПдУ 2700 км. Абмываецца на 3 Чырвоным м., на Пд Адэнскім залівам і Аравійскім м., на У Аманскім іПерсідскім залівамі. Мяжу на Пн звычайна
    праводзяць па 30° паўн. шыраты. Паверхня А.п. — плато з узвышанымі зах. і паўд. ўскраінамі (пераважныя выш. 1000—2000 м), размешчанае на Аравійскім шчыце. Найб. высокія горныя вобласці на ПдЗ — горы Хіджаз і Йе
    АРАГОН
    449
    менскія (выш. 3600 м, г. ЭнНабіШаіб) і на ПдУ Асманскія горы (выш. 3353 м, г. Шаме). Уздоўж зах. берага нізіна Тыхама, уздоўж усх. — ЭльХаса. На Пн пясчаныя пустыні Вял. Нефуд, М. Нефуд, на Пд пустыня РубЭльХалі. Фундамент А.п. складзены са стараж. крышт. парод (архейскія сланцы і граніты) і ўкрыты на Пн і У мезазойскімі, палеагенавымі і неагенавымі вапнякамі і пясчанікамі. Карысныя выкапні: буйныя радовішчы нафты (гл. Персідскага заліва нафтагазаносны басейн'), золата, жал. і поліметалічныя руды, кухонная соль, буд. матэрыялы. Клімат на Пн субтрапічны, на Пд трапічны, сухі. Сярэднія тры студз. ад 7 °C на Пн да 24 °C на Пд, ліп. адпаведна 25 і 30 °C (самы цёплы — чэрв., максімум да 55 °C). Ападкаў на раўнінах каля 100 мм, у гарах Йемена 500 мм за год (індыйскі мусон). Малы сцёк, рэдкая сетка рэк і азёраў, сухія рэчышчы — вадзі. Вял. роля належыць падземным водам і карставым крыніцам. Пастаянныя вадасцёкі на Пд і ПдЗ — рэкі Масіла, Тыбан і інш. Большая ч. дэрыторыі — зона пустыняў і паўпустыняў. На прымітыўных шэразёмах жорсткая падушкападобная паўхмызняковая расліннасць (вярблюджая калючка, палын, салянкі, ахіла), шматгадовыя травы (арыстыда, астрагал), пашыраны перакаціполе, іерыхонская ружа, лішайнік манна; па схілах гор лістападобныя лясы з дробным лісцем (акацыі, мімозы, друрджуп, трапляюцца какгусападобныя малачаі); на ПдУ — саванны. У рэдкіх аазісах — фінікавая пальма, садавіна, бавоўнік. Жывёльны свет: антылопы. газелі, дзікі кот, шакалы, гіены, ліс фянёк, бабуіны, гамадрылы, сабакападобныя малпы; з птушак — арлы, ястрабы, сокалы, на ўзбярэжжах — фламінга, пеліканы, чаплі; паўзуны — рагатая гадзюка, гюрза, кобра, хамелеоны. На тэр. А.п. дзяржавы Саудаўская Аравія, Йемен, Аман, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Кувейт, частка Ірака і Іарданіі. М.В.Лаўрыновіч. АРАВІЙСКІ ШЧЫТ, гл. НубійскаАравійскі шчыт.
    АРАГАНІТ [ад назвы гіст. вобл. Арагон у Іспаніі), мінерал класа карбанатаў, Са[СОз]. Крыпгталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі ігольчастыя, агрэгаты валакністыя, слупкаватыя, каралападобныя («жалезныя кветкі») і інш. Бясколерны, белы, шэры, сіні, фіялетавы да чорнага. Празрысты да паўпразрыстага. Бляск шкляны. Цв. 3,5—4. Шчыльн. каля 3,0 г/см3. Разнавіднасць: канхіт — частка перламутравага слоя ракавін малюскаў і жэмчугу. Паходжанне гідратэрмальнае і гіпергеннае. Адкладваецца гарачымі крыніцамі і гейзерамі, у міндалінах базальтаў і інш. Афарбаваныя, прасвечвальныя разнавіднасці А. (мармуровы онікс) — вырабныя камяні.
    АРАГАЦ (арм.), Алагёз (цюрк.), найвышэйшая вяршыня Армянскага
    нагор’я, у Арменіі. Выш. 4090 м. Патухлы вулкан, кратэр якога стаў ледавіковым цыркам. Складзены з лаваў і туфаў. Ёсць невял. ледавікі. На схілах стэпы з нагорнымі ксерафітамі. Горныя пашы. Па паўд. схіле Бюраканская астрафіз. абсерваторыя; рэшткі сярэдневяковай крэпасці Анберд.
    АРАГЁН (ад грэч. oros гара + genos паходжанне), геалагічны тэрмін, уведзены аўстр. геолагам Л.Коберам (1921) для азначэння заключнай стадыі развіцця тэктанічна рухомых зон зямной кары — геасінкліналяў; складкавае горнае ўтварэнне, птто ўзнікае на месцы геасінклінальнай сістэмы на позніх стадыях яе эвалюцыі.
    АРАГЕНЁЗ у б і я л о г і і, тое, што Арамарфоз.
    АРАГЕНЕЗ (ад грэч. oros гара + ...генез} у геалогіі, тое, іпто Гораўтварэнне. АРАГО (Arago) Дамінік Франсуа (26.2.1786—2.10.1853), французскі
    Аравійскі паувостра}. Падушкавыя формы раслін у камяністай пустыні.
    Араганіт.
    астраном, фізік і паліт. дзеяч. Чл. ІІарыжскай АН (1809). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы, дзе ў 1809—31 праф., з 1830 неадменны сакратар Парыжскай АН і дырэктар Парыжскай астр. абсерваторыі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1848 у складзе Часовага ўрада. Навук. працы па астраноміі,
    оптыцы, эл.магнетызму, метэаралогіі, фіз. геаграфіі. Ініцыятар даследаванняў, якія прывялі да адкрыцця Нептуна, атрымання першых фатаграфій Сонца.
    АРАГОН (Aragon), аўтаномная вобласць на ПнУ Іспаніі, н^ мяжы з Францыяй. Пл. 47,7 тыс. км , нас. 1,2 млн. чал. (1991). Адм. ц. — г. Сарагоса. Буйныя гарады Уэска і Тэруэль. Уключае правінцыі Сарагоса, Тэруэль і Уэска. Займае Арагонскую раўніну ў бас. р. Эбра. Акаймавана Пірэнейскімі (пік Анета, 3404 м), Іберыйскімі, Кантабрыйскімі і Каталонскімі гарамі. Клімат міжземнаморскі, засушлівы. Сярэднія тры студз. 4—8 °C, ліп. 20—24 °C. Ападкаў 350 мм за год. Эканоміка агр.прамысловая. Земляробства пераважна арашальнае ў даліне р. Эбра. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, кукурузу, цукр. буракі, шафран, садавіну, агародніну, вінаград, міндаль, масліны, на паліўных землях — рыс, тытунь, траву альфа. Гадуюць авечак, козаў. Здабыча бурага вугалю, жал. руды. На горных рэках некалькі ГЭС, працуюць ЦЭС на бурым вугалі. Прамысловасць: чорная і каляровая металургія, маш.буд. (трансп. і с.г. машыны), металаапр., электратэхн., хім., цэментная, шкляная, папяровая, тэкст., харч., гарбарнаабутковая. Чыг. і аўтамаб. транспарт, нафта і газаправоды', у Сарагосе міжнар. аэрапорт.
    У 9 ст. ў ходзе Рэканкісты засн. графства A На пач. 11 ст. тэр. А далучана да каралеўства Навара, у 1035 самастойнае каралеўства, якое на аснове асабістай уніі аб’ядналася ў 1137 з Барселонскім графствам. У 1164 графы Барселоны сталі каралямі і ўключылі ў А. усе землі Каталоніі. У 13—15 ст. А. адваяваў у маўраў Балеарскія авы, Валенсію, Сіцылію, Сардзінію, Неапалітанскае каралеўства. У 1479 каралеўства А. з Кастыліяй аб'ядналіся ў адзіную дзяржаву — Іспанію. У 1978 А атрымаў аўтаномію. Ф.С.Фешчанка.
    АРАГОН (Aragon) Луі (3.10.1897, Парыж — 24.12.1982), французскі пісьменнік, паліт. дзеяч. Чл. Ганкураўскай акадэміі. Ганаровы др Маскоўскага і Пражскага унтаў (1966). 3 1915 вучыўся на мед. фце ў Парыжы. Удзельнік 1й сусв. вайны, грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—39, у 2ю сусв. вайну — франц. Руху Супраціўлення. Раннія творы напісаны ў духу дадаізму (зб. вершаў «Феерверк», 1920; раман «Анісе, ці Панарама», 1921) і сюррэалізму (раман «Парыжскі селянін», 1926). На пачатку 1930х г. перайшоў на пазіцыі рэалізму: збкі вершаў «Ура, Урал!» (1934), «Нож у сэрца» (1941), «Вочы Эльзы» (1942), цыкл раманаў «Рэальны свет» (1934—51), раманэпапея «Камуністы» (т. 1—6, 1949—51, апошняя рэд. 1967—68), гіст. раман «Перадвелікодны тыдзень» (1958). Эпічны размах у спалучэнні з лірычнасцю і філас. роздумам характэрныя для раманаў «Пагібель усур’ёз» (1965), «Бланш, ці Забыццё» (1967), «Тэатрраман» (1974). Апавяданні роз