• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АРАФЎРСКАЕ МОРА (англ. Arafura Sea), у Індыйскім ак., паміж Аўстраліяй, Новай Гвінеяй і авамі Танімбар і Кай (Інданезія). Пл. 1017 тыс. км . Сярэдняя глыб. каля 200 м, найб. 3680 м. Утварае вялікі зал. Карпентарыя. У паўн. частцы А.м. — авы Ару і інш. Клімат субэкватарыяльны. Сярэдняя тра вады ад 25 да 28 °C. Салёнасць 34—35%о. Прылівы паўсутачныя, выш. 2,5—7,5 м. Здабыча жэмчугу, лоўля крабаў. Порт Дарвін (Аўстралія).
    АРАХІДОНАВАЯ КІСЛАТА, вітамін FCH3(CH2)4 (СН=СНСН2)4 (СН2)2 соОН, ненасычаная вышэйшая кіслата. Прысутнічае ў раслінных алеях, у складзе ліпідаў жывёльных тканак (у фосфаліпідах наднырачнікаў каля 20% ад тлустых кт). Бясколерная, масляністая вадкасць; малекулярная маса 304,46; 1Пл 49,5 °C; лёгка акісляецца кіслародам паветра. Належыць да незаменных карбонавых тлустых кт. Разам з гомауліналенавай ктой з’яўляецца першаснай крыніцай простагландзінаў.
    АРАХІС (Arachis), род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 30 відаў у тропіках Паўд. Амерыкі. Як харч. і алейная расліна пашырана ў трапічным, субтрапічным і менш ва ўмераным паясах. Культывуецца А. культурны, або земляны (кітайскі) арэх (A. hypogaea). На Беларусі ёсць у калекцыі Цэнтр. бат. сада АН, вырошчваеода аматарамі.
    Аднаіадовая травяністая расліна выш. 25— 75 см. Сцябло прамастойнае або распасцёртае па зямлі. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі жоўгааранжавыя, верхнія бясплодныя, ніжнія пладаносныя, клейстагамныя. Пасля апладнення кветаножка з завяззю пачьшае расці, апускаецца да зямлі і заглыбляецца ў глебу, дзе выспявае плод — цыліндрычны або коканападобны струк з сеткаватай паверхняй і 1—7 зярнятамі, багатымі бялком (да 22%), алеем (да 42%), вугляводамі (да 13%) і вітамінам Ві; мае ў сабе алкалоід арахін. Зярняты выкарыстоўваюцца на алей, кандытарскія вырабы, спажыдаюцца свежыя і падсмажаныя. 3 макухі робяць халву. Надземная маса — корм для жывёлы і сідэрат.
    АРАХІСАВЫ АЛЁЙ, алей з землянога арэха (арахісу). Вадкасць бясколерная
    ці зеленаватажоўтага колеру, t застывання ад 3 да 5 °C, шчыльн. 0,91 — 0,92Ю3 кг/м3, не раствараецца ў вадзе; невысыхальны. Mae 13—23% насычаных кіслот (Сі4—С24), 39—70% алеінавай і 13—38% лінолевай кіслот. Выкарыстоўваецца як самастойны харч. прадукг і ў вьпвсці маянэзаў, маргарыну, мыла, мед. мазяў.
    АРАХНА, у грэчаскай міфалогіі лідыйская дзяўчынарукадзельніца, мастацтвам якой захапляліся німфы р. Папола. На спаборніптва ў ткацтве яна выклікала Афіну, але тая ператварыла А. ў павука, які няспынна тчэ сваю павуціну. Гэты сюжэт выкарыстаны ў карцінах П.Рубенса, Я.Тынтарэта, П.Веранезе і інш.
    АРАХНАІДЫТ (ад грэч. arachne павук, павуціна + eides падобны + ...іт), запаленне мяккіх мазгавых абалонак (пераважна павуціннай) галаўнога або спіннога мозга чалавека. Узнікае як
    Арахіс культурны.
    ускладненне інфекц. хвароб (грып, вострыя рэспіраторныя, пнеўманія, адзёр і інш.), ачагоў факальнай інфекцыі, пры інлаксікацыі, чэрапнамазгавых траўмах. Прыкметы А. галаўнога мозга (цэрэбральны А.): галаўны боль з млоснасцю, ірвотай, галавакружэнне, сутаргі, зніжэнне памяці, хуткая стамляльнасць, вегетатыўныя расстройствы, аднабаковае зніжэнне слыху з парэзам мімічнай мускулатуры на тым жа баку, хутка прагрэсіруючае зніжэнне зроку (да слепаты); выяўляюцца лёгкія або сярэдне выражаныя ачаговыя прыкметы папікоджання галаўнога мозга. Пры А. спіннога мозга (спінальным А.) пашкоджваюцца нерв. карэньчыкі, інш. раз рэчывы спіннога мозга. Узнікаюць апяразвальныя болі ў вобласці тулава, якія аддаюць у адну ці абедзве нагі, слабасць
    у нагах. Лячэнне ўключае санацыю ачагоў факальнай інфекцыі, процізапаленчыя, дэсенсібілізоўныя, рассысальныя, агульнаўмацавальныя, седатыўныя сродкі; пры паказаннях зніжаюць унутрычарапны ціск; у некаторых выпадках робяць хірург. аперацыі. Пры своечасовым лячэнні А. праходзіць.
    Г.Г.Шанько.
    ЯАрафат.
    АРАХНАЛОГІЯ (ад грэч. arachne павук + ...логія), раздзел заалогіі, які вывучае павукападобных. Вылучылася ў самастойную дысцыпліну ў сувязі з вял. пашырэннем павукападобных у свеце, стратамі, якія яны наносяць сельскай гаспадарцы, а таксама з небяспечнасцю для здароўя чалавека і жывёл ядавітых павукападобньгх, розных відаў кляшчоў — узбуджальнікаў і пераносчыкаў хвароб. Распрацоўка тэарэт. асноў А. звязана з гмёнамі рус. вучоных М.А.Халадкоўскага, Я.М.ІІаўлоўскага, А.А.БялыніцкагаБірулі, У.М.Беклямішава. На Беларусі развіваецца з 1920х г.; найб. ўвага аддаецца вывучэнню кляшчоў (гл. Акаралогія). Навуковадаследчая работа вядзецца ў інтах АН Беларусі (заалогіі, лесу), НДІ эксперым. ветэрынарыі, эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, ВНУ. Вывучаюцца відавы склад, экалогія і ўплыў антрапагенных фактараў на згуртаванне павукападобньгх. Распрацоўваюцца практычныя мерапрыемствы па ахове чалавека, жывёл і раслін ад шкодных павукападобных і выкарыстанні карысных відаў. І.У.Рачкоўская.
    АРАХНОЗЫ [ад грэч. arachne павук +. ...оз(ы)], хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца ядавітымі і паразітычнымі павукападобнымі (пераважна кляшчамі). 3 ядавітых павукоў асабліва небяспечныя тарантул, каракурт; сярод А., якія выклікаюцца кляшчамі (акарозаў), шырока вядомы кароста, многія дэрматозы. Асабліва цяжка хварэюць маладыя і знясіленыя жывёлы.
    АРАХОЎСКІ Мікола (Мікалай Аляксандравіч; н. 3.7.1950, в. Сялец Бярозаўскага рна Брэсцкай вобл.), бел. пісьменнік. Вучыўся ў Мінскім маст. вучылішчы (1966—68), Бел. тэатр.маст. інце (1974—76). 3 1977 паралізаваны. Друкуецца з 1979. Дэбютаваў п’есамі для лялечнага тэатра, адна з іх («Калі
    456
    АРАЦЫІ
    дракон прачнуўся», 1982) прысвечана праблемам экалогіі. У драме «Машэка» (1988) праз самабыгнае раскрыццё харакіараў і псіхалогіі ўладара, раба і не
    залежнага чалавека паставіў актуальную праблему пра згубны ўплыў улады на асобу. Дзеянне твора афарбавана з’яўленнем фантаст. прывідаў, часам пераходзіць у сферу ірэальнага. У драме абсурду «Куку» (1992, 1я прэмія на Рэсп. конкурсе драматургіі 1992) пераплецена рэальнае і ўяўнае, звычайнае і свет фантазій. Аўтар апавяданняў, казак, артыкулаў. І.У.Саламевіч.
    АРАЦЫІ (ад лац. ого гавару), празаічны жанр у літаратуры Беларусі 17—18 ст.; своеасаблівыя тэатралізаваньы паказыпрамовы ў школьным тэатры. 3 А. выступалі шкаляры ў час розных святаў (Каляды. Вялікдзень), на т. зв. школь
    ных сейміках, дзе парадзіраваліся шляхецкія павятовыя сеймікі, і ў сувязі з
    заканчэннем навуч. года, каб прадэманстраваць поспехі ў красамоўстве. Прамоўцы гаварылі на польск. і бел. мовах. Тэатралізаваныя А. наладжваліся ў Жыровіцкай базыльянскай школе (Слонімскі рн Гродзенскай вобл.) і школьным тры пры ёй (1751—56 і 1761), Забельскім дамініканскім калегіуме (в. Валынцы, Верхнядзвінскі рн Віцебскай вобл.; 1780я г.). Лепшыя А. распаўсюджваліся ў рукапісных зборніках, садзейнічалі развіццю аратарскай прозы на Беларусі.
    Літ.: М а л ь д з і с АІ. Таямніцы старажытных сховііпчаў. Мн., 1974. А.І.Мальдзіс. АРАШАЛЬНАЕ ЗЕМЛЯРОБСТВА, вы
    рошчванне с.г. культур ва ўмовах штучнага арашэння', адзін з відаў інтэн
    сіўнага земляробства. Пашырана ў засушлівых зонах. Шырока выкарыстоўваецца таксама ў зоне дастатковага ўвільгатнення, дзе ёсць дэфіцыт вільгаці зза нераўнамернага выпадання атм.
    ападкаў у асобныя перыяды вегетацыі. Пры Аз. нрадукцыйнасць зямлі ў 1,5— 3 разы вышэйшая, ураджаі найб. стабільныя. У А.з. выкарыстоўваюць метады паверхневага арашэння (паліванне па барознах), дажджавання. падглебавага ўвільгатнення, кропельнага і імпульснага арашэння (у асн. для агароднінных культур). Ва ўмовах Беларусі выкарыстоўваюць пераважна пры вырошчванні агароднінных культур, а таксама на культурнай пашы і сенажацях. АРАШАЛЬНАЯ СІСТЭМА. зямельная тэрыторыя з комплексам размешчаных на ёй гідратэхн. збудаванняў, прызначаных для арашэння. Уключае крыніцу вады, водазабор, водаправодную і водаразмеркавальную сетку, прыстасаванні для пераводу вады з праточнага стану ў глебавыя вільгацезапасы, прылады і
    Схема арашальнай сістэмы 3 дажджаваннем: 1 — вадаём (рака); 2 — ’водазабор (помпавая станцыя); 3 — водаправодная сетка (падземны напорны трубаправод); 4 — водаразмеркавальная сетка (напорныя трубаправоды); 5 — дажджавальныя машыны кругавога дзеяння; 6  дажджавальныя машыны франтальнага дзеяння; 7 — гідранты для далучэння дажджавальнай машыны; 8  стацыянарныя дажджавальныя апараты.
    абсталяванне для кіравання арашэннем, дапаможныя збудаванні.
    Адрозніваюць Ac.: самацёчныя (арашальныя землі ніжэй за ўзровень вады ў вадаёме) і з мех. водападыманнем (арашальны масіў вышэй за ўзровень вады); адкрытыя (каналы і латкі), закрытыя (напорныя і безнапорныя трубаправоды) і камбінаваныя; з паверхневым паліваннем (вада размяркоўваецца па паверхні поля напускам, па палосах, па барознах), з дажджаваннем (вада распырскваецца над полем у выглядзе дажджу) і ўнугрыглебавыя (вада падаецца па поласцях у падворыўным гарызонце). Выкарыстоўваюцца таксама сістэмы дробнадысперснага (аэразольнага) увільгатнення, якія дробна распыляюць ваду ў прыэемным слоі паветра, і сістэмы падглебавага ўвільгавнення, якія рэгулююць узро
    вень грунтавых водаў з мэтай увільгатнення кораненаселенага слоя капілярнай вільгаццю. На Беларусі найбольш пашыраны сістэмы падглебавага ўвільгатнення і сістэмы з дажджаваннем. А.П.Ліхацэвіч. АРАШОНКАВА Ганна Уладзіміраўна (н. 21.11.1928, б. маёнтак Альба, Нясвіжскі рн Мінскай вобл.), бел. мовазнавец. Канд. філал. н. (1959). Скончыла БДУ (1953). 3 1956 у Інце мовазнаўства АН Беларусі. Даследуе сучасную бел. мову і культуру мовы, лексікаграфію, дыялекталогію. Сааўгар прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (кн. 1—2, 1968—69; Дзярж. прэмія СССР 1971), «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас» (вып. 1, 1988); «Беларуская граматыка» (ч. 1, 1985); «Слоўнік беларускай мовы» (1987), «Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы» (1987) і «Кароткі слоўнік беларускай мовы» (1994, абодва з В.П.Лемцюговай); «Рускабеларускі слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі» (1994) і інш.
    АРАШЭННЕ, і р ы г а ц ы я , падвядзенне вады на палі пры недахопе вільгаці, павелічэнне яе запасаў у глебе; адзін з відаў меліярацыі. Ажыццяўляецца праз арашальныя сістэмы. Аснову А. складаюць гідратэхн. прыёмы нармаванага паступлення вады ў глебу. Рэгулюе таксама тру паверхневага слоя глебы, прыземнага слоя паветра, станоўча ўздзейнічае на мікрабіял. працэсы ў глебе, рост і развіццё раслін, ураджай, пажыўныя якасці харч. культур. Дае магчымасць далучыць да с.г. абароту дадатковыя плошчы, больш прадукцыйна выкарыстоўваць угоддзі. У зоне пустыняў і паўпустыняў земляробства існуе толькі на арашальных землях у аазісах. Амаль усе пасевы пад бавоўнікам і большасць пасеваў рысу размешчаны на арашоных землях. Адрозніваюць А. рэгулярнае (самацёчнае ці з мех. водападыманнем помпавымі станцыямі) і перыядычнае з падачай вады 1 раз у год ці толькі ў час моцнай засухі. Паводле спосабу падачы вады вылучаюць А. паверхневае (затапленнем глебы), дажджаванне, унутрыглебавае (з дапамогаю падземных трубаў), аэразольнае (паляпшае мікраклімат у прыземным слоі паветра).