• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    А вядома з часоў неаліту. Да пач. 19 ст. сусветная плошча арашоных зямель складала 8 мля. га, да 20 ст. — 48 млн. га. У Расіі ў 1913 плошча А каля 4 млн. га. Вял. плошчы (больш за 265 млн. га, 1990) арашоных зямель у Індыі, Пакістане, Кітаі. ЗША, Мексіды, Іране, Японй, Егіпце, Іраку, Узбекістане, Італіі, Балгарыі, Францыі і інш.
    На Беларусі арашаюць пераважна пасевы шматгадовых траў, культурную пашу і ўчасткі пад агародніннымі культурамі; прадугледжваецца А. палёў у час засухі (пл. 67,8 тыс. га; 1994). Арашальныя сістэмы складаюць 6,3 тыс. км падземных трубаправодаў, каля 2,5 тыс. шт. дажджавальных машын і ўстановак, 545 электрыфікаваных помпавых стан
    АРБІТА	457
    цый, больш за 300 вадасховішчаў і сажалак. Б.Я.Кухараў.
    АРБА (цюрк.), павозка, 2калёсная высокая ў Сярэдняй Азіі, 4калёсная доўгая на Каўказе і Пд Украіны.
    АРБАВІРУСЫ, група РНКзмяшчальных вірусаў пазваночных жывёл і чалавека. якія пераносяцца членістаногімі крывасмокамі (кляшчы, камары, маскіты, макрацы). Вядома больш за 300 А., з якіх патагенныя для чалавека каля 80. Выклікаюць арбавірусныя хваробы. На Беларусі вядомы зах. кляшчовы энцэфаліт, ліхаманка Зах. Ніла.
    АРБАЛЕТ (франц. arbalete), старажыгная ручная зброя ў выглядзе стальнога або драўлянага лука з драўляным ложампрыкладам і механізмам для нацягвання цецівы. Пушчаныя з А. драўляныя стрэлы з жал. наканечнікамі ляцелі на адлегласць 300—400 крокаў і прабівалі рыцарскія латы. У краінах Еўропы вядомы з 11 ст. (ёсць звесткі, што ў Еўропу А. прынеслі крыжаносцы, якія запазычылі яго ў сарацынаў). На Русі наз. самастрэлам. На Беларусі выкарыстоўваўся ў 12—16 ст.
    АРБАЛІТ (ад лац. arbor дрэва + ..літ), лёгкі бетон, сумесь арган. запаўняльнікаў (драблёных адыходаў дрэваапрацоўкі, чароту, кастрыцы, канапель і інш.), вяжучага (звычайна партландцэменту) і вады. Сярэдняя (па аб’ёме) шчыльнасць 400—700 кг/м . 3 А. робяць сценавыя блокі, панэлі, пліты і да т. п. для малапавярховага будаўніцтва.
    АРБАРЫЦЬІДЫ [ад лац. arbor дрэва + ...^ы^ы)], хімічныя рэчывы, якія знішчаюць дрэвавую расліннасць і хмызнякі. А. з’яўляюцца эфіры і солі паліхлорзмяшчальных фенаксівоцатнай і амінапікалінавай кіслот. Выкарыстоўваюць А. для знішчэння дрэвавай расліннасці на пашах, сенажацях (апырскваюць парасткі, глебу, свежыя пні ці наносяць на кару дрэў), а таксама для хім. падсушвання дрэў на корані. Таксічныя для жывёл і чалавека рэчывы.
    АРБЁЛІ Іосіф Абгаравіч (20.3.1887, Кутаісі — 2.2.1961), сав. гісторыкусходазнавец. Акад. AH СССР (1935) 1 АН Арм. ССР (1943). Скончыў Пецярбургскі унт (1911). У 1914—31 дацэнт, праф. Пецярбургскага унта. 3 1920 ха
    вальнік фондаў, у 1934—51 дырэкгар Эрмітажа. Першы прэзідэнт АН Арм. ССР (1943—47). Асн. даследаванні па каўказазнаўстве, гісторыі сярэдневяковай культуры Б. Усходу.
    АРБЕЛІ Лявон Абгаравіч (7.7.1882, Ерэван — 9.12.1958), савецкі фізіёлаг. Акад. AH СССР (1935, чл.кар. 1932). Акад. АН Арм. ССР (1943). Акад. АМН СССР (1944). Ген.палкоўнік мед. службы. Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Ваеннамед. акадэмію ў Пецярбургу (1904). Вучань і супрацоўнік І.П.Паўлава. Працаваў у н.д. і вышэйшых навуч. установах Пецярбурга, Ма
    сквы. У 1936—50 дырэістар Інта фізія логіі, з 1950 Інта эвалюц. фізіялогіі АН СССР. У 1942—46 віцэпрэзідэнт АН СССР. Навук. працы па адаптацыйнатрафічнай ролі сімпатычнай нерв. сістэмы. Адзін са стваральнікаў сав. школы фізіёлагаў. Дзярж. прэмія СССР 1941. Прэмія імя І.П.Паўлава AH СССР (1937). Прысуджалася прэмія AH СССР яго імя.
    Тв.: Нзбр. труды. Т. 1—5. М.; Л., 1961—68.
    Літ.: Лейбсон Л.Г. Л.АОрбелн. Л., 1973.
    АРБЕЛЯН Канстаншн Агапаронавіч (н. 29.7.1928, г. Армавір Краснадарскага краю), армянскі кампазітар, дырыжор. Нар. арт. СССР (1979). Скончыў Ерэванскую кансерваторыю (1961). 3 1956 маст. кіраўнік Дзярж. эстраднага аркестра Арменіі. Музыцы А. ўласцівыя яркая вобразнасць, экспрэсія, дынамічнасць, драматызм. Сярод твораў: балет «Бессмяротнасць» (1969), 2 сімфоніі (1961, 1967); сімф. паэма «Зангезур»,
    Да арт. Арашэнне. Будаўніцтва канала ў пустыні.
    Арбалет з запальнай стралой.
    «Святочная уверцюра» для сімф. аркестра; струнны квартэт; творы для эстр.сімф. аркестра; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. У песнях А. нац. мелас арганічна спалучаецца са сродкамі джаза.
    АРБЕНС ГУСМАН (Arbenz Guzman) Хакоба (14.9.1913—27.1.1971), дзярж. і палгт. дзеяч Гватэмалы. У 1945—50 міністр абароны, у 1951—54 прэзідэнт. Урад А.Г. праводзіў палітыку абароны нац. гнтарэсаў краіны, ажыццявіў шэраг прагрэс. сац.эканам. рэформаў. Скінуты ў выніку ўзбр. інтэрвенцыг ЗША. У 1957 эмігрыраваў.
    АРБЕР (Arber) Агнес (1879—22.3.1960), англійскг батанік. Чл. Каралеўскага тва
    (з 1946). Скончыла Лонданскі і Кембрыджскі унты. Навук. працы па гісторыі батанікі 15—17 ст., палеабатаніцы голанасенных і марфалогіі пакрытанасенных. Распрацавала тэорыю філома, паводле якой асн. органам вышэйшых раслін з’яўляецца парастак.
    Тв:. Water plants. Cambrige, 1920; Monocotyledons. Cambrige, 1925; The Gramineae. Cambrige, 1934; Herbals. Cambrige, 1938; The natural philosophy of plant form. Cambrige, 1950.
    АРБЕР (Arber) Вернер (н. 3.6.1929, г. Грэнхен, Швейцарыя), швейцарскі генетык. Скончыў політэхн. школу ў Цюрыху. 3 1953 у Жэнеўскім унце. Праф. Базельскага унта. Навук. працы па вывучэнні структуры і функцыянавання віруснага геному. Сфармуляваў прьшцып штамаспецыфічнай рэстрыкцыі і мадыфікацыі ДНК. Адкрыў (1962) новы клас ферментаў, якія спецыфічна ўзаемадзейнічаюць з ДНК і дзеянне якіх накіравана супраць чужароднай ДНК. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1978 (разам з Д.Натансам і Г.Смітам).
    Літ:. Лауреаты Нобелевской премнн 1978 г. // Прнрода. 1979. № 1.
    АРБІНІ (Orbini) Маўра (?—1614), далмацінскі гісторык, родапачынальнік паўднёваслав. гіст. навукі. У кн. «Славянскае царства» (1601, на італьян. мове) спрабаваў даць гісторыю ўсіх слав. народаў, паказаць іх адзінства; прапанаваў тэорыю скандьшаўскага паходжання славян, памылкова далучаў да славян многія неслав. народы. У сваім творы змясціў пераклад сербскай хронікі 12 ст.
    АРБІТА ў а с т р а н о м і і, траекторыя руху нябеснага цела ў касм. прасторы. У найпрасцейшым выпадку прыцягненне двух целаў, адно з іх рухаецца адносна другога паводле Кеплера законаў па кеплеравай (няўзбуранай) А., што мае форму эліпса, у фокусе якога знаходзіцца цэнтр. цела S.
    А цела ляжыць у нязменнай ллоскасці, што праходзіць праз пачатак каардынат (цела S). Лінія SN перасячэння плоскасці А. з асн. каардынатнай шіоскасцю (плоскасцю эклі
    458	«АРБІТА»
    птыкі) наз. лініяй вузлоў. Няўзбураную A вызначаюць элементы: і — нахіл А. да плоскасці эклілтыкі і □ — даўгата ўзыходнага вузла (становішча А. ў прасторы); a — вял. паўвось і е — эксцэнтрысітэт (памеры і форма A); w — вуглавая адлегласць перыцэнтра П ад узыходаага вузла (становішча А ў яе плоскасці); Т — момант праходжання цела праз перыцэнтр. Адхіленні рэальнай А ад кеплеравай наз. ўзбурэннямі (гл. Узбурэнні нябесных целаў). Для вызначэння элементаў узбурэнняў А. неабходны сістэматычныя назіранні (астраметрьгя, радыёлакацыя, аптычная лакацыя).
    «АРБІТА», сістэма спадарожнікавай сувязі і яе наземных радыёстанцый, створаная ў былым СССР. Эксплуатуецца з 1965 на базе ШСЗ «Маланка», з 1980х г. выкарыстоўваюцца таксама ШСЗ «Вясёлка» і «Гарызонт»; мае прыёмнаперадавальныя і прыёмныя радыёстанцыі. Ажыццяўляе рэтрансляцыю праграм тэлебачання. тэлеф., тэлеграф. і фотатэлеіраф. сувязь.
    Тыповая прыёмная станцыя мае антэну з парабалічным адбівальнікам дыяметрам 12 м, якая пры дапамозе паваротнай сістэмы суправаджае спадарожнік сувязі з высокай дакладнасцю (да некалькіх вуглавых мінуг). Радыёсігналы выпрамяняюцца перадавальнай станцыяй у напрамку спадарожніка, прымаюцца ім, узмацняюцца і перадаюцда на Зямлю. Прынятыя і ўзмоцненыя (да 10 млн. разоў) прыёмнай станцыяй сігналы перадаюцца ў эфір. Працягласць сеансаў радыёсувязі праз адзін ШСЗ «Маланка» 6—10 гадз за суткі. Пры выкарыстанні 3 і болей ШСЗ, рух якіх сінхранізаваны, дасягаецца кругласутачная радыёсувязь.
    АРБІТАЛЬНАЯ СТАНЦЫЯ. касмічны апарат, які працяглы час функцыянуе на арбіце штучнага спадарожніка Зямлі або інш. планеты ці яе спадарожніка. Можа дзейнічаць у пілатуемым (з экіпажам касманаўтаў) і аўгам. рэжымах. Першая ў свеце эксперым. А.с. створана 16.1.1969 на арбіце стыкоўкай караблёў «Саюз4» і «Саюз5»; доўгачасовая сав. А.с. «Салют» выведзена на арбіту 19.4.1971; у ЗША А.с. «Скайлэб» запушчана 14.5.1973; з 20.2.1986 дзейнічае А.с. «Мір».
    Ac. дастаўляецца на арбіту 2 спосабамі:
    Прыёмная тэлевізійная станцыя сістамы «Арбіта’.
    цалкам збіраецда на Зямлі і выводзіцца на арбіту ракетайносьбітам (маса і габарыты Ac. абмежаваны энергет. магчымасдямі ракеты); зборка ажыццяўляецца jia арбіде з элементаў, якія дастаўляюцца ракетаміносьбітамі ці транспартнымі караблямі, што дае магчымасць ствараць Ac. неабходнай масы, аб’ёму і канфігурацыі, у працэсе эксплуатацыі мяняць яе прызначэнне і спедыялізацыю. Найб. важная праблема лры стварэнні Ac. — стыкоўка на арбіде. Канструкцыі Ac. прадугледжваюць вырашэдве праблем пераадольвання лрадяглага ўздзеяння бязважкасці на арганізм чалавека, аховы ад радыяцыі і мікраметэарытаў, забеспячэння надзейнасці і дастатковага рэсурсу працы бартавых сістэм і інш.
    Эліптычная арбіта планеты Р у прасторы: S — Сонца; П — перыгелій; A — узыходны вузел. Вось 5Х накіравана ў пункт веснавога раўнадзенства.
    А.с. выкарыстоўваюцца для даследавання каляземнай (каляпланетнай) касм. прасторы і Зямлі (планеты) з арбіты штучнага спадарожніка; правядзення метэаралагічных і астр. назіранняў, медыкабіял. і тэхн. эксперыментаў, ваеннай разведкі і інш., могуць служыць базай для зббркі і запуску цяжкіх міжпланетных касм. караблёў.
    АРБІТАЛЬНЫ МОМАНТ, момант імпульсу мікрачасціцы пры яе руху ў сілавым сферычна сіметрычным полі. Паводле квантавай механікі А.м. квантаваны: яго модуль L і праекцыя Lz на адвольную вось маюць дыскрэтныя значэнні — L2 = Н2Ш+1). Lz = mH, дзе Н = = h/(2II), h — Планка пастаянная, 1 = 0,1,2, ... — арбітальны квантавы лік, m = 1, 1  1, ..., 1 — магнітны квантавы лік. Класіфікацыя станаў мікрачасціц па значэнні 1 адыгрывае важную ролю ў тэорыі атама і атамнага ядра, у тэорыі сутыкненняў.