• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    В.М.Іваноў, Г.К.Кісялёў.
    АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ ПА ПРАМЫСЛОВЫМ РАЗВІЦЦІ (United Nations Industrial Development Organization; ЮНІДО), міжурадавая аргцыя ў сістэме ААН. Створана ў 1966. Паводле статута (прыняты ў 1979 у Вене) ЮНІДО аўтаномная спецыялізаваная ўстанова (з 1986). Чл. арганізацыі з’яўляюцца 147 дзяржаў (1990).
    Асн. мэты і віды дзейнасці: дапамога краінам, што развіваюЦца, у правядзенні і паскарэнні індустрыялізацыі, распрацоўка 1 каардьшацыя з гэтай нагоды мерапрыемстваў ААН; садзейнічанне ва ўмацаванні супрацоўніцгва паміж індустрыяльна развітымі краінамі і тымі, што сгаяць на шляху развіцця; правядзенне адпаведных кансультацый і перагавораў, падгрымка інвестыцыйных працэсаў, перадача тэхналогій і г.д. Аказвае тэхн. даламогу, распрацоўвае праграмы падрыхтоўкі кадраў для прамсці, выступае як цэптр па зборы, сісгэматызацыі і распаўсюджвакні прамысл. інфармацыі.
    Асн. органы — Ген. канферэнцыя,
    Савет па прамысл. развіцці і Кт па праграме і бюджэцё. Штабкватэра аргцыі ў Вене.
    АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ ПА ІІЫТАННЯХ АДУКАЦЫІ, НАВЎКІ I КУЛЬТУРЫ (United Nations Educational Scientific and Cultural Organisation; ЮНЕСКА), спецыялізаваная міжурадавая ўстанова ААН, якая садзейнічае ўмацаванню міру і міжнар. бяспекі праз развіццё супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў галіне адукацыі, навукі і культуры. Створана на Лонданскай устаноўчай канферэнцыі ў ліст. 1945, афіцыйна дзейнічае з 4.11.1946 (з дня ўступлення ў сілу Статута ЮНЕСКА). На пач. 1995 членства ў ЮНЕСКА мела 171 дзяржава, у тл. Рэспубліка Беларусь (з 1954, разам з СССР і Украінай). Кіруючыя органы ІОНЕСКА: Генеральная канферэнцыя, Выканаўчы савет і Сакратарыят, які ўзначальваецца Генеральным дырэкта
    Эмблема Арганізацыі абяднаных нацый па пытаннях адука■ цыі, навукі
    эвйэввяявяаяявняяввпнмяяк j культуры аіякямзй^^	(ЮНЕСКА).
    рам. Ген. канферэнцыя — вышэйшы орган, які вызначае стратэгію дзейнасці ЮНЕСКА, — склікаецца на чарговыя сесіі раз у 2 гады; у ёй прымаюць удзел прадстаўнікі ўсіх дзяржаў — членаў ЮНЕСКА. На канферэнцыі зацвярджаецца праграма і бюджэт аргцыі, фарміруедца Выканаўчы савет, прызначаецца Ген. дырэктар (тэрмінам на 6 гадоў), прымаюцца канвенцыі і рэкамендацыі, новыя члены аргцыі. Паміж сесіямі аргцыяй кіруе Выканаўчы савет, які складаецца з 51 прадстаўніка. У склад Сакратарыята ўваходзяць сектары: адукацыі, прыродазнаўчых навук, грамадскіх навук, камунікацый, супрацоўніцгва, знеіпніх зносін. Сектары ўзначальваюць намеснікі Ген. дырэктара. Штабкватэра ЮНЕСКА ў Парыжы.
    Дзейнасць ІОНЕСКА ажыццяўляецца паводле сярэднетэрміновых і кароткатэрміновых (2гадовых) планаў, у якіх сфармуляваны агульныя кірункі дзейнасці, распрацаваныя на аснове аналізу акгуальных праблем. Праграмныя галіны дзейнасці ЮНЕСКА ў 1994—95: адукацыя і будучыня; навука ў інтарэсах прагрэсу і навакольнае асяроддзе; культура — мінулае, сучаснае і будучае; камунікацыя — інфармацыя і інфарматыка на службе чалавецтва; сац. і гуманіт. развіццё навукі — уклад у развіццё міру, правоў чалавека і дэмакратыі. Праграмы ажыццяўляюцца ў форме канферэнцыі, нарады, сімпозіума, міжнар. кампаніі, збору, аналізу і
    распаўсюджвання стат. даных, садзейнічання дзяржавам у правядзенні рэстаўрайыйных работ, стварэння навуч. устаноў, іх абсталявання, накіравання экспертаў, кансулыацый, дапамогі ў распрацоўцы навук. і навуч. праграм. Важная форма дзейнасці ЮНЕСКА па пашырэнні нац. і міжнар. супрацоўніцтва і ўзае'маразумення — распрацоўка міжнар. канвенцый, дэкларацый, рэкамендацый (напр., Усеагульная канвенцыя аб аўтарскім праве 1952, Канвенцыя аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 1972, Рэкамендацыя аб развіцці адукацыі дарослых 1978 і інш.). Для кіравання асобнымі праграмамі Ген. канферэнцыя можа ствараць дапаможныя кты і камісіі. Так, для кіравання праграмай «ЮНЕСКА — Чарнобыль» створаны спец. камітэт. У рэалізацыі праграм ЮНЕСКА удзельнічаюць нац. камісіі, якія выконваюць кансультатыўныя функцыі пры дэлегацыі сваёй краіны на Ген. канферэнцьгі або пры сваім урадзе. У Рэспубліцы Беларусь нац. камісія па справах ЮНЕСКА створана ў 1956. Узначальвае яе, як правіла, міністр замежных спраў. ЮНЕСКА выпускае 26 перыяд. выданняў на розных мовах. Найб. папулярны сярод іх пггомесячнік «Курьер ЮНЕСКО».
    Літ.: Языковнч Л.В. Деягельность Белорусской ССРв ЮНЕСКО. Мн., 1986.
    Л.В.Паўлава.
    АРГАНІЗАЦЫЯ АЗІЯЦКАЦІХААКІЯНСКАГА ЭКАНАМІЧНАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА (AsiaPacific Economic Cooperation Conference; АЦЭС), аб’яднанне краін АзіяцкаЦіхаакіянскага рэгіёна. Створана ў 1989. Уваходзяць (1995): Аўстралія, Бруней, ЗША, Івданезія, Канада, Кітай, Малайзія, Мексіка, Новая Зелавдыя, ПапуаНовая Гвінея, Паўд. Карэя, Сінгапур, Сянган (Ганконг), Тайвань, Тайланд, Філіпіны, Чылі, Японія. Асн. мэты: лібералізацыя гандлю, інвестыцый, руху капіталаў і тэхналогій. Вышэйшы орган — Канферэнцыя кіраўнікоў урадаў. Штабкватэра ў Сінгапуры. Дз.В.Панамароў.
    АРГАНІЗАЦЫЯ АМЕРЫКАНСКІХ ДЗЯРЖАЎ (Organization of American States; ААД), рэгіянальная аргцыя дзяржаў Паўн., Цэнтр. і Паўд. Амерыкі. Створана ў 1948 на 9й Міжамер. канферэнцыі ў Багаце (Калумбія). Уваходзяць 35 дзяржаў (акрамя Кубы; 1991). Асн. мэты — падтрымка міру ў зах. паўпіар’і, забеспячэнне калект. бяспекі і мірнага вырашэння праблем; спрыянне эканам., сац. і культ. супрацоўніцтву; каардынацыя дзейнасці розных міжамер. аргцый. У 1959 створаны Міжамер. банк развіцця. Вышэйшыя органы ААД — міжамер. канферэнцыя (збіраецца кожныя 5 гадоў), ген. асамблея міністраў замежных спраў, пастаянны савет (кожная дзяржава прадстаўлена паслом), ген. сакратарыят (знаходзіцца ў Вашынпоне).
    АРГАНіЗАЦЬіЯ	465
    АРГАНІЗАЦЫЯ АФРЫКАНСКАГА
    АДЗШСТВА (Organization of African Unity; AAA), рэгіянальная міжурадавая аргцыя незалежных дзяржаў Афрыкі. Засн. ў 1963 у АдысАбебе (Эфіопія). Уваходзіць 51 дзяржава (1991). Мэты — барацьба супраць каланіялізму ва ўсіх яго формах і праявах, рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў кантынента, развіццё супрацоўніцтва і каардынацыя дзеянняў у палітыцы, эканоміцы, абароне, навуцы, культуры і інш. Створаны Афр. банк развіцця, Інт эканам. планавання. 2я Асамблея ААА (Кшр, чэрв. 1964) абвясціла Афрыку бязатамнай зонай. Вышэйшы орган — штогадовая Асамбдея кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, выканаўчы орган — Савет Міністраў, пастаянны адм. орган — Сакратарыят, дзейнічаюць пастаянныя камісіі, сакратарыят афр. групы дзяржаў пры ААН. Штабкватэра ў АдысАбебе.
    АРГАНІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКААМЕ
    РЫКАНСКАЙ МОЛАДЗІ ў ЗША (АБАМ). Створана 30.12.1951 аб’яднаннем agrцый бел. моладзі ў Кліўлендзе і Ньюйорку. Да 1967 наз. Згуртаванне бел. моладзі ў Амерыцы. Mae аддзяленні ў Дэтройце, Кліўлендзе, ЛосАнджэлесе, НьюБрансвіку, СаўтРыверы. 3 1960 член Еўрап. інта (інта выхавання моладзі еўрап. бежанцаў). Пры аргцыі існуе (з 1977) фонд падтрымкі студэнтаў імя Любачкі. АБАМ займаецца культ.асв., грамадскаарганізац. і інфарм.выдавецкай дзейнасцю. Выдавала часопісы «Віці» (1952—57, разам з Б,ел.амер. студэнцкім аб’яднаннем), «Беларуская моладзь» (1959—80, на бел. і англ. мовах), выйіпаў «Беларускі песенны зборнік» М.Куліковіча (Кліўленд, I960). Пры АБАМ у 1956—93 дзейнічаў танц. ансамбль «Васілёк».
    А. С.Ляднёва.
    АРГАНІЗАЦЫЯ ВАРШАЎСКАГА ДАГАВОРУ, гл. ў арт. Варшаўскі дагавор 1955.
    арганізацыя вызвалення па
    ЛЕСЦІНЫ (АВП), галоўная аргцыя палесцінскага нац.выз. руху. Створана ў 1964. Уключае болыпасць аргцый Палесцінскага руху супраціўлення і грамадскапаліт. аб’яднанняў, якія актыўна змагаюцца за правы араб. народа Палесціны. Mae ўзбр. сілы, прадстаўніцтвы болып як у 100 краінах, чл. Лігі араб. краін, Аргцыі «Ісламская канферэнцыя», з 1974 — адзіны законны прадстаўнік араб. народа Палесціны ў ААН. Вышэйшы орган — Нац. савет Палесціны (НСП, склікаецца раз у год, лічыцца палесцінскім парламентам у выгнанні), які ў 1988 прыняў рашэнне пра стварэнне Дзяржавы Палесціна на тэр. зах. берага р. Іардан і секгара Газа. Паліт. і арганізац. кіраўніцтва АВП ажыццяўляе яе Выканком (надзелены НСП ' паўнамоцтвамі часовага палесцінскага ўрада); з 1969 старшыня Выканкома АВП Я.Арафат. Гал. ін
    фарм. агенцтва АВП выдае пгготыднёвік «Філастын асСаура» («Рэвалюцыйная Палесціна»).
    Палітыка АВП доўті час будавалася на ўэбр. барацьбе супрапь Ізраіля за вызваленне акупіраваных ім тэрыторый і непрыняцці рэзалюцыі Ген. Асамблеі ААН ад 29.11.1947 лра стварэнне на тэр. Палесціны яўр. і араб. дзяржаў. 3 канца 1980 — пач. 1990х г. стала на шлях перагавораў і пошуку мірнага ўрэгулявання палеспінскай праблемы: прызнала рэзалюцыі Ген. Асамблеі ААН ад 29.11.1947 і Савета Бяспекі ад 22.11.1967 і 22.10.1973; паводле Вашынгтонскай дэкларацыі 1993 прадугледжана часовае палесцінскае самакіраванне на тэр. зах. берага р. Іардан секгара Газа. АВП і Ізраіль заявілі пра ўзаемнае прызнанне.
    АРГАНІЗАЦЫЯ ВЫТВОРЧАСЦІ, аптымальнае спалучэнне рабочай сілы, сродкаў і прадметаў працы ў працэсе вытвсці тавараў (паслуг) на аснове падзелу працы, абавязкаў і пэўнай іерархічнай структуры з мэтай дасягнення максімальнай сац.эканам. эфекгыўнасці. Ахоплівае асн., дапаможную і абслуговую вытвсць, а таксама кіраванне вытворчасцю як гарманічна ўвязаныя звёны адзінага працэсу вырабу прадукцыі. А.в. павінна забяспечыць: бесперапыннасць (выкарыстанне сродкаў працы з мінімальнымі стратамі часу, няспынны рух прадметаў працы праз усе стадыі вытвсці), прапарцыянальнасць (узаемная адпаведнасць сумежных участкаў, што дазваляе болып поўна выкарыстаць іх вытв. магутнасці), рьггмічнасць (раўнамерны выпуск прадукцыі і выкананне аднолькавага аб’ёму работ у роўныя адрэзкі часу). Найважнейшыя формы А.В.: камбінаванне, канцэнтрацыя, спецыялізацыя. Важнейшыя метады А.в.: непаточны, паточны, аўтаматызаваны; адзінкавы серыйны і масавы тыпы вытвсці. Кожнае прадпрыемства канкрэтызуе А.в. з улікам асаблівасцяў сваёй галіны, віду прадукцыі (паслуг), ступені падзелу працы. Існуюць і агульныя, характэрныя для ўсіх прадпрыемстваў стадыі А.в.: тэхнічнай падрыхтоўкі вытворчасці (праекгаванне, вытвсць новых відаў прадукцыі і арганізацыя для гэтых мэтаў канструкгарскай, тэхнал. і арганізацыйнаэканам. падрыхтоўкі вытвсці); стварэнне рацыянальнай вытворчай структуры і арганізацыя асноўных вытворчых прац э с а ў (склад і структура вытв. падраздзяленняў, рэгламент іх работы, забеспячэнне бесперабойнасці вытв. працэсу); тэхнічнае абслугоўванне вытворчасці (кваліфікаванае абслугоўванне найперш асн. вьгтвсці, каб забяспечыць рытмічны выпуск прадукцыі высокай якасці); функцыянальная дзейнасць прадпрыемства (аператыўная, кваліфікаваная і ўзаемазладжаная работа спецыялістаў усіх службаў); рацыянальная арганізацыя кіравання вытворчас ц ю . На ўсіх стадыях А.в. найважнейшае значэнне мае рацыянальная ар