• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Аргенціна. Пейзаж аргенцінскай Пуны.
    ’&£’$£*.—s»«4>
    Аргснціна. Статак авечак у Патагоніі. Правінцыя
    СантаКрус.
    Аргенціна. Нацыянальны парк НаўэльУапі.
    глааргенцінскім канфлікце 1982 за Фалклендскія (Мальвінскія) авы. У выніку выбараў 1983 прэзідэнтам А стаў Р. Альфансін ад партыі ГРС. Пагаршэнне эканам. сітуацыі ў краіне вылілася ў сац. хваляванні. На выбарах 1989 перамог кандыдат ад Хустысіялісцкай партыі К. Менем. Ён аднавіў дыпламат. адносіны з Вялікабрьгганіяй, умацаваў сувязі з дзяржавамі ЕЭС; А выйшла з Руху недалучэння і арыентуецца на пазіцыю ЗША і інш. развітых краін. У 1991 падшсана пагадненне з Бразіліяй, Парагваем і Уругваем пра ўтварэнне паўд.амер. агульнага рынку. На выбарах у 1995 прэзідэнтам краіны зноў выбраны К.Менем. A — адна з краінзаснавальніц ААН, чл. Аргцыі амер. дзяржаў, Лацінаамерыканскай асадыяцыі інтэградыі і інш. Дыпламат. адаосіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 6.11.1992.
    Палітычныя партыі і прафсаюзы. Хустысіялісцкая партыя. Грамадз. радыкальны саюз, Саюз дэмакр. цэнтра, Хрысц.дэмакр. партыя. Адзіны праф. цэнтр краіны — Усеагульная канфедэрацыя працы.
    Гаспадарка. А. — адна з найб. развітых у эканам. адносінах краін Лац. Амерыкі. Валодае разнастайнымі прыроднаэканам. рэсурсамі, урадлівымі землямі, энерганосьбітамі (нафта, газ, гідраэнергія, найб. ў Лац. Амерыцы запасы уранавых рудаў) і ініп. Валавы ўнутр. прадукг (ВУП) складае 112 млрд. дол. (1992), 3,4 тыс. дол. на душу насельніцтва, uno прыкладна ўдвая перавышае сярэдні ўзровень па рэгіёне. Прамысловасць. Аснова эканомікі — высокаразвітая апрацоўчая прамсць, дае каля 24% ВУП і амаль цалкам забяспечвае патрэбы краіны. Каля 50% копггу прамысл. прадукцыі дае чорная металургія (выплаўка чыгуну і сталі, пераважна на лрывазной сыравіне), каляровая металургія (вышіаўка свінцу, цынку, алюмінію), маш.буд. (аўта, трактара, судна і станкабудаванне, с.г. машыны), нафтаперапр., нафтахім. і хім. прамсць. Развіта вытворчасць трубаў, электратэхн., цэлюлознапапяровая, цэментная прамсць. У А. раней, чым у інш. краінах Лац. Амерыкі, узніклі галіны, звязаныя з высокімі тэхналогіямі (электронная, атамная). Удзельная вага традыц. галін прамсці — харчасмакавай (тытунёвая, вытвсць парагвайскага чаю матэ) і тэкстыльнай — знізілася. Вельмі развіта харч. прамсць (мясная, цукровая, маслабойная, кансервавая, мукамольная, вінаробчая і інш.). Значная гарбарнаабутковая прамсць. У горназдабыўной прамсці вылучаецца здабыча нафты і прыроднага газу, поліметалічных, уранавых, жалезных, марганцавых, медных, берыліевых і вальфрамавых рудаў, а таксама вугалю. У 1992 выпрацавана 51,4 млрд. кВт.гадз элекграэнергіі (каля 48% на ЦЭС, 46% на ГЭС, 5% на АЭС). Буйныя прамысл. цэнтры: БуэнасАйрэс (каля паловы прамысл. прадукцыі), Кордава, ЛаПлата, Расарыо, СантаФэ, Мендоса, БаіяБланка, Саратэ і інш.
    Сельская гаспадарка.Разам з рыбалоўствам дае 15% ВУП і за
    АРГЕНЦІНА 471
    бяспечвае краіну харч. прадуктамі і большай ч. сыравіны. Спецыялізацыя — таварная вытвсць мяса і збожжа. Каля 75% зямельнага фонду належыць буйным латыфундыям (больш за 1000 га). Плошча с.г. угоддзяў каля 180 млн. га, з іх 20% — ворныя землі. Асн. галіна — жывёлагадоўля: буйн. par. жывёла мяснога кірунку і мясавоўнавая авечкагадоўля. Развіта птушкагадоўля. Земляробства канцэнтруецца ў Пампе. Асн. с.г. культуры: пшаніца, кукуруза, ячмень, авёс, сланечнік. Вырошчваюць лён, жыта, цукр. трыснёг, цукр. буракі, сою, рыс, чай, бавоўнік, люцэрну, бульбу, тытунь, арахіс, вінаград, аліўкавыя і тунгавыя дрэвы, цытрусавыя. Вакол вял. гарадоў — агародніцтва, садаводства, малочйая жывёлагадоўля і свінагадоўля.
    Транспарт. У знешніх перавозках гал. роля належыць марскому транспарту, ва ўнутраных — аўгамабільнаму. Найб. марскія парты: БуэнасАйрэс, ЛаІІлата, Расарыо, БаіяБланка, СанНікалас, КамадораРывадавія, СантаФэ, МардэльГІлата. Даўж. аўтадарог 575 тыс. км, 55 тыс. км асфальтаваныя, чыгунак 37 тыс. км. У А. 10 міжнар. аэрапортаў, найбольшы ў БуэнасАйрэсе. Каля 80% экспарту складае с.г. прадукцыя: мяса, мясапрадукгы, воўна, скуры, збожжа, маслічныя, малочныя лрадукгы, дубільны экстракг з кебрача, чай. Экспартуюць таксама абсталяванне, вальфрам. Імпарт: машыны, прамысл. абсталяванне, сыравіна, нафтапрадукты, паліва. Ганда. партнёры: ЗША, Бразілія, Балівія, Германія, Італія, Японія, Нідэрланды і інш. Беларусь у 1993 экспартавала ў А. грузавыя аўтамабілі, трактары, з А. прывозіла с.г. прадукгы. Грашовая адзінка — песа.
    Узброеныя сілы А. ўключаюць рэгулярныя ўзбр. сілы і ваенізаваныя фарміраванні. Рэгулярныя ўзбр. сілы налічваюць 83 тыс. чал. (1991) і складаюцца з сухап. войскаў, ВПС і BMC. Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Сухап. войскі (45 тыс. чал.) зведзены ў 4 армейскія корпусы, маюць на ўзбраенні танкі і інш. бранятэ.хніку, артылерыю, ракеты і інш. У складзе ВПС (13 тыс. чал.) 10 авіяц. брыгад (143 баявыя, 164 дапаможныя самалёты, 45 верталётаў). BMC (25 тыс. чал.) уключаюць флот, авіяцыю BMC і падраздзяленне марской пяхоты (3 тыс. чал.); 36 баявых караблёў (1 авіяносец, 6 эсмінцаў, 7 фрэгатаў, 4 падводныя лодкі, 12 патрульных караблёў і 6 тральшчыкаў), 67 катэраў, 38 дапаможных суднаў, 33 самалёты і 24 верталёты марской авіяцыі. Камплектуюцца ўзбр. сілы паводле закону аб усеагульнай воінскай павіннасці, прызыўны ўзрост — 18 гадоў, тэрмін абавязковай ваен. службы ў сухапутных войсках і ВПС — 1 год, у BMC — 14 месяцаў. Афіцэрскія кадры рыхтуюць у акадэміях, ваен. вучылішчах, а таксама за мяжой. Ваенізаваныя фарміраванні складаюіша з жан
    дармерыі (ваен. паліцыя, 13 тыс. чал.) і берагавой аховы (9 тыс. чал.). Агульная колькасць рэзерву — 377 тыс. чал. (1987).
    Асвета, навуковыя ўстановы. Паводле закону аб адукацыі 1976 сістэма адукацыі ў А. ўключае ўстановы дашкольнага выхавання для дзяцей 3—5 гадоў, абавязковую (пачатковую) школу (7 гадоў навучання) для дзяцей 6—12 гадоў, сярэднюю (5—7 гадоў навучання) з двума цыкламі: 3гадовым базавым (8—10 кл.) і 2—4гадовым агульнаадук. або спец. навучаннем (у залежнасці ад тыпу сярэдняй навуч. установы ці ВНУ). У 1989/90 навуч. г. дашкольныя дзіцячыя ўстановы (існуюць пры пач. школах)
    наведвала 720 тыс. дзяцей, у пач. школах займаліся 4,9 млн. вучняў, працавалі 252 тыс. настаўнікаў, у сярэдніх — каля 2 млн. вучняў і 262 тыс. выкладчыкаў. Вышэйшую адукацыю ў А. даюць у асноўным унты (больш за 50), а таксама інты і вышэйшыя каледжы. Каля паловы прыватных ВНУ кантралюе каталіцкая царква. У 1989/90 навуч. г. ў ВНУ займалася каля 903 тыс. студэнтаў, працавала каля 70 тыс. выкладчыкаў. Найбольшыя унты: у БуэнасАйрэсе (з 1821), Кордаве (з 1613), ЛаПлаце (з 1884), СантаФэ (з 1919), Мароне (з 1960) і інш. Найбольшыя бкі: Нац. бка (з 1810), бка унта ў БуэнасАйрэсе, Нац. кангрэса (з 1859). Музеі: прыродазнаўчых навук (з 1823), Нац. гістарычны (з 1889), Нац. музей прыгожых мастаіпваў (з 1895), школьны імя Сарм’ента (з 1910, усе ў БуэнасАйрэсе), прыродазнаўчагістарычны ў Мендосе (з 1911) і інш. Навуковыя даследаванні вядуцца ў галіновых акадэміях навук, НДІ пры унтах і інтах, у навук. твах.
    Друк, радыё, тэлебачанне У А. выходзіць 227 перыяд. выданняў агульным тыражом 2,75 млн. экз. (1990). Найбуйнейшыя газетныя выданні: «Сіагіп» («Гарніст», з 1945), «Сгопіса» («Хроніка», з 1963). Агенцтвы друку: Тэленатысіёса Амерыкана (з 1945), Дзыстрыбуідора Аргенціна дэ Натыскас (прыватнае інфарм. агенцтва, з 1964), Дыярыас і Натысіяс (з 1982). Дзейнічаюць 37 дзярж., 3 прыватныя і 72 мясц. радыёстанцыі. Галоўныя: Радыё Эль
    Мунда, Радыё дэль Плата, Радыё Насьёналь. 14 дзярж. тэлестанцый, 28 прыватных тэлеканалаў.
    Літаратура. Літ. помнікі карэннага індзейскага насельнііггва А. не захаваліся. Творы калан. перыяду (пач. 16 — пач. 19 ст.) — гіст. хронікі Р. Дыяса дэ Гусмана, М. дэль Барка Сентынеры (лры ЛаПлаты). У гады нац.вызв. руху (1810—16) панаваў рэв.патрыят. класіцызм (X. Крус Варэла, Б. дэ Мантэагуда). Пасля абвяшчэння незалежнасці А. ідэйнамаст. кірункам у лры
    стаў рамантызм (Х.М. Гуцьерэс, Э.Эчыверыя, Х.Мармаль). Маст.філас. твор «Факунда» (1845) Д.Ф.Сарм’ента лічыцца шэдэўрам арг. рамант. школы. Гіст. раман «Амалія» (1855) Х.Мармаля — першы нац. раман. Да канца 18 ст. склаліся традыцыі фальклору гауча (жыхароў Пампы). На іх аснове развіваецца ўласнаарг. «лра гауча» (І.Аскасубі. Э. дэль Кампа, Р. Аблігада). Яе вяршыня — эпічная паэма X. Эрнандаса «Марцін Ф'ера» (ч. 1—2, 1872—79), адметная рысамі кастумбрызму (апісанне побыту і нораваў). Імкненне да рэаліст. адлюстравання рэчаіснасці харакгэрна для твораў прадстаўнікоў кастумбрысцкай лры (2я пал. 19 ет.) Л.В.Лопеса, Л.Кане, Э.Вільдэ, К.ГідаіСпана. 3 пач. 20 ст. ўзмацніліся пазіцыі рэалізму [Х.Мартэль, Э.Камбасерас, Ф.Моча (Х.С.Альварэс), Р.Х.Пайра, Ф.Санчэс, Б.Лінч, М.Гальвес], мадэрнізму і постмадэрнізму (Л.Лугонес, Э.Лаэрта, Б.Фернандэс Марэна, Э.Карыега, А.Сторні, Э.Банчс, Р.ААрыета, Э.Марцінес Эстрада і інш.). Вялікі ўплыў на развіццё літ. жыцця 1920х г. зрабілі літ. аб’яднанні «Фларыда» (адстойвала «чыстае» мастацтва: Х.Л.Борхес, Э.Мальеа, Л.Марычаль) і «Баэда» (выступала за «мастацтва для жыцця»: А.Юнке, Р.Арльт, Р.Гансалес Туньён). У апошнія дзесяцігоддзі ўюіад у развіццё арг. і сусв. лры зрабілі Х.Картасар, Х.Л.Борхес, Э.Сабата і інш.
    Архітэктура. У калан. перыяд архітэктура развівалася ў гарадах, што ўзніклі
    472 АРГЕНЦІНА
    на шляхах пранікнення ў краіну іспанцаў. Выраслі гарады БуэнасАйрэс, Кордава, СантаФэ і інш. з прамавугольнай сеткай вуліц, на гал. плошчы якіх узводзіліся сабор, ратуша, палац губернатара, арсенал. Архітэкгура 17 ст. вызначалася прастатой і манументальнасцю (арх. Х.Краус, А.Бланкі, Х.Б.ПрыМалі). Найб. характэрны помнік гэтага перыяду царква Кампанья ў Кордаве (праекг інж. Ф.Лемера, 1649— 90). 3 18 ст. панавалі барока і класіцызм (царква СанІгнасіо ў правінцыі Місьёнес), у канцы 19 — пач. 20 ст, — эклектызм і стылізацыя. У 1920я г. склаліся рацыяналістычныя тэндэнцыі (арх. А.Вірасора, В.Акоста, Х.Віванка, А.Банет, А.Вільямс). 3 1940—50х г. архітэкгары звяртаюцца да арган. архітэктуры, развітых прасторавых і структурных кампазіцый, выкарыстання новых канструкцый і матэрыялаў (А.Агасціні, Х.Сальсон, К.Тэст, А.Гайда, Э.Лестан, Э.Амбаш і інш.).