• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Аргус чубаты: 1 — самец; 2 — самка.
    ды — вапнякі з праслоямі мергелю, аалітамі і глаўканітам, гліны і гліністыя вапнякі. У арганічным свеце А.с. (п.) прадстаўлены амаль усе тыпы і большасць класаў марскіх беспазваночных жывёл, сярод раслін пашыраны бактэрыі і водарасці. З’явіліся першыя прымітыўныя пазваночныя; беспазваночныя і расліны выйшлі на сушу. Найб. важныя для расчлянення адкладаў групы ардовікскай фауны: грапталіты, канадонты, трылабіты, брахіяподы і каланіяльныя каралы. Карысныя выкапні: нафта і газ (у Паўн. Амерыцы), гаручыя сланцы (Прыбалтыка), фасфарьггы, руды жалеза, марганцу, медзі, свінцу, цынку, кобальту, ёсць золата, рэдказя
    мельныя металы, хрызатылазбест, ірафіт. Стратыграфічны падзел А.с. (п.) у кожным рэгіёне асобны. Найб. пашыраны — на 3 аддзелы і 6 ярусаў. Да ніжняга аддзела адносяць трэмадокскі і арэнігскі ярусы, да сярэдняга — ланвірнскі, ландэйльскі і карадокскі, верхні ўключае ашгільскі ярус. Гэты падзел пакладзены ў аснову рэгіянальнай стратыграфічнай схемы ардовікскіх адкладаў Беларусі (1981), у якой на падставе харакгэрных комплексаў брахіяподаў і імшанак вылучаны больш дробныя адзінкі — рэгіянальныя гарызонты.
    Літ.Ропот В.Ф.Пушкнн В.й. Ордовнк Белорусснн. Мн., 1987; Ннкнтнн Н.Ф. Ордовнк // Стратнграфня н палеонтологая древнейшего фанерозоя. М., 1984.
    А.С.Махнач, У.І.Пушкін. АРДУБАДЬІ Мамед Саід (24.3.1872, г. Ардубад, Азербайджан — 1.5.1950), азербайджанскі пісьменнік. Засл. дз. маст. Азербайджана (1938). Друкаваўся з 1903. У збках вершаў «Бесклапотнасць» (1906), «Бацькаўшчына і воля» (1907) заклік да свабоды, крытыка невуцтва і фанатызму, ідэалізацыя гіст. мінулага, ісламу спалучаецца з асветніцкімі ідэямі. Заснавальнік гіст. рамана ў азерб. лры: «Таўрыз Туманны» (1933—48), «Горадзмагар» (1938), «Падпольны Баку» (1940). Раман «Меч і пяро» (ч. 1—2, 1946—48) прысвечаны азерб. паэту 12 ст. Нізамі. Аўгар лібрэта опер.
    АРДУЭНМАНСАР (HardouinMansart; уласнае Ардуэн) Жуль (16.4.1646, Парыж — 11.5.1708), французскі архітэкгар. Вучань Ф.Мансара. Кіраваў перабудовай каралеўскага палаца ў Версалі (1678—89), стварыў (з Ш.Лебрэнам) шэраг інтэр’ераў, у т.л. Люстраную галерэю з заламі Міру і Вайны (1678— 86), пабудаваў замак Кланьі (1676—83), палац Вялікі Трыанон (1687). Аўтар планіроўкі і забудовы Вандамскай пл. (1685—1701), пл. Перамогі (1685—86), Сабора інвалідаў (1680—1706, усе ў Парыжы). У творчасці А.М. архітэкгура франц. класіцызму дасягнула вышэйшага росквіту.
    АРДЫНАРАЦ (ад ням. Ordonnanz веставы), у рускай арміі — ваеннаслужачы афіцэр, унтэрафіцэр, радавы, прызначаны ў распараджэнне камандуючага (камандзіра) або штаба для выканання іх даручэнняў. А. вылучаліся таксама ў распараджэнне ганаровых асоб, якія прыбылі ў войскі, і ў ганаровыя варты. У канцы 19 ст. пры пяхотных палках былі каманды конных А. У Сав. Арміі А. (звычайна з радавых) вылучаліся ў распараджэнне страявых камандзіраў толькі ў ваен. час.
    АРДЫНАЦКІ СУД, прыватнаўласніцкі суд у ардынацыях Рэчы Паспалітай у 16—18 ст. Склад суда вызначаў уладальнік ардынацыі (ардынат), звычайна ў яго ўваходзілі староста (намеснік)
    476  АРДЫНАЦЫЯ
    ардынацыі, падстароста, пісар. А.с. мог наз. замкавым або гродскім судом. Аб’ядноўваў функцыі дзярж. гродскага суда і земскага суда, разглядаў маёмасныя, крымінальныя і грамадзянскія справы. Падсуднымі А.с. былі залежныя ад уладальніка ардынацыі шляхта, мяшчане, ваеннаслужачыя, татарскае і яўрэйскае насельнштва і інш. Суд вёўся паводле нормаў агульнадзярж. права, мог выносіць і смяротныя прысуды. На Беларусі А.с. дзейнічалі ў Нясвіжы (сесіі таксама ў Міры), Клецку, ДавыдГарадку'
    АРДЫНАЦЫЯ (польск. ordynacja ад лац. ordinatio упарадкаванне), 1) у сярэдневяковай Польшчы збор прававых нормаў, якімі кіраваліся ўстановы, аргцыі, суды. 2) Збор прававых нормаў, якія рэгулявалі спадчьшнае права на нерухомую маёмасць пэўных ма
    < 9 А(амер.)
    Льеж
    I А(амер.)
    >Маншау
    Намюр
    Андэн
    7ак(амер.
    .Атон
    Марш
    ЛаРош
    ^Уфаліз/
    СентІбер
    о Вільц
    Лібрамон
    Нёшато
    Мартэланж
    ЗА(амер.) Заі^амер.) 12 ак(амер.)
    іЛ ю К£ е м Б уорГх Дыкірх
    ' «'“"Л ^Эхтэрна^л
    у Нлерво 7ге РМАНІЯ Бастонь	I ^Дасбург
    )	Спа
    І7ак(амер.) Мальме^і><
    Вербамон .
    Г^/ Сель°
    L _ ',Рашфор
    >№іее v *
    / оБарэн
    гнацкіх родаў у Рэчы ГІаспалітай, а таксама адпаведнае зямельнае ўладанне. Асн. прынцыпы А. — непадзелыіасць і неадчужальнасць зямельнага ўладання, якое пасля смерці ўладальніка (ардыната) пераходзіла да старэйшага нашчадка старэйшай мужчынскай лініі. (жанчыны за нашчадкаў не лічьшіся). Першыя А. (Нясвіжская і Клецкая на Беларусі, Алыцкая на Украіне) заснаваны Радзівіламі ў 1586, зацверджаны соймам у 1589. Уласныя А. стварылі магнаты Замойскія (зацверджана ў 1589), Мышкоўскія (1601), Астрожскія (1609), Сулкоўскія (18 ст.). А. працягвалі існаваць у Рас. імперыі і Польск. рэспубліцы; скасаваны сеймам у 1939.
    АРДЫНАЦЫЯ ў э к а л о г і і , метад аналізу эка і геасістэм. Заключаецца ў размеркаванні відаў або згуртаванняў жывых арганізмаў па меры змены аднаго або некалькіх карэлявальных фактараў (напр., змена відавога складу расліннасці і мноства асобін кожнага з відаў з павелічэннем засалення глебаў
    са зменай мясц. балансу цяпла і вільгаці і да т.п.).
    «АРДЫНАЦЫЯ» 1638 «А Р д ы н a цыя войска Запарожскага рэестравага», пастанова сойма Рэчы Паспалітай пра абмежаванне правоў казацтва пасля сялянскаказацкага паўстання 1637—38 на Украіне. «А.» абмяжоўвала прывілеі рэестравых казакоў, скасоўвала пасаду гетмана, адмяняла выбарнасць есаулаў і палкоўнікаў; замест гетмана соймам назначаўся камісар, які ажыццяўляў вайсковую і судовую ўладу. У рэестры (на дзярж. службе) было пакінута 6 палкоў па 1 тыс. чал., астатнія пераводзіліся ў паспалітых казакоў (сялян). «А.» страціла значэнне пасля вызв. вайны на Украіне 1648—54.
    «АРДЫНАЦЫЯ КАРАЛЕЎСКІХ ПУШЧАЎ У ЛЯСНІЦТВАХ БЫЛОГА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА», «Ордннацня королевскнх
    АРДЭНСКАЯ АПЕРАЦЫЯ
    16.12.194428.1.1945
    Лінія фронту да 16 снежня І944г.
    Атакі нямецкафашысцкіх войскаў 1625 снежня І944г.
    Лінія фронту да зыходу 25 снежня І944г.
    Абарона Бастоні ІОІй амерыканскай паветранадэсантнай дывізіяй
    Контратакі амерыканскіх войскаў 2224 снвжня 1944 г.
    Контратакі амврыканскіх войскаў 2526 снежня І944г.
    Контратакі англійскіх войскаў 25—26 снежня І944г.
    Адыход нямецкафашысцкіх войскаў
    14—28 студзвня І945г
    10	20	30	40 50км
    пуш в лесннчествах б ы в шего Велнкого княжества Лнтовского», вопіс каралеўскіх лясных масіваў ВКЛ 1636—40. Выдадзены Віленскай археагр. камісіяй паралельна на польскай і рус. мовах (Вільня, 1871). Ардынацыя (упарадкаванне) мела на мэце ўстанаўленне межаў каралеўскіх пушчаў, вызначэнне правоў шляхты і мясц. насельніцтва на карыстанне імі, арганізацыю кіравання лясной гаспадаркай і вызначэнне статуса асоб, якія выконвалі спец. абавязкі ў створаных лясніцтвах. Адзначаны населеныя пункгы на тэр. лясніцтваў, пералічаны сяляне, іх павіннасці, колькасць зямлі ў гаспадарках; часам дакументы шляхты на права валодання і карыстання лясамі; апісаны азёры. рэчкі, лугі. В.Ф.Голубеў. АРДЬІННАШЧОКІН Афанасій Лаўрэнцьевіч (каля 1605, Пскоў — 1680), расійскі дзярж. і ваенны дзеяч, дыпламат. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 удзельнічаў у штурме
    Вшебска (1654), кіраваў пггурмам Дрысы (1655). Ваявода Друі (1654), Кокнеса (1656—61). Заснаваў на Зах. Дзвіне суднаверф. У 1658 у Валіесары заключыў на 3 гады перамір’е са Швецыяй, паводле якога за Расіяй заставаліся заваяваныя ў Лівоніі землі. Прыхільнік саюзу з Рэччу Паспалітай для барацьбы супраць Швецыі. Падпісаў Алдросаўскае перамір’е 1667. У 1671 пастрыгся ў манахі. У 1679 вёў перагаворы з Рэччу Паспалітай, лаб прадоўжыць Андросаўскае перамір'е. Ініцыятар стварэння паштовай сувязі паміж Масквою. Рыгай і Вільняй.
    Літ:. «Око всей велнкой Росснн»: Об нсторнм рус. дапломатнч. службы XVI—XVII веков. М., 1989. С. 108—146.
    АРДЫНСКІ ВЫХАД, даніна з рус. земляў Залатой Ардзе ў час манголататарскага панавання 13—15 ст. Збіраўся з усяго насельніцгва, акрамя духавенства. Велічыня пабораў была не пастаянная, а залежала ад «запросаў» хана. Напачатку А.в. збіралі баскакі, адкупшчыкімусульмане. Нар. паўстанні ў рус. княствах (1257, 1259, 1262, 1289) супраць баскакаў прымусілі ханаў перадаць збор даніны рус. князям. Даніна ішла ў Залатую Арду праз вял. князя уладзімірскага. Пасля Кулікоўскай бітвы 1380 А.в. плацілі нерэгулярна, з 1470х г. перасталі ішаціць зусім.
    АРДЫНШЧЫНА, дзярж. падатак у ВКЛ у 15—16 ст., які ішоў на выплату даніны крымскаму хану. Накладвалася на воласць, горад ці мястэчка, спаганялася з мяшчан і сялян. У гады спагнання А. з падаткаплацельшчыкаў, як правіла, не збіраўся дзярж. падатак на патрэбы войска — сярэбшчына. У адрозненне ад грашовай сярэбшчыны А. пераважна сплачвалася пушнінай.
    П.А.Лойка.
    АРДЫШЭВА, возера ў Беларусі, у Сенненскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Лучоса. За 46 км на У ад г. Сянно. Пл. 0,52 км2. Даўж. 1,22 км, найб. шыр. 0,74 км, найб. глыб. 2,4 м. Пл. вадазбору каля 6 км2. Даўж. берагавой лініі 3,2 км. Берагі нізкія, сплавінныя. Дно выслана сапрапелем, каля берагоў пясчанае. Схілы катлавіны да 3 м пад лесам. Зарастае да глыб. 1 м. Упадае ручай, выцякаюць рэкі Зелянуха і Ардышэўка, ручай у воз. Дзевінскае.
    АРДЭНСКАЯ АІІЕРАЦЫЯ 1944—45 контрнаступлецне ням. армій у раёне Ардэнаў (Белыія) 16.12.1944—28.1.1945 з мэтай разграміць амер.англ. войскі і дасягнуць пералому ў 2й сусв. вайне на карысць Германіі. 16 снеж. ням. 6я танк. армія СС і 5я танк. армія, аб’яднаныя ў групу армій «Б» (фельдмаршал В.Модэль) пачалі наступленне ў раёне «Зігфрыда ліні». 4 амер. дывізіі, якія абараняліся на фронце працягласцю ў 115 км, панеслі вял. страты і адступілі. Да канца снеж. ням. войскі пашырылі прарыў да 90 км і прасунуліся да 100 км углыб. Саюзнае камандаванне перакінула да месца прарыву
    арка	477
    буйныя сілы войскаў і авіяцыі. У выніку паспяховага контрудару 3й амер. арміі наступленне герм. войскаў было прыпынена, аднак становішча саюзнікаў заставалася напружаным. 12 студз. па іх просьбе сав. войскі пачалі (на 8 дзён раней заііланаванага тэрміну) ВіслаОдэрскую аперацыю 1945. Ням. камандаванне вымушана было адмовіцца ад наступлення на захадзе і перакінуць 7 дывізій на сав.герм. фронт. Да канца студз. саюзнікі аднавілі становішча на Зах. фронце. Іх страты ў гэтай аперацыі склалі каля 77 тыс. чал., страты ням. войскаў — каля 93 тыс. чал.