Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
У 1937 у раёне полюса была арганізавана першая сав. дрэйфуючая ст. «Паўночны полюс» пад кіраўніцтвам І.Дз.Папаніна. Вялікая роля ў асваенні А належыць Паўн. марскому шляху. У сучасным міжнар. праве замацаваны падзел А. на 5 сектараў у адпаведнасці з
паўн. граніцамі Расіі, ЗША (Аляска), Канады, Даніі (Грэнландыя) і Нарвегіі, бакавыя межы — мерыдыяны, вяршьшя — Паўн. полюс. Усе землі і астравы ў межах кожнага сектара ўваходзяць у склад тэр. прылеглых дзяржаў.
Літ.: Арнкайнен Л.й. Сквозь льды Арктнкн. М., 1982; Яго ж. Во льдах Североамернканской Арктнкл. Л., 1989.
В.Ю.Панасюк.
АРКТЬІЧНАЕ ПАВЕТРА паветраныя масы, якія фарміруюцца над Арктыкай.
Да арт. Арктыка. Белая сава.
Да арт. Арктыка. Статак маржоў у Чукоцкім моры.
Характарызуюцца нізкімі трамі (да 55 ... 60 °C), малой колькасцю віль
гаці і значнай празрыстасцю. Пранікае далёка на Пд (да Сярэдняй Азіі, Між
земнамор’я і паўд. раёнаў ЗША) і прыносіць рэзкія пахаладанні ў любую пару
года. Адрозніваюць марское А.п., што ў Еўропу прыходзіць праз незамярзаючыя Нарвежскае і ч. Баранцава м., і кантынентальнае, якое праходзіць над Карскім і ўсх. ч. Баранцавага мора. А.п. ў атмасферы над Беларуссю бывае ў сярэднім 40—70 сут за год, з ім звязаны веснавыя і асеннія замаразкі.
АРКТЬІЧНАЯ НІЗІНА, на Пн Аляскі, у ЗША. Даўж. каля 1000 км, шыр. да 150 км. Выш. каля 200 м. Складзена з марскіх алювіяльных адкладаў. Паверхня плоская, слаба расчлянёная далінамі. Харакгэрны поліганальныя грунты. маразабойнатрэшчынаватая шматгадовая мерзлата, гідралакаліты (узгоркіпінга). Шматлікія лагунныя і тэрмакарставыя азёры і непраходныя балоты. Клімат субаркгычны. Расліннасць мохавалішайнікавая, па далінах рэк вярбовыя хмызнякі і асаковаразнатраўныя лугі. Радовішчы нафты і прыроднага газу (зал. Прадха). Рэдкія паселішчы эскімосаў.
АРКТЬІЧНЫ АНТЫЦЫКЛОН, вобласць павышанага атм. ціску над Арктыкай. У цэнтры А.а. ціск перавышае 1020 мб. Больш выразны зімой, калі ў час палярнай ночы халоднае паветра ўшчыльняецца над укрытай лёдам і снегам паверхняй. Пераважае ўстойлівае бязвоблачнае сухое надвор’е. ІІад уплывам цыкланічнай дзейнасці ў Атлантычным сектары Аркгыкі А.а. перамяшчаецца ў бок Аляскі. Летнія ўмовы аслабляюць антыцыклон. На выш. 3—4 км саступае месца каляпалярнай дэпрэсіі (вобласці нізкага ціску). Вятры з А.а. накіраваны ў нізкія шыроты, дзе пад уплывам вярчэння Зямлі набываюць ПнЗ напрамак.
АРКТЬІЧНЫ КЛІМАТ, клімат палярных раёнаў Паўн. паўшар’я (Аркгыкі). Адметны доўгай марознай зімой (сярэдняя тра студз. ад 2 °C да 25 °C) з палярнай ноччу, кароткім халодным летам (сярэднямесячная тра ліп. ад 1 °C да 3—10 °C), 100—400 мм апаДкаў за год. Надвор’е вызначаецца Арктычным антыцыклонам у цэнтр. частцы Аркгыкі і цыклонамі Арктычнага фронту на перыферыі. Характарызуецца адмоўным радыяц. балансам зімой і вял. прытокам сонечнай радыяцыі летам. Паўд. мяжа зоны А.к. прыкладна супадае з ізатэрмай самага цёплага месяца 10 °C.
АРКТЬІЧНЫ ПОЯС, самы паўночны геаграфічны пояс Зямлі, які ўключае большую частку Арктыкі. Мяжу А.п. звычайна праводзяць па ізатэрме 5 °C самага цёплага месяца (ліп. ці жніўня). Харакгарызуецца працяглай палярнай ноччу (145 сутак), малым радыяцыйным балансам, фарміраваннем ва ўнугр. раёнах арктычнага антыцыклону, панаваннем арктычнага паветра, арктычным кмматам. Пераважаюць ландшаф
482 арктычны
ты ледзяных пустыняў і арктычных пустыняў зоны (на сушы) з разрэджанай травяністай расліннасцю на прымітыўных арктьгчных глебах. З.Я.Андрыеўская.
АРКТЬІЧНЫ ФРОНТ, лінія падзелу паміж арктычным паветрам і паветрам умераных шырот (палярным паветрам), паўд. мяжа арктычнай паветранай масы. Фарміруецца ў Арктыцы на Пн ад Еўропы і Паўн. Амерыкі паміж 60° і 75° паўн. ш. У залежнасці ад напрамку руху А.ф. на адным з участкаў можа быць цёплым, на друтім халодным, з ім звязана інтэнсіўная цыкланічная дзейнасць. На тэр. Беларусі прыходзіць з ПнЗ (з Атлантычнага сектара Аркгыкі), радзей — з Пн і ПнУ. На клімат Беларусі найб. уплываюць халодныя ўчасткі А.ф., якія выклікаюць ападкі, паўн. вятры, паніжэнне тры паветра, зімой — мяцеліцы. За год пад уплывам халоднага А.ф. ў сярэднім бывае 21—24 дні.
АРКТЬІЧНЫХ ПУСТЫНЯЎ ЗОНА, самая паўночная прыродная зона сушы ў межах арктычнага пояса. Ахоплівае
б.ч. Грэнландыі і авоў Паўн. Ледавітага ак. Клімат аркіычны. Пераважаюць ландшафты ледзяных і халодных камяністых пустыняў з вельмі разрэджанай лішайнікавай і нізкарослай тра вяністай расліннасцю (каменяломнік, снежны казялец, палярны мак і інш.). Жывёльны свет: белы мядзведзь, пясцы, лемінгі, мускусны бык. На прыбярэжных скалах іггушыныя кірмашы (кайры, чысцікі, гагары і інш.).
З.Я.Андрыеўская.
АРКУШ (польскае arkusz), 1) стандартны кавалак паперы, кардону, фанеры і інш. 2) Адзінка вымярэння ў паліграфіі і выдавецкай справе. Адрозніваюць А. аўтарскі, уліковавыдавецкі, папяровы друкаваны і ўмоўнадрукаваны.
Аўтарскім А. вымяраюць аб’ём літ. твора (рукапіснага і надрукаванага). У бел. паліграфіі роўны 40 тыс. друкаваных знакаў (з прагаламі паміж словамі), ці 700 вершаваным радкам, ці 3 тыс. см2 надрукаванага ілюстрацыйнага матэрыялу. Уліковавыдавецкі А. — аб’ём друкаванага твора, колькасцю знакаў роўны аўтарскаму, але акрамя аўтарскага тэксту ўключае тытул, рэдакцыйную прадмову, змест, рэкламу, калонтьпулы і інш. тэкставы і графічны матэрыял. Служыць для выдавецкага планавакня, вызначэння кошту выдання і інш. П а п я р о в ы м A. вызначаюць колькасць выкарыстанай на выданне паперы. Д р у к a в а н ы A. паказвае аб’ём (плошчу) выдання і раўняецца палове папяровага пры стандартных фарматах. Умоўны друк а в а н ы А. — адзінка ўліку выдавецкай прадукцыі: папяровы А фармату 60 х 90 см, надрукаваны з аднаго боку. Аб’ём выданняў, надрукаваных на паперы інш. фарматаў, для параўнання паказчыкаў пералічваюць ва ўмоўныя друкаваныя аркушы.
АРКУШ Алесь (сапр. К о з і к Аляксандр Барысавіч; н. 28.5.1960, г. Жодзіна Мінскай вобл.), бел. пісьменнік,
выдавец. Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1987). Уваходзіў у літ. аб’яднанне «Тутэйшыя». Стваральнік Тва вольных літаратараў (1993). Заснаваў выдавецкую суполку «Полацкае ляда», выдае літ. альманах «Ксэракс беларускі», серыю «Паэзія новай генерацыі». У яго вершах (збкі «Вяртанне», 1988; «Тайніца», 1991, з П.Бурдыкам; «Крылы ператворацца ў карэнні», 1993; «Развітанне з Танталам», 1994) інтэлектуальная заглыбленасць, псіхалагізм, матывы міфалогіі.
АРЛАНБЕЛАХВОСТ (Haliaeetus albicilla), птушка сямейства ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі надзвычай рэдкі гнездавальны від, вядома каля 20 пар, якія гняздуюцца, з іх палова ў Ві цебскай вобл. Трапляецца спарадычна. Жыве каля вял. азёраў, у далінах рэк, на вял. балотах. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. цела 0,8—1 м, маса да 6,5 кг, раз
Арланбелахвост.
мах крылаў да 2,5 м. Апярэнне цёмнабурае. Хвост у дарослых белы (адсюль назва), кароткі, клінападобны. Дзюба і лапы жоўтыя. Прылятае ў сак.—красавіку. Гнёзды масіўныя, на верхавінах высокіх (15—25 м) дрэў. Утварае пастаянныя пары. Нясе звычайна 2 (радзей 1, 3) белыя яйцы. Птушаняты выля
таюць у канцы чэрв. — пач. жніўня. Здабыча на Беларусі забаронена з 1978. Ахоўваецца ў шэрагу краін.
АРЛЕАН (Orleans), горад у цэнтр. частцы Францыі, на р. Луара. Адм. ц. дэпартамента Луара і гал. горад гіст. вобласці Арлеанэ. 105,5 тыс. ж. (1982). Буйны трансп. вузел. С.г., эл.тэхн. машынабудаванне. Харч. цэнтр гародніннасадавіннага рэгіёна, харчасма
кавая (вытвсць вінаў), тэкст., фармацэўтычная прамсць. Унт. Музеі (у т.л. Жанны д'Арк).
У старажытнасці быў гал. горадам (наз. Цэнабум) кельцкага племя карнугаў. У 1 ст. да н.э. разбураны Цэзарам, адноўлены ў 3 ст. рым. імператарам Аўрэліянам (адсюль назва Аўрэліянум, А). У 6—7 ст. цэнУр Арлеанскага каралеўства. У 12 ст. буйны гандл. цэнтр з частковым самакіраваннем. У 1309 засн. унт. У Стогадовую вайну 1337—1453 A пасля 7месячнай аблогі англічан у маі 1429 вызвалены франц. войскамі на чале з Жаннай д’Арк. У перыяд рэлігійных войнаў 16 ст. адзін з цэнтраў гугенотаў. У 1560 у A скліканы Ген. штаты. У 1870 яго двойчы зай малі прускія войскі. Горад захаваў аблічча 18 ст., ёсць помнікі архітэктуры 10—18 ст. (гатычны сабор СентКруа, з 13 ст.; царква СентЭверт; рэнесансавая царква НотрДамдэРэкуўранс, 1513—19; класіцыстычныя, барочныя збудаванні і інш.).
АРЛЕАНВІЛЬ (Orleansville), быдая назва алжырскага г. ЭшШэліф.
АРЛЕАНІСТЫ, манархічная групоўка ў Францыі ў 19 ст. Узвяла на трон у 1830 Луі Філіпа Арлеанскага. У перыяд яго праўлення [1830—48] панавалі ў Францыі, у перыяд Другой рэспублікі [1848— 52] уваходзілі ў «партыю парадку», палітыка якой садзейнічала ўстанаўленню Другой імперыі. Пасля ўдзелу ў падрыхтоўцы няўдалага манарх. перавароту ў 1870я г., а затым у буланжызме (канец 1880х г.) сыішіі з паліт. арэны.
АРЛЕАНСКАЯ ДЗЁВА, гл. Жанна д’Арк.
АРЛЕАНСКІ ДОМ, гл. ў арт. Бурбоны.
АРЛЕАНЭ (Orldanais), гістарычная правінцыя ў Францыі. Уключае дэпартамент Луара, часткова Луар і Шэр, Эр і Луар, Йёна, Эсон. Пл. 17,7 тыс. км2. Нас. каля 1,1 млн. чал. (1982). Гал. горад Арлеан.
АРЛЕЙКА. возера ў Беларусі, у Гарадоцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Лужаснянка. За 24 км на У ад г. Гарадок. Пл. 0,41 км2, даўж. 1,01 км, найб. шыр. 0,75 км, найб. глыб. 2,9 м. Пл. вадазбору каля 24 км2. Даўж. берагавой лініі 4 км. Берагі пясчаныя, зараслі хмызняком. Дно выслана сапрапелем, уздоўж берагоў пяском. Схілы катлавіны выш. 2—4 м, разараныя. Упадае ручай з воз. Плаў, сцёк у воз. Вымна. Гнездаванне рэдкай птушкі — гогаля звычайнага.
АРЛЕКІН (італьян. Arlecchino), традыцыйны персанаж італьянскай камедыі дэль артэ; слугапрастак, нязграбны цяльпук, які сваімі недарэчнымі паводзінамі заблытваў інтрыгу камедыі. У сярэдзіне 17 ст. ў Францыі — вобраз хітрага, дасціпнага плеткара, які акгыўна ўдзельнічаў у развіцці дзеяння. Далейшая змена маскі А адбывалася паза камедыяй дэль артэ. У 18 — пач. 19 ст. ў Францыі А. — вьгганчаны любоўнік, шчаслівы сапернік персанажа нар. тра П’еро.
АРЛОЎ
483
АРЛЕНЕЎ (сапр. А р л о ў ) Павел Мікалаевіч (6.3.1869, Масква — 31.8.1932), рускі акцёр. Нар. арт. Рэспублікі (1926). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1886. Выступаў як акцёргастралёр у розных гарадах Расіі, Беларусі і інш. У творчасці дамінаваў герой, душэўна неўладкаваны, сумленны, які імкнецца, але не можа спалучыць свае ідэалы з рэальнымі ўмовамі быцця. Лепшыя ролі: цар Фёдар Іаанавіч (аднайм. п’еса А.К.Талстога), Раскольнікаў і Дзмітрый Карамазаў («Злачынства і кара», «Браты Карамазавы» паводае Ф.Дастаеўскага), Освальд («Здані» Г.Ібсена).