Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АРГТЭХНІКА. арганізацыйная т э х н і к a , тэхн. сродкі для аўтаматызацыі і механізацыі інжынернатэхн., навук.даследчай, кіраўнічай і прадпрымальніцкай працы. Развіццё і ўдасканаленне А. абумоўлена навук.тэхн. прагрэсам, ускладненнем працэсаў кіравання і сістэм дыспетчарызацыі, павелічэннем аб’ёму апрацоўваемай інфармацыі. Эфектыўнасць сродкаў А. і зручнасць іх выкарыстання вызначаюцца комплексным падыходам да іх стварэння, рацыяналізацыяй (у т.л. спецыялізаваным абсталяваннем) рабочага месца і службовага памяшкання, выкананнем патрабавапняў эрганомікі.
Да А адносяць вылічальныя машыны (у т.л. мікракамкулятары, персанальныя ЭВМ), капіравальнаразмнажальную тэхніку (пішучыя машьшкі і апараты аператыўнай паліграфіі і рэпраграфіі, мікрафільмавання), сродкі захоўвання і аўтам. пошуку дакументаў (картатэкі, спец. шафы, ілфармацыйнапоіпукавыя сістэмы і прыстасаванні), чарцёжнаканструктарскую тэхніку, сродкі апрацоўкі дакументаў (нумаратары, штэмпелявальныя і адрасавальныя машыны і інш.), сродкі запісу і ўзнаўлення мовы, праіляду слайдаў і мікрафільмаў (дыктафоны, магнітафоны, дыяскопы), апаратуру адм.выгв. сувязі (гл. Апе
474 аргулёз
ратыўная сувязь, Дыспетчарская сувязь). Да сродкаў малой А. адносяць таксама канц. прыналежнасці.
АРГУЛЁЗ, інвазійная хвароба рыб, якую выклікаюць крывасосныя рачкіаргулюсы (з роду Argulus). Пашкоджваюцца скура, плаўнікі, шчэлепы моладзі карпа, сазана, стронгі, амураў, судакоў, ляшчоў і інш. Дарослыя рыбы хварэюць рэдка. Лічынкі рачкоў праколваюць хабатком скуру і сасуды цела рыб, сакрэты іх ядавітых залоз таксічна ўздзейнічаюць на арганізм рыб. Прычыняе значныя страты рыбагадоўлі.
АРГУМЁНТ (лац. argumentum), 1) суджэнне (або іх сукупнасць), іпто прыводзіцца ў пацвярджэнне праўдзівасці інш. суджэння, канцэпцыі, тэорыі. 2) У логіцы — пасылка доказу (інакш — падстава або довад доказу); часам А. называюць увесь доказ цалкам. Лагічныя довады для абгрунтавання якоган. палажэння называюць аргументацыяй. Азначае таксама працэс лагічнага доказу ісціннасці якоган. палажэння (суджэння) пры дапамозе А. (аксіём, азначэнняў і выказванняў аб факгах). Аргументацыя ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі пабудовы доказаў (правілы катэгарычнага сілагізму, умоўнараздзяляльнага, умоўнага сілагізму і інш.). У ёй можа быць выкарыстана адвольная, але канечная колькасць А. Спосаб сувязі А. паміж сабой ці з тэзісам (палажэннем, якое аргументуецца) наз. дэманстрацыяй, формай доказу або формай аргументацыі.
У.К.Лукашэвіч.
АРГУМЁНТ у матэматыцы, 1) незалежная пераменная, што стаіць пад знакам функцыі і абумоўлівае яе значэнне. А. функцыі f (х) ёсць х. А. функцьп можа быць якойн. функцыяй іншай пераменнай, напр. А. трыганаметрычнай функцыі cos (ах + Ь) ёсць ах+Ь. 2) А. камплекснага ліку z = х + іу — вугал <р паміж дадатным напрамкам восі абсцыс і радыусвектарам пункіа з кардынатамі х і у, які з’яўляецца выявай камплекснага ліку на плоскасці ХОУ. Вызначаецца з дакладнасцю да 2л і звя
Узбуджальнік аргулёзу.
заны з каардынатамі х і у формулай tg <Р = У/х.
«АРГУМЁНТЫ й ФАКТЫ», штотыднёвы інф. бюлетэнь. Выдаецца з 1978 у Маскве на рус. мове. Асвятляе пытанні грамадскапаліт., эканам., культ. і міжнар. жыцця Расй. Выдае дадаткі, у т.л. з 1993 інфармацыйнарэкламны дадатак «АіФ на Беларусі».
АРГУНОВЫ, рускія жывапісцыпартрэтысты. Прыгонныя графаў Шарамецевых. Іван Пятровіч А. (1729—1802), адзін з пачынальнікаў камернага партрэта ў Расіі. Аўтар парадных партрэтаў, у якіх шырока выкарыстаны прыёмы барока (графіні Талстой, Б.П. і А.П. Шарамецевых, усе 1768; невядомай сялянкі, 1784). Яго вучнямі былі А.Ласенка, К.Галавачэўскі, І.Саблуноў. Мікалай Іванавіч А. (1771 — пасля 1829), сын і вучань І.П.Аргунова. У 1816 атрымаў вольную. 3 1818 акад. Пецярбургскай AM. На
Да арт. Аргуновы. І.П. А р г у н о ў . Партрэт невядомай сялянкі. 1784.
пісаў шэраг партрэтаў, у т.л. прыгоннай акгрысы П.І.КавалёвайЖамчуговай (1802).
Літ:. Шарандак Н.П. Нван Аргунов: [Альбом]. Л., 1977.
АРГУНОВЫ, рускія архітэктары. Прыгонныя графаў Шарамецевых. Ф ё д а р Сямёнавіч А. (каля 1732 — каля 1768). Прадстаўнік рус. барока. Дваюрадны брат жывапісца І.П.Аргунова. Удзельнічаў у будве палаца Шарамецева ў Пецярбургу (1750—55). Па яго праекгах пабудаваны кухонны флігель (1775), павільён «Грот» (1755—75), магчыма, аранжарэя (1761—64) у Кускове (Масква). Павел Іванавіч (каля 1768—1806). Прадстаўнік класіцызму. Сын жывапісца І.П.Аріунова. Удзельнічаў у будве драўлянага палацатэатра Шарамецевых у Астанкіне (цяпер у ме
жах Масквы, 1791—98); па яго праектах створаны інтэр’еры.
АРГУНЬ, ряка ў Расійскай Федэрацыі і Кітаі, правая састаўляючая р. Амур. Па А. праходзіць ч. граніцы Расіі з Кітаем. Даўж. 1620 км, пл. бас. 164 тыс. км . Пачынаецца ў гарах В.Хінгана, у Кітаі, пад назвай Хайлар. Цячэ лераважна ў шырокай даліне, бліжэй да вусця даліна звужаецца. Жыўленне пераважна дажджавое. Сярэдні расход вады 340 м/сек. Ледастаў з канца ліст. да пач. мая. У бас. А. 1,8 тыс. азёраў агульнай пл. 50,9 км . Нерэгулярнае суднаходства ад с. Алочы (428 км). 3 2й пал. 17 ст. па А. ішлі гандл. шляхі з Сібіры ў гарады Усх. Кітая.
АРГУСЫ, агульная назва 2 блізкіх родаў птушак сям. фазанавых атр. курападобных. 2 віды: А. чубаты (Rheinartia ocellata) жыве ў горных лясах Лаоса, В’етнама і Малакі, занесены ў Чырв. кнігу МСАП; А. вялікі (Argusianus argus) насяляе сухія лясы паўд. ч. Бірмы, Малакі, Суматры і Калімантана, скрытныя гггушкі.
Даўж. самца А вялікага 1,7—2 м (з іх 1,2 м сярэднія рулявыя пёры хваста), самкі — 0,75 м. Афарбоўка рыжаваташэрая, у самца падоўжаныя другарадныя пёры з буйнымі плямамі ў вочкі. Самка нясе 2 яйцы, наседжвае 25 суг. Добра пераносіць няволю, размнажаецца.
АРДА, 1) у цюркскіх і мангольскіх народаў першапачатковая ваеннаадм. аргцыя або аб’яднанне некалькіх плямёнаў, лагер качэўнікаў; у сярэдневяковых цюркаманг. феад. дзяржавах сталіца, стаўка хана. Адсюль назва дзяржаў, а таксама саюзаў качавых плямёнаў (напр., Залатая Арда, Крымская А.). 2) Устарэлы тэрмін, які абазначае першапачатковую форму грамадскай арганізацыі чалавентва — першабьгтны статак. 3) У пераносным сэнсе А. — шматлікае неарганізаванае зборышча людзей, натоўп.
АРДАШАУ Павел Мікалаевіч (4.12.1865 — пасля 1923), расійскі гісторык. Скончыў Маскоўскі унт (1889). Праф. Юр’еўскага (з 1901), Кіеўскага (з 1903) і Сімферопальскага (з 1921) унтаў. 3 1923 выкладаў у Віцебскім пед. інце. Гал. лраца «Правінцыяльная адміністрацыя ў Францыі ў апошнюю пару старога парадку 1774—89. Правінцыяльныя інтэнданты» (т. 1—3, 1900—06) змяшчае нявыдадзеную адм. перапіску, якая асвятляе парадкі ў Францыі напярэдадні рэвалюцыі канца 18 ст.
АРДАШНЯ, на Беларусі ў 18 — 1й пал. 19 ст. прадпрыемства па вьггвсці ардашу (вышэйшага гатунку паташу), які выкарыстоўвалі ў вырабе шкла, мыла, сукна, фарбаў, фарфору, пры апрацоўцы скур, адбельванні тканін і інш. Ha А. было 6—9 медных і жал. катлоў, кадкі для драўнянага попелу, з якога выраблялі ардаш; працавалі 9—10 чал. У 1740—80 А. найб. пашыраны ў Крычаўскім, Прапойскім, Чачэрскім
ардынацкі 475
староствах, Быхаўскім, Копыскім, Любавіцкім графствах, Гродзенскай эканоміі.
АРДАШЬІ, вёска ў Беларусі, у Смаргонскім рне Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на Пд ад Смаргоні, 224 ад Гродна, 14 км ад чыг. ст. Багданаў. 263 ж., 99 двароў (1994). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання.
АРДАШЫР I, Арташыр П a п a ка н (каля 180 — 22.9.239 або 241), заснавальнік і першы цар [224—241] дынастыі Сасанідаў у Іране. Служыў у правіцеля парфянскай крэпасці ў Фарсе. Каля 200 стаў правіцелем гэтай крэпасці, падпарадкаваў гарады Фарс, KepMart і Гей (сучасны г. Ісфахан). 28.5.224 пры падтрымцы знаці і жрацоў разбіў войскі парфянскага цара Артабана V, пасля чаго Парфянскае царства перастала існаваць. Стварыў Сасанідаў дзяржаву. У выніку барацьбы А. з Рымам за Месапатамію і Арменію, войнаў на Усходзе значна пашырыў тэр. дзяржавы.
АРДЖАНІКІДЗЕ Рыгор Канстанцінавіч (Сярго; 24.10.1886, с. Гарэша, Грузія — 18.2.1937), партыйны і дзяржаўны дзеяч СССР. За рэв. дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны царскім урадам. У 1917 член выканкома Петраградскага Савета і Петраградскага кта РСДРГІ(б), адзін з кіраўнікоў Кастр. ўзбр. паўстання. Наведваў Беларусь як прадстаўнік ЦК РСДРП(б) у 1917 і як чл. Рэўваенсавета 16й арміі Зах. фронту ў 1919. 3 1920 старшыня Каўказскага бюро ЦК і сакратар Закаўказскага крайкома РКП(б). 3 1926 старшыня ЦК ВКП(б), нарком Рабочасялянскай інспекцыі, нам. старшыні СНК і Савета Працы і Абароны СССР. 3 1930 старшыня ВСНГ, з 1932 нарком цяжкай прамсці СССР. 3 1930 чл. Палітбюро ЦК ВКП(б). Скончыў жьшцё самагубствам.
АРДЖУНА, герой стараж.індыйскага эпасу «Махабхарата», ідэальны воін, у якога сіла і мужнасць спалучаліся з высакароднасцю і велікадушнасцю. Некалькі гадоў выгнання А. праводзіць на небе і дапамагае багам у бітве з нябеснымі дэманамі.
АРДОВІКСКАЯ СІСТЭМА (ПЕРЬІЯД), a р д о в і к , другая сістэма па.іеазойскай эратэмы (групы), якая адпавядае другому перыяду палеазойскай эры геал. гісторыі Зямлі. Падсцілаецца кембрыйскай, перакрываецца сілурыйскай сістэмамі. Пачалася каля 500 млн. гадоў назад, доўжылася каля 65 млн. гадоў. Тэрмін А.с. (п.) уведзены англ. геолагам Ч.Лапуарсам у 1879. Адклады А.с. (п.) вядомы на ўсіх кантынентах, удзельнічаюць у будове платформавага чахла большасці платформаў Паўн. паўшар’я, выходзяць на паверхню на ўсіх мацерыках Паўн. паўшар’я (на ўскраінах стараж. платформы Гандвана), пашыраны ў складкавых сістэмах Апалачаў, Урала, Алтая, Саянаў і інш. У сярэдзіне ардо
віку адбылося максімальнае пашырэнне мора на ўскраіны платформаў, дзе намнажаліся асадкі магутнасцю да 500 м (вапнякі, гліны, пяскі). Ва ўнутр. частках геасінклінальных паясоў, занятых глыбакаводнымі морамі, на тэр. Паўн. Амерыкі, на 3 Паўд. Амерыкі, у Еўразіі і на ПдУ Аўстраліі ўтварыліся адклады магутнасцю да 10 км (абломкавыя, вулканічныя, крамяністыя, карбанатныя). У канцы ардовіку пачалася каледонская складкавасць. Клімат на тэр. сучасных Паўн. Амерыкі, Грэнландыі, Паўн. Еўропы, б. ч. Азіі і Аўстраліі быў гарачы і сухі, астатняя ч. сучаснай сушы адпавядала прыпалярным абласцям, дзе знойдзены сляды ардовікскага мацерыковага зледзянення. Тэр. Беларусі ў ардовіку была сушай, якую абмывала мора на крайнім ПдЗ у Брэсцкай упадзіне (дзе намножылася да 40 м асадкаў) і на ПнЗ у межах Прыбалтыйскай монакліналі (магутнасць асадкаў да 150 м). Намнажаліся карбанатныя і гліністыя паро