Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АРДЭНЫ (Ardennes), узвышша, зах. працяг Вэйнскіх Сланцавых гор на Пд Белыті, часткова ў Францыі і Люксембургу. Працягласць 160 км. Выш. каля 400 м, найб. — 694 м (г. Батрандж). Платопадобная паверхня, расчлянёная на асобныя масівы глыбокімі далінамі рэк сістэмы Мааса. Складзены з крыпгг. і гліністых сланцаў, пясчанікаў і вапнякоў, скамечаных у складкі ў герцынскі арагенез. Радовішчы каменнага вугалю, жал. руды, мінер. кры ніцы. Клімат умераны марскі. Шмат тарфяных балотаў. Букавыя і дубовабярозавыя лясы, пасадкі елкі.
АР'ЕРГАРД (ад франц. аггіёге задні, тылавы + garde варта), мотастралковая (танкавая) часць (падраздзяленне), прызначана для прыкрыцця войскаў у час іх адыходу або маршу ад фронту ў тыл. Ідзе следам за гал. сіламі. Задача А. затрымаць наступаючыя сілы праціўніка, выйграць час, неабходны для адрыву гал. сіл, і забяспечыць ім шіанамерны адыход на новыя рубяжы. Склад. задачы і аддаленасць А. ад гал. сіл залежыць ад памеру калоны і баявых абставіп. Звычайна асп. сілы А. ўзмацняюцца ці падтрымліваюцца інш. спец. падраздзяленііямі і авіяцыяй.
АРЖАНІЦА, рака ў Беларусі, у Глыбоцкім рне Віцебскай вобл., левы прыток р. Бярозаўка (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 35 км. ГІл. вадазбору 130 км“. Пачынаеіша за 2 км на НнУ ад в. Крулеўшчына, цячэ ў межах Свянцянскіх ірад. Даліна трапецападобная, шыр. 0,4—1 км, ніжэй воз. Чачалёўскае (праз якое працякае) 2—2,5 км. Рэчышча шыр. 12—16 м, на працягу 19 км каналізаванае.
АРЖАННІКАВА Таццяна Пятроўна (п. 20.11.1964, Віцебск), бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Чэмпіёнка свету 1978 у камандным першынстве ў складзе каманды СССР, неаднаразовы пераможца і прызёр міжпар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
АРЖАНСОН (d’Argenson) Рэне Луі (18.10.1694—26.1.1757), французскі ву чоныэканаміст. Быў міністрам замежных спраў пры Людовіку XV. Пасля выW ў адстаўку крытыкаваў урад, патрабаваў абмежавання яго ўлады, ліквідацыі саслоўных прывілеяў і неўмяшання дзяржавы ў гасп. дзейнасць. Выступаў
супраць меркантылізму, за свабоду гандлю. Навук. погляды А. блізкія да ідэй фізіякратаў. Гал. твор «Роздум аб мінулым і цяперашнім кіраванні Францыі» (каля 1737, выд. 1764).
АРЖАХОЎСКІ Ігар Вацлававіч (н. 11.5.1933, Мінск), бел. гісторык. Др гіст. н. (1976), праф. (1980). Скончыў Горкаўскі унт (1961). 3 1963 працаваў у гатым унце. 3 1976 заг. кафедры рас. і слав. гісторыі БДУ. Даследуе ўнугр. палітыку і развіццё грамадскапаліт. думкі ў Расіі 19 ст. Адзін з аўтараў вучэбных дапаможпікаў для вучняў 7, 8, 10х класаў па сусв. гісторыі.
АРЗАМАС, горад у Расіі, раённы цэнтр у Ніжагародскай вобл., на р.Цёша (прыток Акі). Узнік у 1578 як горадкрэпасць. 111,3 тыс. ж. (1994). Вузел чыг. ліній і аўтадарог. Машынабудаванне (вытвсць рухавікоў, запчастак да аўтамабіляў, прылад, абсталявання для камунальнай гаспадаркі і інш.), лёгкая,
Аркі: 1 — паўцыркульная; 2 — з замковым каменем; 3 — спічастая; 4 — трохлопасцевая.
Аркі брамы Кальварыйскага касцёла ў Мінску.
харч. прамсць. У А. была першая ў Расіі правінцыяльная школа жывапісу (1802—62).
«АРЗАМАС», літаратурны гурток у Пецярбургу ў 1815—18. Удзельнікі В.Жукоўскі, К.Бацюшкаў, П.Вяземскі, В.ІІушкін, А.Пушкін, А.Тургенеў і інпі. «Арзамасцы» былі прьгхільнікамі моў
най рэформы М.Карамзіна (выступалі за набліжэнне паэт. мовы да народнай), імкнуліся да стварэння новых маст. формаў у л ры, адмаўлялі састарэлыя каноны класіцызму. Выступалі з крытыкай дзейнасці прыхільнікаў «Гуртка аматараў рускага слова».
АРЗАМАСАЎ Іван Цімафеевіч (8.8.1922, с. В. Кулікі Ракшынскага рна Тамбоўскай вобл., Расія — 23.12.1990), бел. вучоны ў галіне паразіталогіі. Др біял. н. (1972). Скончыў Казанскі унт (1952). У 1952—54 навук. супрацоўнік заказніка «Белавежская Пушча», з 1958 у Інце заалогіі АН Беларусі (у 1981—85 нам. дырэктара). Навук. працы па комплексным даследаванні паразіталагічнай сітуацыі ў прыродных ландшафтах, біялогіі і экалогіі эпапаразітаў — пераносчыкаў трансмісіўных інфекцый, небяспечных для чалавека і с.г. жывёл.
Тв:. Нксодовые клеіцн Мн., 1961; Гамазовые клеіцн фауны Белорусспн. Мн., 1968; Структура паразнтоценозов грызунов геоботаннческпх подзон Белорусснн. Мн., 1983 (разам з І.В.Меркушавай, І.В.Чыкілеўскай). АРЗНІ, кліматабальнеалагічны курорт у Армепіі. У цясніне р. Раздан на выш. 1300 м. паблізу Ерэвана. Засн. ў 1925. Клімат умерана цёплы з гарачым летам і цёплай восенню. Субтэрмальныя мінер. воды, прыдатныя на ванны, арашэнні, кішэчныя прамыванні, піццё. Санаторыі спецьыізаваныя на лячэнні хвароб сардэчнасасудзістай сістэмы, a таксама спадарожных хвароб страўніка, кішэчніка, печані, жоўцевага пузыра, гінекалагічнай сферы. Завод па разліву мінер. вады «Арзні». Паблізу арх. комтшексы Эчміядзіна. Гегарда, крэпасці Гарні, воз. Севан.
АРКА (ад лац. arcus дуга, выгін), у архітэктуры крывалінейнае перакрыцце праёма ў сцяне ці прасторы паміж 2 апорамі (слупамі, калонамі, пілонамі і г.д.).
Каменныя А. ўпершыню з'явіліся ў архітэктуры Стараж. Усходу. Паіпыраны ў ант. Рыме, важны арх.канструкцыйны і дэкар. элемент у архііэктуры рэнесансу, барока, класіцызму. Робяць А. з каменю, жалезабетону, металу, цэглы, дрэва. Паводле формы крывой адрозніваюць А: паўкруглыя, ці паўцыркульныя (найб. пашыраны від), спічастыя (характэрны для стылю готыкі), падковападобныя (пашыраны ў архітэктуры араб. краін), кілепадобныя (у выглядзе какошніка), шматлопасцевыя, паўзучыя (з апорамі рознай вышыні) і інш. У сучасііым будве А вы карыстоўваюць як нясучыя элементы пралётных збудаванняў, мастоў, пуцеправодаў. Гл. таксама Аркада, Аркатура, Аркбутан.
АРКА ТРЫУМФАЛЬНАЯ, трыумфальная брама, пастаяннае або часовае манументальнае афармленне праезду (звычайна арачнае) або збудаванне ў гонар ваеннай перамогі, гістарычнай падзеі ці асобы. Брамы з адным ці трыма арачнымі пралётамі звычайна маюць насычаны арх,пластычны дэкор: аздоблены скульпту
478 АРКАДА
рай, памятнымі надпісамі. Узніклі ў Стараж. Рыме, дзе прызначаліся для цырымоніі ўезду пераможЦы: аркі Ціта (81), Септымія Севера (203), Канстанціна (315). Накшталт іх пабудаваны аркі ў Парыжы на пл. Карузель (1806, арх. Ш.Персье і П.Фантэн) і пл. Шарля дэ Голя (1837, арх. Ж.Ф.Шальгрэн). У Расіі А.т. будавалі ў гонар ваен. перамог (Трыумфальныя вароты ў Маскве, 1834, В.Бавэ; Неўскія трыумфальныя вароты ў С.Пецярбургу, 1833, арх. В.Стасаў).
АРКАДА (франц. arcade), шэраг аднолькавых па велічыні і абрысах арак, якія апіраюцца на слупы або калоны і ствараюць разам з імі рытмічны паслядоўны рад. Бываюць канструкцыйныя (успрымаюць нагрузку верхніх частак будынкаў) і дэкар. (стаяць асобна або ўгвараюць «сляпыя» A.). А. з’явіліся ў архітэктуры Стараж. Рыма. На Беларусі пашырыліся з 16 ст. ў архітэктуры рэнесансу, барока, класіцызму ў адкрытых галерэях гандл. радоў (у Пінску, Нясвіжы), палацаў (у г.п. Ружаны Пружанскага рна), гасп. будынкаў (лямус брыгіцкага кляштара ў Гродне), а таксама як дэкар. элемент — аркатура.
АРКАДЗІЯ, кліматабальнеагразевы курорт на ўзбярэжжы Чорнага м., у межах г. Адэса. Засн. ў 1921. Клімат тыповы для прыморскай стэпавай зоны, спрыяльны для паветраных і сонечных ваннаў, начнога сну на беразе мора, аэраіонатэрапіі. Дадатковыя лек. фактары — ліманная гразь, марскія купанні з чэрвеня да жніўня, пгтучныя мінер. ванны на аснове марской вады. Пераважная спецыялізацыя санаторных устаноў (больш за 20) — лячэнне органаў дыхання, нерв., сардэчнасасудзістых і гінекалагічных хвароб. Пансіянаты, дамы адпачынку, турбазы, паркі.
АРКАДЗЬЕЎ (сапр. Ц і в у н ч ы к ) Аркадзь Станіслававіч (13.11.1897, в. Журбілавічы Навагрудскага рна Гродзенскай вобл. — 27.2.1969), бел. акцёр, рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў тэатр. студыю ў Омску (1921). Арганізатар, гал. рэжысёр і вядучы акцёр Бабруйскага вандроўнага беларускага драматычнага тэатра (з 1956), рэжысёр Бабруйскага муз.драм. тра і Магілёўскага абл. тра муз. камедыі (1963—66). Найб. значныя пастаноўкі: «Раскіданае гняздо» Я.Купалы (1957, выканаў таксама ролю Лявона Зябліка), «Вясёлка» М.Заруднага (1958), «Апошні прыпынак» Э.М.Рэмарка (1961), «Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава (1962).
Літ.: Вавула Г. Аркадзь Аркадзьеў // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1978. Кн. 3.
АРКАДЫЯ (Arkadia), гіст. вобласць у цэнтральнай гарыстай ч. Пелапанеса ў Грэцыі. У канцы 2га тыс. да н.э. насельніцтва А. — ахейцы, якіх выцеснілі сюды дарыйцы. 3 550х г. да н.э. пад гегемоніяй Спарты. У 371 да н.э.
фіванскі палкаводзец Эпамінонд пасля перамогі над спартанцамі заснаваў у А. г. Мегалопаліс і стварыў саюз гарадоў, у які ўвайшлі таксама Мантынея, Тэгея, Архамен (з 250 да н.э. належалі Ахейскаму саюзу). У 146 да н.э. А. адышла да Рыма. У ант. лры і пастаралях 16—18 ст. А. апісвалася як шчаслівая райская краіна пастухоў.
АРКАДЫЯ. вёска ў Беларусі, у Гершонскім с/с Брэсцкага рна. Цэнтр калгаса «Прыбужжа». За 6 км на Пд ад Брэста, 7 км ад чыг. ст. Гершоны, каля аўтадарогі Брэст—Ковель. 665 ж., 224 двары (1995). Афанасьеўская капліца — помнік архітэкгуры 19—20 ст.
АРКАНАДА (Arconada) Сесар Муньёс (5.12.1898, Астудыльё — 10.3.1964), іспанскі пісьменнік. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—39. 3 1939 жыў у СССР. Выдаў збкі сюррэалістычных вершаў «Смага» (1921), «Горад» (1928). У раманах «Турбіна» (1930), «Беднякі супраць багацеяў» (1933), «Падзел зямлі» (1934) карціны жыцця
Аркада Ружанскага палаца.
АРКАНЗАС
іспанскай вёскі 1920—30х г. Тэме грамадз. вайны ў Іспаніі прысвяціў раман «Рака Таха» (1938). Аўтар паэмы «Далорэс» (1949), трагедыі «Мануэла Санчэс» (1949).
Тв:. Рус. пер. — Река Тахо. М., 1941; Нспання непобедама: Сб. рассказов. М., 1943.
АРКАНЗАС (Arkansas), рака ў ЗША, правы прьпок Місісіпі. Даўж. 2410 км, пл. бас. 416 тыс. км“. Пачынаецца ў Скалістых гарах, цячэ па вузкіх глыбокіх цяснінах (РойялГордж, ГрандКаньён і інш.), затым з 3 на У па Вялікіх і на ПдУ па Цэнтр. раўнінах. Mae няўстойлівае рэчышча ў перыяды паводак. Паўнаводная вясною аД раставання снягоў і летам ад дажджоў; характэрны летнія ліўневыя паводкі. Ваганні ўзроўню дасягаюць 8—10 м (каля г. ЛітлРок). Сярэднегадавы расход вады каля 1,8 тыс. м'/с. Суднаходная на 1 тыс. км ад вусця. У сістэме А. буйныя вадасховішчы. Выкарыстоўваецца на арашэнне. Ha А. гарады Уічыта, Талса, ЛітлРок.