• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АРЛОЎ Юрый Аляксандравіч (12.6.1893, с.Тамышава Наваспаскага рна Ульянаўскай вобл., Расія — 2.10.1966), сав. палеантолаг і гістолаг. Акад. AH СССР (1960; чл.кар. 1953). Скончыў Петраградскі унт (1917). Праф. Ленінградскага (1933—41), Ма
    АРЛОЎСКІ 485
    скоўскага (з 1939) унтаў; адначасова з 1932 у Палеанталагічным інце АН СССР (з 1945 дырэкгар). Навук. працы па параўнальнай марфалогіі і палеанеўралогіі выкапнёвых пазваночных, нейрагісталогіі сучасных беспазваночных. Рэдакгар «Палеонтологнческого журнала» (1959—66) і гал. рэдакгар 15томнай працы «Асновы палеанталогіі». Ленінская прэмія 1967.
    АРЛОЎСКАЯ ВОБЛАСЦЬ, у складзе Расіі. Утворана 27.9.1937. Пл. 24,7 тыс. км . Нас. 911,6 тыс. чал. (1994), гарадскога 62%. Цэнтр — г. Арол. Найб. гарады: Болхаў, Ліўны, Мцэнск.
    Прырода. Вобласць размешчана ў цэнгр. частцы Усх.Еўрапейскай раўніны, у межах Сярэднярускага ўзвышша. Паверхня — узгоркавая раўніна (пераважныя выш. 220—250 м, найб. 278 м), парэзаная далінамі рэк, ярамі і лагчынамі. Карысныя выкапні: жал. руда, буд. матэрыялы (ваішякі, гліны, пяскі, мергелі, мел), буры вугаль, фасфарыты. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тра студз. 9°С, ліп. 18 °C, ападкаў 570—580 мм за год. Рэкі: Ака (з прытокамі Зуша, Неруч, Цон і інш.), на ПдУ р. Сасна (з прытокамі Цім, Кіпэнь), на ПдЗ — Наўля і Няруса (прытокі Дзясны). Пераважаюць вышчалачаныя чарназёмы, на ПнЗ шэрыя лясныя і дзярновападзолістыя глебы. Мяшаныя лясы (бяроза, дуб, асіна, клён, ясень, хвоя і елка) з хмызнякамі займаюць каля 8% плошчы. Стэп узараны, захаваліся невял. ўчасткі. Па далінах рэк заліўныя лугі.
    Гаспадарка. Асноўныя галіны вытвсці: машынабудаванне (тэхнал. абсталяванне для тэкст., гарбарнаабутковай, шкляной, харч. прамсці, аўтагрэйдэры, аўтапагрузчыкі, цэнтрабежныя помпы, прылады, выліч. машыны, гадзіннікі, радыёдэталі і інш.), металургія (вытвсць стальнога пракату), хім. (пластмасы, гумаватэхн. вырабы), мікрабіял., лёгкая (абугковая, швейная і трыкат.), харч. (цукровая, мясная, масла і сыраробная, крухмалапатачная, спіртавагарэлачная і інш.) прамсць. Выгвсць буд. матэрыялаў (цэгла, шкло і інш.). Пасевы збожжавых: піпаніцы, жьгга, аўса і ячменю. Вырошчваюць грэчку,
    цукр. буракі, каноплі, зернебабовыя і кармавыя кулыуры. Развіты бульбаводства, агародніцгва, садоўніцтва. Малочнамясная жывёлагадоўля, мясасальнае свінаводства, мясавоўнавая авечкагадоўля, птушкагадоўля. Племянная конегадоўля (арлоўскія рысакі). Па тэр. вобласці праходзяць чыгункі Масква—Курск, Бранск—Арол—Ліпецк, аўтадарогі Масква—Арол—Сімферопаль, Арол— Бранск—Смаленск; нафтаправод «Дружба».
    П.Г.Рогач.
    АРЛОЎСКАЯ РЫСІСТАЯ ПАРОДА лёгказапражных коней. Выведзена ў канцы 18 — пач. 20 ст. А.Р.Арловым і В.К.Шышкіным на Хрэнаўскім конным здзе Варонежскай губ. скрыжаваннем верхавой арабскай з запражнымі пародамі (туркменскай, дацкай, галандскай і інш.). Стымулявала развіццё конегадоўлі ў Расіі. Выкарыстоўваюць для палятпэння пароднасці мясц. коней, у спорце, турызме. На Беларусі перспекгыўная ў вывядзенні прыгожых прагулачных коней.
    Коні буйныя (выш. ў карку 160—162 см),
    Жарабец арлоўскай рысістай пароды.
    гарманічнага целаскладу. трывалыя. Масць шэрая, вараная, гнядая. Маюць высокую рысістасць: рэкорд у конных забегах на 1600 м — 1 мін 59,7 сек.	М.А.Гарбукоў.
    АРЛОЎСКІ (Orlowski) Аляксандр Восіпавіч (9.3.1777, Варшава —
    13.3.1832), польскі і рускі жывапісец і графік. Прадстаўнік рамантызму. Акад. Пецярбургскай AM (з 1809). Каля 1793—1802 вучыўся і працаваў у Варшаве ў Я.П.Норбліна. 3 1802 у Пецярбургу. Аўіар жанравых («Сцэна ў карчме», 1795—96) і батальных («Бітва пад Рацлавіцамі», 1798 або каля 1801) твораў, партрэтаў герояў вайны 1812 (М.І.Платава, Д.Давыдава), «Аўтапартрэта», пейзажаў, малюнкаў. А. — адзін з заснавальнікаў іпаржа («Ш.Л.Дзідроу, каля 1810) і паліт. карыкатуры («Французскі эмігрант ДзюСелон», 1806) у рус. графіцы. Адзін з першых пачаў працаваць у тэхніцы літаграфіі («Рамізніцкая біржа», 1820).
    Літ.: Ацаркнна Э.Н. АО.Орловскнй, 1777—1812. М., 1971.
    АРЛОЎСКІ (сапр. С м і р н о ў ) Барыс Іванавіч (1796, с. Сталбецкае Пакроўскага рна Арлоўскай вобл. — 28.12.1837), рускі скулыггар. Прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў скульпт. майстэрнях С.Кампіёні ў Маскве (з 1809) і П.Трыскорні ў Пецярбургу (з 1816), у Пецярбургскай AM (1822), з 1836 яе прафесар. Пенсіянер AM у Рыме (1823—28). У творах А. («Парыс», 1824, помнікі М.І.Кутузаву і М.Б.БарклаюдэТолі ў Пецярбургу, 1828—37) велічная строгасць юіасіцыстычных формаў, часам не пазбаўленая рысаў патэтыкі, спалучаецца з рамант. прыўзнятасцю.
    АРЛОЎСКІ Восіп Данілавіч (?, Віцебшчына — 1926), бел. пісьменнік. Выдаў зб. вершаваных апавяданняў і вершаваных драм. абразкоў «Беларускія народныя апавяданні» (Полацк, 1908). Сюжэты іх заснаваны пераважна на мясц. паданнях, былічках, незвычайных гісторыях, розных здарэннях. Асуджаў бытавыя і маральныя заганы ў жыцці сялян, сац. несправядлівасць, грамадскія пе
    ААрлоўскі.
    Рамізніцкая біржа. 1820.
    486	АРЛОЎСКІ
    раўтварэнні і тэхн. прагрэс, ідэалізаваў прыгонныя парадкі, веру ў бога і цара.
    Літ.: В а ш к о П. Загадкі Восіпа Арлоўскага // Першацвет. 1995. № 10.
    АРЛОЎСКІ Канстанцін Іванавіч (15.12.1913, г. Быхаў — 22.7.1944), Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1934. Скончыў Бабруйскае танк.
    вучылішча (1939). Удзельнік сав.фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Вызначыўся ў ліп. 1944 пры вызваленні Латвіі: танк. батальён пад яго камандаваннем двойчы прарываў умацаванні ворага, за 8 дзён наступлення прайшоў каля 300 км, знііпчыў 12 танкаў, 8 танкетак, каля 50 гармат. Загінуў у баі.
    АРЛОЎСКІ Кірыла Пракопавіч (30.1.1895, в. Мышкавічы Кіраўскага рна Магілёўскай вобл. — 13.1.1968), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, гасп. дзеяч. Герой Сав. Саюза (1943), Герой Сац. Працы (1958). Скончыў Камуніст. унт меншасцяў Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве (1930). 3 1915 у
    БАряоўскі. Помнік М.І. Куіузаву ў СанктПецярбургу. 1837.
    арміі, з 1918 у Аршанскай і Бабруйскай надзвычайнай камісіях (ЧК), камандзір атрада на Бабруйшчыне, на падп. рабоце ў Коўне. У 1922—25 камандзір партыз. атрада ў Зах. Беларусі. У 1930— 36 у органах ДПУ—НКУС Беларусі. Удзельнік нац.вызв. вайны ў Іспаніі 1936—39. У 1940—42 у Кітаі. У 1942— 43 камандзір спец. атрада НКДБ СССР «Сокалы». 3 1944 старшыня калгаса «Рассвет» на радзіме. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1947—51. Вярх. Савета СССР з 1950. Імя А. прысвоена калгасу «Рассвет», у в. Мышкавічы ўстаноўлены бюст А.
    Літ.: Р а ж к о ў I. Чалавек з легенды. Мн., 1976.
    АРЛОЎСКІ Уладзімір Данатавіч (1.2.1842, Кіеў — 19.2.1914), украінскі жывапісецпейзажыст. У 1861—68 вучыўся ў Пецярбургскай AM, з 1874 яе акадэмік, з 1878 прафесар. Удасканальваў майстэрства ў Францыі, Германіі,
    Арлы: 1 — стапавы; 2 — іспанскі магільнік.
    Швейцарыі, Італіі. Пісаў рамант. пейзажы з эфектамі асвятлення: «Крымскі пейзаж» (1868), «У стэпе» (1874), «Сенакос», «На моры перад навальніцай» (абедзве 1878), «Зацішша» (1890) і інш.
    АРЛОЎСКІ Яўстафій Філарэтавіч (26.4.1863, в. Славенск Валожынскага рна Мінскай вобл. — 15.12.1913), гісторык, краязнавец і педагог. Скончыў Пецярбургскі гісторыкафілал. інт (1885), выкладаў гісторыю ў Гродзен
    скай гімназіі. Аўтар прац па гісторыі нас. пункгаў Гродзеншчыны, нар. адукацыі, правасл. царквы. Вывучаў ролю беларусаў у гісторыі ВКЛ. У дакладзе на 9м археал. з’ездзе (Вільня, 1893) даказаў тоеснасць летапіснага Городень і сучаснага Гродна. Рабіў захады для археал. даследавання на Замкавай гары. У кн. «Гродзенская даўніна» (ч. 1, 1910) даследаваў гісторыю Гродна ад часоў заснавання да пач. 20 ст. А.П.Госцеў.
    АРЛЬІ (Aquila), род птушак атр. сокалападобных. 9 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы і Паўн. Амерыцы. Насяляюць гарыстыя, стэпавьія. пустынныя і лясныя мясцовасці. Ёсць рэдкія А., напр. стэпавы (А. чарах) і вельмі рэдкія, напр. іспанскі падвід А.магільніка (А. heliaca adalberti), які ўключаны ў Чырв. кнігу МСАП. На Беларусі 5 відаў: падворлікі (вялікі і малы), беркут, аролкарлік, аролмагільнік. Найб. пашыраны малы падворлік. Іншыя трапляюцца абмежавана і ў невял. колькасці. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
    Даўж цела да 1 м, размах крылаў да 2,4 м. Апярэнне звычайна бурае. Хвост даволі кароткі. Ногі апераны да пальцаў. Гняздуюцца на зямлі, скалах ці дрэвах. Нясуць 1—3 яйцы. Кормяцца звярамі малой і сярэдняй велічыні, птушкамі, рэптыліямі, амфібіямі, зрэдку мярцвячынай. Здабычу высочваюць у палёце або падпільноўваюць, седзячы на ўзвышаным месцы. Знішчаюць іпкоднікаў лясной і сельскай гаспадаркі. А. часам наз. і прадстаўнікоў ініп. родаў драпежных пгушак.
    АРЛЯК (Pteridium), род папарацяў сям. ппалепісавых. 8 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных абласцях, з іх А. звычайны (Р. aquilinum) расце амаль па ўсім свеце, А. крымскі (Р. tauricum) — у горным поясе Крыма і Каўказа. На Беларусі ўсюды ў хвойных і мяшаных лясах, на ўзлесках, высечках і гарах расце А. звычайны.
    Шматгадовая споравая расліна выш. да 2 м з доўгім паўзучым разгалінаваным карэнішчам. Лісце адзіночнае, двойчы, тройчы непарнаперыстае, скурыстае, размешчана на доўгім моцным чаранку ў адной плоскасці. Сорусы ўкрыты індузіем, пад загорнутым краем ліста. Споры тэтраэдрычныя, шараладобныя. Маладое лісце ядомае. Багатыя крухмалам (да 45%) карэнішчы маюць у сабе арлякадубільную і сінільную кты, выкарыстоўваюцца на корм свінням (для буйн. par. жывёлы і коней атрутаыя); лек. сродак ад глістоў, кашлю, залатухі, рахіту ў дзяцей і інш.
    АРЛЯНКА, рака ў Беларусі, у Маплёўскім рне, левы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору каля 106 км . Пачынаецца каля в. Бярозаўка, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Малое Запаточча. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Рэчышча каналізаванае (17,4 км) ад в. Стары Сінін амаль да вусця.
    АРМАВІР, сталіца і рэліг. цэнтр стараж.арм. Айрарацкага царства ў 4—2
    ст. да н.э. Заснаваны на месцы г. АргішціхінШ. Пасля перанясення ста
    АРМАТУРНЫЯ	487
    ліцы ў г. Арташат прыйшоў у заняпад, але існаваў да 5 ст. н.э. Яго руіны каля с. Армавір у Арменіі.
    АРМАВІР, горад у Расіі, у Краснадарскім краі, на р. Кубань. Засн. ў 1839 пад назвай Армянскі аул. 178,7 тыс. ж, (1994). Вузел чыг. ліній і аўтадарог. Машынабудаванне і металаапрацоўка (эл.тэхн., нафтавае машынабудаванне, прыладабудаванне і інш.), харч. (мясакансервавая, малочная, алейнатлушчавая), хім., дрэваапр., лёгкая прамсць. Вытвсць буд. матэрыялаў.