Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Музыка. У 2м тыс. да н.э. на тэр. A ва ўзаемадзеянні з муз. культурамі Пярэдняй і М.Азіі фарміравалася своеасаблівая муз.паэт. традыцыя, у аснове якой строгая манадыйнасць (з элементамі поліфаніі) і складаная сістэма метрарытму. Сярод жанраў сял. фальклору стараж. абрадавыя, працоўныя, гулыіё выя, лірычныя, эпічныя, каляндарныя і пахавальныя песні, песні вандроўнікаў (пандухтаў). Фарміраванне арм. эпасу (6—4 ст. да н.э.) звязана з творчасцю спевакоўказачнікаў (віпасанаў) і прафес. паэтаў, спевакоў і акцёраў (гусанаў); гэтая традыцыя прадоўжана ў творчасці ашугаў (СаятНава, 18 ст.; Шырын, Джывані, 19—20 ст.). Сярод
муз. інструментаў: струннасмычковыя — кемані, кеманча; струннаплектарныя — саз, тар, уд; струннашчыпковыя — кнар, тавіг, канон, пандырн; духавыя — срынг, дудук, зурна; ударныя — даол тмбук, нагара; струннаўдарныя — сантур (разнавіднасць цымбалаў) і інш. Прафес. муз. культура А. напачатку была звязана з царк. пеўчай традыцыяй; з 4 ст. н.э. пашыраны псалмы, духоўныя гімны і шараканы, пазней — стэгі, зартугі, з 10 ст. — гандзы, духоўныя і свецкія тагі — разгорнутыя вакальнаінстр. лірыкаэпічныя кампазіцыі (Грыгор Нарэкацы, 10 ст.; Нерш Шнаралі, 12 ст.; Хачатур Кечарэцы, 14 ст.). Значны ўклад у арм. музыку сярэднявечча зрабілі музыканты і тэарэтыкі Саак Партэў, Давід Керакан (5—6 ст.), Камітас, Ананій Шыракацы, Барыг Чон (7 ст.), Сцепанос Сюнецы 2і (8 ст.), Акоп Хрымецы (15 ст.). Да 15 ст. асновай натацыі арм. прафес. музыкі былі своеасаблівыя неўмы (хазы),
Да арт. Армснія. Рэльеф на фасадзе царквы Крыжа на востраве Ахтамар. 915 — 921.
Да арт. Арменія. Званіца Эчміядзінскага кафедральнага сабора. 1653 — 58.
якія ў 19 ст. заменены новай натацыяй. У 19 ст. пачалося акгыўнае развіццё муз. адукацыі, збіранне і апрацоўка нар.
песень (Х.КараМурза, Н.Тыгранян), стварэнне муз. нар. і прафес. калектываў, асваенне жанраў оперы, аперэты, камернаінстр. музыкі, раманса (Т.Уу хаджан, Г.Еранян, Г.Карганаў). Асновы арм. нац. муз. стылю залажыў Камітас. На пач. 20 ст. напісаны творы, якія сталі нац. муз. класікай — сімф. карціна «Тры пальмы» (1905), сюіты «Крымскія эскізы» (1903, 1912) КСпендыярава, опера «Ануш» (1912) КТыграняна, камернаінстр. творы А.ТэрГевандзяна, С.Бархударана, вак. творы Р.Малікяна і інш. У 1933 створаны Саюз кампазітараў А Кампазітарскую школу ўзначаліў Х.Хачатуран. Сімф. музыка прадстаўлена творамі Хачатурана, А.Сцепаняна, Г.Егіязарана, у оперным і бачетным жанрах працавалі Спендыяраў (отра «АлМаст», 1928), Хачатуран (балеты «Гаянэ», 1942;
Да арт. Арменія. Палац моладзі ў Ерэване. 1979.
«Спартак», 1956), Б.Баласанян, Егіязаран, Сцепанян, у жанры аперэты — ААйвазян, АДалуханян, В.Катаян і інш. У 1960—80я г. вылучыліся С.Агаджанян, ААруцюнян, С.Бабаджанян, Э.Аганесян, Р.Саркісян і шш. Сярод выканаўцаў: дырыжоры МЛ'аўрызіян, К.Арбелян; спевакі Г.Гаспаран, Н.Аванісян, ПЛісіцыян, З.Далуханава; піяністы ІО.Айрапецян, С.Навасардзян; скрыпачы І.Налбандзян, Р.Агаранян, А.Габрыэлян, Э.Тэтэвасян; віяланчэлісты М.Абрамян, С.Асламазян, Г.Адамян, Г.Таталян і інш. У А. працуюць (1995): Тр оперы і балета імя Спендыярава, Тр муз. камедыі, Дзіцячы муз. тр, Хар. капэла, Дзярж. сімф. аркестр, сімф. аркестр. Дзяржтэлерадыё, Ансамбль нар. інструментаў, Ерэванскі камерны аркестр, струнны квартэт імя Камітаса; эстрадны аркестр, хор Харавога тва Арменіі, Ансамбль нар. песні і танца, Ансамбль нар. танца, Камерны хор Дзяржтэлерадыё; кансерваторыя (1923), Цэнтр. муз. школа, 5 муз. вучылішчаў, больш за 100 муз. школ і інш.
494 арменія
Тэатр. Зараджэнне тэатр. мастацтва ў А. звязана з нар. святамі, стараж. культамі, рьгтуальнымі абрадамі. Пачаткам прафес. тра лічыода 53 да н.э., калі ў сталіцы А. Арташаце была паказана трагедыя Еўрыпіда «Вакханкі» (тр створаны царом Артаваздам II). У стараж. трах А. ставілі трагедыі грэч. і арм. драматургаў (выконвалі акцёры дзайнаркугусаны і вохбергугусаны), камедыі і бытавыя драмы (катакагусаны і катакергані), была пашырана пантаміма (актрысыпантамімісткі вардзакі). У сярэднія вякі спектаклі паказвалі ў амфітэатрах (на ўзор антычных). Існаваў і сатыр. вулічны тр гусанаўмімосаў, цахрацу. На аснове літургічнай драмы створаны хрысц. містэрыяльны тр. 3 1668 да сярэдзіны 19 ст. існаваў школьны тр (царкоўны і свецкі). У 17—18 ст. у арм. калоніях узнік новы
арм. тр. У 1836 Г.Шэрмазанян стварыў у Тыфлісе «Шэрмазанян тэатр». У 1810 у Канстанцінопалі (культ. цэнтры зах. армян) адбыліся першыя арм. спектаклі. У 1846—66 тут існаваў прафес. тр «Армян татрон», у 1850я г. дзейнічалі аматарскія арм. трупы. У 1856 М.Пешыкгашлян заснаваў арм. нац. тр. Пастаянныя прафес. тры існавалі ў Канстанцінопалі (1861), Тыфлісе (1863, пад кіраўніцгвам Г.Чмшкяна), Эрывані (1873). Сцвярджэнне рэалізму ў арм. тры звязана з драматургіяй Г.Сундукяна і А.Параняна, пазней — АШырванзадэ, дзейнасцю акцёра і рэжысёра Чмшкяна, трагіка ПАдамяна. На пач. 20 ст. арм. нар. тры існавалі ў Тыфлісе, Баку, Эрывані. У 1921 створаны 1ы Дзярж. тр Арменіі ў Ерэване (з 1937 імя Сундукяна). У 1920—30я г. ўзніклі дзярж. арм. тры ў інш. гарадах. У іх рэпертуары творы арм. драматургіі, рус. і зах.еўрап. класікі; асаблівае месца займалі п’есы У.Шэкспіра. Вядомыя дзеячы тэатр. мастацтва А.: акцёры А.Авецісян, Г.Джанібекян, В.Гулазян, Д.Малян, Р.Нерсесян, В.Папазян, В.Вагаршан, Т.Сар’ян; рэжысёры В.Аджэмян, А.Бурджалян. У арм. трах пастаўлены бел. п’есы: «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча, «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка.
Кіно. Першыя хранікальныя кіназдымкі ў А. зроблены ў 1907. У 1923 створана кінастудыя «Дзяржкіно» (з 1957 «Арменфільм» імя А.БекНазарава). Першы дакумент. фільм — «Савецкая Арменія» (1924). Станаўленне маст. кіно звязана з дзейнасцю рэж. БекНазарава, які паставіў першы арм. маст. фільм «Намус» (1925). Найб. значныя фільмы нямога кіно; «Зарэ», «Злы дух», «Дом на вулкане», «Кікос», «Гікор». У 1930я г. зняты фільмы «Пэпо», «Каро». «Зангезаур», «Храбры Назар», «ДавідБек», першыя муль
тыплікацыйныя фільмы. Вытворчасць фільмаў павялічылася ў 1950я г. У 1959 у Ерэване створана студыя хранікальных, дакумент. і навук.папулярных фільмаў. У развіцці кінамастацтва А. значную ролю адыгралі рэжысёры БекНазараў, П.Бархударан, А.Марцірасян, А,АЙАрцян, С.Кеворкаў, Э.Карамян, С.Параджанаў, акцёры ХАбрамян, А.Джыгарханян, Г.Тонунц, М.Мкртчан і інш. У 1958 заснаваны Саюз кінематаграфістаў А.
Літ.: Абегян М. Нсторня древнеармянской лнтературы. Ереван, 1975; Налбандян В., Сарннян С., Агабабян С. Армянская лнтература. М., 1976; Токарскнй Н.М. По страннцам нсторнн армянской архнтектуры. Ереван, 1973; Мнацакян С.Х, Оганесян К.Л., С а н н я н АА Очеркн по нсторнн архнтекгуры Древней н Средневековой Арменнн. Ереван, 1978; Грягорян А. Современная архнтектура Арменнн. Ереван, 1983; Д у р н о в о Л.А Очеркн нзобразшельного нскусства Средневековой Армешін. М., 1979; Очеркн no нсторнн армянского нзобразн
Армерыя звычайная.
тельного мскусства. Ереван, 1979; Музыка советской Арменнн: Сб. ст. [М., I960]; Музыкальная культура Армянской ССР Сб. ст. М., 1985. В.К.Міхеева (прырода, гаспадарка), І.Ф.Раманоўскі (гісторыя з 1918), С.Сарынян (літаратура), А.М.Гарахавік (музыка).
АРМЕІІІЯ (Armenia), горад у Калумбіі. Адм. ц. дэпартамента Кіндыо, на зах.
схілах Цэнтр. Кардыльеры (на выш. больш за 1500 м). Засн. ў 1889. 187 тыс. ж. (1985). Канцавы пункг Ціхаакіянскай чыгункі. Цэнтр раёна па вырошчванні і перапрацоўцы кавы. Унт.
АРМЕНІЯ ВЯЛІКАЯ, старажытная дзяржава армян, якая займала болыпую частку Армянскага нагор’я. Пачала складвацца ў 6 ст. да н.э., пазней — са. трапія Ахеменідаў. У канцы 4—3 ст. да н.э. самастойнае царства. У 3—2 ст. да н.э. заваявана Арташэсам /і абвешчана незалежнай дзяржавай. Пры Тыгране II [95—56 да н.э.] самая вял. дзяржава эліністычнага Усходу. У вайне з Рымам страціла амаль усе заваяванні, у 114 абвешчана рымскай правінцыяй. Пазней царская ўлада ў А.В. адноўлена. На пач. 4 ст. н.э. пры Аршакідах уведзена хрысціянства як афіц. рэлігія. Феад. раздробленасць, барацьба паміж Іранам і Рымам за панаванне на Усходзе аслабілі А.В. У 387 падзелена паміж іранскімі Сасанідамі і Візантыяй.
АРМЕНІЯ МАЛАЯ, гістарычная вобласць у вярхоўях рэк Еўфрат, Лікус, Галіс. 3 яе тэр. звязана фарміраванне арм. народа і стараж.арм. мовы. Уваходзіла ў дзяржаву Ахеменідаў. Пры Аляксандру Македонскім пад уладай македанян, з 322 да н.э. самаст. царства са сталіцай у г. АніКамах. 3 канца 2 ст. да н.э. належала Пантыйскай дзяржаве, пазней Рымскай імперыі.
АРМЕНОПУЛ (Armenopulos) Канстанцін (1310 — 80 ці 1383), візантыйскі юрыст, складальнік пракгычнага дапаможніка па рымскім праве «Настаўленне да законаў, або Шасцікніжжа» (5 кніг пра розныя пытанні цывільнага права і адна пра злачынствы і пакаранні). Некаторыя палажэнні «Шасцікніжжа» мелі сілу закону (у Грэцыі) або былі крыніцай мясцовага права (у Бесарабіі).
АРМЕРЫЯ (Аппегіа), род кветкавых раслін сям. свінчаткавых. Каля 50 відаў. Пашырана ў арктычнай і ўмеранай зонах Паўн. паўшар’я. На Беларусі пераважна ў зах. раёнах трапляецца А. звычайная, або прадаўгаватая (A. vulgaris). Расце на заліўных і сухадольных лугах, схілах і ўзгорках на пясчанай глебе.
Шматгадовая травяністая расліна з прамастойнай бязлістай кветкавай стрэлкай выш. 15—50 см. Лісце вузкаліпейнае, у разетцы. Кветкі ружовыя або белыя ў шарападобнай галоўцы. Плод — сухі аднанасенны мяшочак. Mae антыбактэрыяльныя ўласцівасці, дыурэтычны сродак; шэраг відаў вырошчваюць як дэкар. (напр., А. прыморская, бліскучая, альпійская, дзірваністая, японская, сібірская і інш.).
АРМІЛЯРНАЯ СФЕРА (ад лац. armilia бранзалет, кольца), старадаўні астранамічны інструмент для вызначэння экватарыяльных або экліптычных каардынатаў нябесных свяціл. Вядомы з 3 ст. да н.э., выкарыстоўваўся да канца 16 ст. Складаецца з некалькіх метал. кольцаў з дзяленнямі, якія маюць дыёптры і
армія 495
могуць паварочвацца вакол свайго цэнтр. пункта. З’яўляецца мадэллю нябеснай сферы з яе найважнейшымі пунктамі і кругамі: полюсамі і воссю свету, мерыдыянам, гарызонтам, нябесным экватарам і экліптыкай.
АРМІНІЙ, Ар м і н (Arminius; каля 16 да н.э. — каля 21 н.э.), правадыр германскага племя херускаў. У маладосці камандаваў герм. атрадам у рым. войску, атрымаў рым. грамадзянства і званне конніка. У 7 н.э. вярнуўся на радзіму і ўзначаліў паўстанне герм. плямёнаў супраць рымлян, у 9 н.э. разбіў рым. армію Вара ў Тэўтабургскім лесе (тэр. на ПнЗ Германіі паміж далінамі рэк Везер і Эмс). Імкнуўся стварыць саюз герм. плямёнаў, але забіты ў выніку змовы радавой знаці херускаў.