• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АРМСТРАНГ (Armstrong) Ніл (н. 5.8.1930, г. Уапаканета, штат Агайо, ЗША), касманаўт ЗША. Першы чалавек, які ступіў на паверхню Месяца. Скончыў ваеннамарское вучылішча лётчыкаў (1949), унт Перд’ю ў г. Лафеет (1955). 3 1962 у групе касманаўгаў НАСА. Як камандзір карабля здзейсніў касм. палёты: 16.3.1966 з Д.Скотам на караблі «Джэміні8», 16—24.7.1969 з М.Колінзам і Э.Олдрынам на Месяц на караблі «Алалон11». На паверхні Месяца (21.7.1969) правёў 21 гадз 36 мін 21 с, у космасе 8,6 суг. Імем А. названы кратэр на Месяцы.
    АРМУЗСКІ ПРАЛІЎ, Хармузскі п р а л і ў , паміж Аравійскім пвам і мацерыковай часткай Азіі. Злучае Персідскі і Аманскі залівы. Даўж. 150 км, найменшая шыр. 55,6 км. Глыб. ад 71 м да 219 м, на фарватэры 27,5 м. Шмат невял. скал і астравоў (Кешм, Армуз, Ларак і інш.). Транспартная магістраль па перавозе нафты. Порт — БэндэрАбас (Іран).
    АРМЯНАГРЫГАРЫЯНСКАЯ ЦАР
    КВА, гл. Армянская апостальская царква.
    АРМЯНЕ (саманазва х а й ), нацыя. асн. насельніцтва Арменіі (2,7 млн. чал.). Усяго ў краінах СНД 4,1 млн. чал. (1979). Жывуць таксама ў ЗША, Францыі, Іране і інш. Агульная колькасць 54 млн. чал. (1987). Гавораць на армянскай мове. Сярод вернікаў пераважаюць хрысціянеманафісіты.
    АРМЯНСКАЕ НАГОР’Е, у Турцыі (пераважна), Іране, Арменіі, займае паўд. частку Грузіі і зах. частку Азербайджана. Пл. 400 тыс. км2. Сярэдняя выпі. 1700 м, найб. 5165 м (г. Вял. Арарат). Паверхня — спалучэнне лававатуфавых пласкагор’яў і плато выш. 1500—3000 м з міжгорнымі ўпадзінамі і далінамі. Шэраг хрыбтоў (Арсіянскі, Агрыдаг, Джавахецкі, Вардэнінскі) утвораны ланцугамі вулканаў. Найб. ўпадзіны: Арарацкая, Эрзурумская, Мушская і інш.; дно некагорых упадзін занята азёрамі Ван, Севан, Урмія (Рэзайе). Вулканічныя конусы (Сюпхан — 4434 м, Арагац — 4090 м і інш.) і лававае покрыва ўтварыліся ў неагене і антрапагене. Невулканічныя хрыбты: Зангезурскі, Паландзёкен, Бінгёль, Аладаг, Карадаг, Машудаг, Карабахскі і інш. Карысныя выкапні: нафта, мыш’як. медзь, храміты, жал. руда, поліметалічныя руды, каменны вугаль, каменная соль; мінеральныя і тэрмальныя крыніцы. Клімат субтрапічны кантынентальны. Сярэднія тры студз. ад 3 да 15 °C, ліп. ад 15 да 20 °C (у катлавінах 25 °C). Гадавая колькасць ападкаў на зах. схілах 1000 мм і болып, у катлавінах 500—700 мм, на У 300—500 мм. 3 А.н. пачынаюцца рэкі Еўфрат, Тыгр, Кура, Аракс. Расліннасць стэпавая і паўпустынная на шэразёмах, светлакаштаначых, бурых і шэракарычневых
    АРНАМЕНТ	497
    глебах. Па схілах гор — хмызнякі з маквісу, лясы з хвоі і дубу, фісташкавыя і арчовыя рэдкалессі. На менш увільготненых схілах зараснікі калючых падушкападобных хмызнякоў. На выш. 4000 м горны стэп, вышэй — альпійскія лугі, на вяршынях вечныя снягі і ледавікі. Жывёльны свет: шмат грызуноў, паўзуны, трапляюцца казуля, безааравы казёл, муфлон, мядэведзь, барс, паласатая гіена. Аазіснае земляробства.
    АРМЯНСКАЕ ПІСЬМО, алфавітная сістэма, створаная каля 406 арм. епіскапам Месропам Маштоцам. Узнікненне Ап. было выклікана распаўсюджаннем хрысціянства (прынята армянамі ў 301) і неабходнасцю мець богаслужэбную лру на арм. мове. А.п. мае фанематычны характар. Першапачаткова алфавіт складаўся з 36 знакаў (кожны абазначаў асобную фанему), у 12 ст. дапоўнена 2 новымі літарамі. У такім складзе выкарыстоўваецца для перадачы сучаснай арм. мовы, Да пераходу на арабскія лічбы літары мелі і лічбавае значэнне. Кірунак пісьма злева направа, літарныя
    знакі запісваліся асобна. У якасці вьггокаў А.п. разглядаецца грэч.візантыйскае, сірыйскае і арамейскае пісьмо, аднак адназначнага рашэння гэтае спрэчнае пытанне не знайшло.
    А.А.Кожынава.
    АРМЯНСКАЯ АПОСТАЛЬСКАЯ ЦАР
    КВА, Армянагрыгарыянс к а я ц а р к в a , адна са старадаўніх хрысц. цэркваў. Хрысціянства ў Арменіі пачало распаўсюджвацца ў першыя стагоддзі н.э., у 301 набыло статус дзярж. рэлігіі. Ад імя першага каталікоса Грыгора Пантэва Аа.ц. часам наз. грыгарыянскай, Да 6 ст. царк. іерархі Арменіі падпарадкоўваліся візантыйскай царкве, што абумовіла падабенства А.а.ц. з праваслаўем у дагматыцы і культавай абраднасці. Але А.а.ц. прытрымліваецца монафйіцтва (вучэння аб выключна божай, а не падвойнай, богачалавечай сутнасці Хрыста), якое яшчз на халкідонскім сусв. саборы (451) было прызнана ератычным. У 506 на Дзвінскім царк. саборы А.а.ц. канчаткова адмежавалася ад візантыйскай і стала аўгакефальнай. Царкву ўзначальвае «вярхоўны патрыярхкаталікос усіх армян», які пажыццёва выбіраеода саборам епіскапаў у Эчміядзіне (гіст. цэнтр А.а.ц. каля Ерэвана). Аа.ц. мае замежныя іерархічныя прастолы: патрыяршыя ў Іерусаліме і Стамбуле і каталікоскі ў Кілікіі, якія прыэнаюць сваю залежнасць ад Эчміядзіна; епархіяльныя ўпраўленні ў ЗША, Паўд. Амерыцы, Зах. Еўропе, Б. і Сярэднім Усходзе, на Д.Усходзе. А.А.Цмавец.
    АРМЯНСКАЯ МОВА, самастойнае адгалінаванне індаеўрапейскіх моў. Мова армян; дзярж. мова Арменіі. Пашырана таксама сярод армян Азербайджана, Грузіі, Сірыі, Ірана, Лівана, Турцыі, ЗІІІА, некат. краін Зах. Еўропы, Амерыкі. У лексіцы і фанетыцы ёсць агуль
    ныя рысы з мовамі Каўказа. У ёй больш за 50 дыялектаў. Фанетыка багатая зычнымі — 30 фанем; 6 галосных. Самая развітая і багатая граматычная катэгорыя — дзеяслоў.
    Гісторыя літ. мовы падзяляецца на 3 перыяды: стараж.арм. мова вядома з часу сзварэння армянскага пісьма (5 ст.), вусны яе варыянт выйшаў з ужытку ў 11 сг., пісьмоваліт. (грабар) існавала да канца 19 ст.; сярэдні перыяд — 12—16 ст.; з 17 ст. фарміруецца новая літ. Ам. Сучасная літ. мова мае 2 варыянты: усх. (дзярж. мова) і зах. мова (сродак зносін армян за мяжой).
    АРМЯНСКІ ТАЎР, У с х о д н і Т а ў р , усходняя частка гор Таўр, у Турцыі. Працягласць каля 600 км. Выш. да 3090 м (г. Нурухак). Уключае хрыбты Ахыр. Энгізек, Малацця, Эргані, Нурхак, Хачрэш. Складзены з метамарфічных вывергнутых і асадкавых парод (вапнякі, пясчанікі). Развіты карст. Горы прарэзаны цяснінамі р. Джэйхан, Еўфрат, Тыгр. На паўн. сухіх схілахі ў ніжнім поясе — паўпустыні, вышэй —
    Абрыс літар	Тран снрып цыя	Лічбавае значэнне	Абрыс літар	Тран снрып цыя	Лічбаеае значэнне
    U, ш	a	І	3 j	Й	300
    р р	б	2	■ ^	Н	400
    ^ ч	Г	3		ш	500
    ф ч	Д	4	$ л	во.о	600
    b h	Е	5		ч	700
    Я ч	3	6	^ «1	п	800
    1 £	Э	7		дж	900
    £ р	ь	8		рр	1000
    ^ р	th	9		с	2000
    	ж	10	ч /	в	3000
    ? *	н	20		т	4000
    1 L	л	30		р	5000
    fa fa	X	40	5 5		6000
    '0' A	тс	50	Hl. nt.	у	7000
    ^ 4	н	60	Ф ф	nh	8000
    	h	70	•3 #	к/і	9000
    5 a	дз	80	bL. Il	ЕВ	
    Ч 7	гх	90	0 о	0	
    & &	тш	100	& Ф	ф	
    IT J	м	200			
    Армянскае пісьмо.
    горны стэп. На паўд., больш вільготных схілах — зараснікі тыпу маквісу, вышэй — дубовыя паркавыя лясы, рэдкалессе з фісташніку і ядлоўцу, горны стэп і альпійскія лугі. Па Бітліскім і Пазарджыкскім праходах пракладзены чыгункі і шаша.
    АРНА (Arno), рака ў Італіі. Даўж. 248 км, пл. бас. 8,5 тыс. км . Пачынаецца ў ТасканаЭміліянскіх Апенінах, да г. Фларэнцыя цячэ па вузкай даліне, потым на ўзгоркавай раўніне, упадае ў Лііурыйскае м. Веснавыя і асеннезімовыя паводкі. Моцныя навадненні. Сярэдні расход вады 138 м3/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. Ha А. — гарады Фларэнцыя, Піза.
    АРНАЛЬДСАН (Amoldson) Клас (27.10.1844, г. Гётэбарг — 20.2.1916), грамадскі дзеяч Швецыі, публіцыст. У 1881—87 дэпугат швед. парламента. Выступаў за нейтралітэт Швецыі і аб’яднанне сканд. краін. Адзін з заснавалыіікаў Швед. саюза міру і арбітражу (1883). Удзельнічаў у вырашэнні нарв. канфлікту (1895—1905) як прыхільнік аддзялення Нарвегіі ад Швецыі. Нобе
    Ручнік з арнаментам. Мінская фабрыка мастацкіх вырабаў «Мастра». 1990я г.
    леўская прэмія міру (1908, разам з Ф Баерам).
    АРНАМЕНТ (ад лац. ornamentum упрыгожанне), узор з рытмічна ўпарадкаваных элементаў для аздаблення твораў выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва, прадметаў побыту, арх. збудаванняў і інш. У залежнасці ад твора, яго формы, матэрыялаў, спосабу выканання можа быць маляваны, разьбяны, вышываны, тканы, плецены, інкруставаны, набіваны, гравіраваны і інш. Паводле харакгару бывае геаметрычны, раслінны (пальмета, акант), тэраталагічны
    498 АРНАМЕНТ
    (стылізаваныя малюнкі звяроў, птушак), камбінацыі геам. і раслінных матываў (арабескі). У якасці матываў А. выкарыстоўваюць розныя знакі і эмблемы (гербы). Вядомы ўсім народам свету, вобразна адлюстроўвае іх нац. асаблівасці, харакгар пануючага маст.
    стылю. На Беларусі А. вядомы з часоў палеаліту, асабліва разнастайны ў эпоху неаліту. Тагачаснаму А. на вырабах з косці, дрэва, гліны надавалася сэнсавае і магічнае значэнне. Спецыфічныя рысы набыў у працэсе фарміравання бел. народнасці ў 13—16 ст., развіваўся ва ўзаемадзеянні з культурай інш. народаў. Адметнасцю вызначаюцца разьбяныя па ляўкасе арнаментальныя фоны
    бел. абразоў 16—18 ст. Шырокую вядомасць набыла беларуская рэзь, А. на слуцкіх паясах, кафлі, вырабах урэцканалібоцкага шкла і інш. Нац. рысы А. найб. ярка ўвасобіліся ў нар. дэкар,прыкладным мастантве. У вышыўцы і ткацтве пераважае геам. (пераважна рамбічны) чырвоначорны А. на белым фоне палатна; у разьбяным дэкоры на прадметах побьггу — зубчыкі, крыжыкі,
    3
    4
    Да арт. Арнамент. 1. Вязанне. 1920. Магілёўская вобл. 2. Вышыўка. 18 ст. 3. Тканіна. 1920. Гродзенская вобл. 4. Тканіна. 1950. Гомельская вобл. 5. Тканіна. Канец 19 ст. Мінская вобл. 6. Посцілка. 1900. Піншчына. 7. Фрагмент ручніха. 1934. Талачынскі рн, Віцебская вобл. 8. Вышыука. 1920. Брэсцкая вобл.
    АРНЕМ
    499
    шматпраменныя разеткі; у аздабленні нар. жылля — геам. салярны, стылізаваны раслінны і зааморфны. У цяперашні час А. страціў сваё сімвалічнае значэнне і выконвае чыста дэкар. ролю. Лепшыя ўзоры бел. А., узбагачаныя сучаснай рэчаіснасцю, выкарыстоўваюцца ў лёгкай і маст. прамсці, архітэктуры, дэкар.прыкладным мастацтве, маст. творчасці.
    Да арт. Арнамент. Франтыспіс Карана /\ргуншаха. Егіпст. 1368  88.
    Літ.: Соколова Т. Орнамент — почерк эпохн: [Альбом]. Л., (1972); Беларускі народны арнамент: [Альбом]. Мн., 1955; Peescli R. Ornamentik der Volkskunst in Europa. Leipzig, 1981 Я.М.Сахута.
    АРНАМЕНТЫКА, спосабы ўпрыгожвання вакальнай і інструментальнай ме
    Да арт. Арнамент. Ворсавы дыван «Мараза». Шырванская група. Пач. 19 ст.
    лодыі; сукупнасць гукаў, якія аплятаюць асн. лінію мелодыі. Вытокамі звязана з мастацтвам імправізацыі, пашырана ў аўтэнтычным фальклоры. Адрозніваюць мелізмы і свабодную А. — апяванне гукаў асн. мелодыі рознымі фігурацыямі, фіярытурамі, пасажамі. Маст. функцыі і выразныя магчымасці А. ў значнай ступені залежаць ад асаблівасцяў муз. інструментаў,